Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка1/8
Дата канвертавання01.05.2016
Памер1.38 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8


Студыйны варыянт


Канспекты

дапаможных матэрыялаў

для катэхезаў

V кл.


Катэхетычная секцыя пры ККББ

2008 г.


Тэма № 1. Пан Бог аб’яўляецца чалавеку ў Святым Пісанні

Дыдактычная мэта:

Вучань ведае, што Пан Бог адкрываецца чалавеку ў Святым Пісанні. Ён ведае, што:



  1. Святое Пісанне ўтрымлівае Божае слова.

  2. Хто з’яўляецца аўтарам Бібліі, структуру Бібліі.

  3. І дзе чалавек можа пачуць Божае слова.

Выхаваўчая мэта:

Выхаванне павагі да Святога Пісання, таму, што яно з’яўляецца кнігай, у якой Пан Бог адкрываецца чалавеку і гаворыць яму аб сваёй любові. Уважлівае слуханне Божага Слова таму, што яно ўтрымлівае мудрасць


і вядзе людзей да Пана Бога. Самастойнае чытанне Святога Пісання.

Матэрыялы:

Ліст, словы з Бібліі для кожнага вучня з «Ліста Нябеснага Айца». Біблія. Матэрыялы для дэкарыравання. Дапаможнікі.



Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, дыскусія, праца з дапаможнікам, дэкарыраванне.



Ход заняткаў

Малітва:

Малітва да Духа Святога. Малітоўнік «Ойча наш» стр. 46

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

Адносіны з роднымі і блізкімі нам людзьмі дастаўляюць нам асаблівую радасць. Мы любім іх і пастаянна хочам мець зносіны з імі. А калі мы вымушаны растацца з імі, мы смуткуем і сумуем. Любім атрымліваць лісты ад іх. Я хачу прачытаць вам ліст, які атрымала мая сяброўка ад таты, яе йцец працаваў далёка на Поўначы.

«Прывітанне, мая любая дачушка! Як твае справы? Як вучоба? Я сумую па табе. Прама на халадзільніку я павесіў твой фотаздымак, гляджу на цябе і радуюся, што ты ёсць у мяне. СумуюНе магу дачакацца лета, каб прыехаць у адпачынак. Тады мы з табой і мамай будзем разам хадзіць на рэчку купацца, пойдзем у лес па ягады. Мне так шмат трэба расказаць табе…»

К. пытаецца:



  • «Якія ў вас з’явіліся пачуцці і думкі, калі вы пачулі змест гэтага ліста?»

Вучні выказваюцца. К. кожны з нас любіць атрымліваць лісты, а, калі іх шмат, тады кожны адкрывае ліст ад чалавека, які яму даражэйшы за ўсіх. Сёння я вам прынесла асаблівы ліст, /К. бярэ ў рукі Біблію/, які для мяне
і для кожнага чалавека напісаў самы дарагі і родны на свеце Нябесны Айцец– Пан Бог. У ім Ён адкрываецца нам, гаворыць усім людзям аб Сваёй любові, гэты цудоўны ліст называецца Святое Пісанне. Па-іншаму гэту ўнікальную кнігу называюць Біблія.

Бог адказвае:

Біблія — гэта святая кніга, таму, што яе аўтарам з’яўляецца сам Пан Бог. Ён выбраў аўтараў-людзей, якія пад натхненнем Святога Духа запісалі словы Бога. Аўтара-чалавека мы будем называть натхнёным Богам аўтарам. У Бібліі два аўтары: Пан Бог і натхнёны Богам аўтар. К. пытае:



  • Хто з’яўляецца аўтарам Святога Пісання?

Святое Пісанне мы можам назваць Божай бібліятэкай, таму, што яна утрымлівае 73 кнігі, і складаецца з двух частак: Стары Запавет (46 кніг)
і Новы Запавет (27 кніг). Слова «запавет» азначае дамову, якая пацвярджае саюз Бога з людзьмі.

К. успомнім, аб чым апавядаюць нам кнігі Старога і Новага запавету.

К. прымацоўвае да дошкі гатовы дапаможнік наступнага зместу:

Стары Запавет утрымлівае 46 кніг, якія апавядаюць аб людзях і падзеях да нараджэння Езуса Хрыста:

1. Стварэнні свету і чалавека

2. Першародным граху

3. Пакліканні і гісторыі выбранага народа

4. Запавеце на гары Сінай

5. Прароцтве аб прыйсці нашага Збаўцы, Езуса Хрыста




К. просіць дзяцей запісаць у сшытак змест дапаможніка.

К. прымацоўвае да дошкі гатовы дапаможнік наступнага зместу:



Новы Запавет складаецца з 27 кніг, якія апавядаюць аб жыцці і дзейнасці Езуса Хрыста, Яго апосталаў і пра заснаваны ім Касцёл.

К. просіць дзяцей запісаць у сшытак змест дапаможніка

К. пытае:



  • Колькі кніг у Старым Запавеце?

  • Аб чым апавядаюць кніга Старога Запавету?

  • Колькі кніг у Новым Запавеце?

  • Аб чым апавядаюць кнігі Новага Запавету?

Біблія, Святое Пісаннее, з’яўляецца асноўнай крыніцай нашай веры. Усе, хто чытае або слухае Божае слова, маюць жывы кантакт з Панам Богам. Святы Геранім казаў: «Няведанне Пісання - гэта няведанне Хрыста».

У Святым Пісанні Пан Бог паступова адкрываецца чалавеку, паказвае яму Сваю вялікую любоў, і крок за крокам вядзе яго да Сябе.

К. прымацоўвае да дошкі гатовы дапаможнік наступнага зместу:

Святое Пісанне – гэта кніга аб любові Бога да чалавека.

Біблія з’яўляецца асноўнай крыніцай нашай веры.

«Няведанне Пісання – гэта няведанне Хрыста» св. Геранім


К. просіць дзяцей запісаць у сшытак змест дапаможніка.

З аднаго боку Святое Пісанне адрасавана ўсім людзям, якія жывуць на зямлі. А з іншага боку Пан Бог звяртаецца да кожнага з нас асобна, асабіста. Святое Пісанне – гэта Божае Адкрыццё, якое дае чалавеку не толькі веды пра Пана Бога, але і ўказвае шлях, які да Яго вядзе.

Святое Пісанне з’яўляецца самай важнай і галоўнай кнігай у свеце, яе называюць Кнігай усіх кніг, яна ўтрымлівае словы Пана Бога. У нашым класе мы выберам самае ганаровае і галоўнае месца і размесцім Біблію. Інтранізацыя Святога Пісання. К. разам з дзецьмі дэкарыруе ганаровае месца, на якім будзе пастаянна знаходзіцца Святое Пісанне (свечка, глобус, дэкарыраваць тканінай і г.д.) К. прапаноўвае вучням устаць, запальвае свечку і кажа «Святло Хрыста», а вучні адказваюць «Дзякуем Богу». К. заклікае вучняў памаліцца ў цішыні да Святога Духа, каб яны змаглі зразумець і годна прыняць Божае слова.

К. раздае дзецям лісты-скруткі з прыгатаванымі словамі з Бібліі.


У цішыні кожны чытае свой ліст.

Чалавек адказвае Богу:

К. пытае:



  • «Якія ў вас з’явіліся пачуцці і думкі, калі вы прачыталі ліст?»

К. указвае на пустое крэсла і прапаноўвае па чарзе садзіцца на яго
і расказать групе пра свае пачуцці і думкі. Напрыканцы ён сам садзіцца на крэсла і кажа пра свае пачуцці і думкі.

К. пытае:



  • У чым заключаецца сакрэт шчасця кожнага чалавека?

  • Дзе мы можам пачуць Божае слова?

  • Як мы можам зразумець, што мы пачулі Божае слова?

  • Ці дастаткова для чалавека толькі пачуць Божае слова?

  • Напішы прыклад таго, як ты выконваеш Божае слова.

Разважанне:

Пан Бог любіць мяне. Ён напісаў мне ліст – Святое Пісанне. У ім Ён адкрываецца мне і кажа аб сваёй бязмежнай любові. У Святым Пісанні Пан указвае верны і надзейны шлях, які вядзе мяне да Яго.



  1. Ці ўдзячны я Пану Богу за дар Святога Пісання?

  2. Дзе ў маім доме захоўваецца Святое Пісанне?

  3. Як часта я чытаю Біблію?

  4. Ці ўважліва я слухаю Божае слова ў Касцёле і на катэхезе?

  5. Як я выконваю Божае слова?

  6. Што я магу зрабіць для таго, каб Біблія стала для мяне любімай і галоўнай кнігай?

  7. Як я адкажу на словы, якія атрымаў ад Пана Бога?

Пастанова.

Хатняе заданне:

  • Раскажы сваім сябрам пра Біблію.

  • Калі ў цябе ў пакоі яшчэ няма алтарыка (месца, пры якім ты молішся) то пастарайся зрабіць яго. /можна на прыкладзе паказаць, як арганізаваць малітоўны вугалок у пакоі; крыж, абразы, Біблія, свечка, ружанец, малітоўнік, сшытак па рэлігіі і г.д./

- Прынясі на наступны занятак, выразаныя з часопісаў малюнкі, на якіх паказана прырода, жывёлы і птушкі, або намалюй сам тое, што табе найбольш падабаецца ў прыродзе.

Заключная малітва:

Спантанная малітва, у якой вучні выражаюць удзячнасць Пану Богу за дар Бібліі. Песня «Слова Тваё», Спеўнік Эмануэль стр. 110.



Тэма № 2. Святое Пісанне аб стварэнні свету

Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй аб стварэнні свету. Вучань ведае, што Пан Бог — мудры Стварыцель свету бачнага і нябачнага. Пан Бог Усемагутны – Ён стварыў усё з нічога. Усё, што стварыў Пан Бог з’яўляецца добрым.



Выхаваўчая мэта:

Фарміраваць у вучню веру ва усемагутнасць і мудрасць Бога, які


з нічога стварае свет і фарміраваць пачуццё ўдзячнасці Богу за створаны свет, які служыць чалавеку. Выхоўваць адказнасць за навакольны свет.

Матэрыялы:

Біблія: Быцця 1, 1-25, ілюстрацыя і фільм, паказваючыя падзеі біблійнага тэксту. Дапаможнік. Камень, кветка, вада, кактус і г.д. Надпіс на калаж «Веру ў Бога, Творцу неба і зямлі…»



Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дапаможнік, дыскусія, незакончаныя сказы. Калаж на тэму: «Веру ў Бога, Творцу неба і зямлі…»



Ход заняткаў

Малітва:

Спеўнік Эмануэль “Аллелюя… Хваліце з неба” стр 8

К. правярае хатняе заданне, звяртае асаблівую ўвагу на тое, як удалося вучням расказаць пра Біблію сваім сябрам, што ў іх атрымалася, з якімі цяжкасцямі яны сутыкнуліся. К. паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

К. сам прыносіць і просіць вучняў паказаць другую частку хатняга задання – выразаныя з часопісаў малюнкі, на якіх паказана прырода, жывёлы і птушкі, або намаляваная вучнямі, тое, што ім найбольш падабаецца


ў прыродзе.

К. Мы ведаем, што само сабой нічога не ствараецца. К. пытае:



  • Адкуль узяўся свет, у якім мы жывём?

  • Ці мог гэты цудоўны свет узнікнуць выпадкова, сам?

  • Хто з’яўляецца Аўтарам, Стварыцелем гэтага свету?

  • Для каго створаны гэты цудоўны свет?

К. А што Святое Пісанне кажа пра стварэнне свету?

Бог адказвае:

На першых старонках Бібліі мы чытаем рэлігійны гімн — паэму аб стварэнні свету. У ёй натхнёны Богам аўтар, з дапамогай вобразаў, якія ўзніклі ў яго ўяўленні, апісаў стварэнне свету. Таму нельга ў гэтым фрагменце ўспрымаць усё даслоўна. У Бібліі гаворыцца аб тым, Хто стварыў свет. Біблія кажа аб тым, што Пан Бог, стварыў увесь свет з нічога, таму мы называем Яго ўсемагутным Богам! К. на дошцы прымацоўвае дапаможнік наступнага зместу:



У Бібліі гаворыцца аб тым, Хто стварыў свет.

Пан Бог з’яўляецца мудрым Стварыцелем сусвету.

Пан стварыў усё з нічога, таму мы называем Пана Усемагутным Богам!


К. просіць вучняў запісаць словы дапаможніка ў сшытак.

У той час, калі натхнёны Богам аўтар пісаў паэму аб стварэнні свету, ізраэльцяне верылі ў сапраўднага Пана Бога, жылі яны сярод язычнікаў, якія пакланяліся ідалам. Напрыклад, егіпцяне пакланяліся ідалу, прадстаўленаму ў выглядзе быка, бо бачылі ў жывёлах багоў. У Бабілёне пакланяліся сонцу, зоркам, лмесяцу. Ізраэльцяне разумелі, што ідалы язычнікаў не сапраўдныя, бо не могуць быць багамі. Сонца, месяц, чалавек ці жывёла – гэта толькі стварэнні Пана Бога. Біблійная гісторыя аб стварэнні свету скінула фальшывых багоў з язычаскіх алтароў.

К. прапаноўвае вучням устаць, запальвае свечку і кажа «Святло Хрыста», а вучні адказваюць «Дзякуем Богу». К. заклікае вучняў памаліцца
ў цішыні да Святога Духа, каб яны змаглі зразумець і годна прыняць слова Божае.

К. чытае Быцця 1, 1-25, затым К. паказвае фрагмент з фільма, які апісвае стварэнне свету. Праца над тэкстам Быцця 1, 1-25. К. пытае:



  • Якім чынам Бог стварыў свет?

  • Напачатку Бог стварыў …(закончыы сказ)

  • Хто лунаў над водамі?

  • Якія выразы паўтараюцца ў біблійным тэксце найчасцей? Выпісваем на дошцы (І сказаў Бог, І сталася так, І быў вечар
    і была раніца, І ўбачыў Бог, што гэта добра)

  • Аб чым кажуць выразы «І сказаў Бог: … І так сталася»?

  • Аб чым кажа выраз «І ўбачыў Бог, што гэта добра»?

  • Пан Бог стварыў не толькі паўзуноў, птушак і рыб, але
    і …(закончы сказ)

  • Добры Пан Бог стварыў свет і падрыхтаваў яго..... (закончы сказ)

Чалавек адказвае Богу:

Пан Бог стварыў усё мудра, гарманічна і прыгожа. Уся прырода сведчыць пра яе вялікага, мудрага і ўсемагутнага Стварыцеля. Усё, што створана Богам – добрае і карыснае. Уся прырода служыць чалавеку.


К. пытае:

  • Ці любіце вы бываць у лесе?

  • Што ў лесе можна збіраць?

  • Хто любіць купацца ў возеры?

  • Хто любіць катацца на лодцы?

  • Ці любіце вы пах скошанага лугу і палявых кветак?

  • Ці бегалі вы басанож летам па траве?

  • Якія жывёлы вам больш за ўсё падабаюцца?

  • Якую садавіну вы найбольш любіце?

К. звяртае ўвагу на багацце і разнастайнасць навакольнага свету. К. на прыкладзе дапаможнікаў: Камень, кветка, вада, кактус і г.д. дэманструе адрозненне: па саставу, па форме, на дотык / цвёрдае, мяккае, цёплае, пушыстае і г.д./, па паху, па смаку, па гуку. Свет навокал нас - цудоўны
і паказвае нам Шчодрасць, Дабрыню і веліч Пана Бога.

К. калі людзі прыдумалі камп’ютэр, прыклалі да яго інструкцыю, інструкцыю па карыстанні камп’ютэрам, у якой апісаны магчымасці камп’ютэра, як з ім працаваць, і чаго на ім рабіць нельга. Пан Бог таксама мае Свой намер адносна створанага свету, чалавеку Ён сказаў: «Валодайце ёю, і пануйце над рыбамі марскімі, над птаствам нябесным і над усімі жывымі істотамі, якія рухаюцца па зямлі, Усё аддаю вам …»



  • Ці цэнім мы свет навокал нас?

К. прапаноўвае вучням напісаць правілы: «Як правільна адносіцца да прыроды?», у якіх яны павінны ўлічыць:

  1. Намер пана Бога Стварыцеля, Аўтара сусвету.

  2. Что дае нам прырода, яе магчымасці? /Прырода дае нам …/

  3. Як з ёй абыходзіцца, каб яна магла быць для нас карыснай?

  4. Як нельга абыходзіцца з прыродай, таму што ў гэтым выпадку мы яе разбураем?

  5. Чым пагражае чалавеку разбурэнне прыроды?

К. разам з дзецьмі робіць калаж на тэму: «Веру ў Бога, Стварыцеля неба і зямлі…», пад малюнкамі можна размясціць словы з правіла: «Як правільна адносіцца да прыроды?»

Разважанне:

Пан Бог – усемагутны, мудры Стварыцель сусвету. Ён стварыў свет добрым і цудоўным. К. пытае:



  • Ці ўдзячны я Богу за прыроду?

  • Як я магу выразіць удзячнасць Богу за прыроду?

  • Як я магу абараніць прыроду?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам пра тое, што ў Бібліі гаворыцца пра стварэнне свету ў Бібліі.



  1. Намалюй малюнак на тэму «Бог — Стварыцель свету».

  2. Прынясі на наступны ўрок карцінкі або малюнкі, на якіх паказаны людзі, можна прынесці фотаздымкі любых і блізкіх табе людзей.

Заключная малітва:

Спантанная малітва, у якой вучні выражаюць:



  1. Удзячнасць Богу за створаны свет.

  2. Просьбу аб прабачэнні за няўдзячнасць і няправільныя адносіны да прыроды.

  3. Просьбу аб тым, каб умелі абыходзіцца з прыродай, згодна намеру Бога — Стварыцеля.

Тэма № 3. Пан Бог адорвае чалавека Божым жыццём і запрашае да жыцця з сабою

Дыдактычная мэта:

Вучань пазнае і прымае праўду пра тое, што Пан Бог з’яўляецца Стварыцелем чалавека і што чалавек гэта – вобраз і падабенства Божыя. Вучань разумее святасць жыцця кожнага чалавека.



Выхаваўчая мэта:

Выхоўваем у вучню ўдзячнасць Богу за дар жыцця і фарміруем імкненне жыць у еднасці і любові з панам Богам.



Матэрыялы:

Біблія: Быцця 1 26-31, ілюстрацыя і фільм, якія паказваюць падзеі біблійнага тэксту. Дапаможнік. Надпіс «Створаныя па вобразу і на падабенства Божае»

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дапаможнік, дыскусія, незавершаныя сказы.



Ход заняткаў

Малітва:

Псальм № 8, 2. 4-7

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

К. просіць вучняў паказаць карцінкі з відарысам людзей, якія яны прынеслі. К. пытае:



  • Адкуль з’явіўся чалавек?

  • Чаму вочы бачаць?

  • Чаму вушы чуюць?

  • Чаму лёгкія дыхаюць?

  • Чаму сэрца б’ецца?

  • Чаму чалавек усміхаецца?

  • Адкуль у чалавека бяруцца думкі і пытанні?

  • Адкуль у чалавеку дабрыня і любоў?

Вучні выказваюцца.

Бог адказвае:

Апісваючы стварэнне чалавека, натхнёны Богам аўтар выкарыстоўвае вобразы, зразумелыя для чалавека. Ён прадстаўляе Пана Бога як ганчара або скульптара. Гэты вобраз кажа нам пра тое, што Пан Бог з’яўляецца Стварыцелем чалавека, а не пра тое, як быў створаны чалавек. Хоць чалавек


і з’яўляецца часткай прыроды, ён — асаблівае стварэнне. Гэта асаблівасць заключаецца ў тым, што Пан Бог удыхнуў подых жыцця — надзяліў чалавека бессмяротнай душой, стварыў чалавека па Свайму вобразу і на Сваё падабенства.

К. на дошцы прымацоўвае дапаможнік наступнага зместу:

У Бібліі гаворыцца аб тым, што:

1. Пан Бог з’яўляецца Стварыцелем чалавека

2. Пан Бог стварыў чалавека па свайму вобразу і на сваё падабенства.

К. кажа вучням: «А зараз прачытаем і ўважліва паслухаем, што кажа Святое Пісанне пра стварэнне чалавека»

К. прапаноўвае вучням устаць, запальвае свечку і кажа «Святло Хрыста», а вучні адказваюць «Дзякуем Богу». К. заклікае вучняў памаліцца
ў цішыні да Святога Духа, каб яны змаглі зразумець і годна прыняць слова Божае.

К. чытае ўрывак з Бібліі пра стварэнне чалавека Быццё 1 26-31. К. прапаноўвае паглядзець фрагмент з фільма «Стварэнне Свету»: ад стварэння свету да стварэння чалавека. Пасля прагляду К. прапаноўвае вучням папрацаваць самастойна з тэкстам Быццё 1 26-31:



  • Хто стварыў чалавека?

  • Па чыйму вобразу і падабенству быў створаны чалавек?

  • Для чаго Бог стварыў чалавека?

  • Што сказаў Пан Бог чалавеку, калі яго благаславіў?

  • Над кім павінен панаваць чалавек?

Вучні дзеляцца сваімі адказамі.

К. Бог стварае чалавека, каб падзяліцца з ім сваім шчасцем і любоўю. Чалавек створаны для таго, каб любіць Пана Бога, выконваць Яго святую волю і жыць вечна з Ім у раі. Першыя людзі былі па-сапраўднаму шчаслівыя. Чаму? Таму што былі ўлюбёнымі дзецьмі Пана Бога, яны былі любімыя і самі любілі. Яны сябравалі з Панам Богам. Пан хацеў, каб людзі вечна жылі з Ім


у раі, у любові і еднасці. Першыя людзі мелі асвячальную ласку. Асвячальная ласка рабіла душу першых людзей мілай і прыемнай Богу. К. пытае:

  • У чым заключаўся сакрэт шчасця першых людзей?

  • Як ставіліся першыя людзі да Бога?

  • Для чаго створаны чалавек?

  • Як жылі першыя людзі?

  • Першыя людзі мелі … /закончы сказ/

Бог — наш усемагутны Айцец, наш Стварыцель. Жыццё кожнага чалавека — святое. Гэта значыць, што ніхто з людзей на свеце не мае права пазбаўляць жыцця чалавека. Толькі Пан Бог Крыніца ўсяго жывога, можа яе ў чалавека забраць. З дарам жыцця Бог адарыў кожнага чалавека трыма дарамі, якія робяць яго падобным да Бога, гэта:

К. прымацоўвае да дошкі наступныя дапаможнікі:

Несмяротная душа – чалавек жыве вечна

Вольная воля – чалавек мае свабоду выбару, можа любіць і быць добрым

Розум – чалавек здольны думаці і быць мудрым

К. просіць вучняў запісаць змест дапаможніка.

К. пытае вучняў:


  • Які наш Бог?

К. адказы вучняў запісвае на дошцы.

Чалавек адказвае Богу:

К. пытае вучняў:



  • Што мы павінны рабіць для того, каб станавіцца ўсё больш падобнымі да Бога?

  • Что нам трэба рабіць для таго, каб захаваць у сабе вобраз Божы?

Выказваюцца ўсе вучні.

К. разам з вучнямі робяць калаж на тэму: «Створаныя па вобразу


і падавенству Божаму »

Малюнкі з відарысамі людзей прыносяць вучні, а надпіс «Створаныя па вобразу і падабенству Божаму» падрыхтуе К. Пад малюнкамі можна размясціць адказы вучняў на вышэйпрыведзеныя пытанні.



Разважанне:

К. пытае вучняў:



  • Ці ўдзячны я Пану Богу за сваё жыццё? У чым гэта выяўляецца?

  • Як мне зберагчы ў сабе Божы вобраз і Божае падабенства?

  • Ці бачу я ў кожным чалавеку Божы вобраз і Божае падабенства ?

  • У чым заключаецца сакрэт майго шчасця?

  • Ці з’яўляецца святым для мяне жыццё кожнага чалавека?

Пастанова.

Хатняе заданне:

  1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам біблійную гісторыю пра стварэнне чалавека.

  2. Напішы малітву падзякі Богу за дар жыцця.

  3. У людзях, якіх ты яшчэ не навучыўся прымаць і любіць, пастарайся ўбачыць Божы вобраз і Божае падабенства.

Заключная малітва:

“Аддане сябе Богу” “Ойча наш” стр. 45. Песня «Табе ахвярую Пане мой…»,



Тэма № 4. Чалавек праз непаслухмянасць разрывае сувязь з Богам
Дыдактычная мэта:

Вучань разумее сутнасць граху – гэта недахоп любові, які выражаецца ў непаслухмянасці Богу. Грэх разбурае адносіны з Богам. Жаданне пастаяннага навяртання, вяртання да Бога, праз таямніцу Пакаяння.


У таямніцы хросту Пан Бог вызваляе чалавека ад першароднага граху напаўняе асвячальнай ласкай і робіць нас Дзецьмі Божымі.

Выхаваўчая мэта:

Выхоўваем у вучнях імкненне жыць у стане асвячальнай ласкі.



Матэрыялы:

Біблія, Быцця 2, 8-10, 15-17; 3, 1-14, ілюстрацыя і фрагмент з фільма, якія паказваюць падзеі біблійнага тэксту. Ілюстрацыі: хрост дзіцяці, выгнанне з раю. Чорная тканіна. Дапаможнік: супраць каго накіраваны грэх.



Метады катэхэзы:

Дыскусія, пантаміма, незакончаныя сказы, аналіз біблійнага тэксту, праца з дапаможнікам.



Ход заняткаў

Малітва:

Дзеці чытаюць малітву падзякі Богу за дар жыцця, якую напісалі дома.

К. Правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

К. Добры Пан Бог падарыў нам жыццё, каб мы былі шчаслівыя, каб праслаўлялі і служылі Пану Богу і любілі бліжніх. Але чалавек зграшыў. Зараз паспрабуем паказаць у пантаміме, што робіць грэх з чалавекам

К. паказвае з трымя вучнямі наступную сцэнку:

Грэх
Дзеючыя асобы


Чалавек
Два чалавекі, якія паказваюць вобразы з дапамогай чорнай тканіны
Вядучы
Рэмарка для пастаноўшчыка. Для рэквізіта спатрэбіцца адзін вялікі кавалак чорнай шаўковай тканіны:
Увесь тэкст гаворыць вядучы – К., а акцёры – вучні ілюструюць яго сваімі дзеяннямі.
На сцэне адзін чалавек стаіць у цэнтры, два чалавекі з тканінай на крок спераду ад яго, у руках за канцы яны трымаюць вялікі кавалак чорнай тканіны


Вядучы. Біблія апісвае грэх па-рознаму. Гэта тканіна нагадвае мне грэх.
(
Расцягваюць чорную тканіну і паказваюць яе гледачам): з аднаго боку яна бліскучая, як і грэх, вельмі часта, выглядае прывабна, але з іншага боку
(паварочваюць тканіну вываратным бокам) тканіна цьмяная і змрочная.
Грэх аддзяляе нас ад Бога
(расцягваюць тканіну перад чалавекам так, каб ён цалкам быў аддзелены ад гледачоў).
З-за граху мы знаходзімся у цемры, таму што ў Бібліі гаворыцца, што з-за сваіх злых спраў людзі больш палюбілі цемру чым святло
(накідваюць тканіну на галаву).
Грэх робіць нас сляпымі
(адзін чалавек бярэ канец тканіны і робіць цэнтральнаму
акцёру павязку на вочы).
Ён робіць глухімі нашы вушы
(гэтым жа канцом, закрывае цэнтральнаму акцёру
вушы).
Ён утрымлівае нас ад абвяшчэння слоў праўды (тым жа канцом завязвае
цэнтральнаму акцёру рот).
Ён звязвае нас (той, у каго няма тканіны ў руках, выцягвае рукі цэнтральнага
акцёра, а другі адным канцом звязвае яму рукі).
Ён робіць нас нявольнікамі (рукі цэнтральнага акцёра застаюцца звязанымі,
а другім
канцом тканіны яго б’юць па спіне).
Ён заманьвае нас у пастку (двое па баках робяць з тканіны жгут
і расцягваюць
перад нагамі цэнтральнага акцёра, ён робіць крок, спатыкаецца і падае на
спіну)
Але самае жудаснаеён прыносіць смерць (двое па баках выпростваюць тканіну і накрываюць зверху цэнтральнага акцёра як накрываюць труп ).

К. задае пытанні вучням:



  • Што робіць грэх з чалавекам?

  • Да чаго хоча давесці грэх чалавека?

Вучні выражаюць сваё меркаванне, ідзе дыскусія, К. актыўна ўключае ў дыскусію ўсіх вучняў.
  1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка