Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка1/19
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.98 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19
Студыйны варыянт

Канспекты

дапаможных матэрыялаў

для катэхезаў

VII кл.


Катэхетычная секцыя пры ККББ

2008 г.


І. БОЖАЕ СЛОВА Ў ПІСАННІ І ТРАДЫЦЫІ

Тэма № 1, VII кл.

БОГ АБ’ЯЎЛЯЕ СЯБЕ ЧАЛАВЕКУ

НА СТАРОНКАХ СВЯТОГА ПІСАННЯ.
Дыдактычная мэта:

Распавядаем вучням пра розныя спосабы Божага аб’яўлення. Асаблівую увагу вучняў звяртаем на Біблію, на старонках якой Бог аб’яўляе сябе чалавеку.



Выхаваўчая мэта:

Заахвочваем вучняў пазнаваць Бога праз чытанне Святога Пісання,


з верай прымаць Яго слова.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Мдр 13, 1-5, Рым 1, 19-20а; Рым 2,14; Гбр 1, 1-2. каляровыя карткі і алоўкі.



Метады катэхезы: апавяданне, праца ў групах, аналіз біблійнага тэксту, плакат

Ход заняткаў



Малітва: Акт веры.
У гэтым годзе ты паглыбіш сваё знаёмства з Бібліяй — самай незвычайнай кнігай, якая ўзнікла ў гісторыі чалавецтва. Кожнае яе слова перакладзена, растлумачана, прапаведавана на кожным ускрайку зямлі. Многія выразы завучаныя на памяць і сталі выслоўямі, якія мы ўжываем, часам не задумваючыся пра іх паходжанне. Але самае галоўнае заключаецца ў тым, што Біблія — гэта крыніца пазнання Бога. На працягу гісторыі Бог аб’яўляў сябе чалавеку рознымі спосабамі, у тым ліку і на старонках Святога Пісання.
Чалавек пытае:
Бог хоча, каб кожны чалавек пазнаў Яго, таму Ён адкрывае сябе нам. Кожны з нас можа ўбачыць Яго сляды ў створаным Ім свеце. Давайце іх пашукаем.
К. дае вучням старыя газеты і часопісы, з якіх вучні выразаюць малюнкі для плаката “Сляды Бога ў свеце”.
На працягу гісторыі чалавецтва Бог прамаўляе да чалавека рознымі спосабамі. Вельмі яскрава Бог аб’явіў сябе на старонках Святога Пісання.
Бог адказвае:
К. запісвае на дошцы фразу: Бог аб’яўляе сябе чалавеку.
Затым К. дзеліць вучняў на групы, якія працуюць над тэкстамі Святога Пісання, запісваючы на картках адказ на пытанне: Як Бог аб’яўляе сябе чалавеку?
Група 1: Мдр 13, 1-5

Група 2: Рым 1, 19-20а

Група 3: Рым 2,14

Група 4: Гбр 1, 1-2


«Шмат разоў і па-рознаму прамаўляў калісьці Бог да айцоў нашых праз прарокаў, у гэтыя апошнія дні прамовіў да нас праз Сына, якога ўстанавіў спадкаемцам усяго, праз якога і стварыў сусвет.» (Гбр 1, 1-2).
«Бо тое, што можна ведаць пра Бога, відавочнае сярод іх, таму што Бог адкрыў ім. Ад стварэння свету Яго нябачныя рысы, адвечная моц і Боскасць, бачныя праз спасціжэнне Ягоных чынаў.» (Рым 1, 19-20а)
«Бо, калі язычнікі, не маючы закону, па прыродзе робяць законнае, то, не маючы закону, яны самі сабе закон: Яны паказваюць, што закон напісаны ў іх сэрцах, аб чым сведчыць іх сумленне і думкі, якія іх то абвінавачваюць, то апраўдываюць.» (Рым 2,14)

Затым свае карткі вучні змяшчаюць на дошцы, прадстаўляючы сваю працу. (прыгажосць і мудрасць створанага свету, голас сумлення, пакліканне чалавека на сваю службу, праз прарокаў, апека над выбраным народам, праз Езуса Хрыста і т.д.)


Бог аб’явіўся чалавеку ў стварэннях, затым заключыў з Абрагамам запавет,
а яго нашчадкаў зрабіў выбраным народам, якому праз Майсея даў запаведзі, праз прарокаў рыхтаваў выбраны народ да прыходу Збавіцеля — уцелаўлёнага Божага Слова.

- Дзе апісаны ўсе гэтыя спосабы аб’яўлення Бога? (у Бібліі)


Біблія – гэта не гістарычны падручнік, які падае пэўную інфармацыю. Біблія – гэта жывое слова Бога. Св. Павел кажа:
«Слова Божае жывое і дзейснае, вастрэйшае за ўсялякі меч двусечны. Яно пранікае ажно да падзелу душы і духа, суставаў і шпіку
і здольнае судзіць думкі і намеры сэрца
» (Гбр 4, 12).


  • Як св. Павел апісвае Божае слова?

  • Як Бог дзейнічае праз сваё слова?

Чытаючы Біблію кожны чалавек мае магчымасць асабіста сустрэцца са сваім Стварыцелем і Збавіцелем і дасведчыць Яго дзеяння.



Чалавек адказвае Богу:
На старонках Святога Пісання Бог аб’яўляе сябе чалавеку, бо хоча паказаць яму сваю любоў, адкрыць яму дарогу збаўлення.


  • Чаго Бог чакае ад кожнага з нас? (адказы вучняў)

Ад кожнага з нас Бог чакае веры, якая стане падмуркам нашага жыцця. Прымаючы Божае слова з верай, чалавек адкрывае сябе для Бога, дазваляе Яму дзейнічаць у сваім штодзённым жыцці.


К. прапаноўвае вучням падзяліцца ўласным досведам такіх момантаў. Магчыма на рэкалекцыях, альбо падчас Св. Імшы, ці падчас малітвы іх вельмі глыбока закрануў нейкі тэкст Святога Пісання, пасля чаго адбылася змена іх жыцця ці паводзін.
Як бачым, многія з нас самі атрымалі досвед таго, што Божае слова – жывое. Бог дзейнічае ў нас, калі мы слухаем і прымаем з верай Божае слова, якое гучыць падчас святой Імшы, калі молімся тэкстамі Святога Пісання.
Я разважаю:

— Як часта я чытаю Святое Пісанне ?



  • Ці дзякую я Богу за тое, што Ён аб’явіў мне сябе?

  • Як я ўдзельнічаю ў літургіі слова?

— Як я ажыццяўляю Божае слова штодня?
Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Выберы адзін з тэкстаў Святога Пісання і паразважай над ім. Паслухай, што Бог скажа табе праз сваё слова.

2. Падрыхтуй у сваім доме (або ў сваім пакоі) спецыяльнае месца, дзе заўсёды будзе ляжаць Біблія.
Заключная малітва: акт надзеі і любові.

Тэма № 2, VII кл.



СВЯТОЕ ПІСАННЕ І ТРАДЫЦЫЯ.
Дыдактычная мэта:

Знаёмім вучняў з двума спосабамі перадавання Божага слова, акрэсліваючы паняцці “Святое Пісанне”, “Святая Традыцыя”.



Выхаваўчая мэта:

Вучым з вераю прымаць абодва спосабы перадавання Божага Слова.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: 2 Тэс 2,15.

ККК 83.

Дагматычная канстытуцыя пра Божае Аб’яўленне DV 9. 10.



Метады катэхезы: аналіз тэксту.

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка