Кампетэнтнасны падыход у грамадзянскай адукацыi




Дата канвертавання30.05.2016
Памер25.25 Kb.





Кампетэнтнасны падыход у грамадзянскай адукацыi

Арганізацыі грамадзянскай адукацыі (АГА) запрашаюць прыняць удзел у працы круглага стала “Кампетэнтнастны падыход у грамадзянскай адукацыi”, які адбудзецца ў Мінску 18 сакавіка 2008 г. з 10 да 17:30 гадзін.


Мэта круглага стала – абмеркаваць месца i магчымасці кампетэнтнастнага падыходу ў грамадзянскай адукацыі і выпрацаваць агульнае разуменне тэрміналогіі, зместу грамадзянскіх кампетэнцый, магчымасці стандартызацыі працы па іх развіццю.
У праграме дыскусіі тры блокі:


  1. Грамадзянская адукацыя ў Германіі і Беларусі – гістарычная перспектыва і сувязь з сітуыцыяй.

  2. Кампетэнтнасны падыход у адукацыі, а таксама месца, магчымасці, абмежаванні ў галіне грамадзянскай адукацыі.

  3. Презентацыя беларускіх практык развіцця грамадзянскіх кампетэнцый.

Да презентацыі сваіх пазіцыі і напрацовак у межах першых дзвух блокаў запрошаны эксперты з Германіі і Беларусі. Спіс выступоўцаў по трэцяму блоку праграмы - прэзентацыі дзеючых практык па фармаванню грамадзянскіх кампетэнцыі ў Беларусі – будзе фармавацца адпаведна пададзеных заявак удзельнікаў.


Запрашаем усіх зацікаўленых прадстаўнікоў АГА і іх партнераў, якія маюць што дадаць да прапанаванай дыскусіі, дасылаць свае заяўкі на ўдзел да 14 сакавіка на электроны адрас rsinelnikova@gmail.com альбо на факс 223-43-10.
У сувязі з абмежаваннямі колькасці ўдзельнікаў мы зыходзім з таго, што кожная арганізацыя можа запрасіць да ўдзелу не больш 1-2 асоб. У выпадку калі запрашаюцца таксама прадстаўнікі партнерскіх дзяржаўных і недзяржаўных арганізый, колькасць удзельнікаў можа быць павялічана да 2-3 асоб.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 296 771775 у Сінельнікавай Раісы.

Арганізацыйны камітэт


Форма заяўкі выглядае наступным чынам:




Прозвішча, Імя, Імя па бацьку

Арганізацыя

Удзел з выступам (5-10 хв.) Пазначце, калі ласка, тэму

Удзел без выступа

Кантактная iнфармацыя

1
















2
















3



















________________________________________________________________________________________________________Арганізацыі грамадзянскай адукацыі (АГА) - нефармальная сетка беларускіх недзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў, якія працуюць у сферы адукацыі дарослых, грамадзянскай, нефармальнай адукацыі і асветы.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка