Кантрольны тэст па тэмах 1-7




Дата канвертавання15.03.2016
Памер194.16 Kb.
Кантрольны тэст па тэмах 1-7

1. Адступленне апошняга ледавіка з поўначы Беларусі адбылося:

1) 100-35 тыс. гадоў да н.э. 2) 15 тыс. гадоў назад

3) 2 тыс. гадоў да н.э. 4) 700 гадоў да н.э.

2. Адна з самых вывучаных стаянак першабытнага чалавека, якая знаходзіцца ў Чачэрскім раёне, датуецца:

1) 100-35 тысячагоддзямі да н.э. 2) 27 тысячагоддзем да н.э.

3) 21 тысячагоддзем да н.э. 4) 10 тысячагоддзем да н.э.

3. Эпоха мезаліту на тэрыторыі Беларусі датуецца:

1) 100-35 тысячагоддзямі да н.э. 2) 35-26 тысячагоддзямі да н.э.

3) 9-5 тысячагоддзямі да н.э. 4) 5-3 тысячагоддзямі да н.э.


4. Перыяд неаліту на тэрыторыі Беларусі ахоплівае:

1) 100-35 тысячагоддзі да н.э. 2) 9-6 тысячагоддзі да н.э.

3) 5-3 тысячагоддзі да н.э. 4) 2 тысячагоддзе да н.э.

5. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі пачаўся каля:

1) 2,5 тыс. гадоў таму назад 2) ІІ тыс. да н.э.

3) УІІ ст. да н.э. 4) ІХ ст

6. Узнікненне ў старажытным грамадстве пахавальнага абраду гісторыкі звязваюць:

1) рэлігійнымі ўяўленнямі аб душы і замагільным жыцці 2) культам агню

3) татэмізмам 4) фетышызмам
7. Узнікненне першабытнага мастацтва гісторыкі звязваюць:

1) рэлігійнымі ўяўленнямі

2) гаспадарчай дзейнасцю людзей

3) узнікненнем маёмаснай няроўнасці ў першабытным грамадстве

4) узнікненнем пахавальнага абраду
8. Старажытная стаянка першабытных людзей каля в. Юравічы датуецца:

1) 100-35 тыс. гадоў да н.э. 2) 40 тыс. гадоў назад

3) 26 тыс. гадоў назад 4) 15 тыс. гадоў назад
9. Для язычніцтва характэрна:

1) многабожжа 2) абагаўленне прыроды, яе з’яў

3) культ продкаў 4) вера ў адзінага Бога
10. Абрад пераапранання чалавека ў “казу”, “мядзведзя” учас калядавання з’яўляецца адлюстраваннем:

1) магіі 2) фетышызму 3) татэмізму

4) анімізму
11. Вера людзей у духаў – палевіка, лесуна, дамавіка – называецца:

1) магіяй 2) фетышызмам 3) татэмізмам

4) анімізмам
12. С развіццём жывёлагадоўлі было звязана з’яўленне язычніцкага культа бога (багоў):

1) Валоса 2) Хорса 3) Цёці

4) Сварога
13. Пачатак выкарыстання металаў першабытным чалавекам на тэрыторыі Беларусі:

1) 100-35 тыс. г. да н.э. 2) 35-24 тыс. г. да н.э.

3) 6-4 тыс. г.да н.э. 4) 2 тыс. г. да н.э.
14. Салярная арнаментыка на тэрыторыі Беларусі з’явілася ў эпоху:

1) палеаліту 2) мезаліту 3) неаліту

4) бронзавага веку
15. Сярэдні палеаліт носіць назву эпоха:

1) неаліту 2) мусцье 3) бронзавага веку

4) мезаліту

16. Крыца – гэта:

1) гаспадарская пабудова 2) старажытная печ

3) спражка 4) кавалак спёклай руды


17. Магія – гэта:

1) вера ў здольнасць чалавека асобным чынам уздзейнічаць на людзей, раслін і іншыя з’явы прыроды

2) вера чалавека ў існаванне душ і духаў

3) сукупнасць фантастычных уяўленняў, звычаяў і абрадаў

4) вера ў звышнатуральныя ўласцівасці неадушаўлённых прадметаў

18. З’яўленне такіх элементаў арнаменту, як круг, крыжападобныя фігуры, зорка, гісторыкі звязваюць з:

1) распаўсюджваннем жывёлагадоўлі і земляробства

2) узнікненнем пахавальнага абраду

3) узнікненнем магічных вераванняў

4) узнікненнем фетышысцкіх вераванняў


19. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) узнікненне маёмаснай няроўнасці

Б) вынаходніцтва спосабу выплаўкі жалеза

В) пераход да вытворчай гаспадаркі

Г) панаванне спажывецкай гаспадаркі ___________________________
20. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) распаўсюджванне ворыўнага земляробства

Б) распаўсюджванне лука і стрэл

В) “неалітычная рэвалюцыя”

Г) збіральніцтва і паляванне на буйных жывёл ________________________________
21. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) пачатак вырабу жалезных прылад працы

Б) здабыча крэменю шахтным спосабам

В) з’яўленне глінянага посуду

Г) з’яўленне лука і стрэл _________________________________
22. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) пранікненне першых людзей на тэрыторыю Беларусі ______________________________

2) пакрыццё ледавіком амаль усёй тэрыторыі Беларусі ______________________________

3) адступленне апошняга ледавіка з тэрыторыі Беларусі ______________________________

4) засяленне Еўропы чалавекам сучаснага тыпу ______________________________
А) 150 тыс. гадоў таму назад Г) 100-35 тыс. гадоў таму назад

Б) 10-7 тыс. гадоў таму назад Д) 35 тыс. гадоў таму назад

В) 15-13 тыс. гадоў таму назад _____________________
23. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) 7-5 тыс. гадоў таму назад А) выкарыстанне касцяных сярпоў з крамянёвымі ўкладкамі

2) ІХ тысячагоддзе да н.э. Б) эпоха неаліту _____________________________

3) ІІІ тысячагоддзе да н.э. В) засяленне старажытнымі людзьмі амаль усёй тэрыторыі

Беларусі ___________________________________

4) ІІ тысячагоддзе да н.э. Г) засяленне тэрыторыі Беларусі індаеўрапейцамі (балтамі)

Д) заняпад вытворчасці каменных прылад працы _________ ___________________
24. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) 6 тыс. гадоў таму назад А) эпоха мусцье на тэрыторыі Беларусі ______________

2) 26 тыс. гадоў таму назад Б) распаўсюджанне сякер з краснасельскага крэмяню

на тэрыторыі Панямоння ________________________

3) 100-35 тыс. гад. т.н. В) выраб вострадоннага глінянага посуду ____________

4) 4 тыс. гадоў таму назад Г) жылыя будынкі старажытнага чалавека, пры пабудове

якіх быў выкарыстаны камень ___________________

Д) узнікненне земляробства і жывёлагадоўлі _________ _____________

25. Плямёны мілаградскай археалагічнай культуры займалі тэрыторыю:

1) Сярэдняга і Верхняга Падняпроўя

2) Сярэдняй Беларусі і Усходняй Літвы

3) Віцебскай вобласці

4) Віцебскай і Магілёўскай абласцей
26 Асноўную тэрыторыю Беларусі ў У-УІІІ стст. засялялі плямёны археалагічнай культуры:

1) зарубінецкай 2) банцараўскай 3) пражскай 4) кіеўскай


27. Згодна з паведамленнем “Аповесці мінулых часоў”, рассяленне славян на Усходнюю Еўропу пачалося ад ракі:

1) Дунай 2) Днепр 3) Вісла 4) Прыпяць

28. Від земляробства, які ва ўсходніх славян прыйшоў на змену падсечна-агнявому:

1) ворыўнае 2) матычнае 3) ляднае 4) агароднае


29. Патрыярхат прыходзіць на смену матрыярхату ў эпоху:

1) мезаліту 2) неаліту 3) бронзавага веку

4) жалезнага веку
30. Знойдзены жаночыя бронзавыя падвескі, у сярэдзіне якіх было паглыбленне, запоўненае чырвонай эмаллю:

1) кіеўскай 2) зарубінецкая 3) днепра-дзвінская 4) банцараўская


31. Гісторыкі УІ ст. н.э. называлі славянскія плямёны:

1) склавінамі 2) венедамі 3) сарматамі 4) індаеўрапейцамі


32. Лінія Мінск-Заслаўе-Барысаў у УІІІ-ІХ стст. была паўночнай граніцай рассялення:

1) дрыгавічоў 2) балтаў 3) крывічоў 4) радзімічаў


33. Рэшткі старажытнай домніцы на тэрыторыі Беларусі захаваліся каля вёскі:

1) Чаплін Лоеўскага раёна 3) Юравічы калінкавіцкага раёна

2) Лабеншчына каля Заслаўя 4) Абідавічы Магілёўскай вобласці
34. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) з’яўленне керамічнай вытворчасці _____________________________

Б) вынаходніцтва лука і стрэл ______________________________________

В) прымяненне агню ______________________________________________

Г) узнікненне тэхналогіі ліцця і кавальства ___________________________ ______________________
35. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) стаянка каля вёскі Бердыж ______________________________________

Б) гарадзішча каля в. Мілаград _____________________________________

В) гарадзішча каля в. Чаплін _______________________________________

Г) Банцараўскае гарадзішча ________________________________________ __________________________


  1. Форма арганізацыі грамадства і яго кіравання, якія грунтаваліся на суіснаванні ваеннай улады родаплемянной знаці і народнага схода, родавых і мілітарысцкіх каштоўнасцях – гэта

1) ваенная дэмакратыя; 2) веча; 3) дзяржава;

4) неабмежаваная манархія; 5) саслоўна-прадстаўнічая манархія.




  1. Аўтарам старажытнага гістарычнага трактата, каштоўнай крыніцы па гісторыі старажытных славян у У1ст. “Страцегікон” з’яўляецца, па меркаваннях гісторыкаў

1) арабскі падарожнік Ібн-Фадлан; 2) гоцкі епіскап Іардан;

3) візантыйскі гісторык Пракоп Кесарыйскі; 5) візантыйскі імператар Маўрыкій;

4) візантыйскі імператар Канстанцін УII.


  1. У 1845 г. упершыню этнонім “балты” у навуковы ўжытак увёў

1) М.Баброўскі; 2) І.Грыгаровіч; 3) З. Даленга-Хадакоўскі;

4) Г.Несельман; 5) Я.Тышкевіч.




  1. Па меркаваннях вучоных прынадлежнасцямі балтаў з’яўляюцца

  1. ачаг у цэнтры жытла; 7) культ вужа

  2. вуглавое знаходжанне печы ў інтэр’еры 8) намітка

  3. доўгія курганы 9) арыентацыя нябожчыка на ўсход.

  4. жорны

  5. зерняцёркі

  6. круглыя, паўсферычныя курганы.




  1. Па меркаваннях вучоных прыналежнасцямі славян з’яўляюцца

1) ачаг у цэнтры жытла; 2) вуглавое знаходжанне печы ў інтэр’еры;

3) доўгія курганы; 4) жорны; 5) зерняцёркі;

6) круглыя, паўсферычныя курганы; 7) культ вужа; 8) намітка;


  1. арыентацыя нябожчыка ў гістарычна позніх пахаваннях на ўсход;

  2. арыентацыя нябожчыка ў гістарычна позніх пахаваннях на захад.




  1. На 859 год у гісторыі беларускіх зямель прыпадае

  1. першыя летапісныя звесткі пра племянны саюз крывічаў

  2. першыя летапісныя звесткі пра Смаленск як адзін з цэнтраў крывічаў

  3. першае прыгадванне ў “Аповесці мінулых гадоў” Полацка

  4. першае летапіснае прыгадванне Турава

  5. паход кіеўскага князя Алега на землі радзімічаў.




  1. Ваенны паход у 865 (867) г. на крывічоў здзейснілі кіеўскія князі

1) Аскольд; 2) Дзір; 3) Ігар; 4) Святаслаў; 5) Уладзімір.


  1. Цюркамоўны народ, жыўшы ў УII-Х стст. у Заходне-Прыкаспійскім стэпе, утварыўшы уласную дзяржаву – каганат і атрымліваўшы даніну з радзімічаў –

1) авары; 2) скіфы; 3) неўры; 4) полаўцы; 5) хазары.


  1. Прадстаўнікі балцкай канцэпцыі этнагенезу беларусаў –

1) М. Грынблат; 2) М. Доўнар-Запольскі

3) В. Сядоў; 4) У. Пічэта; 5) Г. Штыхаў.




  1. Прадстаўнікі крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкай канцэпцыі этнагенезу беларусаў –

1) М. Грынблат; 2) М. Доўнар-Запольскі;

3) Я. Карнейчык; 4) Я. Карскі; 5) У. Пічэта.




  1. Прадстаўнік старажытнарускай канцэпцыі этнагенезу беларусаў –

1) М. Грынблат; 2) М. Доўнар-Запольскі;

3) Я. Карнейчык; 4) У. Пічэта; 5) Г. Штыхаў.




  1. Прадстаўнік фінскай канцэпцыі этнагенезу беларусаў –

1) М. Грынблат; 2) М. Доўнар-Запольскі;

3) Я. Карнейчык; 4) І. Ласкоў; 5) У. Пічэта.




  1. Прадстаўнікі польскай (вялікапольскай) канцэпцыі этнагенезу беларусаў –

1) М. Каяловіч; 2) Л. Галембоўскі;

3) А. Рыпіньскі 4) А. Сабалеўскі; 5) І. Сразнеўскі.

49 У “Аповесці мінулых часоў” пад 885 г. змешчана (-ы):

а) першыя летапісныя звесткі пра крывічоў в) першая летапісная згадка пра Полацк

б) першыя летапісныя звесткі пра радзімічаў г) першая летапісная згадка пра Тураў.
50. Якую частку тэрыторыі сучаснай Беларусі да ІХ ст. засялялі радзімічы?

А) поўнач б) паўднёвы захад в) цэнтр г) паўднёвы ўсход.

51 . Сяляне, якія да маменту вяртання пазыкі былі звязаны з феадаламі дагаварнымі абавязкамі, -

а) чэлядзь б) закупы в) радовічы г) людзі.

52 . Форма феадальнага землеўладання, якая давала магчымасць уладальніку зямлі прадаваць, абменьваць, дзяліць сваю маёмасць, - гэта:

а) палюддзе б) памеснае землеўладанне в) кармленне г) вотчыннае землеўладанне.

53. Першае выступленне полацкага веча супраць князя адбылося ў:

а) 1129 г. б) 1151 г. в) 1162 г. г) 980 г.

54. Старажытны беларускі горад, які вытрымаў самую працяглую ў гісторыі Кіеўскай Русі асаду, - гэта:

а) Полацк б) Мінск в) Тураў г) Орша.

55 . Якія функцыі выконваў пасаднік у старажытным Тураве?

А) кіраваў гарадскім апалчэннем в) кіраваў царкоўнай арганізацыяй княства

Б) кіравай адміністрацыяй горада г) кіраваў княжацкай дружынай.

56. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) 1067 г 2) 980 г. 3) 1129 г. 4) 988 г.

а) “Рагвалод прыйшоў быў з-за мора і меў воласць сваю ў Полацку. А Тур - у Тураве, ад яго і тураўцамі празваны”

б) “І была сеча жарсткая, і многія пагінулі”

в) “Крестися Володимир и вся земля Русская”

г) “Ты з Банакам (князем качэўнікаў) управляйся сам, а мы маем дома што рабіць”.

1) 1А 2В 3Б 4Г 2) 1В 2А 3Г 4Б 3) 1Б 2А 3Г 4В 4) 1Б 2Г 3А 4В.


57. Суаднясіце элементы двух мностваў:

Тураўскія князі і падзеі, звязаныя з імі:

1) Юры Яраславіч а) заснаваў княства на землях дрыгавічоў

2) Уладзімір Манамах б) абвінавачаны ў забойстве князёў Барыса і Глеба

3) Тур в) удзельнічаў у ваенных паходах на Полацк супраць Усяслава

Чарадзея


4) Святаполк г) усталяваў незалежнасць Турава ад Кіеўскага княства.

______________________________________

58. Суаднясіце элементы двух мностваў:

Назву часткі старажытнага горада і яе прыкмету:

1) торг а) там захоўваліся казна і архіў

2) дзядзінец б) грамадскі цэнтр

3) сабор в) пасяленне рамеснікаў

4) пасад г) рэзідэнцыя князя

___________________________________

59. Вызначце правільную паслядоўнасць падзей з гісторыі Полацкага і Тураўскага княстваў:

а) бітва на рацэ Судамір _________

б) удзел палачан у паходах на Візантыю _________

в) самая працяглая асада Турава войскамі паўднёва-рускіх князёў ________

г) бітва на рацэ Нямізе

_________ ________________

60. Вызначце правільную паслядоўнасць княжання тураўскіх князёў:

а) Тур __________________

б) Уладзімір Манамах __________________

в) Святаполк ___________________

г) Юры Яраславіч ___________________

61. Вызначце правільную паслядоўнасць узнікнення гарадоў згодна з першымі пісьмовымі звесткамі пра іх:

а) Віцебск __________б) Гродна ________ в) Менск ___________ г) Браслаў ___________

62. Рэзідэнцыя мітрапаліта праваслаўнай царквы ў ХІ ст. знаходзілася ў горадзе:

1) Кіеве 2) Тураве 3) Полацку 4) Любечы


1. Звесткі аб заснаванні Тураўскай епархіі захаваліся ў такім пісьмовым помніку, як:

1) Ніканаўскі летапіс 2) Цвярскі летапіс 3) Кіеўскі Пацярык 4) “Аповесць мінулых часоў”


63. Словы “Калі б я раздаваў у царкве мёд і пітво, як бы вы хутка ішлі сюды, наперагонкі, а я ж выказваю ў царкве слова Божае, якое лепшае за піва і мёд” належаць:

1) Аўрааму Смаленскаму 2) Кліменту Смаленскаму

3) Кірылу Тураўскаму 4) Францыску Скарыне
64. Згодна з паданнем, першым хрысціянскім манастыром у Тураўскай зямлі з’яўляўся:

1) Варварынскі 2) Лешчанскі 3) Кіева-Пячорскі 4) Барысаглебскі


65. Епархія ў Тураве была заснаванаў:

1) 1005 г 2) 998 г 3) 1101 г 4) 992 г


66. Згодна з летапіснымі звесткамі, першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве сталі:

1) Усяслаў Чарадзей 2) Рагнеда 3) Ізяслаў 4) Глеб


67. Трэці па ліку Сафійскі сабор ва ўсходнеславянскіх землях быў пабудаваны ў:

1) Віцебску 2) Тураве 3) Полацку 4) Смаленску


68 Свецкае імя Ефрасінні Полацкай:

1) Вольга 2) Анастасія 3) Прадслава 4) Гарыслава


69. Згодна з паданнем усталяванне хрысціянства на тэрыторыі Беларусі суправаджалася “крывавымі падзеямі” у горадзе:

1) Полацку 2) Тураве 3) Менску 4) Наваградку

70. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) плужнае земляробства ____________________

Б) здабыча крэменю шахтным спосабам ________________________

В) першабытныя прылады працы каля в. Падлужжа ______________

Г) вынаходніцтва лука і стрэл _________________________________ _____________________
71. Вызначце правільную паслядоўнасць падзей з гісторыі Полацкага і Тураўскага княстваў:

а) бітва на рацэ Судамір ________________

б) удзел палачан у паходах на Візантыю _______________________

в) самая працяглая асада Турава войскамі паўднёва-рускіх князёў ______________________

г) бітва на рацэ Нямізе _________________________

72. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) утварэнне епархіі ў Полацку ________________

Б) хрышчэнне кіеўлян і князя Уладзіміра грэчаскімі святарамі ___________________

В) захоп Уладзімірам Святаславічам Полацка ____________________

Г) першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк ____________________ _____________________


73. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) Полацкае княства 2) Тураўскае княства 3) Смаленскае княства 4) Чарнігаўскае княства


а) Гомель і Чачэрск в) Слуцк і Клецк

б) Мсціслаў і Крычаў г) Мінск і Друцк _______________________


74. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) “людзі” 2) “чэлядзь” 3) халопы 4) закупы


а) сяляне, якія трапілі ў залежнасць, узяўшы ў пазыку ў багатых людзей

б) свабодныя сяляне-абшчыннікі

в) сяляне, якія поўнасцю згубілі сваю асабістую свабоду

г) усе людзі, якія былі залежныя ад гаспадара, жылі пры яго двары і выконвалі гаспадарчую работу.

________________________________
75. Суаднясіце элементы двух мностваў:

А) бог сонечнага святла _________________________ 1) Мокаш

Б) багіня вясны, апякунка шлюбу і сям’і ___________ 2) Лада

В) жаночае бажаство ўрадлівасці _________________ 3) Юрый

Г) бог ветра ___________________________________ 4) Дажбог

Е) земляробчае свята першага выгану кароў ___________ ______________________


76. Суаднясіце элементы двух мностваў:

А) смаленскі царкоўны дзеяч _________________________ 1) Фама

Б) тураўскі епіскап __________________________ 2) Сімяон

В) полацкі дойлід __________________________ 3) Аўраам

Г) майстар-ювелір ___________________________________ 4) Лазар

Д) полацкі епіскап ___________________________________ _______________________

77 Назва старажытнарускай дзяржавы ўсходніх славян:

1) Полацкае княства 2) Тураўскае княства

3) Берасцейская зямля 4) Кіеўская Русь
78 З эканамічных укладаў, якія суіснавалі ў грамадстве ўсходніх славян, у ІХ-ХІ стст. толькі нараджаўся:

1) першабытны 2) рабаўладальніцкі 3) феадальны 4) раннебуржуазны


79 Назавіце горад, дзе знаходзілася бібліятэка, якая існавала з сярэдзіны ХІ ст.:

1) Менск 2) Полацк 3) Тураў 4) Бярэсце


80. Адзін з найбольш старажытных помнікаў пісьменства на беларускіх землях:

1) надпіс на гліняным гаршку 2) пячатка князя Ізяслава з надпісам

3) касцяны грэбень з літарамі на ім 4) Рагвалодаў камень
81 Помнікам полацкай архітэктурнай школы ХІІ ст. з’яўляецца:

1) Спаская царква 2) Каложская царква 3) Дзесяцінная царква 4) Троіцкая царква


82 Фрагмент берасцяной граматы пачатку ХІІІ ст., у якой гаворыцца аб куплі пшаніцы на 4,5 грыўні, знойдзены ў:

1) Віцебску 2) Полацку 3) Ноўгарадзе 4) Мсціслаўлі


83 Апавяданне пра жыццёвы шлях і дзейнасць святога называецаа:

1) слова 2) жыціе 3) летапіс 4) прытча

84 Ефрасіння Полацкая заснавала мужчынскі манастыр, назва якога:

1) Багародзіцкі 2) Спаскі 3) Барысаглебскі 4) Сафійскі


85. Дзеяча культуры ХІІ ст., творы якога сучаснікі параўноўвалі з класічнымі ўзорамі антычнай прозы Іаана Златавуста, звалі:

1) Ізяслаў 2) Кірыла Тураўскі 3) Клімент Смаляціч 4) Аўрам


86. Тураўскае евангелле датуецца:

1) ІХ ст 2) Х ст 3) ХІ ст 4) ХІІ ст


87. Кафедральны Сафійскі сабор у Полацку быў пабудаваны ў:

1) ІХ ст 2) канцы Х ст 3) сярэдзіна ХІ ст 4) пачатку ХІІ ст


88 Кіраўніком праваслаўнай царквы ў землях усходніх славян быў:

1) кіеўскі мітрапаліт 2) канстанцінопальскі патрыярх

3) кіеўскі епіскап 4) канстанцінопальскі епіскап
89. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) Ефрасіння Полацкая 2) Лазар Богша 3) Кірыла Тураўскі 4) Ізяслаў


А) стварэнне Узвіжальнага крыжа ___________________________________

Б) “прилежаще прочитанию божественных писаний” ______________________

В) першы тураўскі епіскап _________________________________________

Г) “найперш стараўся спасцігнуць вучэнне боскіх кніг і добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях” _______

Д) заснаванне мужчынскага і жаночага манастыроў __________________ ___________________
90. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) свінцовая “віслая” пячатка полацкага князя Ізяслава ____________________________

2) Барысавы камяні __________________________________________________________

3) каменныя абразкі __________________________________________________________

4) фрэскі ____________________________________________________________________
А) дойлідства Б) эпіграфіка В) сфрагістыка Г) прыкладное мастацтва

Д) манументальны жывапіс ____________________________________


91. Суаднясіце элементы двух мностваў:

А) самая старажытная культавая мураваная пабудова на тэрыторыі Беларусі _________________________________

Б) першая ва Усходняй Еўропе пабудова з архітэктурнымі дэталямі – “какошнікамі” ___________________________

В) баявая пляцоўка з 14 мураванымі зубцамі _____________________________________________________________

Г) помнік драўлянай архітэктуры ______________________________________________________________________

Д) сцены ўпрыгожаны ўстаўкамі з каляровага паліраванага каменю і керамічнымі пліткамі, пакрытымі зялёнай і карычневай палівамі _________________________________________________________


1) Спаса-Ефрасіннеўская царква 2) Камянецкая вежа

3) Барысаглебская царква 4) Полацкі Сафійскі сабор _________________________________


93. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) паход мангола-татар на Чарнігаўшчыну ___________

Б) бітва на Чудскім возеры ________________________

В) захоп крыжакамі зямель Ніжняга Падзвіння _____________

Г) паход хана Бату на Русь ________________ ______________________

94 Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) “кожно да держить отчину свою” ______________________

Б) узнікненне ўдзельных княстваў у Полацкай зямлі __________

В) сумеснае выступленне сыноў Усяслава супраць земгалаў ___________

Г) абарона Менска князем Глебам ад нападу паўднёварускіх князёў ____________


95. Суаднясіце.

1. Абідавічы і Свяцілавічы а) першыя стаянкі чалавека

2. Юравічы і Бердыж б) найбольш старажытныя месцы, дзе

знойдзены крэмянёвыя прылады працы

3. Камень і Асавец в)першабытныя шахты

4. Краснасельскі г) стаянкі апошніх стагоддзяў каменнага

веку.
96 .Жаночае ўпрыгожванне- скроневыя кольцы- выконваюць этнавызначальную функцыю. Якім плямёнам былі характэрны:

1. бранзалетападобныя кольцы а) дрыгавічам

2.драцяныя пярсцёнкападобныя б) крывічам

трохпацеркавыя кольцы

3. сяміпрамянёвыя кольцы в) радзімічам

97. Як называлася група плямён, якія жылі паміж ніжнім цячэннем Віслы і Нёмана?

А) яцвягі; б) аўкшайты; в) памаране; г) прусы.

98 Паход князя Уладзіміра на радзімічаў адбыўся ў :

А) 984 г.; б) 764; в) 894; г) 1004.

99 Грэчаскі гісторык Герадот называў насельнікаў мілаградскай культуры, што раз у год

пераўтвараліся ў ваўкалакаў:

А) скіфы; б) славяне; в)балты; г)неўры; д) андрафагі.

100 З якімі плямёнамі звязана з’яўленне касмаганічных уяўленняў?

А) індаеўрапейцамі; б)славянамі; в) фіна-уграмі; г) балтам


Тэст В



  1. Назва супольнасці першабытных людзей, якая аб’ядноўвае некалькі родаў, - гэта

  2. Назва перыяду каменнага веку, згодна з археалагічнай перыядызацыяй гісторыі першабытнага грамадства, калі з’явіліся земляробства і жывёлагадоўля, - гэта

  3. Эпоха, якая ў Еўропе працягвалася з УІ да канца ІІІ тысячагоддзя да н.э., а на тэрыторыі Беларусі пачалася амаль на два тысячагоддзі пазней, - гэта

  4. Эпоха каменнага веку, калі на тэрыторыі Беларусі пачаўся пераход ад спажывецкай гаспадаркі да вытворчай, - гэта _________________________________

  5. Вялікая патрыярхальная абшчына на тэрыторыі Беларусі ўсталявалася з прыходам

  6. Утварэнне першага сталага (аўтахтоннага) насельніцтва на тэрыторыі Беларусі адбылося ў эпоху _______________________________

  7. . Рымскія аўтары І-ІІ стст. н.э. называлі славян ________________________________

  8. Гэта археалагічная культура ў пачатку ІІ ст. да н.э. склалася на тым абшары, дзе раней была мілаградскай культура ________________________________________

  9. На тэрыторыі Беларусі найбольшую колькаць назваў рэк і азёр у даславянскую эпоху пакінулі __________________

  10. Моцная грамадская арганізацыя ў ІІІ-У стст., якая забяспечвала ахову кожгай асобнай абшчыны, называлася ______________________________

  11. Археалагічны перыяд, які пачаўся пасля адступлення з тэрыторыі Беларусі апошняга ледавіка, - гэта _____________

  12. Частка язычніцкага пахавальнага абраду: развітанне з нябожчыкам у выглядзе ваеннай гульні ці спаборніцтва ______________________________

  13. Рэшткі паселішча У-УІ стст. з раўземлянкамі і печамі-каменкамі каля г. Петрыкава належаць да _________________

  14. археалагічнай культуры.

  15. Найбольш старажытныя прылады працы сярэдняга палеаліту знойдзены каля вёскі ___________________________ на Магілёўшчыне.

  16. Сукупнасць усіх багоў таго ці іншага культу – гэта ______________________________

  17. Асноўны тып паселішча, які існаваў у Беларусі ў жалезным веку, называўся _______________

  18. 1. У 885 годзе кіеўскі князь Алег прымусіў плаціць дань _______________________, якія раней падпарадкоўваліся хазарам.

  19. 2. Для ўсходніх славян быў характэрны ___________________ шлях развіцця феадальных адносін.

  20. 3. Частка чэлядзі, якая поўнасцю згубіла сваю асабістую свабоду, у “Рускай Праўдзе” называецца ___________________

  21. 4. Летапіс атрымаў назву ад славянскага слова ______________

  22. 5. Абшчына, для якой характэрна, з аднаго боку, калектыўнае валоданне зямлёй, пашамі, лясамі і вадаёмамі, а з другога – прыватнае сямейнае землекарыстанне, прыватная ўласнасць на прылады працы і на вынікі працы сям’і, называлася _______________________________________________

  23. 6. Спецыяльнае месца, куды прывозілі даніну для князя, а ён разглядаў скаргі, тварыў суд, караў вінаватых, называлася ___________________

  24. 7. У ХІ-ХІІІ ст. у гандлёвых аперацыях на беларускіх землях выкарыстоўваліся зліткі з серабра - ___________________________ ці іх вагавыя часткі.

  25. 8. Права збору даходу з воласці, якое феадал атрымліваў ад князя, называлася ________________

  26. 9. Землі, якія знаходзіліся ў спадчынным карыстанні сельскай абшчыны і якімі феадалы не мелі права свабодна распараджацца, называліся ______________________

  27. 10. У пачатку ХІІ ст, __________г. старэйшыя прадстаўнікі полацкай княжацкай дынастыі па загадзе кіеўскага князя ___________________ былі высланы ў Візантыю.

  28. 11. У ІХ-Х стст. у гарады Беларусі імпарціраваліся арабскія манеты ____________________

  29. 12. У ХІ ст. асноўным экспарцёрам манетнага серабра ________________ былі Германія і Англія.

  30. 13. Неўмацаваныя сельскія паселішчы, дзе асноўным заняткам жыхароў было ворнае земляробства і жывёлагадоўля ____________________

  31. 14. Назавіце, у якія гады адбыліся наступныя падзеі:

а) __________ Утварэнне епархіі ў Полацку.

б) __________ Паход полацкага князя Брачыслава Ізяславіча на Ноўгарад.

в) __________ Паўстанне ў Кіеве. Княжанне ў Кеве полацкага князя Усяслава Чарадзея.

г) __________ Няўдалы паход племені водзь на чале з князем Усяславам Чарадзеем на

Ноўгарад

д) __________ Паход паўднёварускіх князёў на Мінск.



  1. . Царква ХІІ ст., сцены якой былі ўпрыгожаны адшліфаванымі камянямі і каляровымі пліткамі па ўсім фасадзе, называлася _________________________________________

  2. Знакаміты крыж, зроблены па заказу Ефрасінні Полацкай, выкрыстоўваўся ў дзень хрысціянскага свята _________

  3. . Ікона, малюнак Бога або святога ў выглядзе партрэта як прадмет рэлігійнага пакланення – гэта _________________

  4. Дапаможная гістарычная навука, якая вывучае старадаўнія надпісы на камянях, крыжах і іншых прадметах, - гэта ______________________________

  5. Пячатка полацкага князя Ізяслава Уладзіміравіча была знойдзена ў (назва горада)

  6. . Кіраўніком праваслаўнай епархіі або царкоўнай акругі з’яўляецца _____________________________

  7. Тэхніка манументальнага жывапісу, размалёўка па свежай сырой тынкоўцы называецца _____________________

  8. . Помнік пісьменства ХІІ ст. “Сказанне аб мніху Марціне быў створаны ў горадзе ____________________________

  9. . Вусная народная творчасць, якая адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных паэтычным словам, называецца

41 Які варыянт утрымлівае памылку: У 11-13ст Полацкае княства межавала з а) Наўгародскай зямлёй б) Смаленскім

княствам в) Кіеўскім княствам г) Наваградскім княствам д) лета-літоўскімі плямёнамі.

42. Які з удзелаў не належыў Полацкай зямлі а) Ізяслаўскі б) Менскі в) Віцебскі г) Пінскі д) Лагойскі.

43 Які з пісьмовых помнікаў 12-13ст. мае прыкметы беларускай мовы:

А) “Жыціе Ефрасінні Полацкай” Б) “Пасланне да Фамы прасвітара” в) Дагаварныя граматы смаленскіх князёў з Рыгай

г) “Сказанне аб мніху Марціне” д) “Жыціе Аўрамія Смаленскага

44 Назва горада, які быў пабудаваны ў 1276г. па загаду валынскага князя Уладзіміра Васількавіча на

рацэ Лясной майстрам Алёксай.....

45. Імя, у гонар якога быў пабудаваны знакаміты сабор у Полацку пры Усеславе Брачыслававічы.....

46 Цяжар мангола-татарскага нашэсця адчулі на сабе беларускія землі: а) Полацкае княства б) Берасцейская зямля

в) Гродзенская зямля.

47 Якія княствы падпісалі дагавор аб міры з Ордэнам Мечаносцаў у 1223г:



А) Полацкае б) Друцкае в) Віцебскае г) Смаленскае.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка