Казакова Ірына Валер'еўна Доктар філалагічных навук Беларускі фальклор Курс лекцый




старонка5/14
Дата канвертавання01.04.2016
Памер2.66 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14

Вясельная паэзія

У беларускім вяселлі нямала агульнага з рускім, украінскім і польскім вяселлем. Але ў шлюбнай абраднасці кожнага з гэтых народаў за многія стагоддзі выпрацаваўся свой адметны нацыянальны вясельны рытуал, традыцыі якога ў большай ці меншай ступені захаваліся і ў сучаснасці, асабліва ў беларусаў і ўкраінцаў. Разам з тым у вясельныхабрадахі звычаях кожнага народа існуюць рэгіянальныя і мясцовыя асаблівасці, якія праяўляюцца ў разнастайных абрадах, рытуальных дзеяннях, песнях, прыпеўках, прыгаворках і да т.п. Назіранні, фальклорна-этнаграфічныя абследа-ванні беларускіхрэгіёнаў, шматлікія апісанні абрадаў і запісы народна-паэтычных твораў дазваляюць вызначыць рэгіянальныя асаблівасці ў вяселлі пэўных мясцовасцей. Грунтоўна абследавана была Магілёўшчына, на падставе сабраных у якой матэрыялах можна разгледзець асноўныя асаблівасці беларускага вяселля.

Першым этапам вясельнага абраду на Магілёўшчыне з'яўляюцца сваты (або "заручыны", або "бяседа"). У іх як і ў іншых беларускіх рэгіёнах удзельнічаюць сват, жаніх, яго бацькі, дружкі жаніха, бацькі нявесты і нявеста (жаніха і нявесту ў час сватоў называюць суджаны і суджаная). Сватам выбіраюць чалавека сямейнага, здатнага на размовы (часцей гэта быў родны дзядзька жаніха або бліжэйшы сябар сям'і жаніха). Гаворка вядзецца іншасказальная, з жартамі і прыказкамі. Менавіта на гэтым этапе вясельнага абраду вельмі цесна пераплятаюцца сучаснае і рэшткі самых старажытных вераванняў. Так, сваты ўваходзяць у хату і просяць, каб іх пусцілі пераначаваць. Бацька нявесты просіць, каб яны паказалі дакументы. І сват паказвае вялікі лыкавы кашэль з ежай і гарэлкай (раней сваты прыносілі толькі хлеб, мёд і гарэлку). Карэспандэнты (людзі, якія паведамлялі пра гэта) тлумачаць гэты рытуал наступным чынам. Чаму лыкавы кашэль? Менавіта лыкавы, а не які-небудзь іншы. Лыка наогул было вельмі каштоўным: з яго плялі лапці, кошыкі і інш. Лічылі, што калі з лыка зрабіць пры-гожую рэч, тады ў ёй пасяляецца нейкі пэўны дух лешука (можа адсюльі падабенства ў гучанні слоў: "лыка", "ляшукі" або на дыялектнай гаворцы "лыкуш"?). Калі ішлі ў сваты, трэба было аба-вязкова плесці новы кашэль, каб яго яшчэ нідзе не выкарыс-тоўвалі. І трэба было пакінуць у лесе падарунак лешуку, або лыкушу, калі ў лесе "дралі лыка" з ліпы або з лазы. У лесе пакідалі або нейкія стравы, або кавалачак воўны (на даху старэйшаму лешуку, каб адпусціў свайго ўнука, маленькага лыкуша з лыкам).

Лыкуш павінен быў ахоўваць рэчы, якія былі зроблены з лыка, лапці, каб доўга насіліся, кашалі, кабўіхне пераводзілася пэўнае багацце. Што датычыцца мёду і хлеба ў сватавым кашэлі, пра гэта будзе гаварыцца ніжэй, таму што мёд і хлебны каравай адыгрывалі вялікую ролю ў час вяселля ў розных рытуалах. Далей бацька нявесты запрашаў сватоў да стала. Размова працягвалася. Як вядома, у язычнікаў быў вельмі распаўсюджаны татэмізм (пак-ланенне жывёліне, расліне або птушцы - раданачальніку пэўнай групы людзей). Людзі лічылі, што магчымы шлюбы паміж чалавекам і жывёлай (гэта адлюстроўвалася ў чарадзейных беларускіх казках: "Івашка мядзвежжа вушка", "Сучкін сын" і інш.). У беларусаў быў вельмі распаўсюджаны культ мядзведзя (і не толькі ў беларусаў, у шведаў, напрыклад, "ажаніцца": літаральна "аб-мядзведзіцца"). Сваты пыталіся іншасказальна:

- Нашаму бычку патрэбна спраўная цялушка.

або:


- Ці не прыблудзілася да вас мядзведзіца?

Потым прасілі паказаць дзяўчыну. Чаму цялушка? Наогул цёлка або карова яшчэ са старажытнасці з'яўляецца сімвалам урадлівасці, пладавітасці, здароў'я. А мядзведзіцай нявесту назы-валі толькі тады, калі яна была багатая.

Бацька адказваў, што цялушка ёсць, але яе яшчэ не прыгналі дадому. Сват пытаецца: "А можа гэта якая збрадлівая цёлка, што яе так позна няма на дварэ?" Пачынаецца жартоўная спрэчка: ці збрадлівая цялушка, ці не збрадлівая. Вырашалі прыгнаць яе да-хаты. Спачатку прыводзілі маленькую сястру нявесты або дзяўчынку-суседку. Дружкі свата пачыналі спяваць: "Зелена-зеляненька у полі канапелька". А старэйшы сват даваў дзяўчыне зялё-ную галіну (зялёная траўка, часцей канапля, сімвалізавала малад-зенькую дзяўчынку, якой яшчэ рана выходзіць замуж). Пасля прыводзілі нявесту. Бацька пытаўся, ці згодны сваты ўзяць тако-га падцёлка (або цялушку) у сваю гаспадарку. Калі згаджаліся на шлюб, тады нявесціну маці адпраўлялі ламаць каліну (выдаваць дачку замуж). Раней каля хаты абавязкова раслі нейкія дрэвы, у садзе, у агародзе або проста каля хаты. Маці зламвала "вярхушку" з маладога дрэўца (часцей з каліны) і аддавала яе свату. Маці нявесты спявала:

Белым цветам, белым цветам

Асыпайцеся, лісце.

Не жыць, не жыць маёй дачушцы

У маці ў роднай хаце.

Наогул для беларускага фальклору характэрны вобраз дзяўчыны - каліны (або рабіны, або бярозкі). Каліна вельмі распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі, вельмі прыгожае і каштоўнае дрэва. Лічылі, што маладое дрэва ахоўвае ў хаце бацькоў незамужнюю дачку, лічылі гэтае дрэва дзявочым талісманам. І калі маці зламвала верх дрэва, гэта рыхтавала выхад духу з гэтага дрэва - пакравіцеля дзяўчыны, каб ён змог пасля пераляцець у дрэва, што расце побач з домам, у якім будзе жыць ужо замужняя жанчына. За сталом канчаткова дамаўляліся наконт шлюбу, наконт дня вяселля, які прызначаўся прыкладна праз два месяцы. Нявесту і жаніха (або суджа-ных, іх так называлі таму, што сваты, людскі суд, як бы прысуд-жалі іхда шлюбу) прымушалі прыгубіць гарэлкі з адной чаркі. У гарэлку дабаўлялі мёд (каб горыч і асалоду яны адчувалі і дзялілі ра-зам). Перад тым як піць, крыху выплёсківалі на падлогу пад парог як ахвяру душам продкаў. Гэта рабілі тады, калі жаніх або нявеста былі сіратой. Калі сіратой быў жаніх, сват адносіў недапітую гарэлку у дом жаніха, каб выліцьяе пад парог. Чаму пад парог? Таму што раней, у глыбокай старажытнасці памерлых хавалі пад ганкам, каб яны ахоўвалі жыллё. У час сватоў спяваюць больш песні, прысве-чаныя нявесце, яна часта параўноўваецца ў іх з маладзенькай ярач-кай. Лічыцца, што авечка - сімвал баязлівасці, пакорлівасці, белая авечка - сімвал чысціні. Але, на нашу думку, можа тут адбілася і тое, што авечка (ягня ў Бібліі) - гэта і ахвяра (яшчэ ў глыбокай старажытнасці ягнят прыносілі ў ахвяру духам, татэмам. Пазней - ба-гам). Таму тут, магчыма, адлюстроўвалася і тое, што раней жан-чына знаходзілася пад прыгнётам, і сапраўды яна з'яўлялася ахвярай для "мужа-п'яніцы" і "лютай свякроўкі". Невыпадкова, што такія песні ў час сватоў спяваліся толькі жанчынамі-сваццямі:

Наша Леначка - маладая ярачка,

Маладая ярачка-белабочачка...

На чужы двор збірайся,

Зроднай матуляй развітайся.

Калі жаніх або нявеста - сірата, тады выконваўся такі рытуал. Нявеста (жаніх) просіць сілы прыроды, каб паслалі "вестачку" бацькам, і каб яны далі згоду на шлюб. Нявеста расчыняе ў хаце дзверы і вокны, расплёсківае ваду (слёзы) і просіць:

Ой, ветрык, ветрычак,

Ты ляці да роднай матачкі.

Да роднага татачкі,

Ты прасі для мяне, гарунушкі,

Шчасця, долечкі...

Калі ў час вясельных абрадаў прылятаюць да хаты або залятаюць у вокны птушкі, лічыцца, што гэта душы бацькоў прыляцелі паглядзець на вяселле дачкі (сына). Старажытныя людзі лічылі, што душы памёршых перасяляюцца ў птушак (але душы толькі добрых людзей). Гэтых птушак нельга было пужаць і праганяць, трэба было іх карміць, але нельга было даваць ім ежу са стала. Іх кармілі зернем або ягадамі.

Спяваюць песні і пра заручыны, якія адлюстроўваюць саму падзею заручын (або сватоў, або бяседы):

...Заручылі дзеўку проціў панядзелку,

Бог нам даў.

1 падаркі з тонкай кітайкі

Бог нам даў.

Сёння ў нас заручыны,

Бог нам даў...

Раней вяселле гулялі ў нядзелю і панядзелак, таму і спяваюць "проціў панядзелку". Існаваў звычай адорваць сваццяў і дзевак, якія спявалі (таму і пяюць пра "падаркі"). У канцы заручын "старшы" сват укладаў у руку жаніха руку нявесты (можа адгэтуль і на-зва "заручыны"?). Дзяўчаты і свацці спяваюць, а суджаныя выход-зяцьз хаты, узяўшыся за рукі. Па "аднэй масніцы" (палавіцы). Гэта значыць, што жаніх павядзе нявесту за руку па сваёй дарозе жыцця, яны абавязкова сходзяць з ганку, узяўшыся за рукі (паказваюць душам продкаў, што яны заручыліся і, калі яны ашукаюць адзін аднаго да вяселля, тады будуць трымаць перад продкамі адказ). Жаніх трымае нявесту за руку, пакульяны не стануць на зямлю. Гэта абазначае, што цяпер жаніх абавязкова выведзе яе з бацькавай дарогі (хаты) на сваю. Пасля сваты ад'язджаюць дадому.

Нявеста рыхтуе сабе пасаг. Разам з сяброўкамі (незамужнімі і толькі цнотнымі дзяўчатамі) яна робіць палатно, шые, вышывае. Гэта называецца дзявічнік. На нявесту надзяваюць дзявочы сарафан, у касе - стужка. На галаве ў яе вяночак з белых кветак (сімвал чысціні, яе чыстага дзявочага жыцця). Дзяўчаты спяваюць ёй песні, яна адказвае ім таксама песнямі - развітваецца з сяброўкамі. У апошні вечар дзявічніка дзяўчаты здымаюць з нявесты вянок. Плачуць. Нявеста таксама павінна плакаць, каб пасля, калі яна будзе замужняй жанчынай, ёй весела жылося. Нявеста з сяброўкамі прыгожа прыбірае "сундукі" і "кадкі" з пасагам, каб задобрыцьдухаў гэтыхрэчаў. Раней нявеста павінна была прыбіраць кветкамі пні дрэў, якія пілілі, каб зрабіць сундукі для пасагу (на вяселле павінны былі рабіць толькі новыя рэчы). Нявеста прыбірала пні, каб задобрыць духаў гэтых дрэў, каб яны перасяліліся ў зробленую рэч, інакш "сундукі" будуць скрыпець і перашкаджаць маладым спаць. Існавалі пэўныя магічныя заклінанні для рэчаў, якія дарылі маладым, або якія ўваходзілі ў пасаг, ці ў "выкуп" за нявесту.

У час дзявічніка дзяўчаты спявалі нявесце шмат песень: развітальныя песні, песні пра шчаслівае дзявочае жыццё, пра невядомую чужую старану (чужую сям'ю), спявалі і проста пра каханне.

Напярэдадні дня вяселля рабілі зборы: старэйшая свацця і тры сяброўкі-дзяўчыны (яны павінны былі быць блакітнавокія або шэравокія, ні ў якім разе не чарнавокія, каб не сурочыць нявесту, вялі нявесту ў лазню. Лазню тапілі з раніцы. Яшчэ да таго як уздымалася сонца, нявеста павінна была зусім неапранутая, з распушчанымі валасамі прайсці па расе адна, каб ачысціцца ад усіх грахоў (той, хто гэта падгледзіць, быў пракляты ўсёй нявесцінай раднёй, на яго насылаліся страшэнныя загаворы, каб ніколі не было яму шчасця ў жыцці, а калі гэта хацеў падгледзець жаніх, тады яму не аддавалі нявесту. А жанілі яго на ўдаве).

Нявеста сустракала Сонца -- неапранутая, з кветкамі ме-дуніцы ў рукахі прасіла ў Сонца шчасця і благаслаўлення. (Лічыцца, што цела нявесты будзе мець такі ж прыемны пах, як і кветкі медуніцы. Сонца яшчэ з язычніцтва лічылася пачаткам жыцця). Захаваліся ўрыўкі з малітвы нявесты Сонцу:

На чатыры бакі, на чатыры дарогі

Разліваецца свет, мая - трэцяя,

Свет у вачах, свет у нагах,

Свет душы маёй,

Я тут уся дачка твая,

Маці мая, а я маці чыя?

Але гэта вельмі стары звычай. Захавалася ад яго толькі тое, што нявеста ходзіць па расе без абутку. Пасля нявесту вялі ў лазню. Мылі яе толькі дажджавой вадой з мятай. Нявеста - гэта сама чысціня, прыгажосцьі цнатлівасць. Таму яе павінны абмываць толькі той вадой, якая падала з неба. І яшчэ таму, што ад дажджу залежаў ураджай зямлі-маці. Нявеста, будучая маці, таксама павінна нарадзіць дзяцей і дождж павінен быў ёй у гэтым дапамаг-чы. Мыць нявесту пачыналі абавязкова з левай нагі. Гэта таксама вельмі старажытны звычай. Гэта рабілі, каб адмыць усю ляноту ад яе. Раней лічылі, што ў жанчын уся лянота знаходзіцца ў левай назе. (Захавалася, напрыклад, прымаўка: робіць толькі тое, што яе левая нага хоча). Апошняй мылі касу нявесты, расчэсвалі ва-ласы, гэта значыць варажылі ёй дарогу (тыя валасы, што выпадалі, абавязкова палілі). Перад вяселлем нявеста адпачывала. Яна знаходзілася ў цёмным пакоі, каб яе не сурочылі (не зглазілі). З хат нявесты і жаніха за дзень нельга было выносіць смецце. Раніцай у дзень вяселля нявесту пачыналі прыбіраць сяброўкі да сустрэчы з жаніхом. Прыбіралі яе ўжо толькі адны сяброўкі без свацці. На галаве ў нявесты абавязкова быў белы вянок (сімвал цнатлівасці. Калі нявеста надзявала белыя кветкі, але не захавала цнатлівасці, тады ёй нельга ўжо было дараваць граху).

У хаце жаніха пачыналі з раніцы збірацца госці. Перад тым, як трэба было ехаць па нявесту, маці і бацька благаслаўлялі жаніха "хлебам, соллю, добрым словам на шчасце, на долю".

Падрыхтоўкай каравая кіруе хросная маці жаніха (самая вопытная і блізкая да сям'і жаніха жанчына). Каравай рыхтуюць з раніцы за дзень да вяселля. Яго робяць замужнія жанчыны з жаніховай радні. Старшая каравайніца просіць благаславіць пачынаць. Сярод хаты ставіцца дзяжа. Старшая каравайніца пачынае сыпаць у яе муку, затым ліць малако і гэтак далей. Лічыцца, што каравай павінен узняцца да самага неба, да самага Бога.

Каравай быў прысвечаны сонцу. Яго зачыналі з усходам сонца. Пасля падрыхтоўкі каравай на прыгожым вышываным ручніку ўсе старэйшыя жанчыны неслі на ўзгорак, кланяліся сонцу і прасілі яго благаславіць каравай (гэты звычай назіраецца не ва ўсіх рэгіёнахБеларусі). Невыпадкова каравай быў адной формы з сонцам. Сонца - пачатак жыцця наогул. Каравай - сімвал урадлівасці, дабрабыту, багацця. У каравай дабаўлялі мёд (не цукар, а мёд. Мёд наогул адыгрывае значную ролю ў вясельных рытуалах. Мёд і крыху гаркавы, і салодкі, як каханне, як усё жыц-цё), малако, ваду, абпальвалі на агні (пяклі), рабілі яго з зерня (з мукі) - наогул, у каравай уваходзіла амаль усё, што павінна быць у добрай гаспадарцы. Каравай рабілі вельмі прыгожым. Выраблялі на ім зоркі, сонца і месяц (малады і маладая), птушак, каласы і іншыя ўпрыгожванні. Хлебам, соллю благаслаўлялі маладых на шчасце, на долю. Соль была вельмі рэдкая, надзвычай каштоўная, яе цяжка было здабыць, яе бераглі і цанілі. Таму і благаслаўлялі маладых хлебам і соллю - самым каштоўным. Калі маладыя ішлі, ім услед сыпалі соль (ахвяра, каб адвесці злых духаў), каб у хаце ў іх было багацце.

Паміж перадвясельнымі абрадамі і непасрэдным вяселлем адбываюцца бадай што самыя ўрачыстыя старажытныя і таямнічыя рытуалы, якія паходзяць яшчэ з часоў язычніцтва. Напрыклад, малітва нявесты Сонцу. Сонца благаслаўляе дзяўчыну-нявесту, даруе ёй усе грахі. Падзяка дрэвам, рытуальны шлюб раслін, па-дрыхтоўка "вясельнага дрэўца", варажба ў лазні і іншыя дзеянні, якія маюць магічны сэнс, робяць час "дзявочніка" і "збораў" вельмі адказным у старажытным вясельным абрадзе. Каравайны рытуал - гэта пэўны парог, пераступіўшы праз які, шляху назад ужо не было. Калі да каравайнага рытуалу вяселле магло па якім-небудзь выключным прычынам яшчэ і не адбыцца, то прыгатаванне вясельнага каравая азначала абавязковае неадкладнае вяселле.

Розныя магічныя рытуалы суправаджаюць застолле ў жаніха, вясельны поезд, застолле ў нявесты. Жаніх збіраецца ехаць за нявестай. Маці ўтыкае ў хлеб-соль (у каравай) грошы (раней срэб-ра) і благаслаўляе жаніха ехаць "па-нявесту". Пасля благаслаўлення ўсе госці і сваякі "доруць жаніха". Падарункі ўручаюцца з прыгаворам, які часта мае магічны сэнс. Напрыклад:

Дару табе палатно белае, чыстае, доўгае,

Каб жыццё тваё было добрае.

Хай яно сцеліцца шляхам да нявесты,

Добраю дарогаю вясельнаму паязду...

Шмат песень, якія спяваюцца ў гэты час, прысвечаны каню жаніха, напрыклад, жаніх раіцца з канём, па якой дарозе яму ехаць да нявесты:

Ой, мой коню, коню вароны,

Ты скажы, як хутчэй ехаць да каханай:

Ці лесам, ці полем, ці зялёнай дуброваю?

У некаторых песнях жаніх сам ператвараецца ў сокала або шэрага ваўка, каб хутчэй быць побач з нявестаю. Каб задобрыць ваўкоў, калі вясельны поезд павінен быў ехаць праз лес, вымаўлялі пэўную замову.

Ваўкам пакідалі ў лесе ежу, але закідвалі яе далей ад дарогі. Па дарозе спявалі песні пра русую касу, па якую ехаў жаніх. Нявесту ў песнях не называлі прама, а толькі іншасказальна. Каб не пачулі лясныя духі і лешукі і не ўкралі нявесту.

Ой, упраглі залатую калясачку.

Паехалі па русую косачку,

Па белую стужачку.

Новую сукеначку...

Лес і падковы павінны папярэдзіць цешчу аб тым, што едзе поезд. Многія песні раяць жаніху абавязкова падкаваць каня (падкова - сімвал шчасця) на шчаслівую дарогу.

Жаніха і нявесту ўсхвалялі ў песнях, называючы князем і княгіняю, баярынам і баярыняю. Людзі верылі, што калі ў велічальных песнях называюць простых людзей князямі, дык яны і жыць будуць як князі, калі бедных і непрыгожых называць багатымі і прыгожымі, то яны такімі і стануць. Тут адбілася вера ў магічную сілу слова.

Перад прыездам жаніха нявесту абавязкова павінны былі схаваць. (Каб жаніх шукаў сваё шчасце, таму што калі шчасце сапраўднае, дык яно адразу ў рукі не даецца). Нявесту хавалі сваякі ў хаце, якая знаходзілася ні ў якім выпадку не праз дарогу і аба-вязкова стаяла на ўсход сонца.

Прыязджае жаніх. Дружка з боку жаніха (або "старшы сват") вядзе жаніха ў дом нявесты. Паднявесніцы і свахі замест нявесты "садзяць" старую бабу. Яе прыбіраюць, закрываюць пакрывалам (гэта павінна быць незамужняя або ўдава). Дружка скідае з яе пакрывала і падводзіць да яе старога дзеда і кажа: "Па нявесце і жаніх". Спраўляюць жартоўны шлюб дзеда і бабы (гэта на пацеху злым духам, каб адвесці іх ад маладых). Госці спяваюць ім іранічныя велічальныя песні.

Пасля жаніх шукае нявесту. Першы паджанішнік або дружка можа яе ўкрасці і тады сваякі і паднявесніцы застаюцца "без выкупу". Але лічыцца добрай прыкметай для нявесты, калі яе выкупяць (грашамі або гарэлкай). Пасля гэтага дружка аддае руку нявесты жаніху і з гэтага моманту ніхто не павінен прайсці паміж імі, пакуль нявеста не здыме белую сукенку, інакш ім не будзе добрага жыцця. Пасля маладыя ехалі вянчацца (зараз - распісвацца). Перад тым як ехаць, маладых пасыпаюць ільном, зернем, канап-лёй (каб былі багатыя, каб жыта радзіла і г.д.). Добра, калі ненадоўга пойдзе дождж. Гэта значыць, што ў маладых многа будзе дзяцей. Вельмі цікавыя рытуалы звязаны з нявестай. 3 ёй звяза-ны вобраз пярсцёнка, вянка, каравая, хусцінкі. Вянок - сімвал кахання (маладыя раней мяняліся не пярсцёнкамі, а вянкамі, а пярсцёнак часам жаніх дарыў нявесце на заручынах), чысціні, дзявоцкасці. 1 каравай, і вянок, і пярсцёнак - круглай формы, як сонца (і наогул кола, як сімвал жыцця, жыццёвага кола). Бе-лую хусцінку істужку, якую нявеста выплятала з касы, яна пакідала маці. Калі хустка будзе чыстай, значыць добра жыве дзяўчына ў новай сям'і, а калі не, тады стужка будзе дарогаю маці да дачкі. Вера ў магічныя сілы асабістых рэчаў чалавека. Сувязь яго з імі і на адлегласці адбілася на гэтым рытуале. Вясельны поезд маці жаніха сустракала ў вывернутым кажуху (адбітак татэмізму). Маладыхізноў пасыпалі зернем. Маці "ганяла" сына ва-кол хаты і біла яго пугаю за тое, што прывёў у хату новую гаспадыню (гэта рабілася дзеля таго, каб свякроў, раз аблаяўшы маладыхпры людзях, не трымала злосці на нявестку і сына).

Калі вясельны поезд прыязджаў да нявесты, яе маці кідала на падлогу белы абрус. І хто першы на яго ступіць (жаніхці нявеста), той і будзе "трымаць верх" у сям'і. Маладых ізноў благаслаўлялі хлебам-соллю. У каравай торкаюць грошы (на гэты раз - залатыя). Маладыя кідаюць грошы пад печ, каб задобрыць дамавіка, у хаце жаніха нявеста кідае тры капейкі, а жаніх толькі дзве (жанчына часцей знаходзіцца ў хаце і таму ёй трэба мець лепшыя адносіны з дамавіком).

Перад тым як сесці за стол, самая старэйшая жанчына чытае "Дванаццаць запаведзей" - галоўныя парады ад старых маладым, яны датычацца гаспадаркі, павагі да бацькоў, добрых адносін. Пасля маладыхзвязваюць паясамі (або ручнікамі), як бы звязваюць іх на ўсё жыццё. За стол іх "садзяць на кут" - самае пачэснае месца. Яны сядзяць на вывернутым кажуху або на скуры мядзведзя (сімвал дабрабыту). Пасля першай чаркі жаніх павінен назваць маці нявесты і яе бацьку сваімі бацькамі. Рытуальная ежа жаніха і нявесты кураціна (белае чыстае мяса), але без солі і хлеба (ім яш-чэ рана есці, яны павінны зарабіць гэта сваёй сумеснай працай).

За сталом спяваюць шмат жартоўных песень. Гэта робііша, каб адагнацьзлыхдухаў. Гумарам розных адценняў, здзеклівай насмешкай, вясёлымі жартамі прасякнуты песні пра сватоў, дружак, свашак, паднявесціц, нават пра жаніха і нявесту. Вось, напры-клад што паднявесніцы спяваюць шаферу (паджанішніку):

Паджанішнічак, наш сакол,

Не садзіся ты між вакон.

Там мышыны пералёт,

Заляціць табе мыш у рот.

Ты не цісні яе зубамі,

Пацалуй яе губамі;

Жартоўныя песні прысвячаюцца розным удзельнікам вясел-ля.'свату, дружку, нават жаніху і нявесце. Але часцей жаніх і нявеста ідэалізуюцца, узвялічваюцца, у вясельных песнях ствараюцца прыгожыя паэтычныя вобразы маладых:

Малады наш сокал Ванечка,

Маладая галубка Леначка.

Маладыя як ясныя зорачкі,

Як кветачкі на адной ветачкі.

Вельмі цікавы рытуал продажу нявесцінай касы. Гэты рытуал не выконваецца толькі тады, калі замуж бяруць удаву або калі жанчына выходзіць замуж не першы раз.

"За касой" становяць сястру або брата нявесты, або каго-не-будзь з родных нявесты (але каб дзіцяці не было больш дванаццаці гадоў). Яму (або ёй) даюцьу рукі серп, і ён палохае ім, што мала грошай. Той, хто прадае, прыгаворвае: "Мая сястра не ўдава, яе каса стоіць трыццаць тры рублі".

Пасля продажу касы пачынаюцца "маладухі". Прададзеную касу расплятаюць (раней адразалі), свякрова здымае з нявесты вянок (яе волю). Нявесце завязваюць хустку маладухай і садзяць яе на дзяжу разам з паднявесніцамі. Іх пакрываюць пакрывалам. Жаніх павінен пазнаць сваю нявесту. Ён пазнае яе па хустцы (гэта значыць, што ён заўсёды пазнае сваю жонку сярод іншых). Паджанішнік хавае нявесцін абутак. Паднявесніцы шукаюць: тая дзяўчына, якая першая знойдзе чаравічкі нявесты, першая з усіх дзяўчат выйдзе замуж. Пасля нявеста "дорыць" падарункі жаніховай радні. Потым маладых "адорвае" нявесціна радня.

У некаторых вясельных песнях нявесту параўноўваюць з калінай:

Непраўдзівая каліна,

Казала: цвісці не буду,

Белага цвету не пушчу,

Буйных ягадак не ўзраджу.

Як прыйшла пара, зацвіла,

Белага цвету пусціла,

Буйныя ягадкі ўзрадзіла.

Непраўдзівая Леначка,

Казала: замуж не пайду,

Маладога Ванечку не злюблю.

Як прыйшла пара, так пайшла,

Маладога Ванечку злюбіла.

У песнях нявеста параўноўваецца з галубкаю, зорачкай, курачкай, ярачкай, калінаю, белаю лябёдушкай, жаніх - з арлом, сакалом, голубам, таполяй, ясным месячкам.

Маці благаслаўляе дачку ад'язджаць. (Раней існаваў такі звы-чай: бацька нявесты біў яе па спіне трыма лазінамі, яна галасіла, пасля бацька перадаваў іхжаніху, той біў яе толькі адзін раз, яна павінна была маўчаць. Гэтыя лазіны жаніхзабіраў сабе. Але зараз гэты звычай не выконваецца).

Нявеста едзе да жаніха. Яна плача (абдымае бярозку або каліну каля роднай хаты), каб "ехаць са слязамі, а жыць з вясёласцю". Нявеста застаецца са свёкрам і свякровай, а жаніх з дружком і паджанішнікамі вяртаюцца за нявесціным пасагам (зараз - гэта "пасцель" нявесты: пярына, дзве падушкі, коўдра і прасціна). Пярына павінна быць з пуху, вельмі мяккай, каб добра было спаць маладым (калі ўсё будзе добра ноччу, усё будзе добра і днём). Пярына з пуху - гэта таксама і сімвал дабрабыту, таму што пухрабілі з "пуховыхгусак", а іх трымалі нябедныя людзі. Пасля куплі-продажу нявесцінага пасагу ўсе госці едуць да жаніха, каб праводзіцьмаладыху клець. На шлюбную пасцель. Пасцель маладым рыхтуюць за дзень да вяселля свахі. Маладыя дзяўчаты не маюць права ім дапамагаць. Маладым даюць пеўня ў мяшку (каб адагнаць злыя сілы). Пасцель нявесты і жаніха павінна быць вельмі высокая, каб не цягнула ў зямлю. Трэба, каб у клеці бы-ло шмат дзежак з жытам і іншым зернем, каб у маладых было шмат сыноў і дачок. Часам пад ложак ім садзяць кошку з кацяня-тамі (і супрацьзлыхсіл, і каб таксама было многа дзяцей). Адвод-зячы маладых у клець, госці пяюць розныя песні, напрыклад, многія з іх - звароты да сіл прыроды, каб яны паслалі шчасце маладым, павіншавалі іх:

Разыйдзіцеся, шэрыя тучкі,

Выйдзі, Сонейка, на неба,

Паглядзі на нашу Леначку,

Дай ёй долечкі, дай ёй шчасційка.

Раніцой маладых будзілі, пераконваліся ў цноце нявесты (за-раз гэтыя рытуалы наогул не выконваюцца). Калі яна не захава-ла цноты, тады на цешчу надзявалі хамут, дружка браў пугу і га-няў яе вакол хаты, пакуль малады не даруе граха нявесце. Калі маладая захавала дзявочую чысціню, зяць едзе за цешчай з чырвоным бантам. Зяць вядзе да сябе бацькоў нявесты і ўсіх яе родных. На застоллі пасля першай чаркі нявеста (яе ўжо называюць маладуха) павінна папрасіць дазволу называць маткай і бацькам бацькоў мужа.

На другі дзень вяселля песні ў асноўным прысвечаны маладой жонцы:

Учора была, як роза цвіла,

А сёння стала, як баба стара.

Учора была я дзевачка,

Хадзілі за мной з гарэлачкаю.

А сёння стала маладзіцаю,

Пасылаюць мяне за вадзіцаю.

Раней існаваў такі рытуал. Нявеста павінна была памыць слязамі (вадой) усе лаўкі ў хаце свякрові, каб больш ніколі не плакаць.

Другі дзень вяселля называюць "цешчын гасцінец". Цешча, калі едзе да зяця, вязе з сабой гарэлку і ежу: хлеб, сала, каўбасу, пірагі і іншыя стравы. Нясе гэта яна на шчасце сваёй дачцэ. Цешча і цесць вітаюцца са сватамі. У гэты час спяваюць:

Кумычкі-галубычкі, чалом вам,

Ці не залятала наша курачка к вам.

Хоць залятала, хоць не залятала - няхай вам.

Круп насыпайце, вады налівайце, прывучайце.

Ці не заязджала наша Леначка к вам,

Ці заязджала, ці не заязджала - няхай вам.

Маладуху прымушалі ісці за вадой, падмятаць хату, калі яна пачынала што-небудзь рабіць, ёй перашкаджалі, пакуль яе не выкупаў малады.

Цешча павінна пачаставаць усіх вясельнікаў, сватоў і маладых. Цешчыным гасцінцам заканчваецца вяселле.

Як мы бачым, вясельныя абрады маюць цесную сувязь з магічнымі дзеяннямі, міфалогіяй, язычніцтвам. Рэшткі міфа-лагічнага мыслення славян можна знайсці у кожным рытуале вяселля. Старажытны вясельны абрад утварае цікавае і вясёлае дра-матызаванае прадстаўленне, традыцыйныя элементы якога і лепшыя песні, танцы і забавы дайшлі да нашыхдзён.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка