Канцэртная праграма «за беларусь»




Дата канвертавання14.03.2016
Памер28.72 Kb.

Канцэртная

праграма

«ЗА Беларусь»


15.11.2014 года у школе -інтэрнаце адбыўся канцэрт “За Беларусь”

Любая, родная наша маці Беларусь! Хіба можа хтосьці не захапляцца хараством, багаццем тваіх краявідаў, на якія нельга наглядзецца і якім няма канца-краю. Мы, твае дзеці, гаварылі, гаворым і будзем гаварыць, што наша старонка самая прыгажэйшая. Паэты пішуць аб тваёй працавітасці, мужнасці, славе і красе. Твой народ спявае песні пра цябе - новую, радасную, гераічную, наша родная Беларусь! I пакуль на зямлі будзе жыць хоць адзін беларус, ён будзе ганарыцца сваёй Радзімай, ён будзе ўсхваляць сваю Радзіму, ён будзе спяваць песні табе, Радзіма!



Што гэта?

Дыхнула пахам кветак,

Свежасцю павеяла з азёр,

Спелым жытам зашуршаў палетак,

Мурагамі - лугавы прастор.

Што гэта?

Дубровы зашумелі,

I я ў ззянні ранішняй пары

Раптам, нібы, ўбачыў у бары, -Гэта беларускія сябры

Песню беларускую запелі...

О, як добра, як прыгожа жыць!

Раска, як русалчына луска,

На вадзе ад месяца гарыць.

А вакол травіцы роснай рай

І бярозак белая сям’я.

Мой чароўны беларускі край,

Бацькаўшчына светлая мая!



Зямля мая, зялёная расінка,

І чую я, акрылены вясной,-

Пчалой гудзе світальная галінка

І пахне дзень праталінай лясной.

І сэрцам вывяраю пачуццё.

Усе збіраю колеры і гукі

…Як матчыны, маёй Радзімы рукі

Два зерні сеюць роднасць і жыццё.

Цвітуць азёрныя купавы

На той зямлі, дзе жыў Купала.

Звіняць вясёла ручаі,

Ім падпяваюць салаўі.

Прыносіць вецер вестку людзям:

Тут ураджай багаты будзе!

Шуміць калоссе на палях

Якая шчодрая зямля!

Узняўся дуб, як цар прыроды,

А побач карпусы завода

У промнях ранішняй зары

Палац узводзяць муляры.

Расці, расці, палац трывалы,

На той зямлі, дзе жыў Купала!

Я з песняй ў сзрцы тут хаджу,

На мірную зямлю гляджу.

Я тваёй красой зачараваны,

Добрая, гасцінная зямля.

Тут стагоддзі дрэмлюць у курганах,

Рэхам адгукаюцца здалля.

Шчасных год табе зязюлі зычаць

У хадзе да велічных падзей.

Ты заўсёды ў форме будаўнічай

Робішся з гадамі маладзей.

Славілі цябе не раз паэты,

Толькі песні гэтакай няма,

Каб была ты да канца дапета,

Веснавая песня - ты сама.

У канцэртнай праграме прынялі ўдзел :



  1. “Беларусачка”, выканала Панова Паліна, 3 клас;

  2. “Мульцікі-пулцікі”, выканаўцы 4 кас;

  • Хмельніцкая таццяна

  • Беляева Яна

  • Гудзько Дар’я

  • Цодзік марыя

  1. “Васільковая краіна”, выканаўцы 7 клас;

  1. “Зямля з блакітнымі вачамі”, выканаўцы 8 клас;

  • Бадыль Ліяна

  • Маталыцкая Аксана

  • Каданчык Крысціна

  • Трыпуць Алена

  1. “Пульс маіх хвілін”. Выканаўца Паўлюкевіч веста, 8 клас;

  2. “Беларуска я”, выканаўцы Бабіч Паліна, 7 клас і сурмачэўская Вікторыя, 9 клас;

  3. “Беларусь сильная”, выканаўца паўлюкевіч веста. 8 клас


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка