Клас: Тэма: “Якуб Колас. Паэма «Новая зямля». Творчая гiсторыя. Народны побыт i прырода ў творы”. Тып урока




Дата канвертавання03.07.2016
Памер56.19 Kb.
Настаўнік: Пазняк Ірына Аляксандраўна
Прадмет: беларуская літаратура
Клас: 9.
Тэма: “Якуб Колас. Паэма «Новая зямля». Творчая гiсторыя. Народны побыт i прырода ў творы”.

Тып урока: камбінаваны.

Мэта: стварыць умовы для асэнсавання прачытаных раздзелаў паэмы; забяспечыць засваенне вучнямі асноўных паняццяў урока “народны побыт”, “прырода ў творы”.

Задачы:

навучальная:

-пазнаёмiць вучняў з творчай гiсторыяй паэмы, яе аўтабiяграфiчнай асновай;

-дапамагчы вучням раскрыць прыгажосць карцін народнага побыту, прыроды, вызначыць іх ролю ў творы.

развіццёвая:

-развіваць пазнавальную цікавасць;

-узбагаціць слоўнікавы запас вучняў;

выхаваўчая:

-стварыць умовы для выхавання эстэтычнага густу, чуйнасці да прыгожага.



Абсталяванне:

-тэсты;


-карткі для групавой работы;

-запіс песні “Мой родны кут” (сл. Я.Коласа, муз. І.Лучанка);

-мультымедыйная прэзентацыя;

- змест паэмы “Новая зямля”.


Ход урока

Ход урока

1. Арганізацыйна-матывацыйны этап

-Добры дзень, паважаныя сябры! Я вітаю вас на ўроку беларускай літаратуры. Давайце забудзем усе нягоды, прывітаем сябра па парце цёплай усмешкай. Дазволім гаспадарыць на ўроку чуласці, павазе і дабрыні.



2. Актуалізацыя апорных ведаў

Вучні выконваюць тэставыя заданні па тэме “Я.Колас. Жыццёвы і творчы шлях. Лірыка” (гл. дадатак 1)

(Работа арганізавана ў групах. Пасля выканання тэставых заданняў праводзіцца ўзаемаправерка).

3. Паведамленне тэмы, задач урока (стварэнне праблемнай сітуацыі)

-Уважліва прачытайце тэму ўрока і паспрабуйце даць тлумачэнне наступным выразам. Як вы іх разумееце?

Творчая гісторыя (гісторыя напісання паэмы, яе аўтабіяграфізм);

народны побыт (паказ жыцця беларускага сялянства, апісанне яго культуры);

прырода ў творы (пейзажныя малюнкі, якія нібы ачышчаюць чалавека ад будзёншчыны, жыццёвай мітусні, прымушаюць задумацца над з’явамі рэчаіснасці).

4. Знаёмства з новым матэрыялам

Гучыць запіс песні “Мой родны кут” (сл. Я.Коласа, муз. І.Лучанка).

Заданне. Запоўніце апорную схему. Якія асацыяцыі, пачуцці, уражанні ўзніклі ў вас у час праслухоўвання запісу.

Вучні агучваюць свае запісы

Слова настаўніка

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

Менавіта гэтымі словамі, якія ідуць з самага сэрца, з самых патаемных куточкаў паэтавай душы і пачынаецца паэма “Новая зямля”. Для паэта яго край сапраўды адзіны, непаўторны, загадкавы.

Перад намі разгортваецца цудоўная прырода Наднямоння. Вось разам з аўтарам мы пераступаем па мосціку “крынічкі вузенькае ложа”, бачым дружную сямейку дубоў, маладых буслікаў, якіх “пачынаюць вабіць далі…” Для Я.Коласа родны кут – гэта тыя мясціны, дзе прайшло маленства. Любоў да яго ён пранёс праз усё жыццё.

У пачатку 20-ых гадоў ХХ стагоддзя Я.Колас вярнуўся з Расіі ў Беларусь і закончыў працу над галоўным сваім творам – паэмай “Новая зямля”.

Як жа ўзнікла задума напісаць гэты твор? За ўдзел у настаўніцкім з’ездзе ў Мікалаеўшчыне Колас быў аддадзены пад суд і прыгавораны да зняволення. Седзячы ў Мінскай турме, ён, апантаны ўспамінамі дзяцінства – адзіным псіхалагічным паратункам у сваёй несвабодзе, у 1908 г. піша вершаваныя апавяданні аб жыцці ўласнай сям’і ў канцы Х1Х стагоддзя. Ствараліся асобныя апавяданні, якія потым сталі раздзеламі паэмы.

Спачатку паэт занатаваў найбольш яркія ўражанні маленства, якія трывала захоўваліся ў памяці. Затым у яго стала выспяваць задума маштабнага твора, прысвечанага найперш бацьку – лесніку на службе ў князёў Радзівілаў. Міхал, працуючы лесніком, жыве на чужых сядзібах, але марыць пра ўласную зямлю.

Міхал з Антосем сумленнай і адданай працай на зямлі, вялікай любоўю і пашанай да яе поўнасцю зацвердзілі свае правы валодання гэтым найкаштоўнейшым з багаццяў, асновай з асноў сялянскага жыцця.

Пастаноўка праблемных пытанняў

1. Як вы разумееце сэнс назвы “Новая зямля”? Чаму “Новая зямля”, а не, скажам, “Свая зямля”?

2. Што з’яўляецца сюжэтам твора?

3. На што спадзяваўся Міхал, маючы намер купіць зямлю?

5. Фізкультхвілінка

6. Замацаванне. Праца над тэкстам твора

Справаздача творчых груп

(клас падзелены на дзве групы, вучні агучваюць матэрыял, які рыхтавалі дома)

(I група - “Сямейная і побытавая культура беларусаў”)

Пытанне I групе: У якіх яшчэ раздзелах Я Колас яскрава намаляваў нацыянальны побыт, гасцінны этыкет, беларускія абрады, песні?

(II група – “Роля лірычных адступленняў і пейзажных малюнкаў у паэме”)

Пытанне II групе: Чаму паэт параўноўвае восень са свякроўкай?

Творчае заданне

Назваць паэтычныя тропы ва ўрыўках з паэмы “Новая зямля”.

(гл. дадатак 2)



7. Падвядзенне вынікаў урока, рэфлексія

Ацэньванне ведаў вучняў

Ваша памяць – ваш камп’ютар, які змяшчае шмат рознай інфармацыі. Сёння ў вашых камп’ютарах з’явілася новая папка. Як вы яе назавіце?

Якія файлы ў ёй? (Вучні ўзнаўляюць ход урока і ўспамінаюць усе выкананыя заданні, дапаўняюць адзін аднаго).



8. Дамашняе заданне


Слайд 1


Слайд 2

Прадстаўлены “ключ” для праверкі тэстаў

Слайд 3

Дэманструе тэму ўрока


Слайд 4


Дэманструе задачы ўрока

Слайд 5


Гучыць запіс песні “Мой родны кут”

Слайд 6


Дэманструе апорную схему

Слайд 7,8

Паказвае прыроду Наднямоння

Слайд 9


Дэманструе крынічку

Слайд 10


Дэманструе “сямейку дубоў”

Слайд 11


Дэманструе маладых буслікаў

Слайд 12


Дэманструе дамашняе заданне


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка