Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка9/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.35 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   18

Ход заняткаў



Малітва:
Чалавек пытае

На экранах беларускага тэлебачання можна было ўбачыць такую рэкламу. Гучыць спеў «Аve Maria» кампазітара Качыні, на экране — вобраз Марыі, якая трымае на руках Дзіцятка Езус. Далей падаюцца тэлефоны і адрасы. Рэкламадаўцам, які выкарыстаў гэтыя вобразы, быў медычны цэнтр, у якім адбываецца працэдура штучнага апладнення — «іn vitro».


— Што ты ведаеш пра метад «іn vitro»?

— Як ён адбываецца?

Сёння многія сужэнскія пары маюць праблему з зачаццем дзіцяці. Пад выглядам дапамогі сужэнцам прапануецца метад «in vitro», які прымаецца i падтрымліваецца ўрадамі многіх дзяржаў, у тым ліку і нашай краіны. Многія католікі на пытанне, што яны думаюць пра штучнае апладненне «in vitro», адказваюць, што яны не бачаць у гэтым нічога дрэннага, бо тыя, хто натуральным чынам не могуць мець дзяцей, атрымліваюць іх дзякуючы гэтаму метаду. На жаль, такі падыход вынікае з-за няведання маральных прынцыпаў Касцёла, а таксама з-за адсутнасці праўдзівых ведаў аб тым, чым сапраўды з’яўляецца метад «in vitro».

Бог адказвае

Кожнае жыццё паходзіць ад Бога, і толькі Ён з’яўляецца яго Валадаром. Толькі Ён як Стварыцель вырашае аб узнікненні i заканчэнні чалавечага жыцця.

На старонках Святога Пісання мы неаднойчы пра гэта чытаем:

«І Пан наведаў Сару, як Ён сказаў, і выканаў для Сары тое, што абяцаў. І зачала яна, і нарадзіла Абрагаму сына ў старасці ягонай, у час прадказаны яму Богам. І назваў Абрагам сына свайго, якога Сара нарадзіла яму, імем Ісаак. І зрабіў абразанне Абрагам Ісааку, сыну свайму, калі меў ён восем дзён, як загадаў яму Бог. Калі Абрагаму было сто гадоў, нарадзіўся ў яго Ісаак, сын ягоны. І сказала Сара: Прычыну для смеху зрабіў з мяне Бог, бо кожны, хто пачуе, будзе смяяцца з мяне. І сказала: Хто сказаў бы Абрагаму, што Сара будзе карміць дзяцей грудзьмі? Бо нарадзіла я сына ў яго старасці» (Быц 21, 1-7).

— Якую жыццёвую драму перажывалі Абрагам з Сараю?

— Што яны рабілі, апынуўшыся ў такой сітуацыі?

— Кім у гэтай гісторыі аб’яўляе сябе Бог?

Дзіця для сужэнцаў з’яўляецца дарам ад Бога Стварыцеля, а не рэччу, якая любым коштам у іх павіна быць. Божую волю трэба прыняць, нават, калі не хочаш з гэтым пагадзіцца. Пан Бог заклікае нас шанаваць жыццё кожнага чалавека, беручы пад увагу таксама момант і спосаб яго зачацця.

Паводле вучэння Каталіцкага Касцёла штучнае апладненне «in vitro» з’яўляецца маральна недапушчальным i заганным. Гэтай праблеме быў прысвечаны Камунікат Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, ад 28.06.2010 г., у якім чытаем:

«Што такое метад «in vitro» (ЭКА)? Гэта метад падтрымання плоднасці, які заключаецца ў апладненні па-за арганізмам жанчыны. Гэтае апладненне здзяйсняецца лабараторным чынам. Можна запытацца, што ў гэтым дрэннага? «In vitro» (ЭКА), названае метадам лячэння бясплоднасці, з’яўляецца памылковай і фальшывай назвай, якая ўводзіць простага чалавека ў зман. У метадзе «in vitro» (ЭКА) не шукаюцца прычыны бясплоднасці, каб яе вылячыць. Акрамя таго метад «in vitro» (ЭКА) не можа быць прыняты як маральна добры, бо ў гэтым працэсе дзіця разумеецца не як дар Пана Бога, але як эфект заказу. А вучэнне Касцёла кажа, што плоднасць цесна звязана з інтымным збліжэннем дваіх людзей — мужчыны і жанчыны, адкрытых на Божую волю. I нарэшце, апладненне «in vitro» (ЭКА) з’яўляецца схаванай формай аборту і селекцыяй дзяцей, якія з пункту гледжання лекараў не маюць будучыні. Для гэтага бярэцца некалькі зародкаў, з якіх выбіраюцца толькі некаторыя. Астатнія адкідаюцца, г.зн. забіваюцца.



Такім чынам, з гэтага вельмі выразна бачна, што бацькі, якія згаджаюцца на «in vitro» (ЭКА), прагнучы патомства, адначасова згаджаюцца на забойства тых, якія не пройдуць селекцыю. На такія аргументы Каталіцкі Касцёл станоўча кажа «не» апладненню «in vitro» (ЭКА). Яно з’яўляецца маральна недапушчальным, і кожны, хто нейкім чынам удзельнічае ў гэтым, здзяйсняе цяжкі грэх».

К. дае вучням заданне, яшчэ раз прачытаць гэты тэкст і падкрэсліць адказы на пытанні. Кожны адказ вучі павінны падкрэсліць іншым колерам.

— Чым з’яўляецца метад «in vitro»?



  • Як разумеецца дзіця у працэсе штучнага апладнення?

—Чым у метадзе «in vitro» з’яўляецца селекцыя зародкаў?

— Які адказ дае Касцёл на пытанне аб «in vitro»?



Вучні прэзентуюць сваю працу.

Чалавек адказвае Богу

К. дзеліць клас на некалькі груп. Вучні атрымоўваюць карткі на якіх пішуць, што б яны параілі сужэнствам, якія не могуць мець дзяцей. Карткі вучні складаюць метадам «сонейка». К. чытае вучням заканчэнне ліста, які напісалі біскупы па праблеме in vitrо, даючы парады тым, хто не можа мець дзяцей.

«Ці ж ёсць нейкае іншае выйсце? Што Касцёл можа прапанаваць сужэнствам, якія хочуць мець дзяцей, але не могуць з прычыны бясплоднасці? Канешне, ёсць іншыя вырашэнні, адрозныя ад метаду in vitro (ЭКА), якія Касцёл прызнае маральна добрымі. Да іх належыць, напрыклад, напратэхналогія.

Напратэхналогія — гэта лячэнне бясплоднасці, цалкам згоднае з вучэннем Каталіцкага Касцёла. Прынцыповым тут з’яўляецца распазнаванне і лячэнне парушэнняў пракрэацыі без выкарыстання штучных метадаў. Гэты метад дасягае поспехаў, ушаноўваючы годнасць і сужэнцаў, і лекараў, a яе эфектыўнасць перавышае метад «in vitro» (ЭКА). Як падкрэсліў папа Бэнэдыкт XVI, “ніякія дасягненні тэхнікі не заменяць акту ўзаемнай любові дваіх сужэнцаў”.

А што з сужэнствамі, для якіх напратэхналогія аказваецца безвыніковым метадам лячэння? Можа, адносна вас Пан Бог мае спецыяльны план. На свеце ёсць мільёны дзяцей, якіх пакінулі іх біялагічныя бацькі, дзеці, якія прагнуць сямейнага цяпла. Можа, менавіта ўсынаўленне ёсць адказам на гарачае жаданне мець дзяцей. Такое бацькоўства будзе высакародным крокам у бок тых безабаронных і патрабуючых нашай любові і адначасова спосабам рэалізацыі бацькоўства і мацярынства».

— Што Касцёл прапануе сужэнствам, якія не могуць мець дзяцей?



Разважанне:

— Якую вартасць для мяне маё жыццё іншага чалавека?

— Чым для мяне з’яўляюцца метады штучнага апладнення?

— Які момант я лічу пачаткам жыцця чалавека?

— Як часта я дзякую Богу за дар жыцця? За сваіх бацькоў?

— Як я выражаю сваю любоў да бацькоў?



Пастанова.

Хатняе заданне:

  1. Падчас вячэрняй малітвы памаліся аб патрэбных ласках для сужэнстваў, якія знаходзяцца ў роспачы з-за таго, што не могуць мець дзяцей.

  2. Магчыма, у тваім асяроддзі таксама ёсць асобы, якія не ведаюць аб тым, чым з’яўляюцца метады штучнага апладнення. Падзяліся з імі ведамі, якія атрымаў на катэхезе.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка