Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка1/20
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.38 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20
Студыйны варыянт

Канспекты

дапаможных матэрыялаў

для катэхезаў

IХ кл.


Катэхетычная секцыя пры ККББ

2008 г.


Тэма № 1, IX кл.
Я — ХРЫСЦІЯНІН
Дыдактычная мэта: перадаць тую праўду веры, што ў сакрамэнце святога хросту Бог адарыў нас асвячальнаю ласкаю, а таксама Боскімі цнотамі веры, надзеі і любові. Ён учыніў нас новымі стварэннямі і далучыў да супольнасці Касцёла. Звярнуць увагу на радасць ад таго, што мы — хрысціяне.

Выхаваўчая мэта: выхоўваць у вучняў удзячнасць за дар святога хросту, а таксама імкненне сведчыць аб сваёй прыналежнасці да Бога і Касцёла.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Мц 5, 13–16; Ян Павел II. Вы пакліканы сведчыць пра веру і надзею. Познань, 3 чэрвеня 1997г.; Ян Павел II. Усім паказвайце Езуса. Дамаск, 7 мая 2001г.; сподачак з соллю, лямпачка, канверт з пранумараванымі літарамі для кожнага вучня.

Метады катэхезы: аналіз тэксту, незавершаны сказ.

Ход заняткаў



Малітва:

О, добры Божа, асвяці нас Духам Тваім Святым, які дае розум і ўмацоўвае духоўныя сілы, каб мы ўважліва спасцігалі ўсе навукі і раслі Табе, Стварыцелю нашаму, на славу, бацькам і настаўнікам нашым на радасць і ўцеху, Касцёлу і Бацькаўшчыне на дабро і славу. Амэн.


Ты рыхтуешся прыняць сакрамэнт канфірмацыі, каб затым, будучы узмоцненым Духам Святым, даваць сведчанне глыбокай веры і абараняць яе. Што значыць даваць сведчанне?
Чалавек пытае

Падумаем, што значыць даваць сведчанне? Вашая аднагодка ў сваім асяроддзі заўважыла такі факт (падручнік вучня):


Часам я сустракаюся з маладымі людзьмі, якія актыўна ўдзельнічаюць у жыцці парафіі, штогод прымаюць удзел у пілігрымках, складаюць спевы, робяць музычнае аздабленне св. Імшы, але насамрэч гэта толькі ахвяра, складзеная на алтар іхняга эгаізму. Я бачу іх амаль штодня, на жаль, іх штодзённае жыццё не адпавядае вучэнню Хрыста і Яго наказам.
— Якую праблему закранае аўтарка ў сваім лісце?

— Якую небяспеку нясе такое «сведчанне» хрысціянства?


На сённяшнім занятку мы пачуем словы Хрыста, у якіх Ён называе хрысціянаў «соллю зямлі» і «святлом для свету».
Катэхет запрашае вучняў падысці да стала, на якім знаходзіцца сподачак з соллю і лямпачка.
Перад тым, як мы пачуем гэтыя словы, давайце паразважаем, наколькі гэтыя рэчы неабходныя нам штодня.

— Якую функцыю выконвае соль у сілкаванні чалавека?

— Чаму да прадуктаў, асабліва мясных, дадаюць соль?

— Што робяць з соллю, якая стала непрыдатнай да ўжывання?

— Што чалавеку дае святло?

— Ці ўяўляеце вы жыццё без святла?

— Ці можна соль і святло замяніць чым-небудзь?
Бог адказвае

Зараз прачытаем словы Хрыста, запісаныя евангелістам Мацвеем, і паразважаем над імі.



Спачатку вучні чытаюць самастойна, затым адзін з іх чытае ўголас.
«Вы — соль зямлі. Калі ж соль страціць смак, то чым пасоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдасца, хіба што выкінуць яе вон на патаптанне людзям. Вы — святло свету: не можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. І, запаліўшы свяцільнік, не ставяць яго пад пасудзінаю, але на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме. Няхай святло вашае так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах» (Мц 5, 13–16).

— Каго Езус называе соллю зямлі і святлом для свету?



  • Што значыць быць «соллю зямлі» і «святлом для свету»?


(Адказы на тэтыя пытанні вучні запісваюць у падручнік)
Заўважце, Езус кажа не «ты», а «вы». Як адна запаленая свечка не рассее вячэрняй цемры, так і ўчынкі аднаго хрысціяніна не зменяць увесь свет. Хрост далучае чалавека да супольнасці хрысціянаў, якія, наследуючы свайго Настаўніка, выбіраюць праўду, дабро, справядлівасць, любоў, чысціню ў думках, словах і ўчынках, і такім чынам даюць сведчанне іншым людзям. На гэтым шляху Бог няспынна падтрымлівае чалавека. Ужо ад самага моманту хрышчэння Бог дае ахрышчанаму бясцэнныя дары. Якія? Пра гэта вы даведаецеся, калі выканаеце наступнае заданне.
К. раздае кожнаму з вучняў канверт, у якім знаходзяцца пранумараваныя склады і літары«ве»_«ра», «на»_«дзе»_«я», «лю»_«бо»_«ў» (вера, надзея, любоў). Вучні павінны адпаведна іх скласці.

Пра тое, якое значэнне маюць гэтыя цноты ў жыцці кожнага хрысціяніна, нагадваў моладзі Ян Павел ІІ.



Кожны з вучняў самастойна працуе над змешчаным у падручніку тэкстам, у якім павінен падкрэсліць адказ на пытанне:
— Што даюць чалавеку цноты веры і надзеі?

«Вера ў Хрыста і надзея дазваляюць чалавеку перамагчы самога сябе, уласную слабасць і грэшнасць. Вера і надзея вядуць да перамогі над злом, грахом і яго наступствамі як у нас саміх, так і ва ўсім свеце. Хрыстус дазваляе нам перажыць найцяжэйшыя хвіліны ў жыцці, калі з верай і надзеяй мы просім у Яго дапамогі. Моцная вера, з якой нараджаецца надзея, — вельмі неабходная сёння цнота. Яна вызваляе чалавека ад страху і дае яму духоўныя сілы вытрываць ва ўсіх жыццёвых бурах». (Ян Павел II. Вы пакліканы сведчыць пра веру і надзею. Познань, 3 чэрвеня 1997г.)

Прэзентацыя працы вучняў.

Падчас хросту Бог адорвае кожнага чалавека тэалагальнымі цнотамі веры, надзеі і любові, далучае яго да супольнасці Касцёла. Вера дапамагае прыняць Божае Аб’яўленне і адказаць на яго даверам, любоўю і паслухмянасцю. Надзея падтрымлівае нашу ўпэўненасць у тым, што разам з Хрыстом — Пераможцам граху, смерці і д’ябла — мы пераможам спакусы і слабасці, якія стаяць перашкодай на нашай дарозе да збаўлення. Праз Хрыста любоў Бога пасялілася сярод людзей. Любоў яднае кожнага з нас з Богам і бліжнімі.

Але гэтыя дары хрысціянін атрымаў не толькі для сябе. У нашым асяроддзі ёсць людзі, якія не ведаюць Хрыста, не чытаюць Святога Пісання. Магчыма, для некаторых з іх вы станеце першай кнігай у жыцці, якую яны будуць «чытаць» і пазнаваць Пана Бога. Вы можаце быць знакам, які паставіў Бог на жыццёвай дарозе вашага бліжняга, каб яго збавіць.
Чалавек адказвае Богу

К. скіроўвае вучняў да тэксту прамовы Яна Паўла ІІ, у якой ён заклікае моладзь уласным жыццём паказваць Хрыста людзям (падручнік вучня):

«Езус жадае ад сваіх вучняў, каб яны былі ў свеце знакамі, каб там, дзе жывуць і працуюць былі бачнаю прыладаю Яго збаўчай прысутнасці. Не толькі словам, але перадусім стылем жыцця, сведчаннем вольнага сэрца і творчым розумам вы павінны паказваць, што Хрыстус з’яўляецца вашай радасцю і шчасцем. З гэтай мэтай трэба пазбягаць частай на сённяшні дзень сітуацыі, калі вера не пранікае ў жыццё, калі яно аддзелена ад веры. Падобныя да язычнікаў, якія прасілі Філіпа: «Мы хочам убачыць Езуса» (пар. Ян 12, 21), сучасныя людзі шукаюць навобмацак і прагнуць — часта несвядома — пазнаць Езуса, адзінага Збавіцеля. Дарагая моладзь, заклікаю вас сёння, каб вы адважна і верна абвяшчалі Хрыста, асабліва сваім аднагодкам. І не толькі казалі аб Ім, але перадусім паказвалі Яго. Гледзячы на тое, як вы жывеце, людзі павінны задаваць сабе пытанне, хто вас вядзе і што з’яўляецца крыніцай вашай радасці. І тады вы зможаце адказаць: «Хадземце і ўбачыце!» Любоў прыспешвае нас, каб мы абвяшчалі Добрую Навіну, здольную змяніць нашае жыццё і лёс сусвету» (Ян Павел II. Усім паказвайце Езуса. Дамаск, 7 мая 2001г.).

Пасля праслухоўвання, К. піша на дошцы сказ: « Я — хрысціянін, а гэта значыць, што …». Вучні атрымліваюць карткі, на якіх пішуць завяршэнне гэтага сказу. Праз некалькі хвілін яны змяшчаюць свае карткі на дошцы і абгрунтоўваюць свой адказ.
Разважанне:

— Ці сведчу я аб хросце штодзённым жыццём? А можа я католік толькі з пасведчання аб хросце?

— Як я абвяшчаю Хрыста ў сваім жыцці?

— Ці з’яўляюся я святлом Хрыста ў тым асяроддзі, дзе жыву?

— Што значыць для мяне быць адказным за Хрыстовы Касцёл?
Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Памаліся за сваіх хросных бацькоў.

2. Напішы, як ты разумееш словы Езуса: « Вы — соль зямлі» і «Вы — святло для свету».

3. Прачытай у катэхізісе падрыхтоўкі да сакрамэнту бежмавання наступныя пункты і адкажы на пытанні:



Хто такія хрысціяне?

Што такое хрост?

Якія існуюць віды хросту?

Хто можа ўдзяляць сакрамэнт хросту?

4. Вывучы на памяць азначэнне сакрамэнту хросту.


Заключная малітва

Божа, спашлі свайго Духа Святога

ў нашыя сэрцы

і аднаві ў нас ласку хросту.

Перамяні нашыя сэрцы і ўмацуй іх,

каб з радасцю мы сведчылі пра Евангелле.

Дапамажы нам паглыбіць нашу веру,

каб мы ў еднасці і любові

маглі служыць Табе і адно аднаму. Амэн (Молімся з Янам Паўлам ІІ, Варшава 1997 г., с. 19).

Тэма № 2, IX кл.

МАЯ ВЕРА
Дыдактычная мэта: распавесці вучням пра тое, што тэалагальную цноту веры мы атрымалі падчас святога хросту. Мы маем абавязак развіваць веру, паглыбляць яе і жыць ёю.

Выхаваўчая мэта: выхоўваць у вучняў імкненне жыць вераю, паглыбляць і развіваць яе, каб была моцнаю і дзейснаю.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Мц 21, 22; Эф 6, 16; 2 Кар 4, 13; Дз 15, 9; Рым 10, 10; Рым 5, 2; Рым 3, 28; Мц 9, 22; Клс 2, 12; Мк 10, 52; Дз 26, 18; Ян Павел ІІ. Вы пакліканы сведчыць пра веру і надзею. Познань, 3 чэрвеня 1997г.; плакат з надпісам «вера», «промні» з біблійным тэкстам, каляровыя карткі, алоўкі, малюнак з выявай прыроды.

Метады катэхезы: «сонейка», праца ў групах.

Ход заняткаў


Малітва: Апостальскі сімвал веры.
На мінулых занятках мы казалі аб тым, што ў сакрамэнце хросту Пан Бог адорвае нас Боскімі цнотамі. Якімі? Сёння мы глыбей паразважаем над першай цнотай — веры.

Чалавек пытае

Паслухайце, калі ласка, апавяданне, героі якога сутыкнуліся з пытаннем веры (падручнік вучня).


Малады чалавек запрасіў сваю сяброўку Алену на вячэру у свой дом, бо хацеў пазнаёміць дзяўчыну са сваімі бацькамі. Спачатку яна вельмі хвалявалася, але ўжо праз некалькі хвілін маладыя людзі і бацькі весела і прыязна між сабою размаўлялі, прыгадваючы розныя цікавыя гісторыі са свайго жыцця. Вечар прайшоў незаўважна, Алене трэба было вяртацца дадому. Малады чалавек выйшаў, каб правесці яе.

Ведаеш, ты маеш найлепшых бацькоў у свеце, — прамовіла дзяўчына. — Я табе шчыра зайздрошчу.

А я — табе! — цяжка ўздыхнуўшы, адказаў малады чалавек.

Але ж чаму? — здзівілася Алена. — Мае бацькі звычайныя, простыя людзі, якія ўвесь час займаюцца гаспадаркай.

Твае бацькі далі табе тое, што я толькі цяпер пачаў пазнаваць. Бацька і маці перадалі табе веру ў Бога, навучылі размаўляць з Ім. Вы разам адзначаеце хрысціянскія святы і разам удзельнічаеце ў святой Імшы. Мае ж бацькі далі мне ўсё, акрамя веры ў Бога…
— Што падкрэсліў малады чалавек, гаворачы пра бацькоў Алены?

— Аб чым шкадуе ў сэрцы малады чалавек, калі гаворыць пра сваіх бацькоў?

— Што дае вера чалавеку?
Бог адказвае

Катэхет дзеліць вучняў на 4 групы і кожнай з іх дае па тры каляровых «промня» з указаннем урыўка, які вучні павінны самі знайсці ў Бібліі, прачытаць і запісаць адказ на пытанне:


Што вера дае чалавеку?


Мц 21, 22 — умова дзейснай малітвы




Эф 6,16 — абарона





2 Kар 4,13 — прычына для радасці

Дз 15, 9 — ачышчэнне

Рым 10, 10 — збаўленне

Рым 5, 2 — допуск да ласкі

Рым 3, 28 — апраўданне

Мц 9, 22 — паратунак


Клс 2, 12 — уваскрасенне

Мк 10,52 — аздараўленне

Дз 26,18 — адпушчэнне грахоў


Вучні змяшчаюць свае адказы на плакаце, ствараючы «сонейка». Побач з «сонейкам веры» К. змяшчае ілюстрацыю з выявай прыроды, якая ажывае пад промнямі ярка ззяючага сонца. К. заахвочвае вучняў знайсці ў жыцці аналогію: жыццё чалавека, дзякуючы веры, развіваецца, дасягае сваёй поўні, падобна як жыве і развіваецца кветка, дзякуючы сонейку.



У сваіх падручніках вучні запісваюць той тэкст са Святога Пісання, які найглыбей іх уразіў падчас працы ў групах.
У жыцці чалавека ёсць сітуацыі, сэнс якіх можна зразумець толькі дзякуючы Божаму Аб’яўленню, прынятаму з верай. Яна раз’ясняе змрок чалавечага жыцця і прыносіць у яго ясны прамень надзеі.
К. змяшчае на дошцы плакат з надпісам «Бессэнсоўнасць жыцця».

Вучні на картках запісваюць жыццёвыя сітуацыі, з якіх чалавек часта не бачыць выйсця, адчувае сябе прыгнечаным лёсам. Затым К. запрашае вучняў паглядзець на гэтыя сітуацыі з верай у Божы провід, Божую любоў і мудрасць.


  • Што змяняецца ў жыцці чалавека, калі ён з верай глядзіць на тыя жыццёвыя сітуацыі, якія перажывае?

СТРАТА ЛЮБІМАГА ЧАЛАВЕКА

АДЗІНОТА

РОСПАЧ



КРЫЗІС


КАШТОЎНАСЦЯЎ







ХВАРОБА

МАРА, ЯКАЯ

НЕ АЖЫЦЦЯВІЛАСЯ

ЗВАЛЬНЕННЕ З ПРАЦЫ

Вера перамяняе жыццё чалавека. Яна пашырае нашыя далягляды ва ўсіх сферах жыцця — у поспехах і няўдачах, у нараджэнні і смерці, у здароўі і хваробе, шчасці і няшчасці. Чалавек сам не можа змяніць жыццёвай сітуацыі, але, запрашаючы ў сваё жыццё Бога, просячы ў Яго патрэбных ласкаў, чалавек можа зусім па-іншаму ўбачыць тое, што з ім здарылася. Вера дапамагае ўбачыць Божую волю ў тым, што з намі здараецца, зразумець, што ён хоча нам такім чынам сказаць. Адказ чалавека праяўляецца ў даверы, паслухмянасці і любові да Бога і бліжняга.

Чалавек адказвае Богу

Ян Павел ІІ заклікае нас паглыбляць і развіваць веру. Як мы можам гэта рабіць? (Адзін з вучняў чытае тэкст, змешчаны ў падручніку).


«Свет можа несці небяспеку — гэта праўда — але чалавек, які жыве верай, мае ў сабе сілу Духа, каб супрацьстаяць небяспекам гэтага свету. Пётр ішоў па хвалях возера, хоць гэта супярэчыла закону гравітацыі, ішоў, бо глядзеў у вочы Хрысту. Калі ён засумняваўся, калі страціў асабісты кантакт з Настаўнікам, то пачаў тануць.

На прыкладзе Пятра мы бачым, наколькі важнай з’яўляецца ў духоўным жыцці чалавека асабістая сувязь з Хрыстом, як істотна яе аднаўляць і паглыбляць. Якім чынам гэта рабіць? Перадусім праз малітву. Маліцеся і вучыцеся малітве, чытайце і разважайце над Божым словам, умацоўвайце сувязь з Хрыстом у сакрамэнтах пакаяння і Эўхарыстыі, паглыбляйце ўласнае апостальства, стаўце хвалюючыя пытанні ў супольнасцях, рухах і арганізацыях, да якіх прыналежыце» (Ян Павел ІІ. Вы пакліканы сведчыць пра веру і надзею. Познань, 3 чэрвеня 1997г.)


На падставе словаў Яна Паўла ІІ К. малюе схему, якую вучні дапаўняюць у сваіх падручніках.

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка