Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка14/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.35 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   18

Ход заняткаў



Малітва:

Пан — мой Пастыр; ні ў чым не буду мець нястачы,

Ён дазваляе спачываць мне на зялёных пашах.

Да водаў спакойных вядзе мяне,

Ён душу маю пажыўляе.

Накіроўвае мяне на сцежкі справядлівасці

Дзеля імя свайго.

Калі нават пайду далінай смяротнага ценю,

Не буду баяцца зла, бо Ты са мною.

Тваё жазло і твой посах мяне суцяшаюць.

Ты стол для мяне накрываеш

На вачах маіх ворагаў;

Намашчваеш галаву маю алеем,

Келіх мой перапоўнены.

Сапраўды, дабрыняі міласэрнасць Твая будуць са мною

Ва ўсе дні жыцця майго,

І пасялюся я ў доме Пана

На доўгія дні.

(пар Пс. 22)
Чалавек пытае
Падчас мінулых заняткаў мы пачулі пра благаслаўенні, якія скіраваў да кожнага з нас Езус. Сёння мы больш падрабязна пазнаёмімся з сутнасцю першага благаслаўлення. Але перад тым, як мы распачнём размову, я заахвочваю вас выказаць сваё меркаване наконт вельмі распаўсюджанага сёння сцверджання: для шчасця чалавеку патрэбна багацце.

Катэхет запісвае на дошцы гэтае сцверджанне і дзеліць дошку на дзве паловы. Кожны з вучняў падыходзіць і ставіць + пад тым адказам, з якім згаджаецца:
Для шчасця чалавеку патрэбна багацце.

Згодны Не згодны

+
Жадаючыя могуць аргументаваць свой выбар.
Пан Бог адказвае
Сучасны свет закрывае вочы на ўбогасць і беднасць, заахвочвае да назапашвання багаццяў і прадстаўляе розныя магчымасці для набывання і выкарыстання набытага. Але менавіта ўбогіх Езус называе шчаслівымі.

К. змяшчае на дошцы плакат, адзін з вучняў спачатку голасна чытае напісаны на ім тэкст:
«Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае»

(Мц 5,3)


— Як вы лічыце, чаму Езус называе ўбогіх благаславёнымі?
На старонках Святога Пісання Езус паказвае сябе Тым, хто прыходзіць да найслабейшых, найменшых, адкінутых, апошніх. Езус з’яўляецца яскравым прыкладам убогага ў духу: хоць быў Богам, але прыйшоў у свет і жыў у беднасці, быў паслухмяны Айцу і Яго волі.

Пра гэтае благаслаўленне Святы Айцец Ян Павел ІІ казаў падчас сваёй пілігрымкі ў Элку (падручнік вучня):

«Той з’яўляецца убогім духам, хто гатовы сваім багаццем шчодра дзяліцца з тымі, хто гэтага патрабуе. Бачна, што такі чалавек не прывязаны да сваёй маёмасці. Бачна, што ён добра разумее асноўную мэту матэрыяльнага дабрабыту: ён павінен быць выкарыстаны дзеля служэння іншым людзям, асабліва тым, хто знаходзіцца ў патрэбе. Касцёл пагаджаецца з прыватнай маёмасцю, калі яна выкарыстоўваецца для такой мэты. «Шчаслівыя ўбогія духам» — гэта заклік Хрыста, які сёння павінен пачуць кожны хрысціянін, кожны вернік. У наш час вельмі патрэбны ўбогія духам людзі, адкрытыя на прыняцце праўды і ласкі, на спаўненне Божых справаў. Людзі вялікага сэрца, непадуладныя бляску скарбаў гэтага свету, яны не дазваляюць, каб матэрыяльнае багацце зняволіла іх сэрца. Такія людзі сапраўды моцныя, бо напоўненыя скарбамі Божай ласкі. Яны жывуць са свядомасцю, што Бог адорвае іх няспынна і бясконца».
Праца ў групах. Знайдзіце ў прамове Яна Паўла ІІ адказ на пытанне і падкрэсліце:
Група І:

— Каго Святы Айцец называе «чалавек ўбогі духам»?


Група ІІ:

— Каго Езус заклікае быць убогім духам?


Група ІІІ:

— Што для чалавека ўбогага духам з’яўляецца найвялікшай каштоўнасцю?


Прэзентацыя працы вучняў. (свае адказы вучні запісваюць у падручнік)
Убогі духам — гэта чалавек, багаццем якога з’яўляецца Бог. Ён усведамляе, што ўвесь яго набытак з’яўляецца Божым дарам, таму ўдзячны Богу за гэтыя дары і хоча дзяліцца з іншымі тым, што сам мае. Той, хто ўмее даваць, не падуладны хцівасці, зайздрасці, нянавісці. Сэрца такога чалавека напоўнена радасцю, зычлівасцю, удзячнасцю, гэта значыць пачуццямі, якія складаюць шчасце чалавека.

Быць убогім у духу — гэта значыць спадзявацца не на сябе, не на свае веды, мудрасць, дасведчанасць, але стаць у праўдзе перад Богам i з даверам аддаваць Божаму Провіду сябе, сваё жыццё, планы. Езус гаворыць, што ўзнагародаю для такога чалавека будзе атрыманне ў спадчыну Божага Валадарста.


Чалавек адказвае Пану Богу
Сёння, напэўна, няма такога чалавека, які б ніколі не чуў пра дзейнасць благаслаўлёнай Маці Тэрэзы з Калькуты, якая ўсё сваё жыццё прысвяціла служэнню Хрысту, якога бачыла ў кожным убогім чалавеку, у кожным хворым і церпячым. Гэтую рэчаіснасць праз свае словы і ахвярную працу Маці Тэрэза старалася данесці да нас: «Заклікаю кожнага з вас —бедных і багатых, маладых і старых: аддайце вашыя рукі, каб служылі Хрысту ў абліччы Яго ўбогіх, і вашыя сэрцы, каб Яго ў іх убачылі і палюбілі. Убогія могуць быць блізка ці далёка, могуць быць у патрэбе матэрыяльнай ці духоўнай, могуць прагнуць любові і сяброўства, не ведаючы багацця Божай любові; бяздомныя могуць шукаць дому, пабудаванага з любові вашых сэрцаў. Любоў пачынаецца з дому. Можа Хрыстус галодны, хворы ці бяздомны ў тваім уласным сэрцы, у тваёй сям’і, сярод тваіх суседзяў, у краіне, дзе ты жывеш, у свеце?»

Кожная з групаў працуе над пытаннем:

— Дзе і як можна ў штодзённым жыцці рэалізаваць заклік Святога Айца і Маці Тэрэзы, словамі якіх прамаўляе да нас Хрыстус?

Прэзентацыя працы вучняў.

Кат-т робіць кароткае падсумаванне, падкрэсліваючы, што сапраўды, не трэба мець вялікіх скарбаў, каб імі дзяліцца. Часам дастаткова невялікай праявы дабрыні, скіраванай да іншага чалавека.
Разважанне:

Езус заклікае мяне палюбіць убогасць, бо ведае, што сэрца, поўнае жаданняў, вечна галоднае і ненасытнае, ніколі не зведае шчасця.

— Якім чынам я дзякую Пану Богу за дары, якія ад Яго маю?

— Якое мейсца ў маім жыцці займаюць матэрыяльныя рэчы?

— Дзеля чаго яны мне служаць?

— Што я магу сёння зрабіць для ўбогіх людзей з майго асяроддзя?



Пастанова.

Хатняе заданне:

Напішы, каму са свайго асяроддзя ты можаш дапамагчы. Пастарайся гэта зрабіць.



Заключная малітва: падручнік вучня

Тэма № 22, X кл.



ШЧАСЛІВЫЯ МІЛАСЭРНЫЯ, БО ЯНЫ

МІЛАСЭРНАСЦЬ СПАЗНАЮЦЬ
Дыдактычная мэта:

асаблівым чынам звяртаем увагу моладзі на тое, што міласэрнасць цесна звязаная з прабачэннем, у тым ліку і ўменнем прабачыць сабе.



Выхаваўчая мэта:

вучым уменню прабачаць сабе і іншым.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Мц 5,7; Пс 145, 8-10; Лк 6,36; Лк 10,30-37, старыя газеты і часопісы.



Метады катэхэзы: праца ў групах.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка