Канцэрн Беллегпрам уа “Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці імя В. Я. Чарнышова”




Дата канвертавання24.03.2016
Памер172.4 Kb.
Канцэрн Беллегпрам

УА “Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці імя В.Я.Чарнышова”


Метадычная распрацоўка класнай гадзіны, прысвечанай Дню Маці


Распрацавана выкладчыкам

беларускай мовы і літаратуры

I-ай катэгорыі,

магістрам педагагічных навук

Паўлоўскай Т.А.



2005

Змест


Уводзіны

З гісторыі пытання

Сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі

Заключэнне

Дадатак

Выкарыстаная літаратура



Уводзіны

Ад рук, ад вуснаў, ад вачэй тваіх пачаўся свет ласкавы і пакорны…”



Янка Сіпакоў
“Мама” – гэта першае слова, якое з любоўю і ўсмешкай вымаўляе дзіця! Мама -- гэта тое слова, якое часцей за ўсё паўтарае чалавек у дзень радасці ці гора, самае пяшчотнае і самае шматграннае. І колькі бы нам ні было гадоў, 5 ці 50, нам заўсёды патрэбна мама, яе пяшчота, дабрыня, клопат і яе парада.
Прадстаўленая метадычная распрацоўка прысвечана Дню Маці, які адзначаецца ў Беларусі афіцыйна 14 кастрычніка з 1998 года.
Мэта: садзейнічаць выхаванню падрастаючага пакалення на маральных каштоўнасцях; садзейнічаць выхаванню ў навучэнцаў любові і павагі да маці, жанчыны, сям’і.
У кнізе Іванова І.П. «Энциклопедия коллективных творческих дел» падаецца падрабязнае апісанне падрыхтоўкі і правядзення КТС (калектыўнай творчай справы), прысвечанай 8 Сакавіка.

На маю думку, святы Міжнародны жаночы Дзень і Дзень Маці роднасныя, таму для падрыхтоўкі і правядзення свята, прысвечанага Дню Маці, выкарыстоўваюцца парады, пададзеныя да святкавання 8 Сакавіка.

У час калектыўнага планавання навучэнцамі і выкладчыкам

- падрыхтоўваюцца і выказваюцца прапановы пра старонкі вуснага часопіса;

- размяркоўваюцца задуманыя старонкі для падрыхтоўкі мікракалектывам;

- выбіраецца рэдкалегія, якой рыхтуецца “вокладка”, “змест” часопіса,

- вырашаюцца спрэчныя пытанні;

- рыхтуецца сюрпрыз мамам і бабулям.

Матэрыял кожнай старонкі падаецца ў творчай форме (апавяданне-эстафета, інтэрв’ю, рэпартаж, радыё ці тэлеперадача, інсцэніраваная песня і г.д.).

Магчымыя тэмы старонак: ”Нараджэнне свята”, “Вобраз жанчыны-маці ў паэзіі”, “Вобраз жанчыны ў песні”, “Пра нашых мам, бабуль, старшых сясцёр” (з асабовымі творчымі падарункамі), “Падарожжа ў свет жанчын”, “ Жанчыны розных прафесій”.

Падрыхтоўка займае каля 2-3 тыдняў.

Магчымыя віды падарункаў-сюрпрызаў мамам, бабулям, настаўнікам-жанчынам: малюнкі, серыі малюнкаў з надпісамі, калектыўныя апавяданні, зборнікі апавяданняў, вусны, рукапісны часопіс, фотаздымкі і альбомы фотаздымкаў, творчае афармленне памяшкання актавай залы, розныя добрыя справы.

Вельмі важна, каб клопат пра жанчын, маці, праяўлены ў час свята, стаў штодзённым. Таму абавязкова праводзіцца абмеркаванне вынікаў свята на агульным зборы-“аганьку” (кожным рыхтуецца сваё меркаванне і выступленне з ім), неабходна, каб кожны паставіў у лік іншых пытанне аб тым, што можна зрабіць далей на радасць жанчынам, як лепей клапаціцца пра іх ў будні і святы.

З гісторыі пытання...


Упершыню Дзень Маці быў абвешчаны губернатарам Заходняй Вірджыніі ў 1910 годзе. У тым жа годзе Аклахома таксама адзначала гэтае свята. У 1911 годзе Дзень Маці адзначалі Мексіка, Канада, Кітай, Японія, Паўднёвая Амерыка і Афрыка. 12 снежня 1912 года была створана Міжнародная асацыяцыя Дня Маці з мэтай распаўсюджання свядомага адзначэння гэтага дня. Многія краіны адзначаюць уласнае свята ў разную пару года. Напрыклад, Данія, Фінляндыя, Італія, Турцыя, Аўстралія і Бельгія святкуюць яго ў другую нядзелю мая. У Бахрэйне, Ганконгу, Індыі, Малайзіі, Мексіцы, Амане, Пакістане, Катары, Саудаўскай Аравіі, Сінгапуры і Аб’яднаных Арабскіх Эміратах Дзень Маці адзначаюць 10-га мая. У многіх краінах адзначаецца не Дзень Маці, а “Жаночы дзень”, дзень усіх жанчын незалежна ад прыналежнасці да мацярынства.

У Англіі гэта даўняе англійскае свята адзначаецца 22 сакавіка. Спачатку гэты дзень быў прысвечаны "маці-царкве", які эвалюцыянаваў пазней у Дзень Маці. Свята знікла ў 18 стагоддзі, а затым зноў з’явілася падчас Другой Сусветнай вайны. Традыцыйна на свята падаваўся Shrewsbury Simnel - торт, упрыгожаны 12 шарыкамі марцыпана. Традыцыя 12 шарыкаў пачалася яшчэ ў дахрысціянскія часы, і яны сімвалізуюць 12 знакаў задыяка. У наш час на Дзень Маці прынята пячы тарты і кексы, дарыць маці шакалад і кветкі.

У Расіі афіцыйна закон аб устанаўленні гэтага свята прыняты Дзяржаўнай Думай 15 кастрычніка 1997 года і падпісаны прэзідэнтам Б. Ельцыным. 29 лістапада 1998 года Дзень Маці ўпершыню адзначаўся ў Расійскай Федэрацыі. Дзень Маці – з’яўляецца традыцыйным святам у скаўтаў АРЮР. Свята адзначаецца з 1948 года, з таго моманту як яно было ўнесена ва Устав як адно з чатырох асноўных святаў арганізацыі. За гэтыя гады накоплены вялікі вопыт па правядзенню гэтага свята, надрукаваны і выдадзены метадычныя дапаможнікі. З моманту вяртання АРЮР ў Расію летам 1990 года толькі ў Санкт-Пецярбурзе ў ім прынялі ўдзел не менш 2500 чалавек. Дата свята 1 снежня, але, як правіла, яно адзначаецца ў апошнюю нядзелю лістапада, што супадае са святкаваннем Дня Маці ў Расіі.


Рэспубліканскі Дзень Маці зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 30 ліпеня 1996 года. Свята адзначаецца 14 кастрычніка, што супадае з праваслаўным святам Пакрова Боскай Маці.




Дзень Маці — гэта сведчанне таго, што ў грамадстве паступова складаецца новая ідэалогія ў адносінах ролі жанчыны-маці ў жыцці сям’я, дзяржавы. Сёння мы па-новаму ацэньваем прэстыж маці, разумеючы глыбіню яе самааддачы і адказнасці перад грамадствам.

Дзень Маці — свята адносна маладое. Яно яшчэ не мае замацаваўшыхся традыцый, у сямейным кругу яго мала кто адзначае. Але з цягам часу значэнне гэтага дня ўзрасце, таму што па сэнсе і змесце гэта вялікае свята. “Мама”—гэта зварот да свету, імкненне да пазнання, заклік да абароны...

Гэта дзень памяці пра Маці ўсяго свету.




Сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі, прысвечанай Дню Маці
Абсталяванне: упрыгожаная кветкамі зала, дэкарацыі, сталы, стулы, свечы і падсвечнік, свяцільнікі, стэнд з фотаздымкамі мам.

Музычнае суправаджэнне: фанаграма калыханкі, музыка Вівальдзі, група "Арыя"

Гучыць музыка Вівальдзі (пакуль займаюцца месцы ў зале)...

Гучыць калыханка...

Словы з сачынення навучэнкi:

1 Пісьмо з каледжа

Мілая мамачка!

Мне вельмі цябе не хапае. Даруй, што так доўга не пісала. Усё ніяк не магла сабраць думак у адно і напісаць табе першае пісьмо з каледжа. Гэта не так ад ляноты, як ад боязні сказаць не тое і не так, як хацелася б. Каб напісаць сапраўднае пісьмо, трэба хоць крыху душэўнай настроенасці. А гэтага ў мяне зусім няма. Вельмі цяжка даюцца навукі. I толькі думкі аб табе робяць мяне крыху вясёлай, паяўляецца нейкая радасць. Успамінаюцца дні, праведзеныя разам, як заплятала косы, рэчка, дзе мы адпачывалі, лес, дзе мы збіралі ягады, і ўсе мясціны, дзе мы бывалі. I дзе б я ні знаходзілася, куды б мяне ні закінула жыццё, я ўсюды буду ўспамінаць твае шчырыя рукі, твой ласкавы позірк. Мне так хочацца ўбачыць цябе, моцна абняць і пацалаваць. Родненькая мая! Даруй мне за ўсе крыўды, за слёзы твае і бяссонныя ночы, за тое, што так доўга табе не пісала. Я вельмі люблю цябе, мая даражэнькая. Да хуткай сустрэчы.

Вядучы (за сталом ля сцэны ўключае свяцільнік):

Вам маці песень не спявала?

Вы не сядзелі ля акна,

Пакуль на захадзе памалу Гусцела чырвань, а яна—

Такая блізкая, як сёння,— Цішком выводзіла матыў,

Які сплятаўся з познім промнем

I па-над вамі ў змроку плыў.

Вы не былі зачараваны Чысцюткім голасам яе?

...Не заўважаю, ноч ці ранак—

бо мама ў памяці пяе.



Г. Каржанеўская. Вам маці песень не спявала?

Урывак з сачынення навучэнкi:

Даўно хацела сказаць табе мамачка, але ўсё неяк не было то часу, то не хапала слоў, каб выказаць мае самыя лепшыя думкі пра цябе...Я вельмі ўдзячна табе, што ты выхавала мяне, за то, што ты не спала начамі, хадзіла ў школу па выкліках настаўнікаў, што даравала ўсе мае праступкі і што заўсёды мяне разумееш і падтрымліваеш у цяжкіх сітуацыях. Мамачка, я вельмі цябе люблю.

Урывак з сачынення навучэнкi:

Маці - гэта самае дарагое, што ёсць у мяне на свеце. Яна з самага маленства клапоціцца пра мяне, заўсёды можа выслухаць, даць добрую параду, дапамагчы ў цяжкую хвіліну. Яна бывае злуецца на мяне за дрэнныя паводзіны, але ўсё даруе. Я вельмі шчаслівая, што ў мяне такая мама.
Чытальнік 1-шы ( на сцэне з правага боку за сталом):

Усё, што маю,

Усё ад маці — Усмешка,

Першы боль да слез,

I асцярожны крок

Па хаце,


I мой круты,

Няроўны лёс.


Ад мацi —

Першыя барозны

На гэтай любае зямлi,

I вочы ясныя,

Як вёсны,

I на далонях мазалi.

Ад мацi

Уся мая навука,

А ўсё астатняе—

Пасля.


Ад мацi—

Радасцi i мука,

Ад мацi—

Родная зямля.



С. Грахоўскi. Усё ад мацi

Чытальнік 2-гі (сядзіць на стуле на задняй частцы сцэны, чытае паварочваючыся):

Дачку мы не стамляемся гушкаць,

З сястрой – супольнасць шчырая за звычай,

Мілуем жонку, носім на руках,

А маму, калі дужа цяжка, клічам.

Я.Сіпакоў. Жанчына
(Чытальнікі з розных куткоў залы чытаюць радкі з вершаў.)

1-шы чытальнiк:

Так, як мацi, на свеце нiхто не ўмее

За дзяцей хвалявацца i перажываць.
4-ты чытальнiк:

Так, як мацi, нiхто не ўмее на свеце

Немаўлят сваiх песцiць, калыханку спяваць.
3-цi чытальнiк:

Так, як мацi, нiхто цябе не разумее,

Яна словам суцешыць заўсёды ў бядзе.
2-гi чытальнiк:

Ад матулiных слоў цэлы свет харашэе,

Не, нiхто не заменiць, матуля, цябе…

Я. Крупенька. Мама.
Вядучы:

Мацi не спяць начамi

Iх думы пра нас, дзяцей…
Чытальнік 3-ці (нібы выглядаючы ў акно):

Калі пушок прабіўся над губою

І ў сны

прыйшло


дзявочае імя,

Я ні аб чым не раіўся з табою,

Матуля адзінокая мая.
Мне сорамна здавалася часамі

Сярод хлапцоў – цыбатых забіяк –

Назваць цябе, як у маленстве, “мама”,

Таму часцей не называў ніяк.


Прайшлі гады. Мы пасівелі самі,

І, мабыць, крыўдна мне не аднаму,

Што гэтае святое слова – “мама”

Цяпер сказаць ужо няма каму.



С.Грахоўскі. Мама

Гучыць песня “Мама” ў выкананні навучэнца Марцуля Дзмітрыя.

Урывак з сачынення навучэнкi

Добры дзень, мамачка!

Піша табе ліст твая дачка. Ужо цэлы тыдзень прайшоў з моманту нашай апошняй сустрэчы. Мы з табой ўбачымся яшчэ няхутка, і ад гэтай думкі на душы становіцца горка. Дарагая мамачка, я сумую без тваіх пяшчотных, ласкавых рук, без твайго пявучага голасу. Мама, даруй мне увесь боль, што я табе прынесла. Я цяпер зразумела, што шмат рабіла памылак, за якія не несла адказу, а ты мяне заўсёды падтрымлівала. 3 любоўю, твая дачка Таня.

Чытальнік 2-гі (пераварочвае стул да залы):
Яе ўсе шкадавалі,

Як шкадуюць кожнага,

Хто выняньчыў дзяцей,

Іх працу, будучыню, хлеб.


І, можа, ўсё спакойна абышлося б,

Але перад апошняю дарогай

Ніяк яе адмыць рук не маглі

Ад скіб зямлі,

Ад каласоў і сонца,

Ад пялёнак і ануч,

Ад чорных і распаленых гаршкоў

З бацвіннем, з бульбай,

Што больш паўсотні год

Яна стаўляла і выцягвала з печы.


Глядзяць усе на рукі гэтыя,

Пасівераныя, парэпаныя,

І заходзяцца плачам:

Бо як рукамі гэткімі

Ды ў дзверы раю

Грукаць.


М.Танк. Мыццё бабкі Уляны
Пасля паўхвілінай паўзы гучыць музычная кампазіцыя групы “Арыя” “Улица роз”. Высвечваецца стэнд з фотаздымкамі мам і выявай "Боскай маці".
Урывак з сачынення навучэнкi:

Ты зноў мне сёння сказала,

Што старэеш не па днях, а па гадзінах.

Сівізны мне пасму паказала,

Гэту месячну дарожку ў валасінах.

Толькі я табе кажу упарта:

Цяжкасць год мінулых, вер, не ўлік...



Дзякую табе, радная мама,

Мільён разоў... і зноў... і зноў...

Урывак з сачынення навучэнкi:

Матуля – самы дарагі чалавек у жыцці кожнага з нас. Я хачу ад імя ўсіх людзей і дзяцей сказаць усім матулям – прабачце нам.
Чытальнік 4-ты (пад павольную музыку ці калыханку запальвае свечкі, садзіцца звешваючы ногі са сцэны):
Быць разам выпадае нам так мала.

Забудзь трывогу вечную сваю.

Прыляж, мая натомленая мама,

Як некалi ты мне, табе спяю.


Задрэмлюць веi над вачыма карымi—

Не дам упасцi парушынцы я.

Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,

З вясной сваёю, любая мая.


Хоць кропля з абяцанага нам маем

Збываецца праз мулкiя гады.

Прыляж, мая даверлiвая мама,

Спяю табе, як мне спявала ты…


Любоў нябёсы над табой трымае,

Любоўю зораць днi ў тваiм акне.

Прыляж, мая ўсмешлiвая мама,

Спяю табе, як ты спявала мне.


Задрэмлюць веi над вачыма карымi—

Не дам упасцi парушынцы я.

Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,

З вясной сваёю, любая мая.



Н.Мацяш. Калыханка маме
Гучыць музыка Вівальдзі. Навучэнцы дораць віншвальныя паштоўкі сваім маці.

Заключэнне

На падрыхтоўчым этапе навучэнцамі 264, 268, 270, 271 груп атрымана заданне. Навучэнцамі напісаны сачыненні-мініяцюры, выказванні пра маці для конкурсу, урыўкі з якіх уключаны ў сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі. Таксама для сцэнарыя выбраны вершы беларускіх паэтаў пра маці (Г.Каржанеўскай, С.Грахоўскага, Я.Сіпакова, Я.Крупенькі, М.Танка, Н.Мацяш) і музычныя кампазіцыі (калыханка, класічная музыка, “Улица роз” групы “Арыя”). Аформлены стэнд з фотаздымкамі мам “Нашы мамачкі-прыгажуні”. Падпісаны віншавальныя паштоўкі мамам.

Актавая зала падчас свята ўпрыгожана кветкамі і лісцямі. Над сцэнай прымацаваны плакат са словамі Янкі Сіпакова “Ад рук, ад вуснаў, ад вачэй тваіх пачаўся свет ласкавы і пакорны...”. Каля сцэны змешчаны плакат “Пакроўскай Боскай маці”.

Запрошаны на свята маці навучэнцаў.

Вечарына, прысвечаная Дню Маці, падзелена на дзве часткі: літаратурна-музычная кампазіцыя і салодкі стол.

Літаратурна-музычная кампазіцыя атрымалася падобнай да міні-спектаклю, у завяршэнні якога маці віншаваліся паштоўкамі. Працягласць першай часткі – каля 25 хвілін. Невялікая працягласць літаратурна-музычнай кампазіцыі тлумачыцца, па-першае, наяўнасцю другой часткі, па-другое, складанасцю ў пастаноўцы такога плану.

На чарговай сустрэчы з навучэнцамі падведзены вынікі мерапрыемства, абмеркаваны пытанні аб тым, што “можна зрабіць далей на карысць жанчынам, як лепей клапаціцца пра іх ў будні і святы”.

* * *
Быць Маці - вялікае шчасце, а труд маці, магчыма, не надта прыкметны, але важны настолькі, што можна лічыць яго самым галоўным на зямлі. Даць жыццё, даць здароўе, моцы, агульначалавечыя веды і вопыт, у любой самай небяспечнай сітуацыі ўстаць на абарону свайго дзіцяці, падзяліцца душэўнай дабрынёй, апошняй крошкай хлеба і кропляй крыві - гэта праца, якая працягвае і падтрымлівае жыццё на нашай планеце.





День Матери Мира


Н.К.Рерих. Матерь Мира (1924)
МАТЕРЬ МИРА

Матерь Мира скрывает Имя Свое. Матерь Мира закрывает Лик Свой. Матерь, общая Владыкам, не символ, но Великое явление Женского Начала, представляющего духовную Матерь Христа и Будды. Та, которая учила и рукоположила Их на подвиг.

С давних пор Матерь посылает на подвиг. По истории человечества Ее Рука проводит неразрывную нить.

При Синае голос Ее звучал. Образ Кали был принимаем, основа Изиды, Истар.

После Атлантиды, когда Люцифер нанес удар культу Духа, Матерь Мира начала новую нить. После Атлантиды Матерь Мира сокрыла Лик Свой и запретила произносить Имя, пока не пробьет час Светил.

 

Послание Матери Мира



Детям Земли посылаю в Лучах энергии Новой Эпохи. Их надо принять, осознать, ассимилировать сердцем и потом уже утверждать на Земле. Проследим, как идёт это утверждение в массах. Новые Лучи женщины сердца коснулись, и проснулась она, и ныне по лику Земли усиливается это пробуждение, и Новая Страна впереди. Новые Лучи сердца коснулись - и процветает искусство. Новые Лучи мозга коснулись - и рушатся застывшие нагромождения веков, сковавшие духа свободу. Так Лучи Мои пробуждают Мир и людей, и жизнь Силой своею. Упорствуют люди и борются против них, но разве может человек против Космических Сил устоять. Преобразится жизнь, несмотря ни на что, и Новый Мир победит мир старый, ибо Мои Лучи над Землёю. Лучше сознание в согласованную приемлемость настроить навстречу Лучам и тем стать на сторону Нового Мира. Новое Небо и Новая Земля обещаны людям, и они будут даны им, и силою мощных Лучей Звезды Моей Дальней преображена будет жизнь. Она уже преображается явно, и только не видит слепой, куда направлена эволюция духа. Воля Небес начертана в звёздах, но осуществляется на Земле. И детям Земли не под силу нарушить её или остановить процесс её осуществления. Но лучше встретить её в созвучии духа, ибо то, чему быть надлежит, неотвратимо войдёт в жизнь. Силы эволюции собраны в энергиях мощных и устремлены к Земле. Их надо принять доброю волей, иначе сокрушат и сметут они противоборствующих. Прибой волн Космического Океана мощен, и можно устремиться с волною и даже на гребне её, но горе идущим против - сметёт и прочь от Земли унесёт в бездны пространства, куда выбрасывается космический сор. Но тем, кто пойдёт с эволюцией вместе, суждена победа над старою жизнью земною. Красота утвердится на планете Земля.

[Г11.1].

СИЯНИЕ МАТЕРИ МИРА

Лиловая Аура Матери Мира светит нам. Кто не преклонится? Кто дерзнет на Нее?

Среди сужденных сокровищ хранятся Ее светлые украшения. Учение о Ней горит фиолетовым лотосом.

Пусть боль центров солнечного сплетения будет связана с Ее днями. Пусть новые кольца змия расплетаются в Ее время. Пусть трубы воздуха звучат в начало Ее.

Матерь Мира, пустыню пройди, ибо цветы за Тобою. Матерь Мира, на гору взгляни, ибо светятся горы огнем Твоим!

Ушли ненавистные люди, подымаются орды. Новые чудеса, новые носители и рушение стен покрыто гласом: "Матерь идет!"

"Матерь Будды, Матерь Христа, устреми Сыновей Твоих!

Если даже скала падет на меня, буду знать, от Шагов Твоих!" Так наполним пространств.


Выкарыстаная літаратура

Иванов И.П. Энциклопедия коллективных творческих дел. – М.: Педагогика, 1989.- 208 с.

Паэзія беларускіх пісьменнікаў.



Электронныя сродкi масавай iнфармацыi.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка