Камісія ведаў “Савет мудрэйшых” Мудрыя дарадчыкі сочаць за вучобай, Калі неабходна прапануюць узаемадапамогу




Дата канвертавання13.07.2016
Памер33.44 Kb.
КАМІСІЯ ВЕДАЎ

Савет мудрэйшых”


Мудрыя дарадчыкі сочаць за вучобай,

Калі неабходна прапануюць узаемадапамогу,

Назіраюць за наведваннем заняткаў,

Прымаюць удзел у арганізацыі прадметных тыдняў.
КАМІСІЯ ЗДАРОЎЯ І СПОРТУ

Гантэлькіны”

Гантэлькіны” без справы не сядзяць,

З дзяцінства за сваім здароўем глядзяць.

А каб яго найлепей зберагчы,

Спартыўныя гульні жадаюць правясці.
ІНФАРМАЦЫЙНА-АФАРМІЦЕЛЬСКАЯ КАМІСІЯ

Алоўкі”

Алоўкі” сценгазету выпускаюць,

Аб школьным жыцці усім апавяшчаюць,

Інтэрв’ю возьмуць у вас

І выпусцяць сяброўскі шарж.

КУЛЬТМАСАВАЯ КАМІСІЯ “Зацейнікі”

Дзеці з творчага савета –

крыніца” новых ідэй.


Зацейнікі”, вы гульні прапануйце,

На святах іх цікава арганізуйце.
КАМІСІЯ Клопат”

Ветэранаў вайны мы паважаем,

Па гаспадарцы ім дапамагаем.

У школу да сябе іх запрашаем

Аб іх жыцці даведацца жадаем.
ПРАЦОЎНАЯ КАМІСІЯ

Штаб працы і парадку”



Мы ў акцыях грамадскіх удзел прымаем.

Двор свой школьны ўбіраем,

Кармушкі разам робім

І птушкам дапамагаем.


КАМІСІЯ ВЕДАЎ

Савет мудрэйшых”


Сочыць за паспяховасцю вучняў, арганізуе узаемадапамогу ў выпадку неабходнасці.
Штотыднёва арганізуе 10-і хвілінкі ў класах па падвядзенню вынікаў вучобы за тыдзень.
Вядзе назіранне за наведваннем заняткаў вучняў.

КУЛЬТМАСАВАЯ КАМІСІЯ “Зацейнікі”

Гэта аб’яднанне дзяцей, якія праяўляюць свае арганізатарскія здольнасці, могуць распрацаваць і правесці розныя мерапрыемствы.

Яны таксама з’яўляюцца членамі дзіцячага журы пры правядзенні творчых спраў, арганізуюць афармленне школьнага памяшкання да школьных вечароў.

Зацейнікі” выяўляюць пажаданні вучняў аб культпаходах і экскурсіях.


Дзеці з творчага савета – “крыніца” новых ідэй.
ПРАЦОЎНАЯ КАМІСІЯ

Штаб працы і парадку”



Актыўны ўдзел у арганізацыі працоўнага выхавання.
Добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі.
Удзел у прафарыентацыйнай рабоце.
Беражлівыя адносіны да грамадскай маёмасці.
Не радзей 2-х разоў у месяц правяраюць стан знешняга выгляду вучняў, чысціні і парадку іх адзення.
У выпадку непарадку даюць указанні адпаведным асобам.
Штодзённа правяраюць выкананне абавязкаў дзяжурнымі класамі, сочаць за павагай да дзяжурнага з боку вучняў.
КАМІСІЯ ЗДАРОЎЯ І СПОРТУ

Гантэлькіны”


Гэта аб’яднанне дзяцей, якое адлюстроўвае спартыўнае жыццё школы.
Гантэлькіны” арганізуюць розныя віды спартыўных спаборніцтваў, таксама з’яўляюцца членамі судзейскай камісіі на спартыўных спаборніцтвах.

Аб’ядноўваюць і накіроўваюць работу фізоргаў класаў, прводзячы з іх дапамогай спартыўныя мерапрыемствы.
Вывешваюць звесткі аб выніках і дасягненнях ва ўнутрышкольных і раённых спаборніцтвах.
ІНФАРМАЦЫЙНА-АФАРМІЦЕЛЬСКАЯ КАМІСІЯ

Алоўкі”



Адказвае за своечасовае паступленне інфармацыі ў “Школьны веснік”.
Афармляе сценгазеты, прымае удзел у конкурсах малюнкаў і плакатаў на розныя тэмы.
КАМІСІЯ Клопат”

Адказвае за аказанне дапамогі інвалідам, ветэранам вайны і працы, вязням канцлагераў.
Віншуюць ветэранаў вайны і працы, а таксама сталых людзей з рознымі святамі.

Кожны год у лютым і ў маі арганізуюць сустрэчы і круглыя сталы з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны.

Арганізуюць канцэрты для сваіх падшэфных.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка