Канкурэнтаздольнасць чалавека на рынку працы ў многім залежыць ад яго здольнасці авалодаць новымі тэхналогіямі, адаптавацца да зменных умоў працы




Дата канвертавання11.06.2016
Памер40.61 Kb.

Канкурэнтаздольнасць чалавека на рынку працы ў многім залежыць ад яго здольнасці авалодаць новымі тэхналогіямі, адаптавацца да зменных умоў працы.

Таму для педагагічнага калектыва важна выкарыстанне тэхналогіі «партфоліа педагога».
Партфоліа можа стаць матывацыйнай асновай дзейнасці педагога і дапамагчы фарміраванню яго асобы.










231013

Гродзенская вобласць,

Смаргонскі раён,

аг.Жодзішкі,

вул. Школьная,37

Тэл.: 8(01592)97248

Эл. адрас:





Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Вучэбна-педагагічны комплекс



Жодзішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа”
ПАРТФОЛІА

ПЕДАГОГА



Памятка атэстуемаму педагогу


2014 год



Партфоліа – гэта набор матэрыялаў, якія дэманструюць уменне педагога вырашаць задачы сваёй прафесійнай дзейнасці, выбіраць стратэгію і тактыку прафесійных паводзін.

Партфоліа прызначана для ацэнкі ўзроўню прафесіяналізму педагога.

Пад партфоліа звычайна разумеецца збор розных матэрыялаў, дакументаў і іншых сведчанняў дасягненняў і прагрэсу ў прафесійнай педагагічнай дзейнасці.

Партфоліа з'яўляецца метадам "аўтэнтычнай ацэнкі", г.зн. праўдзівай, аб’ектыўнай ацэнкі рэальных дасягненняў.

Асноўная перавага метаду партфоліа складаецца ў тым, што ён з'яўляецца шматфункцыянальным інструментам як ацэнкі, так і самаацэнкі ўласных дасягненняў.

Партфоліа таксама дазваляе педагогу шырэй і разнастайней прэзентаваць свае дасягненні, уменні і напрамкі дзейнасці, выходзячы за рамкі спецыяльнасці і прадметаў выкладання.

Партфоліа дазваляе забяспечыць пераемнасць розных этапаў працэсу прафесійнай падрыхтоўкі і прафесійнага развіцця, становіцца доказам росту прафесійнай кваліфікацыі педагога.




Гістарычная даведка

Паняцце "партфоліа" прыйшло з Заходняй Еўропы ў ХV-XVI стст.

У эпоху Адраджэння архітэктары прад’яўлялі заказчыкам гатовыя работы сваіх будаўнічых праектаў у адмысловай папцы, якую і звалі "партфоліа". Дакументы, якія захоўваліся ў гэтай папцы, дазвалялі скласці ўражанне пра прафесійныя якасці прэтэндэнта.



Ідэя выкарыстання партфоліа ў сферы адукацыі паўстала ў сярэдзіне 80-х гадоў у ЗША. У канцы ХХ і пачатку ХХI стст. гэта ідэя становіцца папулярнай ва ўсім свеце.
Мэты партфоліа –

прааналізаваць і прадставіць значныя прафесійныя вынікі, забяспечыць маніторынг прафесійнага росту педагога.

Партфоліа забяспечыць педагога магчымасцю індывідуальнай самарэалізацыі, а асновай для гэтага з'яўляецца план самаадукацыі.

Ва ўмовах мадэрнізацыі сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі абнаўляюцца прафесійныя патрабаванні да педагогаў: акцэнт пераносіцца з прафесійных ведаў на ўзровень прафесійных кампетэнцый і суб’ектнай пазіцыі педагога ў ажыццяўленні прафесійнай дзейнасці.

Падыходы да пабудовы партфоліа могуць быць разнастайнымі. Важна, каб педагог мог прааналізаваць сваю працу, уласныя поспехі, абагульніў і сістэматызаваў педагагічныя дасягненні, аб'ектыўна ацаніў свае магчымасці і ўбачыў спосабы пераадолення цяжкасцей і дасягнення больш высокіх вынікаў.



Партфоліа як форма атэстацыі

Паводле сучасных слоўнікаў, партфоліа – гэты поўны збор уласных дасягненняў (у разнастайных відах дзейнасці: навучальнай, выхаваўчай, творчай, метадычнай, даследчай), своеасаблівае дасье.

Партфоліа – адна з найболей набліжаных да рэальнага стану форм, якая арыентуе педагога на працэс самаацэнкі.

З яго дапамогай можна вырашыць такую праблему, як атэстацыя педагога, калі неабходна ажыццяўляць рэфлексію і ацэнку ўласнай дзейнасці. Бо, каб пацвердзіць узровень свайго прафесіяналізму, педагогу даводзіцца пісаць самааналіз за апошнія 3-5 гадоў.

Падставай для складання партфоліа можа таксама паслужыць жаданне і ўменне педагога прапанаваць свой станоўчы вопыт для азнаямлення і ўкараненне ў педагагічную практыку.

У залежнасці ад мэт стварэння партфоліа бываюць розных тыпаў. Напрыклад:

- папка дасягненняў: накіравана на павышэнне ўласнай значнасці педагога, якая адлюстроўвае яго поспехі (граматы, дыпломы, сертыфікаты і інш.);

- рэфлексіўнае партфоліа: раскрывае дынаміку асобаснага развіцця педагога, што дапамагае адсачыць выніковасць яго дзейнасці (артыкулы, аналіз дзейнасці, фота і інш., увогуле, усё, што рабілася на працягу вызначанага тэрміну);

- праблемна-даследчае: звязанае з напісаннем рэферата, навуковай працы, падрыхтоўкай да выступленняў;



- тэматычнае: ствараецца падчас работы па вызначаным праекце, тэме;

- метадычнае: у ім змяшчаюцца метадычныя матэрыялы, якія сведчаць пра прафесіяналізм педагога (якія сабраны ці створаны ім самім) і інш.








База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка