Карныя аперацыi на Расоншчыне.




Дата канвертавання16.03.2016
Памер64.2 Kb.
Карныя аперацыi на Расоншчыне.
«Пантэра» № 32, кодавая назва карнай аперацыi гiтлераўскiх захопнiкаў супраць партызан i мясцовага насельнiцтва, якая была арганiзавана ў жнiўнi 1942 г. Право­дзiлася сiламi 2 батальёнаў 201-й ахоўнай дывiзii з мэтай знiшчэння расонскай групы партызанскiх атрадаў. Аднак знi­шчыць або рассеяць партызан i ўстанавiць кантроль над тэрыторыяй Расоншчыны гiтлераўцам не ўдалося. У раёне аперацыi карнiкi расстралялi каля 100 мясцовых жыхароў, захапiлi 475 галоў жывёлы. Апе­рацыя «Пантэра» была шостай за лета 1942 г, праваленай спробай 201-й ахоўнай дывiзii “уцiхамiрыць” насельнiцтва Ра­сонскага раёна.

«Заяц-бяляк», пад такой кодавай на­звай праходзiла карная аперацыя супраць партызан i мiрнага насельнiцтва Расон­ска-Асвейскай партызанскай зоны 28 сту­дзеня - 13 лютага 1943 г. У ёй удзельнiчалi 4 палкi 201-й ахоўнай дывiзii, баталь­ёны 8-га палiцэйскага палка, гарнiзоны Себежа, Iдрыцы, Пустошкi, Новахаванска i спецыяльныя гаспадарчыя атрады. Кар­нiкi наступалi па збежных напрамках з раёнаў воз. Язна i ст. Дрэтунь з мэтай прыцiснуць партызан да чыгункi По­лацк - Iдрыца i знiшчыць сустрэчным ударам з боку воз. Асвейскае. У паўноч­ным i паўднёвым напрамках ствараць перашкоду партызанам у прарыве даручала­ся 281-й ахоўнай дывiзii тылу групы армiй «Поўнач», часцям 391-й вучэбна­палявой дывізii i падраздзяленням павет­ранага флоту.

Рашэннем ваеннага савета камандзiраў партызанскiх брыгад былi створаны 2 ударныя гpyпoўкi: паўночная - 1-я, 3, 5-я Калiнiнскiя брыгады, 3 атрады брыга­ды “За Савецкую Беларусь”, Асобны латышcкi партызанскi атрад; паўднё­вая - Дрысенская брыгада, атрады бры­гад Асвейскай iмя Фрунзе, Расонскай iмя Сталiна, «Спартак». У тыле карнiкаў дзейнiчала брыгада “ Няўлоўныя», у рэ­зерве - брыгада iмя С. М. Кароткiна. Тылы i флангi ўдарных груп прыкрывалi 4-я, 6, 10, 11-я Калiнiнскiя брыгады, част­ка атрадаў Асвейскай брыгады iмя Фрун­зе. Аб'яднаныя сiлы партызан 11 лютага перайшлi ў контрнаступленне i да 15 лютага выцеснiлi працiўнiка з Расонскага раёна. 14 лютага 1943 г. амаль адначасова на ўсходзе i захадзе Вiцебскай вобласцi гiтлераўцы пачалi новыя карныя аперацыi «Шаравая маланка» i «Зiмовае чараўнi­цтва» з мэтаю ўзяць рэванш за няўдачу ў гэтай аперацыi. У час аперацыi «Заяц­ - бяляк» кapнікi знiшчылi ў Расонскiм раёне па няпоўных даных 877 жыхароў, у тым лiку ў в. Альбрэхтава 45, Байдзiна i Тродавiчы 140, Гарбачэва 120, Двор Чарэ­пiта 63, Iзбiшча 36, Межава i Замошша па 36 чалавек. Разам з жыхарамi былi знiшчаны вёснi Ваўкова, Велле, Гарэлая Яма, Гуйды, Hiўe, Плiгаўкi, Ражнова i iнш.



У. С. Пасэ, А.А. Фактаровiч.
«Зiмовае чараўнiцтва», пад такой кода­вай назвай 14 лютага - 20 сакавiка 1943 г. праводзiлася карная аперацыя супраць партызан Расонска-Асвейскай зо­ны i мясцовага насельнiцтва ў трохвуголь­нiку Себеж - Асвея - Полацк. У аперацыi ўдзельнiчала карная групоўка «Берта», у склад якой уваходзiлi 10 палiцэйскiх батальёнаў, матарызаваныя жандарскiя падраздзяленнi, а таксама падраз­дзяленнi сувязi i артылерыi, 2-я авiягрупа асобага прызначэння. З поўначы i поўдня раён аперацыi быў акружаны падраздзя­леннямi 201-й ахоўнай i 391-й вучэбна­палявой дывiзiй. Сумеснымi ўдарамi з фронту i тылу партызаны Вiцебскай i Калiнiнскай абласцей i Латвii нанеслi кар­нiкам цяжкiя страты i вымусiлi ix адсту­пiць. Асаблiва дзёрзка i эфектыўна дзейнi­чалi ў тыле спецыяльныя атрады Дрысен­скай брыгады, Асвейскай iмя Фрунзе i лыжнiкi атрада iмя Шчорса брыгады iмя Ракасоўскага пад камандаваннем П. М. Машэрава. У ходзе аперацыi гiтлераўцы забiлi i cпaлiлi жывымi 3500 мясцовых жыхароў, 2000 вывезлi на катаржныя работы ў Германiю,больш за 1000 дзяцей - у Саласпiлскi лагер смерцi ў Латвiю. Раз­рабавалi i спалiлi 158 населеных пунктаў, у тым лiку разам з жыхарамi вёcкi Абра­зеева, Анiськава, Булы, Жарнасекi, Канстанцiнава, Папаратнае, Сокалава. Забойцы засмучалiся з прычыны таго, што “для размiнiравання мiнных палёў у цяперашнi час няма цывiльнага насельнiцтва». Кар­нікi поўнасцю разрабавалi ўсе вёскi, за­бралi ўсю сельгаспрадукцыю, жывёлу. Аднак фашыстам не ўдалося знiшчыць партызан i лiквiдаваць партызанскую зону.

У. С. Пасэ.

«Генрых» - назва кодавай аперацыi захопнiкаў супраць партызанскiх брыгад i мясцовага насельнiцтва Расонска-Асвей­скай партызанскай зоны, Латвiйскай пар­тызанскай брыгады, 13 партызанскiх брыгад Калiнiнскай вобласцi. Аперацыя пра­водзiлася ў раёне, абмежаваным чыгун­кай i шашэйнымi дарогамi Себеж - Пу­стошка, Пустошка - Невель - Полацк, Полацк - Дрыса, Дрыса - Асвея - Себеж, 31 кастрычнiка - 9 лiстапада 1943 года. У дакументах акупантаў гэты раён называўся «партызанскай рэспублiкай Расоны.., з якой зыходзiць небяспе­ка для ўcix камунiкацый забеспячэння паўночнай часткi цэнтральнага ўчастка фронту. Акрамя таго, гэтая зона стварае плацдарм для наступальных аперацый Чырвонай Apміi ў тыле нямецкага фронту».

Карная аперацыя праводзiлася пад агульным кiраўнiцтвам спецыяльна ўпаў­наважанага Гiмлера па барацьбе з парты­занамi обергрупенфюрэра СС Баха-Залеўскага. Наступаючы дзвюма магутнымi гру­поўкамi з поўначы з раёнаў Себежа, Iд­рыцы, Пустошкi (баявая група вышэйша­га начальнiка СС i палiцыi «Остланда» Екельна) i з поўдня ад ст. Дрэтунь да шашы Полацк - Себеж (баявая група на­чальнiка СС i палiцыi генеральнай aкpyгi «Беларусь» фон Готберга, у склад якой уваходзiла 5 палiцэйскiх палкоў СС, 7 ахоўных батальёнаў, у тым лiку асобы батальён СС Дырлевангера, шматлiкiя танкавыя, артылерыйскiя, сапёрныя i iн­шыя падраздзяленнi, зондэр- i эйнзатцкаманды), гiтлepaўcкae камандаванне iм­кнулася рассячы партызанскую зону на дзве часткi. Потым, разгарнуўшы асноў­ныя сiлы фронтам на захадзе i ўсходзе, стварыць 2 «катлы», прыцiснуўшы партызан на захадзе да загараджальнай лiнii на Заходняй Дзвiне i гранiцы з Латвiяй (група брыгадэнфюрэра CС Шродэра ў складзе двух палiцэйскiх батальёнаў, ма­тарызаваных узводаў жандармерыi i да 1000 пагранiчнiкаў) i на ўсходзе – да чыгункi, якая патрулявалася двума броне­цягнiкамi, авiяцыяй, знятымi з фронту часцямi 3-й танкавай apмii.

Аперацыя «Генрых» пачалася з масi­раваных паветраных удараў па вёсках, больш за 20 з ix былi спалены фашыста­мi. Падпольныя партыйныя органы, ка­мандаванне партызанскiх брыгад прынялi меры для выратавання жыхароў. К канцу 5-га дня жорсткiх i кровапралiтных баёў гiтлераўцам удалося рассячы зону, заха­пiць плацдарм на р. Дрыса каля в. Чара­поўка. ЦК КП(б)Б, ЦК КП(б) Латвii, Калiнiнскi абком ВКП(б) дапамагалi пар­тызанам i насельнiцтву, якiя апынулiся ў блакадзе. На подступах да блакiраванай фашыстамi партызанскай зоны актыўныя баявыя дзеяннi пачалi войскi 1-га Прыбал­тыйскага фронту. Плацдарм гiтлераўцаў каля в. Чарапоўка быў знiшчаны ўдарамi авiяцыi. Часцi 3-й ударнай apмii, зламаў­шы супрацiўленне гiтлераўцаў на паўднё­вым захадзе ад Невеля, прарвалiся да зага­раджальных лiнiй карнiкаў на рэках Дры­са, Ушча, Ужыца. 6 лiстапада фарсiравалi ix i злучылiся з партызанамi 2-й, 6, 11, 21-й Кaлiнiнcкix брыгад i Расонскай брыгадай iмя Сталiна, якiя разам з Чырво­най Армiяй грамiлi працiўнiка, што ад­ступаў. 7 лiстапада партызаны Расонскай брыгады імя Сталіна каля в. Слабада акружылі і поўнасцю знішчылі карны батальён 2-га паліцэйскага палка. Прарыў часцей 3-й ударнай арміі і злучэнне з імі часткі партызанскіх брыгад вымусілі карнікаў на ўсходнім участку перайсці да абароны па лініі ст. Дрэтунь – паўдневы бераг воз. Нешчарда. Баявыя группы карнікаў былі пераведзены ў распараджэнне 3-й танкавай і 16-й арміі гітлераўцаў.

У.С. Пасэ.

­




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка