Канспект індывідуальнага занятку




Дата канвертавання03.04.2016
Памер119.96 Kb.
Канспект індывідуальнага занятку

“Фарміраванне ўмення ўтвараць форму назоўнікаў множнага ліку па тэме “Садавіна”.



Задачы:

  • вучыць пазнаваць і правільна паказваць садавіну;

  • фарміраваць уменне ўтвараць форму назоўнікаў множнага ліку, памяншальна-ласкальную форму;

  • вучыць разумець звяртаючую мову, слыхавую ўвагу;

  • выпрацоўваць правільнае моўнае дыханне, артыкуляцыйную і дробную маторыку;

  • выхоўваць патрэбнасць у моўнай гутарцы.

Матэрыял: карткі садавіны, лялька, лісточкі, малюнкі-сімвалы артыкуляцыйных практыкаванняў, малюнкі апельсіна.
Ход занятку:
1. Агранізацыйны момант

- Добрай раніцы! Сяння мы з табою адправімся у падарожжа у сад (чуецца грук),

Хто гэта? Нехта прыйшоў да нас у госці (з’яўляецца лялька). Гэта лялька Маша, давай з ею павітаемся, і вазьмем яе з сабою ў сад, паглядзім што там расце.
2. Асноўная частка

Развіццё дыхання.

- На дрэвах яшчэ ёсць лісточкі, давай на іх падуем (дуе на лісточкі).
Утварэнне множнага ліку назоўнікаў.

- Ты ведаеш, што расце на дрэвах у садзе? Так, вядома садавіна, давай паглядзім, якая садавіна. А дапамогуць нам у гэтым малюнкі. Ты будзеш спачатку называць адну садавіну, а потым слова, якое абазначае, калі яе шмат. Разумееш?


Пальчыкавая гімнастыка

Я ў вёсцы ў бабулі ( пачарговае злучэнне пальчыкаў рук з вялікім пальчыкам правай рукі).

Садавіну збіраю ( пачарговае злучэнне пальчыкаў рук з вялікім пальчыкам левай рукі).

Грушы, яблыкі і слівы (зжымаць і разжымаць кулачкі).

З дрэва я зрываю ( хлапкі).
Артыкуляцыйная маторыка

“Усмешка”, “Лапатачка”, “Трубачка”, “Арэли”, “Часікі”.

- Давай з табою назавем ласкава гэтую садавіну, яна вельмі маленькая. Як яна называецца? (з мячыкам).

- Малайчынка, нам трэба ўжо вяртацца назад з нашага садка. Давай успомнім з табою, куды мы хадзілі? Што бачылі? Як называецца ўсё гэта адным словам? Ты вельмі шмат чаго сёння пазнаў.


3.Заключная частка (псіхагімнастыка).

- Нам трэба развітвацца з лялькай Машай. Ці спадабаўся табе наш занятак? Калі спадабаўся, то вазмі сабе вясёлы апельсін, а калі не, то сумны. Да пабачэння.



Канспект індывідуальнага занятку

Тэма: “Фарміраванне ўмення правільна вымаўляць гук [ш]”
Задачы:

  • замацаваць правільнае выкананне артыкуляцыйных практыкаванняў;

  • прадаўжаць фарміраваць падоўжаную напраўленую паветраную брую;

  • вучыць правільна вымаўляць гук [ш ] з механічнай дапамогай і па перайманню;

  • працягваць вучыць выдзяляць гук [ш] з рада слоў;

  • практыкаваць ва ўтварэнні формы адзіночнага і множнага ліку назоўнікаў;

  • замацоўваць назвы садавіны;

  • развіваць увагу, памяць, дробную маторыку.


Матэрыял: цацка змейка, карткі з выявай садавіны, карзінка, малюнак дарожкі, муляжы садавіны.

Ход занятка

1. Арганізацыйны момант

- Сення на наш занятак збіраецца нейкі госць. Але хто гэта, ты пазнаеш трохі пазней.

2. Спачатку трэба табе размяць свой язычок, зрабіць гімнастыку. Я буду паказваць табе сімвалы, а ты выконваць практыкаванні. Дамовіліся? Практыкаванне “Плот”, “Бублік” (сачы за зубкамі, каб яны былі зачынены, а губы круглыя). А зараз папрацуе язычок. Практыкаванне “Лапата”. А цяпер падуй на свой носік, каб ён адчуў ветрык, схавай язычок за верхнія зубкі і патрымай яго там.

3. А зараз пара пазнаць, хто да нас прыйшоў. Я буду вымаўляць словы, а ты будзеш хлопаць у далонькі тады, калі пачуеш гук [ш] . Слухай уважліва: груша, Наташа, рыба, машына, мама, Маша. Малайчынка. Паглядзі, да нас на занятак прыпаўзла змейка.

4. Змейка любіць шыпець. Давай пакажам, як яна гэта робіць. Каб змяя зашыпела, ёй трэба пасвісцець: с-с-с-с. У гэты час ты прыпаднімі язычок і паслухай змейку.

5. Паглядзі на змейку. Яна нешта прынясла з сабою ў карзіначцы. Гэта муляжы (чаго?) так, садавіны. Давай ты будзеш называць садавіну ў адзіночным ліку, а потым у множным ліку (праводзіцца гульня “Адзін-шмат”).

6. Змейка вельмі любіць хавацца. Вось і зноў яна пашыпела і схавалася Давай яе пашукаем. Давай зноў ты пашыпіш з дапамогай пальчыка (пастаноўка гука).

7. А цяпер змейка адправіцца гуляць. Паўзе па дарожцы і шыпіць ( дзіця водзіць пальчыкам па дарожцы і вымаўляе гук [ш]. Змейка паўзе, шыпіць (пастаноўка гука).

8. Прыпаўзла змейка ў садочак, дзе расце розная садавіна, пашыпела (пастаноўка гука) і захацела пагуляць у гульню.


Фізкультхвілінка (з пальчыкамі).

Я ў вёсцы ў бабулі ( пачарговае злучэнне пальчыкаў рук з вялікім пальчыкам правай рукі.)

Садавіну збіраю ( пачарговае злучэнне пальчыкаў рук з вялікім пальчыкам левай рукі).

Грушы, яблыкі і слівы (зжымаць і разжымаць кулачкі).

З дрэва я зрываю ( хлапкі).

- А потым змейка паглядзела на садавіну і назвала тую садавіну, якую яна ўбачыла на малюнку (дзіця называе па чарзе садавіну).

9. Вынік занятку.

Сення на занятку ты вучыўся шыпець. У цябе ужо вельмі добра атрымліваецца вымаўляць гук [ш]. Ці спадабаўся табе наш занятак? Калі спадабаўся, то вазьмі сабе вясёлы апельсін, а калі не, то сумны. Да пабачэння.



Канспект індывідуальнага занятку

Тэма: “Фарміраванне ўмення правільна вымаўляць гук [ с ]”
Задачы:

  • замацаваць правільнае выкананне артыкуляцыйных практыкаванняў;

  • прадаўжаць фарміраваць падоўжаную напраўленую паветраную брую,

  • вучыць правільна вымаўляць гук [с] з механічнай дапамогай і па перайманню;

  • працягваць вучыць выдзяляць гук [с] з рада гукаў;

  • практыкаваць ва ўтварэнні адносных прыметнікаў;

  • замацоўваць назву садавіны;

  • развіваць увагу, прасторавую арыентыроўку, дробную маторыку.


Матэрыял: цацка лялькі, чайнік, малюнкі піражкоў, муляжы садавіны.
Ход занятка

1. Арганізацыйны момант

- Сёння я хачу пазнаёміць цябе з лялькай. Яна яшчэ зусім маленькая і нічога не ўмее. Яна хоча ў цябе павучыцца.

2. Лялька табе ўсьміхаецца, і ты ёй усьміхніся (практыкаванне “Усмешка”). У лялькі няма зубоў, пакажы яму, які ў цябе плот з зубоў (практыкаванне “Плот”). Давай навучым ляльку паказваць языком лапатку, але спачатку папляскаем па язычку: пя-пя-пя (практыкаванне “Накажам непаслухмяны язычок”). А цяпер палажы на ніжнюю губу плоскі язык. Вось і атрымалася лапатачка (практыкаванне “Лапатка”). Змарылася лялька, вырашыла адпачыць. І язычок таксама вырашыў адпачыць. Пакладзі на ніжнюю губу і падуй на яго, каб язычок адпачыў (практыкаванне “Вецер”). Ад ветру язычку стала халадно. Схавай яго за ніжнія зубкі (практыкаванне “Язычок спіць”). Малайчынка!

3. Лялька прагаладалася. Давай яе пачастуем гарачым чаем. Нальем ваду ў чайнік: с-с-с. Навучы ляльку свісцець так, як свісціць вадзічка з-пад крана (пастаноўка гука па перайманню).

4. Чайнік ужо закіпае. Ён павінен засвісцець: с-с-с. Як толькі ты пачуеш, што чайнік закіпеў, скажы ляльцы: “Кіпіць!”. Слухай уважліва: т,с, в, з, с, ш, п, л, с.

Давай пакажам, як свісцеў чайнік: с-с-с (пастаноўка гука з механічнай дапамогай і па перайманню).

5. Лялька будзе піць чай з піражкамі. Паглядзі, колькі тут піражкоў. Гэты піражок з вішняй, ен вішнёвы, а гэты піражок з яблыкамі, ен яблычны і г.д. (гульня “Піражкі”).

6. Наелася лялька, пайшла посуд мыць. Вада з-пад крана свісціць: с-с-с (пастаноўка гука з механічнай дапамогай і па перайманню).

На стале ляжыць у місцы садавіна, яе трэба таксама вымыць. Лялька вымыла што? (пералічэнне садавіны). Вымыла лялька посуд, схавала яго ў шафу, рыпнула дзверцамі: с-с-с (пастаноўка гука з механічнай дапамогай і па перайманню).


7. Пайшла лялька ў сад пагуляць, там расце садавіна (на чым расце садавіна?), што яна убачыла на дрэве? (разгляд садавіны) што ўверсе расце?, унізе?.
8. А зараз давай пагуляем з лялькай.

Фізкультхвілінка

Я ў вёсцы ў бабулі ( пачарговае злучэнне пальчыкаў рук з вялікім пальчыкам правай рукі).

Садавіну збіраю ( пачарговае злучэнне пальчыкаў рук з вялікім пальчыкам левай рукі).

Грушы, яблыкі і слівы (зжымаць і разжымаць кулачкі).

З дрэва я зрываю ( хлапкі).


9. А цяпер пойдзем у наш садок і трошкі памалюем. (разгляд садавіны, размалёўка аднаго прадмета)
10. Вынік занятку. Рэлаксацыя.

- Сення на занятку ты не толькі пазнаёміўся з лялькай, але яшчэ раз павучыўся сам вымаўляць гук [с]. У цябе ўжо добра атрымліваецца, а на другім занятку ў цябе атрымаецца яшчэ лепш. Ці спадабаўся табе наш занятак? Калі спадабаўся, то вазьмі сабе вясёлы апельсін, а калі не, то сумны. Да пабачэння.



Канспект індывідуальнага занятку

Тэма: “Фарміраванне ўмення правільнага вымаўлення гука [ с ] у складах”
Задачы:

  • удакладніць артыкуляцыю і ізаляванае вымаўленне гука [ с ];

  • працягваць фарміраваць падоўжаную напраўленую паветраную брую;

  • працягваць вучыць вымаўляць гук [с] у прамых складах;

  • практыкаваць выдзяляць гук [с] з рада складоў;

  • замацоўваць назвы асноўных колераў;

  • развіваць увагу, мысленне, дробную маторыку.


Матэрыял: канверты рознага колеру, малюнкі-сімвалы, карткі-малюнкі, карткі з мыльнымі пузырамі, садавіна, шнурочак.
Ход занятка

1. Арганізацыйны момант

- Я сёння атрымала паштоўку, давай паглядзім з табою, што там.

2. Адкрываем канверт. Што гэта? У ім яшчэ адзін канверт, сіняга колеру. А ў ім нейкія малюнкі. Што яны абазначаюць? Глядзі, твой язычок усьміхнуўся! Гэта практыкаванні для язычка! Давай зробім гімнастыку для язычка (паказваюцца сімвалы) “Плот”, “Лапата”, “Падуем на лапату”, “Жалабок”, “Чысцім ніжнія зубкі”, “Горка”, “Вецер дуе з горкі”, “Язычок адпачыявае”.

3. Тут яшчэ адзін канверт. Якога ён колеру? (жоўты). Давай адкрыем яго. У ім схема. Трэба гэту схему прачытаць. Пастаў зубкі плотам, язык схавай у ложак за ніжнія зубкі, прыпадымі язык горкай і спусці з горкі вецер. Што атрымалася? (дзіця вымаўляе гук : с-с-с). Так, атрымалася песенка насоса.

4. Дастаем наступны канверт. Якога ён колеру? (аранжавы). Адкрый яго вельмі акуратна: с-с-с. З канверта высыпаліся карткі. Давай паспрабуем з імі пагуляць! Я пачынаю вымаўляць слова, а ты яго працягваеш (педагог вымаўляе слова без апошняга гука, дзіця дабаўляе апошні гук) словы: аўтобус, ананас, абрыкос, насос).

- Каб гук больш не губіўся, злаві яго і моцна трымай у кулачку. Слухай уважліва. Як толькі пачуеш гук [ с ] , зжымай моцна кулачок: фа, са, та, шы, ны, фу, су, ва, со, шо. Які гук ты цяпер лавіў? Гук с-с-с-с.

5. Дастань з вялікага канверта чырвоны канверт. Што там ляжыць? Малюнак. Дзяўчынка Соня пускае пузыры. Табе трэба абвесці пузыры і адначасова вымаўляць: с-са, с-со, с-су, с-сэ.

Фізкультхвілінка

6. Цяпер мы крыху адпачнем і пагуляем. Я буду называць прадметы якія можна і нельга есці. Калі я назаву прадмет які можна есці, ты пляснеш у далоні, а калі я назаву прадмет які нельга есці, ты схаваеш ручкі за спіну.

7. А гэта які канверт? (блакітны). Тут толькі палавы малюнкаў. Давай збярэм цэлыя малюнкі. Я пачну, а ты мне дапаможаш. Словы: аса, ліса, часы і т.д. Педагог вымаўляе пачатак слова, а діця працягвае.

8. Гэта які канверт? (зялёны)

Гульня “Адзін і шмат” (на матэрыяле тэмы садавіна).

9. У нас застаўся апошні канверт (белы). У канверце знаходзіцца шнурок з вузельчыкамі, ты развязвай іх і вымаўляй чароўныя словы: са-са, со-со, сы-сы, су-су, сэ-сэ.

10.Вынік занятку.

- Ты выканаў усе заданні, а дапамагаў табе гук С. Які гук ты сённы вымаўляў? Малайчына.



Канспект лагапедычнага занятку па развіццю лексіка-граматычных катэгорый і звязнага маўлення

(сярэдняя група з АНМ 3 узр.)

Тэма: «Цацкі»

Мэты занятка:

– пазнаёміць дзяцей з назвамі цацкаў, удакладніць іх прызначэнне,

– фарміраваць абагульняючую назву “цацкі”

– вучыць дапасоўваць лічэбнікі да назоўнікаў;

– вучыць апісваць знешні выгляд цацкі з апорай на схему;

– развіваць дробную і агульную маторыку;

– развіваць плаўнасць напраўленага выдаха;

– развіваць пазнавальныя працэсы дзяцей;

– выхоўваць беражлівыя адносіны да цацкаў.

Абсталяванне: цацкі: заяц, слон, качка, мячык, кубікі, юла, барабан, машынка і др, малюнкі.
Ход занятка
1. Аргмомант. Псіхагімнастыка.

выстаўляецца цацка зайца

– Хто гэта? Пакажыце, як зайчык скача, есць моркву, баіцца воўка?

2. Паведамленне тэмы занятка.

– Зайчык прыйшоў да нас у госці не проста так. У яго зайкавай сям’і з’явіліся маленькія зайчаняткі, яны ўжо падраслі і хочуць гуляць. А наш зайка не ведае, якія цацкі трэба купіць сваім маленькім зайчанятам. Таму ён і рашыў звярнуцца да дапамогай да вас. Дапаможам яму?

3. Развіццё дробнай маторыкі – практыкаванне «Пяць і пяць».

– Але спачатку трэба размяць нашыя пальчыкі. Колькі пальчыкаў на адной руцэ? А на другой? А колькі разам?

Пяць і пяць пайшлі гуляць. (далоні шырока разведзеных рук раскрываюцца)

Разам весела гуляць ( пераплеценыя пальцы абодвых далоней згібаюцца і разгібаюцца) Павярнуліся, ( вярчэнне кісці рук)

Усьміхнуліся, (складзеныя пальцы рук “усьміхаюцца”)

У кулачок і так звярнуліся (Пальцы рук зажатыў кулакі)

Вось якія малайцы ! (Стукаюць кулачок аб кулачок).

4. Развіццё мыслення (Загадкі).

– Дзіцяняты зайца загадалі яму загадкі пра цацкі, якія яны хацелі бы, каб купіў ім бацька-заяц. Паспрабуйце іх адгадаць.

Глазки голубые,

Кудри золотые,

Губки розовыеь (Кукла).
Зверь забавный сшит из плюша,

Есть и лапы, есть и уши.

Меду зверю дай немного.

И устрой ему берлогу (плюшевый медведь).

Стукнешь о стенку – а я отскочу.

Бросишь на землю – а я подскочу.

Я из ладоней в ладони лечу –

Смирно лежать я никак не хочу (мяч).


Эти чудо-кирпичи

Я в подарок получил.

Что сложу из них – сломаю,

Все сначала начинаю (кубики).


Одноног Ивашка –

Расписна рубашка.

Петь, плясать – мастак,

А стоять – никак (юла).

Совсем не нужен ей водитель.

Ключом её вы заводите –

Колёсики начнут крутиться.

Поставьте, и она помчится (машинка).

Цацкі выстаўляюцца па чарзе. Як называюцца гэтыя прадметы адным словам? (адказы дзяцей).

5. Дапасаванне лічэбнікаў да назоўнікаў.

- Зайка хоча палічыць цацкі, але не ведае як. Давайце мы іх палічым.

Адказы дзяцей. (азін мячык, два мячыка і г.д.).

6. Развіцце памяці і ўвагі – гульня “Што памянялася “

Зайчык будзе выбіраць цацкі для сваіх зайчанятаў (педагог мяняе цацкі месцамі).

7. Апісанне цацкі з апорай на малюнкі-сімвалы.

5. Развіццё напраўленага плаўнага выдаха – гульня «Надуй шарык».

9. Фізхвілінка – «Зайцы».

– А цяпер зайчык хоча вам падзякаваць: паплясаць з вамі.

Скачут, скачут во лесочке

Зайцы – серые клубочки

Руки возле груди, как лапки у зайцев; прыжки.

Прыг – скок, прыг – скок –

Встал зайчонок на пенек

Прыжки вперед – назад

Всех построил по порядку, стал показывать зарядку.

Раз! Шагают все на месте.

Два! Руками машут вместе.

Три! Присели, дружно встали.

Все за ушком почесали.

На четыре потянулись.

Пять! Прогнулись и нагнулись.

Шесть! Все встали снова в ряд,

Зашагали как отряд.

10. Дапасаванне дзейнікаў да назоўнікаў. Гульня “Падбяры дзеянне”.

– Зайчык хоча ведаць, што умеюць рабіць цацкі, як з імі трэба гуляць?

Адказы дзяцей поўнымі сказамі.



11. Вынік занятка (рэлаксацыя).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка