Клас6 Тэма: Абагульняючы ўрок па творы К. Чорнага “Насцечка”. Дружба- вялікая сіла




Дата канвертавання11.06.2016
Памер25.2 Kb.
Клас6

Тэма: Абагульняючы ўрок па творы К. Чорнага “Насцечка”.

Дружба- вялікая сіла.
Задачы ўрока:


  1. фарміраваць уменні асэнсоўваць змест твора, характарызаваць герояў і асаблівасці іх характараў, выяўляць свой погляд на іх паводзіны і ўчынкі;

  2. ствараць умовы для развіцця самастойнасці мыслення, звязнай мовы, творчых здольнасцей;

  3. вучыць шанаваць бацькоў і дарослых, цаніць сяброў.

Абсталяванне: запісы на дошцы, выстава кніг, анкеты.
Ход урока

І. Паведамленне тэмы, мэты, задач урока. Матывацыя вучняў.

Што такое дружба? Адказ на гэтае пытанне людзі не пераставалі шукаць ніколі. Аб гэтым сведчыць вусная народная творчасць. У народзе лічаць, што птушка моцная крыламі, а чалавек дружбай. (Прыказкі ўспамінаюць вучні.)

На сённяшнім уроку мы вызначым, у чым жа заключаецца сіла дружбы, дадзім характарыстыку галоўным героям, падрыхтуемся да пісьмовай работы.

ІІ. Асноўная частка.

Індывідуальнае творчае заданне

Да ўрока рыхтаваліся юныя журналісты, якія ўзялі інтэрв’ю ў настаўнікаў і вучняў школы. Яны пацікавіліся, што думаюць вучні, выхавальнікі, настаўнікі па праблеме, якая цікавіць многіх і даўно.

Зараз яны пазнаёмяць з інфармацыяй, якую атрымалі.

Раскрыццё характараў герояў праз іх паводзіны, учынкі, узаемаадносіны. Метад “ Анкета 5 з 25 “. Самастойная праца з анкетай. Праца ў падгрупах. Задача падгрупы выбраць разам пяць рысаў, якія належаць Сержу Мілеўскаму. Выбраць, абараніць, даказаць. Як вы ставіцеся да ўчынкаў Сержа? Паразважайце, які эпізод выклікае пачуццё трывогі?

Фізхвілінка.



Творчае заданне. Што давялося перажыць Сержу ў доме Закрэўскіх? Як ён там сябе паводзіў? Адказ ад імя галоўнага героя.

Суразмова па пытаннях: Які герой паўстаў перад намі? Чаму Насця і Серж так змяніліся? У чым сіла сяброўства?

ІІІ. Рэфлексія

Шчыра дзякую за сур’ёзную працу, сябры мае. Мне хацелася б, каб вынікам гэтага ўрока сталі не толькі выдатныя адзнакі, якія сёння атрымалі(выстаўленне і каменціраванне адзнак), але і каб застаўся след у душы. Дапоўніце, калі ласка, сказ: “Я не буду паўтараць памылкі Сержа...”



Разбор дамашняга задання.

Даць вусную характарыстыку аднаго з герояў аповесці па плану.



Фрагмент урока беларускай мовы ў 6 класе
па тэме “Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў”
У час вывучэння тэмы ідзе азнаямленне з правілам “Правапіс некаторых спалучэнняў зычных”.

Замацаванне новага матэрыялу.

Гульня “Утвары прыметнік.”

Прыезд—( праязны, выязны)

Пост—(посны)

Кантраст—( кантрасны)

Жаласць—(жаласлівы)

Сардэчны-міласэрнасць—міласэрны

У дадзеных словах падкрэсліце спалучэнні зычных. Назіранні над групамі зычных, параўнанне напісаных слоў і вымаўленых, складанне на дошцы схемы:

Здн—зн; Стн—сн; Сцл—сл; Рдн—рн;

Як бачым, у асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных.Гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн,, што адлюстроўваецца на пісьме.


Заданні на замацаванне:

З кветак ліпы заварваюць чай, ён не толькі карыс…ны , але і лячэбны.

Запісаць сказ, падкрэсліць прыметнікі як члены сказа, вызначыць разрад прыметніка і склон. Патлумачыць усе арфаграмы.



Капуста, скорасць.

Ад дадзеных назоўнікаў утварыць прыметнікі, пабудаваць з імі словазлучэнні і запісаць у Р., Д., Т. склонах,вызначыць разрад прыметніка.( па варыянтах )


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка