Канстанцін Пятровіч і Раіса Іванаўна Лазуты




Дата канвертавання24.06.2016
Памер19.77 Kb.
Канстанцін Пятровіч і Раіса Іванаўна Лазуты таксама сустрэліся падчас вучобы. Іх “пазнаёміў” факультэт працоўнага навучання і чарчэння Аршанскага індустрыяльна-педагагічнага вучылішча. Пасля заканчэння вучобы маладая настаўніца была накіравана на працу ў Мінскую вобласць. У 1963 годзе сыгралі вяселле. Канстанціна Пятровіча накіравалі настаўнікам працоўнага навучання і чарчэння Зэльвенскай СШ. Сюды ж перавялася на працу выхавальнікам ў Зэльвенскую школу-інтэрнат і Раіса Іванаўна.

За дасягнутыя поспехі ў арганізацыі і пастаноўцы працоўнага навучання школьнікаў, за ўдзел у паляпшэнні вучэбна-матэрыяльнай базы школы Канстанцін Пятровіч неаднаразова ўзнагароджваўся. Мае нагрудны знак “Выдатнік народнай адукацыі”. Ёсць у спісе ўзнагарод і не зусім звычайнае заахвочванне: за высокую якасць падрыхтоўкі і высокі ўзровень правядзення ўрока на семінары загадчыкаў РАНА настаўніку была дадзена магчымасць набыцця ўласнага аўтамабіля па-за чаргой.У час усеагульнага дэфіцыту і чэргаў гэта было вялікай льготай. Канстанцін Пятровіч вёў вялікую гурткавую работу. Створаны ім судна-мадэльны гурток ўдзельнічаў у раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Два гады гурткоўцы займалі першае месца ў вобласці. Паруснае судна аднаго з удзельнікаў гуртка заняло 2-е месца на рэспубліканскіх спаборніцтвах суднамадэлістаў. У той час праводзіліся конкурсы “Лепшы па прафесіі”. Вучні Канстанціна Пятровіча занялі ў 1975 годзе першае месца ў вобласці, і каманда была накіравана на рэспубліканскія спаборніцтвы ў Мозыр, дзе заняла 4-е месца. Пасля выхаду на пенсію Канстанцін Пятровіч працаваў у школе яшчэ 4 гады, а затым прысвяціў свой час клопатам аб сям’і і дзецях.

Лазута Раіса Іванаўна родам з Віцебскай вобласці. Скончыўшы 8 класаў школы, была вымушана ісці працаваць на завод, каб дапамагаць сваёй маці і малодшым братам. З 1952 па 1959 год Раіса Іванаўна працавала на Аршанскім заводзе швейных машын фрэзероўшчыцай і шліфавальніцай. За гэты час скончыла школу працоўнай моладзі. У 1959 годзе паступіла ў Аршанскае індустрыяльна-педагагічнае вучылішча на факультэт працоўнага навучання і чарчэння. У 1962 годзе была накіравана на працу ў Мінскую вобласць. Падчас вучобы ў вучылішчы Раіса Іванаўна пазнаёмілася з Канстанцінам Пятровічам Лазутам, а ў 1963 годзе яны ажаніліся і Раіса Іванаўна была пераведзена на працу выхавальнікам ў Зэльвенскую школу-інтэрнат. З 1967 года і да выхаду на пенсію ў 1993 годзе Раіса Іванаўна працавала настаўніцай працоўнага навучання ў Зэльвенскай СШ. Вышэйшую адукацыю атрымала, завочна скончыўшы ў 1971 годзе Мазырскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці “Педагогіка і методыка пачатковага навучання”. Раіса Іванаўна неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі раённага, абласнога аддзелаў адукацыі, граматай Міністэрства асветы БССР(1975 г.). З’яўлялася кіраўніком МА настаўнікаў працоўнага навучання раёна. У яе на ўсё знаходзіўся час: і для дома, і для працы, і для грамадскай дзейнасці. Яна была актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка