Каму належыць наступнае выказванне аб роднай мове?




Дата канвертавання09.05.2016
Памер19.69 Kb.

  1. Каму належыць наступнае выказванне аб роднай мове?

«…і з усяго Таго, што лягло назаўсёды ў аснову Святынi народа, бяссмерця яго, – Ты выткана, дзiўная родная мова».

2) Які аўтар друкаваўся пад псеўданімам «Сымон Рэўка з-пад Барысава»?


3) Назавіце твор, аўтара і дзеючую асобу, якой належыць наступнае выказванне:

«…Ганьба таму чалавеку, што рукі апусціць, як перавяслы, і чакае, пакуль сама доля к яму прыйдзе ў хату і папросіцца, каб прыняў яе з ласкі свае!...»


Твор



Аўтар

Дзеючая асоба

4) Хто з прапанаваных паэтаў з’яўляецца аўтарам верша «Пахне чабор»?



Якуб Колас

Пятрусь Броўка



Максім Танк

Кандрат Крапіва
5) Назавіце твор, аўтара і дзеючую асобу, якой належыць наступнае меркаванне:

«Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар. Ёсць важныя дзве часціны, з якіх складаецца жыццё і яго глыбокі сэнс і хараство - чалавек і прырода....»


Твор

Аўтар

Дзеючая асоба

6) «Груша цвiла апошнi год», – такімі радкамі пачынаецца:



аповесць Максіма Гарэцкага «Ціхая плынь»

раман Івана Мележа «Людзі на балоце»

аповесць Уладзiмiра Караткевiча «Дзікае паляванне караля Стаха»

раман Уладзiмiра Караткевiча «Каласы пад сярпом тваiм»
7) Якому беларускаму пісьменніку належыць наступнае выказванне?

«…Народная творчасць наогул, а беларуская народная творчасць увасобку – гэта мора, якое хавае ў сабе незлічоныя скарбы. Толькі трэба ўмець гэтыя скарбы дастаць.»

8) Каму належаць наступныя радкі?

«Шмат было такiх народаў, што страцiлi найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым i зусiм замёрлi. Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, каб не умерлi!..»


9) Хто з’яўляецца аўтарам наступных радкоў?

«Хто мы такія? Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс. Нашто ж на зямлі Сваркі i звадкі, боль i горыч, Калі ўсе мы разам ляцім Да зор?».

10) З якога верша наступныя радкі і хто яго аўтар?



Пачынаецца ўсё з любві.
А інакш і жыць немагчыма.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка