Казімір камейша камень ля вёскі камень




Дата канвертавання18.05.2016
Памер12.89 Kb.
Казімір КАМЕЙША
КАМЕНЬ ЛЯ ВЁСКІ КАМЕНЬ
Гэта не камень,

а чаравік.

А хто забыў яго?

Сам ледавік.

Гэта ж ён пеша

тупаў здалёк,

Сляды-каменні

здалёк


валок.

I раптам ён чуе

спеў салаўя.

Пусціўся у скокі:

– Ух, я!..

Ён так чаравікам сваім

грымеў,

Аж прарок Ілья



ў калясніцы нямеў.

Там, дзе скакаў ён,

прыблуднік той,

Засталіся крушні1

ляжаць гарой.

Стаміўся нарэшце:

— Ох ды ох!..

I ўслед ляцела: — Каб ты каменем лёг!

Ён пачуў тыя словы.

I не лёг, а прысеў

На пушчанскай

вузенькай паласе.

Расшчапіў на шыі

каменны аплік2,

Зняў каменнай рукою

валун-чаравік.

I забыў пра яго,

не вяртаўся назад —

Было цяжару

і так зашмат.

Ішоў заваёўнік

дарогаю той,

Спыніў чаравік яго:


  • Ты хто?

Спыніўся прыблуда,

потым прысеў

На пушчанскай

вузенькай паласе.

...Знік ледавік,

заваёўнік знік.

Засталіся сляды

і яшчэ — чаравік.


1 Крушня — куча (гара) камення.

2Аплік — кручок для зашпільвання адзення.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка