Каржэўская М. С. Пытанні да практычных заняткаў




Дата канвертавання12.07.2016
Памер16.74 Kb.
Каржэўская М.С.
ПЫТАННІ ДА ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ

па спецкурсе “Э. Т. А. ГОФМАН І Я. БАРШЧЭЎСКІ:


ТЫПАЛОГІЯ РАМАНТЫЧНАЙ ВОБРАЗНАСЦІ”

(для студэнтаў 3 курса рамана-германскага аддзялення)


1. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”
Я. Баршчэўскага як псеўдафальклорны рамантычны зборнік.



  1. Кампазіцыя зборніка. Функцыі “рамачнага апавядання”. Персанажы “рамачнага дзеяння”.

  2. Вобраз шляхціца Завальні як аснова сюжэтабудовы твора. Ідэйная насычанасць вобраза. Падобнае і адметнае ў вобразах Завальні і Янкі.

  3. Тэматыка ўстаўных гісторый. Духоўнасць як асноўная сфера канфліктаў апавяданняў.

  4. Жанравая разнастайнасць кампанентаў зборніка. Апавяданні прытчавага характару.

  5. Алегарычныя і сімвалічныя вобразы зборніка.

  6. Мастацкія сродкі ўвасаблення сферы дабра і зла.

  7. “Шляхціц Завальня” як псеўдафальклорны зборнік. (Прычыны звароту да фальклорнай вобразнасці. Сродкі фальклорнай стылізацыі).

  8. Рысы рамантычнай і класіцыстычнай эстэтыкі і паэтыкі ў зборніку.


Літаратура:

  1. Хаўстовіч М. В. На парозе забытае святыні: Творчасць Яна Баршчэўскага. – Мн., 2002.

  2. Хаўстовіч М. В. Мастацкі метад Яна Баршчэўскага. – Мн., 2003.


2. Паэтыка фантастычнага ў творчасці Э. Т. А. Гофмана і Я. Баршчэўскага (на матэрыяле навелы “Пясочны чалавек” і 10-га апавядання “Валасы, які крычаць на галаве”).


  1. Паняцці “матываваная” і “завуаліраваная” фантастыка. Іх суаднесенасць ў творах.

  2. Асноўныя прынцыпы сюжэтабудовы твораў. Трагізм калізій.

  3. Матыў вар’яцтва ў творах.

  4. Рысы падабенства ў характарах Натанаэля і Амеліі.

  5. Сродкі маркіравання “дэманічных” персанажаў. Інфернальны характар фантастычных вобразаў.

  6. Спалучэнне фантастыкі і рэальнасці, зыбкасць мяжы паміж светамі.


Літаратура:

  1. Манн Ю.В. Поэтика Гоголя. – М., 1988. (тэорыя да першага пытання!).

  2. Яскевіч М. С. Спецыфіка фантастычнага ў творчасці Э.Т.А. Гофмана і Я. Баршчэўскага // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай: Матэрыялы V Міжнар. навук. канф., прысвеч. 80-годдзю БДУ (Мінск, 16–18 кастр. 2001 г.): У 3 ч. – Ч. 1.: Беларуская літаратура ў кантэксце сусветнай. – Мінск: БДУ, 2001. – С. 207–212.

  3. Хаўстовіч М. В. На парозе забытае святыні: Творчасць Яна Баршчэўскага. – Мн., 2002.

  4. Хаўстовіч М. В. Мастацкі метад Яна Баршчэўскага. – Мн., 2003.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка