Кантрольная работа 1 па тэме "Вуглевадароды"




Дата канвертавання07.05.2016
Памер18.23 Kb.
Кантрольная работа 1 па тэме “Вуглевадароды”

1 варыянт

1.Выпішыце формулы алкенаў, алкінаў і дайце ім назвы: а)С3Н7 ; б) С4Н10 ; в) С2Н2 ;

г) С8Н12 ; д) С6Н10 ; е) С10Н20 ;ж)С5Н12 ; з)С6Н6 ; і) С2Н5ОН .

2.Дайце азначэнне тэрмінам : ізамеры, алканы.

3.Для рэчыва НС≡С-СН-СН2-СН2-СН3 напішыце формулы 2-х ізамераў і 2-х гамолагаў,

СН3



дайце ім назвы.

4.З якімі з пералічаных рэчываў будзе рэагаваць этын: О2 ; СІ2 ; NH3 ; H2 ; Н2О ; СО. Запішіце ўраўненні магчымых рэакцый, дайце назву прадуктам рэакцый.

5.Вызначце аб’ем вуглякіслага газу, які атрымаецца пры згаранні вуглевадароду аб’емам

1 дм3. Масавая доля вадароду ў вуглевадародзе роўна 11,11 %, а адносная шчыльнасць пары рэчыва па вадароду роўна 27 (нармальныя ўмовы).

_____________________________________________________________________________

Кантрольная работа 1 па тэме “Вуглевадароды”

2 варыянт

1.Выпішыце формулы алканаў, алкінаў і дайце ім назвы: а)СН3СООН ; б)С4Н6 ; в)С8Н16 ; г)С7Н16 ; д)С6Н5ОН ; е)С5Н10 ; ж)СН4 ; з)С2Н5 ; і)С3Н4 .

2.Дайце азначэнне тэрмінам : гамолагі, крэкінг.

3.Для рэчыва Н2С=С−СН2−СН3 напішыце формулы 2-х ізамераў і 2-х гамолагаў,

СН3



дайце ім назвы.

4. Напішыце ўраўненні хімічных рэакцый для наступных ператварэнняў :

С2Н4 → СН2СІ─СН2СІ → СН2=СНСІ → (─СН2─СН─)n

↓ ‌‌


CO2 СІ

Дайце назвы прадуктам рэакцый.

5.Вызначце аб’ем кіслароду, які неабходны для поўнага згарання вуглевадароду аб’емам

2 дм3. Масавая доля вугляроду ў вуглевадародзе роўна 85,71 %, а адносная шчыльнасць пары рэчыва па вадароду роўна 35 (нармальныя ўмовы).

__________________________________________________________________________
Кантрольная работа 1 па тэме “Вуглевадароды”

3 варыянт

1.Выпішыце формулы алканаў, алкенаў і дайце ім назвы:а)С2Н4 ; б)СН3ОН ; в)С5Н12 ; г)С3Н8 ; д)С7Н16 ; е)С2Н5СІ ; ж)С3Н6 ; з)С6Н6 ; і)Н2СО3 .

2.Напішыце ўрауненні рэакцый : а) поўнага згарання С3Н8 ;

б) далучэння брому да этэну.

3.Для рэчыва Н3С−СН2 −СН−СН2−СН3 напішыце формулы 2-х ізамераў і 2-х гамолагаў,

СН3



дайце ім назвы.

4.Напішыце ўраўненні хімічных рэакцый для наступных ператварэнняў :

СН4 → С2Н2 → С6Н6 → С6Н5СІ



СО2



Дайце назвы прадуктам рэакцый.

5. Вызначце аб’ем кіслароду, які неабходны для поўнага згарання вуглевадароду аб’емам 5,6 дм3. Масавая доля вугляроду ў вуглевадародзе роўна 88,23 %, а адносная шчыльнасць пары рэчыва па вадароду роўна 34 (нармальныя ўмовы).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка