Катрольная работа па лацінскай мове




Дата канвертавання22.06.2016
Памер36 Kb.
Катрольная работа па лацінскай мове
Студэнту для выканання кантрольнай работы неабходна ведаць наступныя тэарэтычныя пытанні:


  1. Кароткія звесткі з гісторыі лацінскай мовы.

  2. Лацінскі алфавіт. Асаблівасці вымаўлення галосных. Дыфтонгі.

  3. Лацінскі алфавіт. Асаблівасці вымаўлення зычных. Дыграфы.

  4. Склад. Складападзел. Націск.

  5. Дзеяслоў. Асноўныя граматычныя катэгорыі.

  6. Асновы і асноўныя формы лацінскага дзеяслова.

  7. Спражэнне дзеяслова.

  8. Praesens indicativi activi.

  9. Praesens indicativi passivi.

  10. Modus imperativus.

  11. Imperfectum indicativi activi et passivi.

  12. Futurum indicativi activi et passivi.

  13. Nomen substantivum, асноўныя граматычныя катэгорыі.

  14. Nomen substantivum. Declinatio 1.

  15. Nomen substantivum. Declinatio 2.

  16. Nomen substantivum. Declinatio 3. Зычны тып.

  17. Nomen substantivum. Declinatio 3. Галосны тып.

  18. Nomen substantivum. Declinatio 3. Змешаны тып.

  19. Nomen adiectivum. Асноўныя граматычныя катэгорыі.

  20. Nomen adiectivum. Прыметнікі 1-2 скланення.

  21. Nomen adiectivum. Прыметнікі 3 скланення.

  22. Pronomina personalia. Pronomen reflexivum.

  23. Praepositiones.

  24. Дзеяслоў esse ў сістэме інфекта.

  25. Participia, утварэнне і скланенне.

  26. Сінтаксіс простага сказа.



Прыкладны пералік заданняў і ўзор

выканання кантрольнай работы
1. Напішыце транскрыпцыю наступных слоў, пастаўце націск: terra, aqua

Узор выканання: terra [тэ’рра]; aqua [а’ква]


2. Вызначце скланенне назоўнікаў, укажыце поўную форму роднага склону адз. ліку, вызначце па ёй аснову ўскосных склонаў: homo, inis m, ager, gri m

Узор выканання: homo, inis m – III скл.; hominis; homin-

ager, gri m – II скл.; agri; agr-

3. Праскланяйце словазлучэнні ў адзіночным і множным ліках: vita nostra

Узор выканання:






Sing.

Pl.

Nom.

vita nostra

vitae nostrae

Gen.

vitae nostrae

vitarum nostrarum

Dat.

vitae nostrae

vitis nostris

Acc.

vitam nostram

vitas nostras

Abl.

vita nostra

vitis nostris

Voc.

vita nostra

vita nostra

4. Вызначце па неазначальнай форме спражэнне дзеясловаў. Выпішыце са слоўніка або ўтварыце асноўныя формы дзеясловаў, падкрэсліце дзеяслоўныя асновы, перакладзіце кожную асноўную форму. Укажыце, якія з дзеясловаў з’яўляюцца стандартнымі.

Узор выканання: audīre – стандартны

audio ‘я слухаю’;

audīvi ‘я выслухаў’ audiv-

audītum ‘каб слухаць’ audit- ;

audīre ‘слухаць’ audī-

5. Ад падкрэсленых дзеяловаў утварыце формы загаднага ладу: amare

Узор выканання: ama! ‘кахай’; amate! ‘кахайце’;

noli amare! ‘не кахай’; nolite amare! ‘не кахайце’


6. Праспрагайце дзеяслоў у адным з часоў сістэмы інфекта.
7. Перакладзіце сказы. У першых трох сказах зрабіце граматычны разбор назоўнікаў і дзеясловаў.

Узор разбору дзеяслова:


Разглядаемая форма

Час

Лад

Стан

Асоба

Лік

Спра-жэнне

Інфіні-тыў

Пераклад

laudo

praes.

ind.

act.

1

sing.

I

lauda’re

я хвалю


Узор разбору назоўніка:


Разгдяд. форма

Склон

Лік

Скланенне

Слоўнікавы запіс

puellam

Acc.

sing.

I

puella, ae f, дзяўчынка

8. Знайдзіце ў сказах лацінскія словы, ад каранёў каторых ўтвораны адпаведныя словы беларускай мовы.



Узор выканання: tempus – бел. тэмп.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка