Клас: 11 Тэма ўрока: Славутыя сыны зямлі беларускай (да дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа) Тып урока




Дата канвертавання22.05.2016
Памер54.79 Kb.
Клас: 11

Тэма ўрока: Славутыя сыны зямлі беларускай (да дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа)

Тып урока: Літаратурна-музычная кампазіцыя

Задачы ўрока: пашырыць веды вучняў пра творчасць класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы і Я. Коласа; садзейнічаць фарміраванню навыкаў выразнага чытання вучняў, умення перадаць свае пачуцці ў аповедах і паэтычным чытанні; выхоўваць любоў да роднай зямлі, гонар за знакамітых людзей сваёй бацькаўшчыны.
Ход урока
1 вядучы. Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай,

Аб ёй мне баюць казкі-сны

Вясеннія праталіны,

I лесу шэлест верасны,

І ў полі дуб апалены.



2 вядучы. Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

Не раз, утомлены дарогай,

Жыццём вясны мае ўбогай,

К табе я ў думках залятаю

I там душою спачываю.



1 вядучы. Добры дзень, паважаныя госці. Сёння ў нас адбудзецца свята беларускай паэзіі і музыкі.

2 вядучы. I невыпадкова прагучалі ўрыўкі з вядомых твораў нашых класікаў, песняроў беларускай зямлі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гэтыя цудоўныя радкі з’явіліся сімвалам бясконцай любві да роднай зямлі, яе народа.

Песня “Спадчына”

1 вядучы. Даніну памяці і павагі Я.Купалы і Я.Коласа аддаем сёння мы. Давайце разам пройдзем жыццёвымі сцяжынкамі, прыгадаем цудоўныя радкі з іх твораў, зазірнём у таямніцы шчырай беларускай душы, адданай свайму народу, сваёй зямлі.

2 вядучы. Вельмі прыемна, што на наша свята сабраліся сапраўдныя знаўцы беларускай паэзіі і музыкі, мы рады бачыць вас на нашым свяце.

1 вядучы. Калі душа паэзіі жадае,

Я зноў і зноў да іх радкоў вярнуся.

Слаўныя сыны – Колас і Купала –

Ствараюць славу маці Беларусі!



2 вядучы. I кожны, прамовіўшы – Колас Якуб.

Адразу ж прыпомніць: Янка Купала



1 вядучы. Рускі пісьменнік Максім Горкі пісаў: “У Беларусі ёсць два паэты: Якуб Колас і Янка Купала – вельмі цікавыя хлопцы... Проста пішуць, так ласкава, сумна, шчыра. Нашым бы крыху гэтых якасцей. Вось бы добра было”.

2 вядучы. Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу не прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці людзей Купала і Колас – выдатныя народныя паэты, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Іх імёны вымаўляюць заўсёды разам. Іх псеўданімы – з народнага жыцця і фальклору.

1 вядучы. Паэты нарадзіліся ў адзін год. I мэту выбралі для сябе адну: служыць абуджэнню духоўнасці беларускага народа.

Гучыць мелодыя песні “Спадчына”

2 вядучы. Янка Купала... Любоўна вымаўляем мы гэтыя словы, і перад намі паўстае родная і дарагая Беларусь: вёска Вязынка, дзе нарадзіўся паэт, вакол зялёны бор, прасторныя лугі, звілістыя дарогі. I народзіны Янкі Купалы прыпалі на народнае свята Купалле: таямнічая папараць-кветка квітнела прыгожымі песнямі, паданнямі, легендамі.

1 вядучы. У Вязынцы сям’я Луцэвічаў жыла нядоўга. Бацька быў арандатарам панскай зямлі, сваёй не меў, таму яны часта пераязджалі з месца на месца ў пошуках жылля і заробку. Сям’я пераязджае з аднаго месца на другое. Пазней пра свае жыццёвыя універсітэты паэт напіша ў вершы “Мая навука”.

Верш “Мая_навука”

2 вядучы. Творы Янкі Купалы надзвычай лірычныя, прасякнутыя пачуццём адданай любові да сваёй зямлі. Напэўна, нездарма і вядомыя кампазітары, і малавядомыя складаюць цудоўныя песні на словы Я.Купалы, песні, якія ведаюць усе – і дарослыя, і дзеці.

Гучыць мелодыя песні “Мой родны кут”

1 вядучы. Нялёгкім было жыццё і Якуба Коласа. Як і Купала, зведаў ён шмат пуцявін, таму што быў сынам лесніка і па волі князя Радзівіла прыходзілася перабірацца з месца на месца. Школьныя і юнацкія гады будучага паэта прайшлі ў вёсцы Альбуць – надзвычай маляўнічым кутку Наднямоння. Менавіта гэты куточак з такой любоўю апісаны ў яго паэме “Новая зямля”.

Урывак з пазмы “Новая зямля” (Каля пасады лесніковай...)

Песня “Мой родны кут” (сл. Я.Коласа, муз. І.Лучанка)

2 вядучы. Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава. I як бы ні распараджаўся лёс, куды б ні закідваў паэтаў, яны захоўвалі ў сваіх сэрцах і думках крамольны вобраз Беларусі.

1 вядучы. “I народ свята захоўвае ў сваім сэрцы памяць аб лепшым сваім сыне, які прайшоў разам з ім слаўны шлях барацьбы ў імя лепшых чалавечых ідэалаў”, – так казаў Якуб Колас пра Янку Купалу.

2 вядучы. “Жыві, мілы Колас,

Многа летаў, зімаў

3 ясным сонцам побач

На зямлі радзімай", – пісаў Янка Купала пра Якуба Коласа.



1 вядучы. Купала і Колас – не толькі цудоўныя паэты. Іх пяру падуладны любыя віды і жанры літаратуры – паэзія, проза, драматургія. Многія нашы паэты лічаць сябе вучнямі Янкі Купалы і Якуба Коласа, выказваюць удзячнасць за іх паэтычнае слова, што натхняла на высокую паэзію.

2 вядучы. “Мы з імі выходзілі заўжды ў дарогу,

А як акрыляла нас іхняе слова,

Што сказана простаю,

Матчынай мовай,

Мы з вамі адолелі буры і хвалі...

Купала і Колас, вы нас гадавалі!” – пісаў Пятрусь Броўка.



1 вядучы. Жыццё і творчая дзейнасць слаўных сыноў беларускай зямлі – прыклад усім нам адданага служэння свайму народу, сваёй Радзіме.

2 вядучы. Слова паэта – наша багацце,

Скарбніца, што засталася на шчасце.

I скарб гэты трэба ўсім захаваць,

Каб потым нашчадкам сваім перадаць.



1 вядучы. Штодзённымі клопатамі поўна людское жыццё.

Але, калі зварухнецца душа чалавека,

Толькі песня здолее спатоліць яе.

Шануйце ж песні свае!



2 вядучы. Беларуская паэзія нараджаецца з жыцця і адлюстроўвае яго ва ўсёй складанасці і супярэчлівасці.

1 вядучы. Адкрываю, як свет, нанова

Беларускае, роднае слова,

Пералівістае, як праменьчык,

Вясёлкавае, як ручэй.



2 вядучы. Цёплае, як агеньчык

Добрых тваіх вачэй,

Светлае, як маланка,

Гнеўнае, як пярун,

Ціхае, як калыханка.

Вечнае, як Беларусь.



Песня

1 вядучы. Зямля бацькоў-цудоўная зямля,

Дае нам сілы чыстая крыніца.

Куды б мяне дарога ні вяла,

Табе хачу я нізка пакланіцца.



2 вядучы. Хачу сардэчна пакланіцца

Палям айчынным і лугам,

Напіцца з роднае крыніцы...

1 вядучы. Хачу пачуць спеў жаўруковы,

І гоман белавежскіх дрэў,

I гукі беларускай мовы,

І песні роднае напеў...



2 вядучы. Паэзія – невычэрпная крыніца духоўнага хараства. Гісторыя існавання чалавецтва, сацыяльнае і нацыянальнае адраджэнне, пераломныя гістарычныя моманты, мірная праца, сённяшні дзень, наш сучаснік – усё гэта знайшло сваё ўвасабленне ў паэтычных радках.

1 вядучы. Беларусь, мая старонка

Голас чысты, голас звонкі,

Шум дубровы, звон крыніцы

I дубы, нібы званіцы,

Я люблю цябе бясконца.

Ты і радасць, ты і сонца...

Дык квітней, мужней заўсёды

З кожным днём і з кожным годам!



2 вядучы. Бацькоўская зямля, мая Радзіма!

Мае ўсе думкі звязаны з табой,

Гасцінны дом і песні на радзінах,

Край беларускі, вечна я з табой.



1 вядучы. Я параўнаю з дзівасілам

Зямлю, што дадзена мне ў спадчыну,

Дзе па вясне дужэюць крылы,

Вяртае вырай мова матчына.



2 вядучы. Магчыма, тым і ганаруся,

Што з нашай глебы прарасло.

I сонца вечнай Беларусі,

I мовы роднае святло.



Песня “Галасы зямлі”

1 вядучы. Верны будзь слову.

Якім Купала,

Прарок народны,

Сэрцы ўзрушыў.



2 вядучы. Верны будзь слову,

Якое ўпала

3 матчыных вуснаў,

Як з неба ў душу.



На гэтым свята беларускай паэзіі і музыкі заканчваецца. Мы дзякуем усім гасцям.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка