Кірункі сучаснага развіцця І структурных зменаў у машынабудаўнічым комплексе беларусі




Дата канвертавання01.05.2016
Памер104.63 Kb.
УДК 338.45:621–027.3

А. У. Яфімаў, ст. выкладчык Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта


КІРУНКІ СУЧАСНАГА РАЗВІЦЦЯ І СТРУКТУРНЫХ ЗМЕНАЎ

У МАШЫНАБУДАЎНІЧЫМ КОМПЛЕКСЕ БЕЛАРУСІ

The article concerns some particularities of present-day development of machine building complex in Belarus. The relevance of this work is conditioned by early phase of research of the branch in contemporary national thought. Author presents past circumstances of the branch’s structure and position formation, commencing from breakdown of the Soviet Union till the end of twentieth century. In that decade, characteristics of branch’s evolution in two consecutive five-year periods are described. Some facts and figures are concerned to present seven years of Belarusian machine building’s progress. Author is reporting the position of two groups of national researchers as touching possible government measures in branch’s restructuring process in the short and the long run. Finally, personal recommendation on this topic is given.



Уводзіны. Сярод індустрыяльных галінаў на­шай краіны машынабудаванне і ме­та­ла­ап­ра­цоў­ка займае ў пэўным сэнсе унікальнае ста­но­віш­ча. Абумоўлена яно той роляй, якую адыг­ры­вае гэты комплекс1 як у развіцці асобна пра­мыс­ло­вас­ці, так і ўсёй нацыянальнай гас­па­дар­кі. Дастаткова падаць той факт, што па такіх па­каз­чы­ках, як памер балансавай вартасці ас­ноў­ных сродкаў, аб’ёмы прадукцыі, якая ўтва­ра­ец­ца, і прыбытку ад яе рэалізацыі, колькасць за­ня­тых працаўнікоў розных узроўняў, галіна ўва­ходзіць у тройку найбольш значных на працягу ўсіх сямнаццаці год існавання незалежнай Бе­ла­ру­сі.

З гэтай істотнай ролі, а таксама наяўнай па­чат­ко­вас­ці грунтоўнага разгляду розных ас­пек­таў функцыянавання галіны айчыннымі дас­лед­чы­ка­мі вынікае актуальнасць дадзенага ар­ты­ку­ла. Яго мэтай выступае акрэсленне не­ка­то­рых кірункаў і перспектыў развіцця на­цы­я­на­ль­на­га машынабудаўнічага комплексу ў ця­пе­раш­нім дзесяцігоддзі.



Перадумовы фармавання сучаснай па­зі­цыі МБК. Як вя­до­ма, функцыянаванню машынабудавання ў пасляваенны пе­ры­яд з боку тагачасных савецкіх ўладаў на­да­ва­ла­ся значная ўвага. Арыентацыя на пас­ко­ра­нае развіццё г. зв. першага індустрыяльнага пад­раз­дзя­лен­ня, прывяла да з’яўлення на Бе­ла­ру­сі буйных прадпрыемстваў, пераважная доля выт­вор­чых магутнасцяў якіх працавала на за­бес­пя­чэн­не патрэбаў спажыўцоў у іншых рэс­пуб­лі­ках СССР [1, с. 55]. Пасля распаду некалі адзі­на­й гаспадарчай сістэмы СССР страта ра­ней­шых рынкаў збыту гатовай прадукцыі, ко­ліш­ніх пастаўшчыкоў сыравіны ў выніку раз­ры­ву дагэтуль складзеных кааперацыйных су­вя­зяў, разам з падзеннем узроўню пла­цё­жаз­до­ль­на­га попыту на ўнутраным рынку, прывялі га­лі­ну, сярод іншых, у стан сярэднетэрміновага рэ­цэ­сій­на­га крызісу. Ён, у сваю чаргу, стаў адным з найбольш істотных чыннікаў, якія паўплывалі на змену становішча МБК на мезаўзроўні (суадносінаў «галіна ↔ сек­тар нацыянальнай эканомікі»).

Калі разглядаць зрухі параўнальных доляў ма­шы­на­бу­да­ван­ня да ўсёй прамысловасці па роз­ных паказчыках, арыентуючыся на стан 1990 г. (які, як прынята лічыць, быў апошнім ча­со­вым інтэрвалам перад пачаткам сур’ёзных кры­зіс­ных з’яў2), можна адзначыць амаль двух­ра­зо­вае падзенне ўплыву галіны ў атрыманні пры­быт­ку ад рэалізацыі ўтворанай прадукцыі з 40,6% у 1990 да 21,6% у 1995 і некаторае павелічэнне пасля да 28,6% у 2007. Гэта стала вынікам, сярод іншага, іс­тот­на­га змяншэння вагі машынабудавання ў агу­ль­ным аб’ёме створанай прамысловай прадукцыі – з 34,2% у 1990 да 23,3% у 1995 і падобных 24,5% у 2007. Сярод фактараў апошняга падзен­ня айчынныя даследчыкі вылучаюць аб­’­ек­тыў­ную перамену вышэйазначанага па­ры­тэ­ту цэн на энергетычныя рэсурсы і канцовую пра­дук­цыю, суб’ектыўныя пралікі ў кіраванні буй­ны­мі галіновымі прадпрыемствамі з боку іх ад­мі­ніс­т­ра­цыі [11, с. 102], з’яўленне новай па­дат­ко­вай сістэмы [9, с. 217]. На фоне ся­рэд­не­га­да­во­га змяншэння аб’ёму выпуску прадукцыі ў 1991–95 гг. па прамысловасці ў цэлым на 9,3% (апрацоўчай – 9,5%) машынабудаванне па­ка­за­ла блізкае значэнне ў 7,3%.

Такім чынам, на працягу першых пяці год тран­с­фар­ма­цыі машынабудаванне ў сваім раз­віц­ці знаходзілася ў рэчышчы агу­ль­на­э­ка­на­міч­ных крызісных працэсаў, калі ўрад фактычна не меў абрысаў (ўзгодненых кірункаў) той дзяржаўнай структурнай палітыкі, якую неабходна праводзіць у пра­мыс­ло­вым сектары.

У 1996 г., згодна з дадзенымі афіцыйнай ста­тыс­ты­кі, пачалося ажыўленне гаспадарчай дзей­нас­ці ў розных сферах. МБК за наступныя пяць год, з 1996 па 2000, у сярэднім паказаў уражлівыя не толькі на фо­не прамысловасці (10,5%), але і шмат якіх яе га­лінаў тэмпы росту створанай прадукцыі ў па­ме­ры 14,6%. Напачатку 1998 г. з’явілася дзяр­жаў­ная канцэпцыя і праграма развіцця пра­мыс­ло­ва­га комплексу Рэспублікі Беларусь на стра­тэ­гіч­ную перспектыву, да 2015 г. У ёй слушна па­да­ец­ца неабходнасць правядзення дзяржавай ак­тыў­най прамысловай палітыкі, накіраванай на фар­ма­ван­не сучаснай структуры вытворчасці, ха­рак­тэр­най для развітых краінаў [6, с. 4]. У той са­мы час пры канстатаванні, што ўжо створаны пе­ра­ду­мо­вы для пераходу на новы этап раз­віц­ця прамысловасці, у якасці асноўных чыннікаў, якія паспрыялі яе ўздыму, названыя такія ты­по­выя захады пасіўнага характару, як прад­с­таў­лен­не дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемствам, вы­ка­рыс­тан­не розных метадаў іх сты­му­ля­ван­ня, узмацненне працоўнай і тэхналагічнай дыс­цып­лі­ны [6, с. 6].

Многія айчынныя даследчыкі ў сваіх пра­цах пацвярджаюць экстэнсіўны характар пра­мыс­ло­ва­га росту гэтага перыяду, кажучы, што ён не мае пад сабой трывалай, якаснай глебы. Адз­на­ча­на перавага ў правядзенні хаатычнага і ад­мі­ніс­т­ра­цый­на­га тыпаў структурнай пе­ра­бу­до­вы, якая праяўляецца ў падтрыманні ўрадам мак­ра­раў­на­ва­гі штучным, рукатворным шля­хам, што фактычна кансервуе ўжо наяўныя хранічныя дыс­ба­лан­сы [10, с. 118-119]. Па­ве­лі­чэн­не памераў дзяржаўнага рэгулявання ў гэты час прывяло да г. зв. аднаўленчага рос­ту, які меў кан’юнктурную прыроду, што зна­ходзіць сваё пацвярджэнне ў выніку пра­ведзе­ных анкетных апытанняў кіраўнікоў прад­п­ры­ем­с­т­ваў [4, с. 45].

Пры разглядзе тэх­на­ла­гіч­ных аспектаў патэнцыялу індустрыяльнага развіцця кан­с­та­ту­ец­ца яго састарэласць і вычарпанасць. Гэ­та праяўляецца ў прымітывізацыі выт­вор­час­ці, дазваляючы такім чынам наўпрост пад­т­рым­лі­ваць існую колькасць працоўных месцаў. Адар­ва­насць айчыннай індустрыяльнай базы ад сус­вет­ных рынкаў канструктарскіх распрацовак спа­рад­жае замкнёнае кола: «ўзмацненне тэх­на­ла­гіч­най адсталасцізніжэнне эфектыўнасці выт­вор­час­ціадсутнасць інвестыцыйуз­мац­нен­не тэхналагічнай адсталасці» [7, с. 51].

Пазітыўны факт павелічэння аб’ёмаў выт­вор­час­ці большасці з пераліку тавараў МБК дзякуючы росту пра­дук­цый­нас­ці працы адпавядае складзеным тэн­дэн­цы­ям, якія, аднак, таксама насілі пасіўны ха­рак­тар. Тое, што кіраўніцтва профільнага мі­ніс­тэр­с­т­ва прамысловасці шчыра прызнае не­аб­ход­насць актывізацыі інавацыйных захадаў для пад­вы­шэн­ня канкурэнтаздольнасці прадукцыі, з’яў­ля­ец­ца добрым фактам [3, с. 27], але ў той са­мы час нібыта забывае пра пераважна цэ­на­вы характар уплыву на аб’ёмы попыту на айчынныя та­ва­ры на знешніх рынках, у адрозненне ад якас­на­га (тым болей, калі сцвярджаецца пра на­лад­жа­ны выпуск нейкай якасна новай пра­дук­цыі, якая знаходзіць сваіх замежных па­куп­ні­коў).

Асаблівасці сучаснага этапу развіцця ма­шы­на­бу­да­ван­ня. Прырост аб’ёмаў створанай пра­дук­цыі за 2001–07 гг. склаў у сярэднім 12,4%3 [12, с. 21].

У выніку структурнай перабудовы пераважна пасіўнага характару, якая адбываецца перманентна, з’яўлення цэлага шэ­ра­гу малых прадпрыемстваў, лічба га­лі­но­вых гаспадарчых суб’ектаў у параўнанні з 1990 г. узрасла амаль удвая, стабілізаваўшыся каля адз­на­кі ў 600 адзінкаў. Дарма, што такое па­ве­лі­чэн­не не спрыяе дэманапалізацыі працэсу ўнут­ры­га­лі­но­вай вытворчасці, бо ў параўнанні з паказчыкам дзесяцігадовай даўніны ён узрос (у 1995 г. восем асноўных флагманаў айчыннага ма­шы­на­бу­да­ван­ня стваралі 39,7% валавога вы­пус­ку, а ў 2006 г. – ужо 46,6%). Айчынныя дас­лед­чы­кі называюць цяперашнюю кан­цэн­т­ра­цыю вытворчасці комплексу найбольшай ва ўсёй прамысловасці [11, с. 104]. Колькасць занятых пра­цаў­ні­коў у галіне, наадварот, працягвала за гэ­ты час змяншацца, напрыканцы перыяду трош­кі ўзняўшыся да адзнакі 396 тыс. ча­ла­век. Прадукцыйнасць працы ўзрастала ў ся­рэд­нім за год на 13,9%. Пры супастаўленні па­каз­чы­каў аб’ёмаў выпуску і прадукцыйнасці пра­цы заўважальнай становіцца блізкасць ха­рак­та­ру іх зменаў, што абумоўлена, сярод іншага, ста­бі­лі­за­цы­яй колькасці занятага персаналу.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, пра­цаў і паслугаў у гэты час працягвае зніжацца ў па­раў­нан­ні з папярэднімі двума пяцігадовымі перыядамі і скла­дае ў сярэднім 11,9%, што менш на 1,3% за па­каз­чы­к па ўсёй прамысловасці. Адметным з’яў­ля­ец­ца факт росту колькасці прыбытковых прад­п­ры­ем­с­т­ваў галіны, тэмпы якога істотна не су­па­да­юць з памяншэннем ліку гаспадарчых су­б­’­ек­таў, фінансавае становішча якіх абцяжараны пра­тэр­мі­на­ва­най крэдыторскай запазычанасцю.

Па-ранейшаму выклікае заклапочанасць фі­зіч­ны стан наяўных вытворчых магутнасцяў, па­ко­ль­кі ў 2004 г. ступень зносу прамыслова-пра­дук­цый­ных асноўных сродкаў дасягнула амаль 70%, нарастаючы на працягу пераважнай бо­ль­шас­ці папярэдніх дзесяці год. Апошнім часам, на­пэў­на, сітуацыя пачала патроху выпраўляцца. Не­ка­то­рыя даследчыкі пры разглядзе дадзенага пы­тан­ня адзначаюць імавернасць таго, што ў га­лі­не замяняюцца сярод іншых толькі най­больш зношаныя сродкі, выкарыстанне якіх не­да­пуш­ча­ль­нае з пункту гледжання іх не­га­тыў­на­га ўплыву на вытворчы працэс [2, с. 48].

Змены цэнавай кан’юнктуры на сусветным рын­ку не магла не адбіцца на інвестыцыйным ба­ку становішча галіны на фоне ўсёй прамысловасці, што паспрыяла росту капіталаўкладанняў у па­ліў­най галіне, разам з хімічнай і нафтахімічнай, такім чынам, панізіўшы вагу ма­шы­на­бу­да­ван­ня па памеры балансавай вартасці пра­мыс­ло­ва-прадукцыйных асноўных сродкаў з ⅓ у 1990 г. да ¼ па стану на 2007.

Перспектывы развіцця МБК у бу­ду­чы­ні. Прапановы айчынных даследчыкаў наконт шляхоў далейшага развіцця ма­шы­на­бу­да­ван­ня і металаапрацоўкі з пэўнай доляй умоў­нас­ці можна падзяліць на дзве катэгорыі.

Першыя, прыхільнікі больш актыўных (рэвалюцыйных) захадаў, адмаўляюць факт на­яў­нас­ці ўстойлівых перспектыў развіцця для ўсёй га­лі­ны. Прычынамі гэтага, на іх думку, выс­ту­па­юць вялікі фізічны і маральны знос аб­с­та­ля­ван­ня, адсутнасць неабходнай сыравіны для вы­ра­бу гатовай прадукцыі, практычная мізэрнасць на­за­па­ша­на­га да гэтага часу навукова-тэхнічнага патэнцыялу [10, с. 123–124]. Прапануецца (можа, часова?) ад­мо­віц­ца ад арыентацыі на значнае дзяржаўнае спры­ян­не развіццю галіны, скіраваўшы адпаведную ўвагу на та­кія, што забяспечваюць атрыманне па­раў­на­ль­на больш значных аб’ёмаў дададзенай вар­тас­ці.

Пры разглядзе падгаліновай структуры ма­шы­на­бу­да­ван­ня адзначаецца яго складзеная арыентацыя на бе­зу­моў­нае імпартазамяшчэнне, пры якім прад­п­ры­ем­с­т­вы займаюцца самадастатковай на­ту­ра­ль­най вытворчасцю [8, с. 287]. Тут у якасці ад­ной з мажлівасцяў, прапануецца засяродзіць ува­гу на перспектыўным развіцці аў­та­ма­бі­ле­бу­да­ван­ня, тым часам адмовіўшыся ад выт­вор­час­ці станкоў і камбайнаў.

Важнасць выбару далейшага лёсу асобных прад­п­ры­ем­с­т­ваў і падгалінаў машынабудавання спе­цы­я­ліс­та­мі сувязваецца з фармаваннем у бу­ду­чы­ні аптымальнай мадэлі прамысловасці [16, с. 41].

Другія, прыхільнікі менш актыўных (эвалюцыйных) захадаў, абгрунтоўваюць не­аб­ход­насць падтрымання значнай колькасці наяўных вытворчых структураў тым вялікім са­цы­я­ль­на-эканамічным уплывам, што робіць ком­п­лекс на развіццё нацыянальнай эканомікі [13, с. 29]. Адзначаючы найбольшую ступень на­ву­ка­ё­міс­тас­ці прадукцыі, якую выпускае галіна ся­род іншых ва ўсёй прамысловасці, прапануецца спрыяць ім­к­лі­ва­му развіццю перш за ўсё вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ных вытворчасцяў унутры яе. Тлумачыцца таксама не­аб­ход­насць далейшага замацавання пазіцый на гістарычна складзеным рынку збыту – ра­сій­с­кім [14, с. 63], а разам з тым арыентацыі на змен­лі­вую структуру патрэбаў і прэферэнцый спа­жыў­цоў [11, с. 110].

Аб’ядноўвае пазіцыі прадстаўнікоў гэтых дзвюх груп фактычнае прызнанне не­маг­чы­мас­ці дасягнення значных якасных зменаў у фун­к­цы­я­на­ван­ні галіны без наладжвання належнай ступені ка­а­пе­ра­цыі з адпаведнымі контрагентамі з развітых кра­інаў, г. зн. інавацыйнай арыентацыі на пос­тін­дус­т­ры­я­ль­ны тэхналагічны ўклад [15, с. 44].



Заключэнне. Праведзеныя агляд і пералік тэн­дэн­цый, якія адбываюцца цяпер у развіцці айчыннага ма­шы­на­бу­давання, прыводзяць да выс­но­вы, што актыўная фаза яго рэфармавання яш­чэ не пачалася. Для таго каб галіна заз­на­ла прагрэсіўныя структурныя зрухі, якія пры­вя­дуць да падвышэння доўгатэрміновай эфек­тыў­нас­ці яе дзейнасці, ураду як прадстаўніку асноўнага ўласніка неабходна праводзіць сіс­тэм­ныя пераўтварэнні, якія базуюцца на грун­це мадэляў аптымальнага і рацыянальнага фун­к­цы­я­на­ван­ня прамысловых структур роз­ных узроўняў краін з пераходнымі і развітымі эка­но­мі­ка­мі.

Літаратура

  1. Абрамов, И. М. Экономические кризисы-катастрофы и пути их преодоления / И. М. Аб­рамов; науч. ред. П. Г. Никитенко. – Минск: БГЭУ, 2001. – 119 с.

  2. Воронин, С. Машиностроение Белорус­сии: динамика подъёма / С. Воронин // Эконо­мист. – 2006. – № 2. – С. 45–52.

  3. Демидович, И. И. О путях повышения конкурентоспособности продукции машино­строения на внутренних и внешних рынках / И. И. Демидович // Белорусская экономика: ана­лиз, прогноз, регулирование. – 2003. – № 6. – С. 27–31.

  4. Желтков, И. М. Факторы промышленного роста в Республике Беларусь в 1996–2003 гг. Анализ динамики с использованием данных конъюнктурных опросов / И. М. Желтков // Бе­лорусский экономический журнал. – 2004. – № 3. – С. 35–46.

  5. Злотников, А. К оценке темпов роста промышленности / А. Злотников // Белорусский банков­ский бюллетень. – 2003. – № 21. – С. 34–40.

  6. Концепция и программа развития про­мышленного комплекса Республики Беларусь на 1998–2015 гг. (краткое изложение) // Бело­русский экономический журнал. – 1998. – № 2. – С. 4-25.

  7. Михайлова-Станюта, И. Экономический рост и стратегия технологического развития Беларуси / И. Михайлова-Станюта, А. Марков // Белорусский банковский бюллетень. – 2003. – № 20. – С. 46–51.

  8. Михайлова-Станюта, И. А. Определяю­щая роль инновационного развития в решении главных экономических задач страны / И. А. Михайлова-Станюта // Проблемы прогнозиро­вания и государственного регулирования соци­ально-экономического развития в регионе ЦЕИ: материалы VI междунар. науч. конф., Минск, 20–21 окт. 2005 г.: В 4 т. Т. 1. / Ред­кол.: С. С. Полоник и др. – Минск: НИЭИ Министерства экономики Респ. Беларусь, 2006. – С. 283–290.

  9. Национальная экономика Беларуси: По­тен­ц­иа­лы. Хозяйственные комплексы. На­правления развития. Механизмы управления: учеб. пособие / под общ. ред. В. Н. Шимова. – Минск: БГЭУ, 2005. – 844 с.

  10. Никитенко, П. Структурный аспект госу­дарственной промышленной политики в Бела­руси / П. Никитенко, И. Михайлова-Станюта // Общество и экономика. – 2001. – № 7–8. – С. 111–125.

  11. Пратасеня, В. С. Маркетинговая кон­цепция модернизации машиностроения / В. С. Пратасеня // Белорусский экономический журнал. – 2005. – № 4. – С. 102–113.

  12. Промышленность Республики Беларусь: стат. сб. / Мин-во статистики и анализа Респ. Беларусь. – Минск, 2008. – 182 с.

  13. Хамчуков, Д. Ю. Актуальность и приори­теты развития машиностроительного комплекса в промышленности Республики Беларусь / Д. Ю. Хамчуков // Белорусская эконо­мика: анализ, прогноз, регулирование. – 2003. – № 11. – С. 29–37.

  14. Хамчуков, Д. Ю. Повышение конкурен­тоспособности машиностроительного ком­плекса Беларуси / Д. Ю. Хамчуков // Белорус­ский экономический журнал. – 2006. – № 1. – С. 62–71.

  15. Черныш, Л. О концепции «технологиче­ских укладов» и её месте в прогнозах развития Беларуси / Л. Черныш // Белорусский банков­ский бюллетень. – 2003. – № 45. – С. 35–44.

  16. Черныш, Л. О модели экономики Бела­руси / Л. Черныш // Белорусский банковский бюллетень. – 2003. – № 17. – С. 38–46.



1 Пад машынабудаўнічым комплексам (далей – МБК) мы будзем разумець такую супольнасць вытворчасцяў, якую ў айчыннай статыстыцы прадстаўляюць у выглядзе галіны «машынабудаванне і металаапрацоўка», г. зн. так, як ён апісаны ў [9, с. 216]. Таксама як сінонім паняцця «машынабудаванне і металаапрацоўка» станем ужываць лексічна карацейшы варыянт – «машынабудаванне» (г. зн., у шырокім яго сэнсе).

2 Тут можна адзначыць як праблему адноснай дакладнасці эканамічнай статыстыкі ў савецкія часы, так і істотны перакос у сферы фармавання цэнаў на сыравіну і гатовую прадукцыю апрацоўчай прамысловасці, які проста не мог не адбіцца на колькасным прадстаўленні розных фінансава-эканамічных паказчыкаў. Датычна апошняга гл., напрыклад [1, с. 53, 57].

3 Напэўна, варта падаць думку некаторых айчынных даследчыкаў, якія лічаць, што вартасныя аб’ёмныя паказчыкі не з’яўляюцца сапраўднымі індыкатарамі памераў эканамічнага роста [5, с. 39].


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка