Канспект занятка па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” у сярэдняй групе




Дата канвертавання13.06.2016
Памер38.59 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яслі-сад №4 г.п.Зэльва”
Канспект занятка

па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства”

у сярэдняй групе
Тэма занятка: “Падарожжа па краіне пажарнай бяспекі”
Праграмны змест: працягваць фарміраваць веды аб пажарнай бяспеццы; замацоўваць веды аб агні і яго уласцівасцях, аб прадметах, якія могуць з’яўляцца прычынай пажару, аб прадметах якімі можна і нельга тушыць пажар; развіваць увагу, лагічнае мысленне, памяць, мову; выхоўваць жаданне дапамагаць іншым.

Матэрыял: карткі да гульні “Апішы агонь”; сюжэтныя карткі да выставы “Агонь сябар – агонь вораг” (фотагалерэя); паштоўка; мяч да гульні “Небяспечныя прадметы”; прадметы, якімі можна (нельга) тушыць пажар (вядро з вадой, пяском, лапатка, пакрывала, цацачны агнетушыцель, венік, газета, каністра дзіцячая, тканіна; медалі “ Адважны пажарны”.

Папярэдняя работа: разглядванне ілюстрацый па пажарнай бяспеццы, гутаркі на тэму: “ Агонь сябар - агонь вораг”, “Небяспечныя прадметы”, “Правілы паводзін з агнём”, экскурсія ў пажарную часць.
Ход занятка:


  1. Арганізацыйны момант.

Псіхагімнастыка “ Агеньчык”

  • Дзеці ў мяне сёння вельмі радасны настрой. І я хачу ім падзяліцца з вамі. Вось ён сапраўдны агеньчык. Давайце перадамо яго адзін аднаму. Які ў вас цяпер стаў настрой? (Адказы дзяцей)

  1. Асноўная частка.

- Дзеці сёння мы будзем гаварыць на вельмі важную тэму, а вось на якую вы здагадаецеся, калі адгадаеце маю загадку.

Магу я добрым быць парою,

Ваш дом нагрэю я зімою.

Калі са мною возьмуцца гуляць -

Магу пажарам хутка стаць!

(Агонь)

- Так, мы будзем размаўляць пра агонь і пажарную бяспеку.

- А для гэтага я вам прапаную адправіцца ў падарожжа па краіне “Пажарнай бяспекі”. Згодны?

Сюрпрызны момант: (з’яўляецца лісічка і плача).

- Лісічка, што з табою здарылася?

- “Я вырашыла пагрэцца каля кастру і абпаліла сабе лапку. Дрэнны гэты агонь!”

- Лісанька мы адпраўляемся ў падарожжа па краіне “Пажарнай бяспекі”. Паедзем з намі, мы табе паведамім і навучым быць асцярожнай з агнём.

- А паедзем мы на цягніку, дзеці наш цягнік адпраўляецца, сядаем у вагончыкі (дзеці трымаюцца адзін за аднаго і пад музыку рухаюцца па групе).

1-ая Станцыя “Апішы агонь”

- Дзеці агонь мы будзем апісваць пры дапамозе картак.

- Вам трэба выбраць тую картку, якая дапаможа вам апісаць агонь.

Вожык – калючы

Крапіва – пякучы

Памідор – чырвоны

Апільсін – аранжавы

Пяро – пяшчотны

Кіпячы чайнік – гарачы

Вялікая матрошка – вялікі

Маленькая матрошка – маленькі

Трашчотка – траскучы

Смайл з выявай злосці – злы.

- Жэня, якую картку ты выбраў? Чаму?

- Вось ліска колькі шмат розных слоў можна сказаць пра агонь.

- Адпраўляемся далей (пад музыку).

2-ая Станцыя Фотогалерэя: “Агонь сябар – агонь вораг”.

- Вось мы і апынуліся ў фотагалерэі. Алеж аформіць яе мы павінны самыя. Для гэтага нам неабходна выбраць фотаздымкі на якіх агонь – сябар, і на якіх – вораг.

- Давайце разгледзім, якія фотаздымкі вы выбралі. Адзначым дзе агонь – вораг, а дзе ён сябар. Малайцы, а зараз сядаем у вагончыкі і адпраўляемся далей.



3-яя Станцыя “Незвычайны аганёк” (гульня з мячом)

- Давайце з вамі пагуляем з мячыкам – агеньчыкам, я буду кідаць вам мяч, а вы мне называць прадметы, якія могуць з’яўляцца прычынай пажару (тэлевізар, уцюг, запалкі, разетка, свечка, газавы балон, печка,газавая пліта,праводка і г.д.).

- Дзеці, вы згодныя?

- Едзем далей! (пад музыку)



4-ая Станцыя

- Дзеці, я зннайшла паштоўку (з урыўкам верша “Путаница”) ці відыя- паштоўка

А лисички взяли спички,

К морю синему пошли,

Море синее зажгли.

Долго, долго крокодил

Море синее тушил

Пирогами и блинами,

И сушёными грибами.”

- Як вы лічыце правільна героі верша тушылі пажар?

- Давайце з вамі паглядзім уважліва на стол, колькі тут розных прадметаў. Нам неабходна іх падзяліць на прадметы, якімі можна тушыць, а якімі нельга тушыць пажар. Ксюша……. вам трэба выбраць тыя прадметы, якімі можна патушыць пажар, а Ліза…….. вам трэба выбраць тыя прадметы, якімі нельга тушыць пажар.

- Будзьце ўважлівымі.

- Арцём, што ты выбраў? Чаму?

- Дзеці, скажыце калі пажар ужо здарыўся, па якім нумары мы можам аб гэтым паведаміць? (101, 112).



- А зараз адпраўляемся ў дзіцячы садок. Сядаем у вагончыкі.

  1. Вынік занятка

- Малайцы! Дзеці вам спадабаўся наш занятак? Штосьці было цяжкім? Вы мне таксама спадабаліся.

- Лісанька, а ты зразумела, як трэба сябе паводзіць з агнём?



- А зараз я хачу падарыць вам падарункі, медалі “Адважныя пажарныя” .


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка