Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка16/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.35 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   18

Ход заняткаў



Малітва: “Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі” 3разы.
Падчас сённяшніх заняткаў мы працягнем знаёмства з васмю Хрыстовымі благаславеннямі, якія дапамагаюць нам на шляху да святасці.

Чалавек пытае


Сучасны свет вельмі неахвотна прымае такія каштоўнасці як Божая справядлівасць, любоў, прабачэнне, жыццё, згоднае з прынцыпамі веры. Неаднойчы і ты сустрэнешся з сітуацыяй, калі табе трэба будзе стаць у абарону тых каштоўнасцяў, якія з’яўляюцца для цябе найважнейшымі.

Катэхет запрашае вучняў папрацаваць у парах. Спачатку яны павінны паразважаць, а затым запісаць на картцы прыклад каштоўнасці, дзеля якой варта цярпець альбо нават аддаць жыццё. Пасля вучні прадстаўляюць вынікі сваёй працы.
Абараняючы каштоўнасці, якія мы толькі што вызначылі, мы непазбежна сутыкнёмся з цярпеннем, якое могуць прынесці нам тыя, хто ва ўласным жыцці не мае такіх як ты каштоўнасцяў. Аднак, тых, хто церпіць пераслед, тых, каго зневажаюць і адкідаюць, Езус называе шчаслівымі.

Пан Бог адказвае


К. вывешвае на дошцы плакат з фрагментам Евангелля:


«Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць і пераследаваць і ўсяляк зласловіць несправядліва з-за Мяне Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў нябёсах».

(пар Мц 5, 10-12)


— Што абяцае Езус тым, хто церпіць з-за Яго?


Езус першы прайшоў дарогай благаслаўленняў, якія абвясціў ўсім людзям у казанні на гары. Убогі духам, лагодны, пакорны, міласэрны, пераследаваны – такім мы бачым Езуса на старонках Бібліі. Працуючы самастойна са Святым Пісаннем, знайдзіце, калі ласка, у ім тыя эпізоды, якія паказваюць Езуса несправядліва асуджаннага, пераследаванага за праўду.

Напрыклад:

«Вось мы ўзыходзім у Ерузалем, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам. І яны асудзяць Яго на смерць, і аддадуць Яго язычнікам на здзек і бічаванне і ўкрыжаванне, і на трэці дзень Ён уваскрэсне» (пар Мц 20,18-19)

«Фарысеі пайшлі і раіліся, як бы злавіць Езуса на словах. І пасылаюць да Яго вучняў сваіх разам з прыхільнікамі Ірада, кабі сказалі: Настаўнік, мы ведаем, што Ты праўдзівы, і шляху Божаму праўдзіва навучаеш і не зважаеш ні на кога, бо не глядзіш на асобу чалавека. Таму скажы нам: Як Табе здаецца, ці належыць даваць падатак цэзару, ці не? Але Езус, ведаючы зласлівасць іхнюю, сказаў: Што выпрабоўваеце Мяне, крывадушныя?» (пар Мц 22, 15-18)

«Тады сабраліся першасвятары і кніжнікі і старэйшыны народу ў двор першасвятара, якога звалі Каяфа, і дамовіліся ўзяць Езуса хітрасцю і забіць» (пар Мц 26,3-4)

«Тады Пілат зноў увайшоў у прэторыю, і спытаўся ў Езуса: Ты Кароль юдэйскі? Езус адказаў яму: Ці ад сябе ты кажаш гэта, ці іншыя сказалі табе пра Мяне? Пілат адказаў: Ці ж я юдэй? Твой народ і першасвятары выдалі Цябе мне: што Ты зрабіў? Езус адказаў: Валадарства Маё не з гэтага свету: калі б з гэтага свету было Маё Валадарства, то слугі Мае заступіліся б за Мяне, каб Я не быў выдадзены юдэям. Але цяпер Маё Валадарства не адгэтуль. Пілат сказаў Яму: Значыцца, Ты Кароль? Езус адказаў: Ты кажаш, што Я Кароль. Я для таго нарадзіўся і для таго прыйшоў на свет, каб засведчыць аб праўдзе.Кожны, хто ад праўды, слухае голас Мой» (пар Ян 18, 33-37)

«Тады Пілат узяў Езуса і загадаў бічаваць Яго. І воіны, сплёўшы вянок цярновы, усклалі Яму на галаву, і апранулі Яго ў пурпуру і казалі: Радуйся, Кароль юдэйскі! І білі яго па шчаках» (пар Ян 19, 1-3)

«Тыя, хто праходзіў міма, зневажалі Яго, ківаючы галовамі сваімі і кажучы: Гэй! Ты, што руйнуеш святыню і за тры дні будуеш, уратуй сябе самога, сыйшоўшы з крыжа. Падобна і першасвятары з кніжнікамі, насміхаючыся, казалі адзін аднаму: Іншых ратаваў, а сябе не можа ўратаваць! Хрыстус, Кароль Ізраэля, няхай сыдзе цяпер з крыжа, каб мы ўбачылі і паверылі» (пар Мк 15, 29-32)

(адзін з тэкстаў Святога Пісання вучні запісваюць у свой падручнік)

Гэтыя ўрыўкі паказваюць нам Езуса пераследаваннага, ахвяру чалавечай несправядлівасці. Езус не абяцае лёгкага жыцця тым, хто хоча наследваць Яго, але такіх людзей нямала. Ад першых вучняў Езуса да сённяшняга дня ўся гісторыя Касцёла – гэта жывое сведчанне веры многіх людзей, якія змагаліся за праўду і справядлівасць, якія не баяліся аддаць сваё жыццё за Хрыста! Напэўна многіх з іх вы ведаеце.



Вучні называюць імёны такіх людзей.
— Чаму мы можам навучыцца ад гэтых людзей?

Чалавек адказвае Пану Богу


Кожны хрысціянін мае абавязак вызнаваць перад людзьмі сваю веру, сведчыць пра Хрыста сваім жыццём. Пра гэта нагадваў Ян Павел ІІ падчас Сусветнага Дня Моладзі (падручнік вучня):

“Дарагія маладыя сябры! Таксама і сёння верыць ў Хрыста, ісці за Ім слядамі Пятра, Тамаша – першых Апосталаў і сведкаў, стаць побач з Ім – гэта патрабуе амаль новага мучаніцтва. Напэўна, Бог не пажадае, каб вы пралівалі кроў, але каб былі вернымі Хрысту – абавязкова! Гэтую вернасці трэба будаваць штодня. Цяпер я маю на ўвазе цяжкасці, якія ўзнікаюць у сувязі з захаваннем чыстасці да сужэнства. Цяпер я маю на ўвазе маладых сужэнцаў і выпрабаванні, якія павінна вытрымаць іх вернасць. Цяпер я маю на ўвазе адносіны паміж сябрамі, у якія можа закрасца спакуса недаверу, нелаяльнасці”.

— Чаго сёння патрабуе ад нас Хрыстус?
К. запрашае вучняў падзяліцца сваім жыццёвым вопытам, калі яны станавіліся ў абарону сваёй веры, сваіх ідэалаў і каштоўнасцяў. Якой была рэакцыя на гэта іншых людзей? Як яны самі сябе ў такія моманты адчувалі? Які плён прынеслі такія паводзіны ў іх уласнае жыццё і ў жыццё іншых людзей?
Разважанне:

У змаганні за праўду і справядлівасць мы не самотныя. Хрыстус усіх церпячых і пераследаваных ўмацоўвае ласкай мужнасці, даючы ім ва ўзнагароду Валадарства Нябеснае.


— Якія каштоўнасці з’яўляюцца галоўнымі ў маім жыцці?

— Як я рэагую на прыніжэнні з боку іншых людзей, якія датычаць хрысціянскіх каштоўнасцяў, якімі я жыву?



  • Дзе я чэрпаю сілы і ад каго вучуся адвагі, абараняючы Божую справядлівасць?


Пастанова.

Хатняе заданне:

  1. Складзі і запішы малітву за таго, хто цябе крыўдзіць з прычыны хрысціянскіх каштоўнасцяў, якімі ты жывеш.

  2. Падчас вячэрняй малітвы памаліся за гэтага чалавека словамі гэтай малітвы.


Заключная малітва: падручнік вучня.

Тэма № 24, X кл.



1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка