Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка12/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.35 Mb.
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   18

Ход заняткаў


Малітва: да св. Францішка.

Чалавек пытае

Кожны чалавек пакліканы быць шчырым і праўдзівым у дзеяннях і словах. Кожны мае абавязак шукаць праўду і трымацца яе, упарадкоўваючы ўсё сваё жыццё згодна з патрабаванямі праўды.

— Чаму людзі падманваюць?


К. просіць аднаго з вучняў падыйсці да дошкі і накрэсліць табліцуў тры калонкі. У першай вучні запісваюць свае адказы на пытанне, у другой – часовыя вынікі, якіх можна дасягнуць падманам, трэцяя пакуль застаецца пустая.



Людзі падманваюць, бо…



Праз гэта дасягаюць пэўных вынікаў


Іншы спосаб дзеяння

баяцца пакарання

хочуць атрымаць больш грошай

хочуць здабыць прыхільнасць іншай асобы




ніхто не даведаецца аб дрэнным учынку


набываюць новую рэч

заводзяць новае сяброўства


папрасіць прабачэння

звярнуць увагу не на рэчы, а на чалавека

быць самім сабой, а не чыёй-небудзь копіяй


Як бачым, часта ў жыцці даводзіцца сутыкацца з няпраўдай і фальшу. Гэтым можна дасягнуць пэўных вынікаў, звычайна – часовых, бо праўда з цягам часу выходзіць наверх. “Жыць у праўдзе” – так гучыць тэма нашых сённяшніх заняткаў, падчас якіх мы будзем разважаць пра сутнасць сёмай Божай запаведзі. Прыгадайце, калі ласка, як яна гучыць?


Пан Бог адказвае


Адзін з вучняў падыходзіць да дошкі і каляровай крэйдай запісвае:



Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.



Езус неаднойчы станавіўся ў абарону праўды:


К. дзеліць клас на 3 групы, якія атрымліваюць фрагмент са Святога Пісання і адказваюць на пытанні на падставе атрыманых тэкстаў:
Група І:

«Езус сказаў юдэям, якія паверылі ў Яго: “Калі вы застанецеся ў слове Маім, то сапраўды будзеце вучнямі Маімі і спазнаеце праўду, а праўда вызваліць вас» (Ян 8,31-32)

— Аб якіх каштоўнасцях кажа Езус?

— Ад чаго праўда вызваляе чалавека?



Група ІІ:

«Езус сказаў яму: “Я — дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне» (Ян 14, 6)

— Як Хрыстус называе Сябе?


  • Што азначаюць словы : “Я - Дарога, Праўда і Жыццё?”


Група ІІІ:

«Вучні Хрыста „апрануліся ў новага чалавека, створанага паводле Бога ў справядлівасці, святасці і праўдзе“ (Эф 4, 24). Адкінуўшы хлусню, яны павінны „адкласці ўсялякую злосць і ўсякі подступ, і крывадушнасць, і зайздрасць, і ўсякае абгаворванне“(1 П 2, 1)» (пар. ККК 2475). (падручнік вучня)

— Чаго не можа быць у жыцці вучня Хрыста?



Пасля прэзэнтацыі працы вучняў, К. робіць падсумаванне адказаў:

Чалавек адказвае Пану Богу


Праўда мае характар фундаменту ў адносінах паміж людзьмі. Яна дае пачуццё бяспекі. Часам можна пачуць такое меркаванне: “Кожны мае сваю праўду” — але такія паводзіны знішчылі б любое грамадства. Людзі сталі б вязнямі сваіх жаданняў, інстынктаў. Падман і іншыя грахі супраць праўды вельмі раняць і крыўдзяць чалавека. У свеце існуе адна Праўда – Езус, які прыйшоў даць сведчанне праўды сваім жыццём на зямлі.

Сапраўдны вучань Хрыста – гэта той, хто жыве ў праўдзе.



К. запісвае на дошцы сказ : “ Жыць у праўдзе – гэта значыць…” Вучні павінны завяршыць яго. (свае адказы вучні запісваюць у падручнік)
Разважанне:

Вернасць праўдзе складае фундамент даверу і ўсялякіх міжчалавечых адносінаў, і перадусім фундамент сапраўднай любові.

— Чаму трэба старацца жыць у праўдзе?

— Хто для мяне з’яўляецца прыкладам жыцця ў праўдзе?

— Якімі сродкамі я дасягаю пастаўленнай мэты?
Пастанова.

Хатняе заданне:


  1. Памаліся за тых людзей, якія сталі ахвярамі паклёпу, абгаворвання, ілжы.

  2. Людзі падманваюць, бо праз гэта хочуць дасягнуць пэўных вынікаў. У сшытку напішы іншы спосаб дзеяння, згодны з праўдаю і вучэннем Хрыста.


Заключная малітва: перапрашэнне сваімі словамі за ўчынкі няпраўды, паклёп, няшчырасць. (альбо з падручніка вучня)

Тэма № 19, X кл.

Благаслаўленні – дарога да шчасця
Дыдактычная мэта:

знаёмім вучняў з навукай Езуса аб благаслаўленнях.



Выхаваўчая мэта:

заахвочваем вучняў жыць паводле благаслаўленняў, дадзеных Езусам падчас Нагорнага казання.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Мц 5, 3-11.



Метады катэхэзы: аповед.

Ход заняткаў


Малітва: да Духа Святога.

Чалавек пытае


Катэхет раздае вучням пустыя карткі і просіць падпісаць іх свайму сябру і пажадаць што-небудзь з нагоды пэўнага свята. Жадаючыя чытаюць падпісанныя карткі ўголас. К. працягвае:

— Што найчасцей мы жадаем адзін аднаму?

— Які сэнс мы ўкладаем у слова “шчасце”?

Мы вельмі часта жадаем адзін аднаму шчасця, па-сапраўднаму не ведаючы, што гэта такое, бо атаясамліваем шчасце з багаццем, прыгажосцю, славай.


Пан Бог адказвае


На старонках Святога Пісання Езус паказвае нам шлях да сапраўднага шчасця. Чытаем пра гэта ў Евангеллі паводле Мацвея. Езус прамаўляе да кожнага з нас: “Жадаю табе, каб ты быў благаславёны, гэта значыць — шчаслівы!” Езус сам паказвае, як гэтага шчасця дасягнуць:

«Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя засмучаныя, бо яны суцешаны будуць. Шчаслівыя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну. Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны насычаныя будуць. Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць. Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць. Шчаслівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі названыя будуць. Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць і пераследаваць і ўсяляк зласловіць несправядліва з-за Мяне» (Мц 5, 3-11)

Сучасны свет прапаноўвае нам іншыя дарогі да шчасця.

К. змяшчае на дошцы табліцу з тэкстам благаславенняў, а вучні запісваюць побач, што на гэта кажа свет. (падручнік вучня) Напрыклад:

Езус

Свет

Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.

Шчаслівыя багатыя, бо яны маюць усё, чаго прагнуць.

Шчаслівыя засмучаныя, бо яны суцешаны будуць.

Шчаслівыя тыя, хто радуецца, карыстаючыся ўсімі дабротамі свету.

Шчаслівыя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну.

Шчаслівыя тыя, пра каго пішуць ўсе газеты і часопісы, пра каго няспынна кажуць па тэлебачанні.

Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны насычаныя будуць.

Шчаслівыя тыя, хто жыве ў абсалютнай свабодзе, без высілкаў і абмежаванняў.

Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць.

Шчаслівыя тыя, хто жыве для сябе, бо яны не губляюць дарма час і сродкі.

Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.

Шчаслівыя тыя, хто бярэ ад жыцця ўсё, асабліва ў сэксуальнай сферы, бо іх жыццё яркае і эмацыянальнае.

Шчаслівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі названыя будуць.

Шчаслівыя тыя, хто свабодна дэманструе сваю сілу і незалежнасць, бо іх баяцца, на іх хочуць быць падобнымі.

Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.

Шчаслівыятыя, хто сёння кіруе натоўпамі, бо ў іх руках улада.

Бачым, які вялікі кантраст існуе паміж тым, чаго хоча Езус, і тым, да чаго імкнуцца людзі ў сучасным свеце.

Слова «благаслаўлённыя» значыць: «шчаслівыя, годныя хвалы». Рэвалюцыя Езуса грунтуецца на тым, што рэчы, якія свет называе няшчасцем, у вачах Езуса знаходзяць найвышэйшую пахвалу. Убогасць духа, смутак, цішыня, цярпенне, голад і прагенне справядлівасці, міласэрнасць, чысціня сэрца, захаванне супакою, цярпенне пераследу — усё гэта свет адкідае. Але ўсё гэта набліжае нас да Бога і вядзе да вечнага шчасця.


1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка