Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка13/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.35 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   18

Чалавек адказвае Пану Богу



«Ідзіце, паглядзіце на гэтыя фотаздымкі. Так выглядаў чалавек васьмі благаслаўленняў, які штодня нёс у сабе радасць Евангелля, добрай Навіны, радасць збаўлення, ахвяраваннага нам Хрыстом. Ён выглядаў так, як кожны з Вас, як сапраўдны малады чалавек, студэнт, ваш равеснік» – гэтымі словамі кардынал Караль Вайтыла ў сакавіку 1977 года адкрываў выставу, прысвечанную жыццю П’ера Фрасаці.

П’ер Фрасаці нарадзіўся 6 красавіка 1901 года ў Турыне. Яго бацька быў італьянскім паслом ў Германіі. Сам П’ер вывучаў шахцёрскую справу на політэхнічным факультэце Турынскага універсітэту. Сваім жыццём гэты малады чалавек даваў сведчанне глыбокай і жывой веры, дапамагаў бедным і ўбогім людзям, наведваў іх, падтрымліваў духоўна і матэрыяльна. Адна жанчына так распавядае пра сваю сутрэчу з П’ерам. (падручнік вучня)

“Аднойчы з вокнаў сваёй крамы я ўбачыла маладога чалавека з мноствам пакункаў у руках. Ён разносіў гэтыя рэчы, заходзячы ў дамы на нашай вуліцы. Відаць, не знайшоўшы гаспадароў у адным доме, гэты малады чалавек скіраваўся да маёй крамы. Калі ён увайшоў, я запыталася: “ Вы – такі прыгожы малады чалавек, прыстойна апрануты, і самі разносіце рэчы. Вы не баіцеся таго, што людзі могуць пра вас сказаць? Можа лепш пакіньце гэтыя пакункі ў мяне, людзі прыйдуць і самі іх забяруць”. А ён адказаў: “Мне вельмі премна самаму наведваць гэтых людзей. Я магу падзяліцца з імі адвагай, даць ім надзею на змены ў іх жыцці і перадусім пераканаць іх, каб даверылі Богу свае клопаты і цярпенні, і каб прымалі ўдзел у Святой Імшы”.

— Хто такі, на ваш погляд, чалавек васьмі благаслаўленняў?



Разважанне:

Хрыстус у Евангеллі ўказвае шлях, які вядзе да вечнага шчасця: благаслаўленні.


— Якую ролю выконваюць благаславенні ў маім жыцці?

— Якім чалавекам я імкнуся быць?

— Што я адкажу Езусу на запрашэнне ісці дарогай васьмі благаслаўленняў?
Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Напішы, якое з васьмі благаслаўленняў найбольш цябе кранула. Дзе і якім спосабам ты можаш яго рэалізаваць.

2. Намалюй у сшытку адно з благаславенняў.

Заключная малітва:

Божа дай мне духа чыстасці, каб я мог Цябе бачыць;

духа пакоры, каб мог Цябе пачуць;

духа любові, каб мог служыць Табе;

духа веры, каб я мог быць з Табою.

Тэма № 20, X кл.



ШЧАСЛІВЫЯ ГАЛОДНЫЯ І ПРАГНУЧЫЯ СПРАВЯДЛІВАСЦІ,

БО ЯНЫ НАСЫЧАНЫЯ БУДУЦЬ
Дыдактычная мэта:

знаёмім моладзь з той праўдай веры, што толькі Бог — справядлівы. Вучым будаваць адносіны з людзімі паводле Божай справядлівасці, якая заўсёды злучана з праўдай і любоўю. Кожны чалавек мае права на тое, каб да яго адносіліся справядліва.



Выхаваўчая мэта:

заахвочваем моладзь мужна вызнаваць сваю веру і адважна абараняць справядлівасць.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Мц 7,1-5; Мц 5, 21-25; Мц 5, 38-42; Мц 5, 43-48; Мц 22, 34-40; карткі з каляровай паперы і алоўкі.



Метады катэхэзы: аповед, праца ў групах.
Ход заняткаў
Малітва: Ойча наш...
Сярод васьмі благаслаўленняў, якія дае нам Пан Езус як восем своеасаблівых шляхоў да Божага Валадарства, ёсць таксама шлях справядлівасці.
Чалавек пытае

Вельмі важна, каб кожны з нас быў адказны за свае ўчынкі, словы, за працу, якую выконвае. (падручнік вучня)

“Сяргей быў прадпрымальнікам і працаваў у фірме, якая займалася будоўляй. Каб павялічыць свае даходы, Сяргей ашукваў людзей: краў будаўнічыя матэрыялы ў адных і прадаваў іх іншым людзям. Па дакументацыі ўсё было ў парадку. Асабліва вялікую небяспеку ўяўляў сабой апошні дом, узведзены несумленным прадпрымальнікам. Нават ён сам пачаў турбавацца, што замоцна “перастараўся”. Можна ўявіць сабе яго твар, калі Сяргей даведаўся, што менавіта гэты дом дырэкцыя фірмы дорыць яму ў сувязі з выхадам на пенсію, каб ён разам з жонкай і дзецьмі мог спакойна сустрэць сваю старасць…”

— Чаму вучыць нас гэтая гісторыя?


Паспрабуем зараз акрэсліць, якое значэнне мае тэрмін “справядлівасць”.

Катэхет піша на дошцы гэтае слова па вертыкалі, а вучні ўпісваюць па гарызанталі іншыя словы, якія яго расшыфроўваюць. Напрыклад:

Паважаць адно аднаго

.




Не асуджаць іншых людзей







Прасіць прабачэння

.

Супакой

Не гневацца

.

Павага

бРат

мАлітва

праВа

свЯтасць


Маліцца за ворагаў

.

Дабрыня



Любоў

Працаваць над уласнай недасканаласцю



мІласэрнаць

Вера


Быць пакорным

прАўда

Сэрца

еднасЦь




Выконваць запаведзі

роўнасцЬ

Любіць Бога і бліжняга


Пан Бог адказвае

К. дзеліць вучняў на групы, якія ў дадзенных ім тэкстах шукаюць адказ на пытанне:

— Якія шляхі да справядлівасці Езус паказвае вучням?
Адказы вучні запісваюць на асобных картках, якія змяшчаюць каля слова “справядлівасць”. (свае адказы вучні запісваюць у падручнік)
Група І:

«Не судзіце, каб і вас не судзілі. Бо якім судом вы судзіце, такім і вас асудзяць, і якою мераю мерыце, такою і вам адмераць. Чаму бачыш шчэпку ў воку брата свайго, а бервяна ў сваім воку не заўважаеш? Або, як скажаш брату свайму: “Дазволь мне вынуць шчэпку з вока твайго”, — калі ў тваім воку бервяно? Крывадушны, спачатку выкіні бервяно з вока свайго, і тады ўбачыш, як выняць шчэпку з вока брата твайго» (Мц 7,1-5)



Група ІІ:

«Вы чулі, што было сказана продкам: Не забівай; а хто заб'е, падпадае пад суд. А Я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго, падпадае пад суд. Хто ж скажа брату свайму «рака», падпадае пад Высокую раду, а хто скажа «неразумны», падпадае пад геену вогненную.



Таму, калі ты прынясеш дар свой да ахвярніка і ўспомніш там, што брат твой мае нешта супраць цябе, пакінь там дар свой перад ахвярнікам, і ідзі спачатку памірыся з братам сваім, і тады прыйдзі і прынясі дар свой.

Мірыся з праціўнікам тваім хутка, пакуль ты яшчэ з ім у дарозе, каб праціўнік не аддаў цябе судздзі, а судздзя не аддаў цябе слузе, і не ўкінулі цябе ў вязніцу» (Мц 5, 21-25)

Група ІІІ :

«Вы чулі, што сказана: вока за вока і зуб за зуб. А Я вам кажу не працівіцца злому. Калі хто ўдарыць цябе па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую. І калі хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе кашулю, аддай яму і плашч. І калі хто цябе змусіць ісці з ім адну мілю, ідзі з ім дзве. Таму, хто просіць у цябе, дай і не адварочвайся ад таго, хто хоча пазычыць у цябе» (Мц 5, 38-42)



Група IV:

«Вы чулі, што сказана: Любі бліжняга свайго і ненавідзь ворага свайго. А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ў нябёсах. Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых. Бо, калі вы будзеце любіць тых, хто любіць вас, якую маеце узнагароду? Ці ж не тое самае робяць і мытнікі? І калі вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівага робіце? Ці ж не тое самае робяць і язычнікі? Таму будзьце дасканалыя, як дасканалы Айцец ваш Нябесны» (Мц 5, 43-48)



Група V:

«Калі фарысеі пачулі, што Ён прымусіў замоўкнуць садукеяў, яны сабраліся разам. І адзін з іх, законнік, выпрабоўваючы Яго, спытаўся: Настаўнік, якая запаведзь найбольшая ў Законе?



Езус сказаў яму: “Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім. Гэта найбольшая і першая запаведзь: Другая ж — падобная да яе: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі» (Мц 22, 34-40)

Чалавек адказвае Пану Богу

Прагнучыя справядлівасці – гэта тыя людзі, якія разумеюць і бачаць яе недахоп у свеце: на працы, у сям’і, у школе, сярод сяброў. Чалавек справядлівы стараецца перамагчы грэх, захаваць сваё сэрца чыстым. Езус у гэтым благаслаўленні заклікае нас да дасканаласці. Нам як сваім вучням Ён паказвае шляхі да справядлівасці — прабачэнне, захаванне запаведзяў, адказнасць за ўчынкі, стрыманнасць у словах і паводзінах, разуменне ўласнай недасканаласці. Быць справядлівым — гэта значыць адносіцца да іншага так, як хацелася б, каб адносіліся да цябе самога. Найлепшай дапамогай у рэалізацыі прынцыпу справядлівасці ў жыцці з’яўляюцца запаведзі любові да Бога і бліжняга.


Разважанне:

Езус запрашае мяне ісці шляхам справядлівасці, якой так не хапае ў сучасным свеце.

— Што значыць для мяне быць справядлівым?

— Што я раблю, каб мае жыццёвыя шляхі былі шляхамі рэалізацыі прынцыпу Божай справядлівасці?

— У чым сутнасць справядлівасці, да якой я імкнуся?

Пастанова.

Хатняе заданне:

Напішы, што для цябе значыць, быць чалавекам справядлівым.



Заключная малітва: (Пс 11(10), 4. 5. 7)

Тэма № 21, X кл.



ШЧАСЛІВЫЯ ЎБОГІЯ ДУХАМ, БО ІХ ЁСЦЬ

Валадарства Нябеснае

Дыдактычная мэта:

Дапамагаем моладзі зразумець, што для хрысціяніна матэрыяльныя даброты з’яўляюцца не мэтаю, а сродкам для дасягнення вышэйшых мэтаў.



Выхаваўчая мэта :

Заахвочваем вучняў прымаць уласнае ўбоства, духоўнае і матэрыяльнае, верачы, што праз гэта мы станем вобразам Хрыста, а таксама да пашаны ўбогіх людзей і да бескарыслівага дзялення з імі сваім дабром.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Мц 5,3 Ян Павел ІІ, Элк.



Метады катэхэзы: праца ў групах.

1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка