Камерцыйная прапанова па размяшчэнні рэкламы на друкаванай прадукцыі авіякампаніі




Дата канвертавання15.03.2016
Памер23.83 Kb.

КАМЕРЦЫЙНАЯ ПРАПАНОВА

ПА РАЗМЯШЧЭННІ РЭКЛАМЫ

НА ДРУКАВАНАЙ ПРАДУКЦЫІ АВІЯКАМПАНІІ
Нацыянальная авіякампанія «Белавія» запрашае да супрацоўніцтва кампаніі для размяшчэння сваёй рэкламы па наступных пазіцыях:
1. Рэклама на канвертах для авіябілетаў. Канверты выкарыстоўваюцца пры продажы авіябілетаў, распаўсюджваюцца праз офісы авіякампаніі на тэрыторыі Беларусі і за мяжой. Гэта значыць, пасажыр, які набыў білет, задоўга да вылету можа атрымаць рэкламнае паведамленне, якое надрукавана на канверце. Памер рэкламнага поля 210 х 115 мм.

Кошт размяшчэння рэкламы на канвертах 0,3 еўра з ПДВ за адзінку.

Мінімальны аб'ём - 10 000 шт. (Перыяд распаўсюджвання - ад 1-га да 2-х месяцаў).


2. Рэклама ў буклеце раскладу руху самалётаў. Буклет выдаецца на рускай і англійскай мовах, фармат 100х200 мм., аб'ём больш за 50 старонак. Распаўсюджваецца на бязвыплатнай аснове ў агенцтве продажу авіяперавозак «Белавія», турыстычных агенцтвах, прадстаўніцтвах авіякампаніі за мяжой. Тыраж - 10 000 шт.

Улічваючы шырокую сетку распаўсюджвання на бясплатнай аснове і неабходнасць у дадзеным даведачным выданні актыўнай частцы насельніцтва, рэклама ў дадзеным выданні дастаткова эфектыўна.



Кошт размяшчэння рэкламы ў буклеце раскладу - 700 еўра з ПДВ
3. Рэклама на пасадачных талонах. Аб'ём пасажыраў, якія абслугоўваюцца на стойках рэгістрацыі «Белавія» складае больш за 800 000 чалавек у год. Пасажыр пры вылеце з аэрапорту праходзіць рэгістрацыю, пасля чаго ён атрымлівае пасадачны талон, які ён павінен захоўваць на працягу ўсяго палёту. Пры праходжанні кантролю пасажыр кожны раз павінен прад'яўляць свой пасадачны талон, таму ён заўсёды знаходзіцца ў яго ў руках, што забяспечвае 100%-ы кантакт з нанесеным рэкламным модулем. У далейшым пасажыр можа пакінуць карэньчык пасадачнага талона сабе як візітную картку з інфармацыяй рэкламадаўца.

Кошт размяшчэння рэкламы на пасадачных талонах - 20 еўра за 1000 шт. з ПДВ.

Мінімальны аб'ём - 250 000 шт. (Перыяд распаўсюджвання ад 3-х да 5-ці месяцаў)


4. Рэклама на падгалоўніках для крэслаў самалётаў «Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія».

Рэкламу на падгалоўніку заўважае кожны кліент авіякампаніі. Надрукаваная на падоўжаным падгалоўніку рэклама добра прыкметная любому пасажыру. Дадзены спосаб рэкламы адрозніваецца сваёй ненадакучлівасцю і высокай эфектыўнасцю, бо 80-90% часу палёту пасажыр праводзіць у крэсле, і ўвага сканцэнтравана на навакольнай абстаноўцы.

Памер рэкламнага поля - максімум 180 х 100 мм.

Распаўсюджванне: 700 000 шт. у год

Аб'ём размяшчэння: ад 100 000 шт. (Прыкладна на 1 месяц)

Кошт - 100 еўра за 1000 шт. з ПДВ.
5. Рэклама на вiльготных сурвэтках:

тыраж ад 100 000 шт. (Прыкладна на 2 месяцы)

памер рэкламнага поля: 600 х 750 мм.

Кошт: ад 70 еўра за 1000 шт.
Спадзяемся на супрацоўніцтва!

Па пытаннях супрацоўніцтва і за дадатковай інфармацыяй

Вы можаце звярнуцца да спецыяліста службы маркетынгу і ЗЭД

Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Святланы Сямёнавай



тэл.: +375 (17) 328-68-16; 375 (17) 328-64-31

e-mail: Svetlana.Semenova @ belavia.by


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка