Каляндар фактаў, падзей, дат і імёнаў Пухавіцкага раёна




Дата канвертавання16.03.2016
Памер0.53 Mb.

Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу


Каляндар фактаў, падзей, дат і імёнаў Пухавіцкага раёна

г. Мар’іна Горка

2013 год

Каляндар фактаў, падзей, дат і імёнаў Пухавіцкага раёна на 2014 года / [ склад. А.Л. Андросава ]; Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел бібліятэчнага маркетынгу. – Мар’іна Горка, 2013. – 52 с.: іл.




Календарам належыць важная роля ў захаванні і распаўсюджванні гістарычных звестак пра край, людзях, якія яго ўславілі, вёсках, прадпрыемствах, установах культуры і адукацыі. Даты, уключаныя ў каляндар, адлюстроўваюць падзеі і даты гісторыі, грамадскага, эканамічнага і культурнага жыцця рэгіёна, юбілейныя даты выдатных людзей, жыццё і дзейнасць якіх злучана з краем.

Сярод юбіляраў года – пісьменнікі, краязнаўцы, заслужаныя работнікі культуры, мастакі, спявакі, балетмайстар, спартсмен, Героі Савецкага Саюза і Сацыялістычнай працы, Заслужаныя настаўнікі Беларусі, Ганаровыя грамадзяне горада Мар’іна Горка, заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі і заслужаныя будаўнікі, беларускія вучоныя, кандыдаты навук, дацэнты і прафесары, дзяржаўныя дзеячы, правазнаўцы, генерал-лейтэнант, рэвалюцыянер, удзельнікі грамадзянскай вайны.



Выданне будзе цікава для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Выданне ілюстравана фотаздымкамі з архіва бібліятэкі.


Змест:
70 гадоў вызвалення Пухавіцкага раёна ад

нямецка-фашысцкіх захопнікаў (3 ліпеня 1944 года) С. 4
90 гадоў Пухавіцкаму раёну (17 ліпеня 1924 года) С. 7
Бібліятэкі-юбіляры С. 10

Талькаўская сельская бібліятэка С. 10

Пухавіцкая сельская бібліятэка С. 12

Дружненская дзіцячая бібліятэка С. 13
Бібліятэчныя аматарскія аб’яднанні–юбіляры С. 15

Клуб “Крыніца”Шацкай сельскай бібліятэкі С. 15

Клуб “Залаты ўзрост” С. 15

Свіслацкай гарпасялковай бібліятэкі

Клуб “Том і Джэры” С. 16

Мар’інагорскай гарадской бібліятэкі

Клуб “Чароўны куфэрак” дзіцячай раённай бібліятэкі С. 17
Прадпрыемствы, установы-юбіляры С. 18

ААТ “Пухавіцкая кардонная фабрыка” С. 18

ААТ “Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод” С. 19

Пухавіцкі малочны завод” С. 21

Музейны комплекс старажытных народных С. 22

рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі”
Школы-юбіляры С. 24
Пісьменнікі-юбіляры С. 25
Землякі-юбіляры (вядомы толькі год нараджэння) С. 27
Землякі-юбіляры (дакладна вядома дата нараджэння) С. 31
Імянны паказальнік С. 48

3 ліпеня 1944 года Пухавіцкі раён d:\все фотографии\мой город\м.горка (18).jpg

быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Святкуем 70-годдзе вызвалення Пухавіцкага раёна

Пухавіччыну вызвалялі войскі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў у ходзе праведзенай на другім этапе аперацыі “Баграціён”, якая праходзіла з 29 чэрвеня да 4 ліпеня 1944 г.

27 чэрвеня 1944 г. танкавы корпус генерала Бахарава і гвардзейскі корпус генерала М.Ф. Панова акружылі 40-тысячную групоўку праціўнікаў у раёне Бабруйска. Баі ішлі два дні і былі ўпартыя і жорсткія. Бабруйск быў вызвалены 29 чэрвеня. Генерал М.Ф. Паноў атрымаў новую задачу – наступаць уздоўж шашы Бабруйск – Мінск на Пухавічы.

Ужо некалькі дзён у гэтым напрамку вялі разведку байцы гвардзейскага матацыклетнага батальёна. Па яго слядах ішла гвардзейская танкавая брыгада палкоўніка Б.В. Шульгіна з палком знішчальнай артылерыі, самаходна-артылерыйскім палком і сапёрным батальёнам.

Воінам гвардзейскага сапёрнага батальёна палкоўніка Гудымы ўдалося непрыкметна для ворага падрыхтаваць пераправу цераз раку Таль і ўдарыць па варожых пазіцыях. Тут асабліва вызвачыўся танкавы батальён капітана К.І. Навумава, які нанёс раптоўны ўдар фашыстам з тылу. Капітану Навумаву за баі па зямлі Пухавіччыны было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Адважна змагаўся з ворагам 3-ці матастралковы батальён капітана І.Р. Кабякова. Зламаўшы супраціўленне праціўніка, батальён праследаваў яго і 3 ліпеня ўступіў у Мар’іну Горку.

Старажылы раёна добра памятаюць гэтыя ліпеньскія дні. Усе дарогі былі забіты танкамі, артылерыяй, калонамі аўтамашын, абозамі стралковых дывізій, якія рухаліся на Мінск і Баранавічы.

Нашы войскі надзейна прыкрывала паветраная армія генерала С.І. Рудэнкі.

На тэрыторыі раёна нашы войскі, якія рухаліся за танкістамі Данскога корпуса, на сваім шляху грамілі варожыя заслоны, пераадольвалі абарончыя рубяжы, заходзілі ў тыл праціўніку.

Менавіта разам са стралковай дывізіяй генерала І.В. Пісарава 1-й гвардзейскі Данскі танкавы корпус 3 ліпеня аволодаў Пухавічамі.

Хутка прыйшла радасная веска аб вызваленні Мінска. “Над Мінскам зноў развіваецца чырвоны сцяг” – пад такім загалоўкам была выдадзена лістоўка Рудзенскім падпольным райкомам партыі. У ёй змяшчалася аператаўная зводка за 3 ліпеня 1944 г.: “…На Баранавіцкім напрамку войскі 1-га Беларускага фронту працягваюць весці баі, у ходзе якіх авалодалі раённым цэнтрам Мінскай вобласці п. Мар’інай Горкай, а таксама занялі больш 250 населеных пунктаў, у тым ліку буйшыя населеныя пункты …Пудзіцкая Слабада, Скобраўка, Пухавічы, Омельна, Шацк… і чугуначныя станцыі Блужа, Пухавічы…”.

Але сутычкі на тэрыторыі раёна працягваліся. У ноч на 5 ліпеня 5-я батарэя 220-га гвардзейскага знішчальнага процітанкавага палка РГК пад камандаваннем гвардыі капітана А.К. Леанцюка заняла агнявую пазіцыю каля вёскі Вузляны і за тры гадзіны начнога бою разам з узводам танкаў адбіла 6 контратак праціўніка, знішчыла звыш 600 гітлераўскіх салдат і афіцэраў, 2 танкі, 3 мінамёты і некалькі гармат. Шмат гітлераўцаў было захоплена ў палон. За гэты гераічны бой 49 гвардзейцаў-артылерыстаў былі ўдастоены баявых узнагарод, а І.Р. Кабякову, Я.Г. Курачкіну, А.К. Леанцюку, В.І. Токараву, А.Р. Чарняку, Д.Л. Чэпусаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Па традыцыі ў дзень вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў да Абеліску Перамогі ў Мар’інай Горцы прыходзяць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі працоўных калектываў, жыхары і госці горада. Адбываецца урачыстае ўскладанне кветак і мітынг.d:\все фотографии\мой город\м.горка (15) 15.jpg

марья


17 ліпеня 1924 года быў створаны Пухавіцкі раён
Святкуем 90-годдзе Пухавіцкага раёна
Дзіўная зямля Пухавіччыны – край старажытных паданняў і легенд, працавітых і таленавітых людзей! Нейкая адмысловая дабрыня і мудрасць зыходзіць ад гэтай прасторнай зямлі з незвычайнымі чорнымі бярозамі, цудоўнымі азёрамі і рэкамі. Само жыццё падказала прыродзе, што менавіта Пухавіччына з'яўляецца цэнтрам Рэспублікі Беларусь. У 1996 годзе, 31 мая, побач з вёскай Антанова Навасёлкаўскага сельсавета быў усталяваны адмысловы геадэзічны знак, які сведчыць пра гэту важную падзею.

Знаходжанне цэнтра Беларусі на Пухавіччыне – гэта не толькі гонар жыхароў за свой унікальны куток, але і своеасаблівы знак аб'яднання народаў, якія жывуць на гэтай выдатнай зямлі.

Пухавіцкі раён быў утвораны 17 ліпеня 1924 года. Знаходзіцца ў паўднёва-усходняй частцы Мінскай вобласці і мяжуе з Мінскім, Слуцкім, Старадарожскім, Уздзенскім, Чэрвенскім раёнамі Мінскай вобласці і Асіповіцкім раёнам Магілёўскай вобласці. Раён размешчаны ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.

На тэрыторыі раёна размешчана 303 населеных пункта, у тым ліку горад Мар'іна Горка, гарадскія пасёлкі Руденск, Свіслач, Праўдзінскі. Сярод сельскіх населеных пунктаў найболей буйнымі з'яўляюцца: пасёлак Дружны, аграгарадкі Пухавічы, Блонь, Дукора, Шацк, вёска Талька.

Адміністрацыйны цэнтр – горад Марьина Горка.

Колькасць насельніцтва раёна на 1 студзеня 2012 года складае 67,4 тысяч чалавек. Гарадское насельніцтва – 30,3 тысяч чалавек, сельскае – 37,1 тысяч чалавек. У горадзе Мар'іна Горка пражывае 21,2 тысяч чалавек.

Найбуйныя рэкі, якія праходзяць па тэрыторыі Пухавіччыны – Свіслач (з прытокамі Волма, Цітаўка, Таль) і Пціч (з прытокам Шаць). Ёсць два азёры – Сяргеевіцкае і Мацярынскае. Створана вадасховішча Міхайлаўскае.

Плошча раёна складае 2,44 тыс.кв.км., з іх:

- сельскагаспадарчых зямель – 109913 га,

- у тым ліку раллі – 75564 га,

- лясы займаюць – 99739 га.

22 ліпеня 2000 года горад набыў свой герб. У блакітным полі іспанскага шчыта на сярэбраным воблаку ў залатой мандроле Багародзіца ў чырвона-блакітных адзеннях з белым полагам.

У прамысловым комплексе раёна ажыццяўляюць дзейнасць звыш 90 арганізацый, у тым ліку 20 з іх з колькасцю працуючых ад 100 да 500 чалавек. Арганізацыі ажыццяўляюць знешнеэканамічную дзейнасць з 66 краінамі свету. Сельскагаспадарчай вытворчасцю займаецца 21 арганізацыя.

Раён прывабны для замежных фундатараў, пра што сведчыць дзейнасць больш 20 арганізацый з замежнымі інвестыцыямі.

На тэрыторыі Пухавіцкага раёна актыўна вядзецца жыллёвае будаўніцтва, развіта сацыяльная сфера, сфера гандлю і паслуг.

Усяго на тэрыторыі раёна зарэгістравана 1203 юрыдычныя асобы, з іх: 619 - суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, 69 - фермерскіх гаспадарак, 165 - садоўніцкіх таварыстваў, 39 -ЖБК, 17 - аграўсадзеб, а таксама размешчана 62 установы адукацыі, 31 клубная ўстанова, 38 бібліятэк (на 01.12.2013 г.), 6 дзіцячых школ мастацтваў, краязнаўчы музей, 161 спартовае збудаванне, 39 медыцынскіх устаноў, будаўнічы прафесійны ліцэй, аграрна-тэхнічны каледж, аздараўленчы цэнтр «Талька», абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі, аздараўленчы лагер «Лясная казка».

У Пухавіцкім раёне праводзіцца рэгіянальны фестываль песні і музыкі «Майскі вальс» на прыз кампазітара-земляка І.М.Лучанка, абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй». Турыстаў са шматлікіх краін свету прыцягвае сваёй самабытнасцю музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі».

У межах раёна знаходзяцца біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння.



Крыніца: http://www.pukhovichi.minsk-region.by/ru/region

Бібліятэкі-юбіляры
Талькаўская сельская бібліятэка (08.03.1949) -

65 гадоў з часу адкрыцця
Жаданай госцяй прыйшла кніга ў вёску Талька пасля рэвалюцыі 1917 г. У прыватным доме была адкрыта хата-чытальня. Перад вайной хату-чытальню змяніла багатая бібліятэка, для якой было пабудавана спецыяльнае памяшканне. Падчас баявых дзеянняў былі знішчаны ўсе кнігі, захаваліся толькі тыя, што засталіся на руках у чытачоў. З іх і пачаў фарміравацца кніжны фонд бібліятэкі.

8 сакавіка 1949 г. быў падпісаны загад № 4 аддзела культуры Пухавіцкага раённага Савета “Аб адкрыцці Талькаўскай хаты-чытальні”.

Зараз бібліятэка з’яўляецца не толькі прапагандыстам кнігі і захавання кніжных багаццяў, але і арганізатарам вольнага часу наведвальнікаў. Вядзецца цікавая работа па выхаванню беларускасці, павагі да сваёй Радзімы, яе гісторыі і культуры.

Фонд бібліятэкі налічвае 6,5 тыс. экзэмпляраў, з іх больш за 2,2 тыс. выданняў – на беларускай мове. Штогод тут абслугоўваюцца болей 400 чытачоў, з якіх 90 – дзеці ва ўзросце да 15 гадоў.

Пры наведванні бібліятэкі ў першую чаргу звяртае на сябе ўвагу этнаграфічны куток і выстава прадметаў сялянскага побыту “Зазірні ў мінулае”, экспанаты якіх запрашаюць пазнаёміца з прыладамі працы і хатняга побыту.



d:\издательская деятельность\фото с телефона\images\фото-1512.jpgd:\издательская деятельность\фото с телефона\images\фото-1514.jpg


Бібліятэкар Свідзінская Святлана Феліксаўна праводзіць краязнаўчыя ўрокі, экскурсіі, падчас якіх чытачы знаёмяцца з гісторыяй краіны, раёна, вёскі.

Важным носьбітам сацыяльнай памяці нацыі, асновай яе духоўнасці з’яўляецца родная мова. Работу бібліятэкі, накіраваную на захаванне роднай мовы, можна разглядаць як важны ўклад у адраджэнне нацыянальнай спадчыны. Штогод у бібліятэцы ладзяцца “Каласавіны” – мерапрыемствы, прымеркаваныя да дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

З 2007 года праводзяцца заняткі ў “Школе бяспекі”. Мэты і задачы клуба: дапамагчы дзецям і падлеткам авалодаць асновамі бяспекі жыццядзейнасці; фарміраваць і развіваць разуменне неабходнасці выбару бяспечнага ладу жыцця; дапамагчы авалодаць навыкамі папярэджання небяспечных сітуацый; прапагандаваць неабходныя ўсім веды па бяспецы жыцця.
Пухавіцкая сельская бібліятэка (10.03.1949) –

65 гадоў з часу адкрыцця
Гісторыя Пухавіцкай сельскай бібліятэкі пачыналася ў цяжкі пасляваенны час са звычайнай хаты-чытальні, якая размяшчалася пры сельскім Савеце. 10 сакавіка 1949 г. аддзелам культуры Пухавіцкага раённага Савета быў падпісаны загад № 3 аб адкрыцці бібліятэкі. Праблем у той час было шмат: не хапала абсталявання, мэблі, а галоўнае – кніг. Але жыхары вёскі з ахвотай сталі прыходзіць сюды.

З 2005 года бібліятэка размяшчаецца ў Пухавіцкім Доме культуры. Абслугоўванне чытачоў вядуць Раўтовіч Святлана Сяргееўна і Гурыновіч Валянціна Міхайлаўна.



s5002996

Напрамкі ў рабоце бібліятэкі: прапаганда здаровага ладу жыцця, патрыятычные і прававое выхаванне, арганізацыя вольнага часу дзяцей і падлеткаў, распаўсюджванне экалагічных і краязнаўчых ведаў. У 2009 годзе бібліятэка ўдзельнічала ў XVII рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Пастаянныя карыстальнікі бібліятэкі – школьнікі і пенсіянеры, рабочыя і служачыя. Для іх афармляюцца цікавыя тэматычныя выставы, праводзяцца самыя розныя мерапрыемствы: гадзіны цікавых паведамленняў, літаратурна-музычныя гадзіны, вечарыны. Для юных чытачоў працуе клуб “Акадэмія дамашніх чараўнікоў” (2001). Людзі сталага ўзросту з захапленнем наведваюць пасяджэнні клуба “Залатая восень” (2002). За час свайго існавання клубы набылі папулярнасць.

Штогод ў бібліятэцы ладзіцця цікавыя мерапрыемствы “Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі” і “Летніх чытанняў”.



Фонд інфармацыйных дакументаў бібліятэкі налічвае 5,5 тыс. экзэмпляраў. Штогод да паслуг бібліятэкі звяртаюцца больш за 900 карыстальнікаў, сярод якіх звыш 200 – аматары кнігі ва ўзросце да 15 год. За год чытачам выдаецца больш за 14 тыс. экзэмпляраў кніг і перыядычных выданняў.
Дружненская дзіцячая бібліятэка (23.11.1989) –

25 гадоў з часу адкрыцця
У зоне абслугоўвання бібліятэкі знаходзіцца дзіцячае насельніцтва пасёлка Дружны, а таксама іх бацькі, бабулі і дзядулі, настаўнікі.

Штогод да паслуг бібліятэкі звяртаюцца звыш 600 чытачоў. Колькасць наведванняў складае больш за 3,3 тыс., кнігавыдача – больш за 9 тыс. экзэмпляраў.

З 2012 года бібліятэчным абслугоўванем юных аматараў кнігі і чытання займаецца Ефіменка Святлана Аляксандраўна.

Галоўная задача бібліятэкі – мэтанакіраванае абслугоўванне чытачоў, стварэнне спрыяльных умоў для самаразвіцця дзяцей, фарміраванне патрэбы ў чытанні, якаснае задавальненне інфармацыйных запытаў, падтрымка творчых здольнасцей дзяцей, развіццё зацікаўленасці спадчынай беларускага народа, умацаванне ідэй беларускасці, краязнаўчая работа, экалагіінае выхаванне і інфармаванне, прапаганда здаровага ладу жыцця. Вялікая ўвага надаецца мерапрыемствам па выхаванню культуры чытання.

Праводзіцца работа па выхаванню ў дзяцей патрэбы ў сістэматычным чытанні. З гэтай мэтай аказваецца дапамога ў выбары літаратуры, вядзецца штодзённая размова аб беражлівых адносінах да кнігі. Падтрымліваецца сувязь са школай, дзіцячым садам “Сонейка”, разам з імі праводзяцца масавыя мерапрыемствы.

Праводзіцца шмат цікавых і разнастайных мерапрыемстваў: падарожжы па старонках любімых кніг, літаратурна-пазнавлаьныя гульні, віктарыны, конкурсна-гульнёвыя праграмы, творчыя конкурсы. У 2013 годзе пры бібліятэцы створаны тэатральны гурток “Вясёлка”. Праз кнігу вядзецца выхаванне ў чытачоў міласэрнасці, добразычлівасці, сумленне, фарміруецца культура паводзін.

Бібліятэчныя аматарскія аб’яднанні–юбіляры
25 гадоў клубу “Крыніца” (1989) d:\издательская деятельность\календари\календари 2014\media\image2.jpeg

Шацкай сельскай бібліятэкі
Удзельнікамі клуба “Крыніца” з’яўляюцца 15 аматараў кнігі – чытачоў бібліятэкі старэйшага ўзросту. Кірунак работы аб’яднання: знаёмства з творамі айчыннага і замежнага мастацтва і літаратуры, прапаганда ўсіх жанраў народнай творчасці, педагагічных і медыцынскіх ведаў, здаровага ладу жыцця. Дэвізам клуба сталі словы Якуба Коласа:

Хай святло навукі яснай

Заблішчыць, як сонца ўсход.

Няхай родным словам шчасна

Загаворыць наш народ.

Мэта клуба: пазнаёміць з культурай і літаратурай Беларусі, з невядомай і малавядомай спадчынай беларускіх пісьменнікаў, чытаць і абмяркоўваць лепшыя творы сучасных беларускіх аўтараў.


15 гадоў клубу “Залаты ўзрост” (1999) d:\издательская деятельность\календари\календари 2014\media\image1.jpeg

Свіслацкай гарпасялковай бібліятэкі

свіслацкая гарпасялковая бібліятэка

Клуб людзей пажылога ўзросту

свіслацкая гарпасялковая бібліятэка

Клуб людзей пажылога ўзросту
Клуб аб’ядноўвае аматараў кнігі і чытання старэйшага ўзросту. Дэвізам клуба сталі словы паэта М. Забалоцкага: “Душа обязана трудиться и день, и ночь, и день, и ночь”. У Статуце клуба запісана: “Членом клуба может быть: каждый, желающий сделать свой досуг интересным для себя и других; каждый, стремящийся поделиться своими взглядами на жизнь; каждый, кто не смотря на свой возраст - молод, бодр, активен, жизнерадостен”.

На свае пасяджэнні ўдзельнікі клуба збіраюцца штомесяц. Цікавыя і разнастайныя сустрэчы адбываюцца ў форме вечарын духоўнасці, паэтычных калейдаскопаў, святочных агеньчыкаў, сустрэч-дыялогаў, краязнаўчых вандровак, гадзін дабрыні, фальклорных вечарын і г.д. Штогод адбываюцца сустрэчы ўдзельнікаў клуба з падлеткамі і моладдзю, маладымі сем’ямі, абмеркаванне важных пытанняў.


10 гадоў летняму клубу “Том і Джэры” (2004) Мар’інагорскай гарадской бібліятэкі
С надыходам летніх канікул жыццё ў бібліятэцы мяняецца. Лета – час зніжэння чытацкай актыўнасці. Бібліятэкары найшлі выйсце з гэтага становішча арганізацыяй дзіцячага летняга клуба “Том і Джэры”.

Дэвізам клуба: “Ужасно интересно всё то, что неизвестно”.


Клуб працуе па трох накірунках: экалагічнае, краязнаўчае і літаратурнае. Выкарыстоўваюцца розныя формы: віктарыны, красворды, літаратурныя марафоны, экалагічныя агентствы, гульні-падарожжы, краязнаўчыя экспедыцыі і інш.

Штогод сярод юных чытачоў у межах клуба праводзіцца конкурс творчых работ з прыроднага матэрыялу. На працягу ўсяго лета ў чытальнай зале бібліятэкі працуе творчая майстэрня.

Цікавіць дзяцей яшчэ і тое, што за ўдзел і конкурсах і за творчыя работы яны зарабляюць “біблы” – бібліятэчныя грошы, на якія набываюць тавары ў бібліятэчным магазіне.


10 гадоў клубу “Чароўны куфэрак” (2004) d:\издательская деятельность\календари\календари 2014\media\image2.jpeg

дзіцячай раённай бібліятэкі

Клуб ставіць мэтай выхаванне ў дзяцей пауцця прыгожага і добрага праз рэкламу казак рускіх, беларускіх і замежных пісьменнікаў. Яго наведваюць выхаванцы старэйшай групы дзіцячага садка № 2. Пасяджэнні клуба прысвячаюцца юбілеям знакамітых пісьменнікаў-юбіляраў года. Дэвізам клуба сталі словы: “Пусть герои сказок дарят вам тепло. Пусть добро на свете побеждает зло”.

Мэта клуба: зрабіць усё магчымае, каб дзеці не былі абыякавымі да казкі, навучыліся перажываць прыгоды герояў, асэнсоўваць утоеныя ў казках пачуцці, каб у дзецях працягвалі гучаць пяшчотныя і чыстыя званочкі любові і добрых адносін да свету, да людзей, што жывуць побач.

Задача клуба: выпрацаваць у дзяцей сістэму ў чытанні казак, літаратурны густ.

Пасяджэнні клуба праводзяцца ў выглядзе падарожжаў па розных краінах, падчас якіх дзеці знаёмяцца не толькі з творчасцю вялікіх казачнікаў, але і з гісторыяй напісання казкі, з гісторыяй краіны-радзімы пісьменніка.


Прадпрыемствы і ўстановы-юбіляры
ААТ “Пухавіцкая кардонная фабрыка” (1899)

115 гадоў з часу заснавання
Адно са старэйшых цэлюлозна-папяровых прадпрыемстваў Беларусі, уваходзіць у склад канцэрна “Беллеспаперапрам”. Заснавана як фабрыка “Яніна” (у гонар дачкі памешчыка Каржанеўскага) для выпрацоўкі бурага драўніннага кардону.

У 1991 г. фабрыка атрымала гаспадарчую самастойнасць – ператворана ў прадпрыемства з усімі юрыдычнымі правамі.

Прадукцыя фабрыкі: кардон для вырабу асобных дэталяў мюблі, кардон для скрыняў, кардон для кніжных пераплётаў, скрыні для прамысловых і харчовых тавараў.

З 2006 г. ААТ «Пухавіцкая кардонная фабрыка» пачала вырабляць піламатэрыялы, у тым ліку дошку падлогі, вагонку, плінусы.

Асноўнымі спажыўцамі прадукцыі з'яўляюцца паліграфічныя, мэблевыя прадпрыемствы, прадпрыемствы, якія выпускаюць малочную прадукцыю, спажыўцы піламатэрыялаў.

Удзельная вага экспартуемай прадукцыі складае больш 50%. Прадукцыя экспартуецца ў Польшчу, Літву, Латвію, Расію, Малдову, Украіну, Геррманію, Узбекістан.

Крыніца: http://www.uralcci.com/kp/kategoriya
ААТ “Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод” (1929)

85 гадоў з часу заснавання
У 1929 г. на панскай сядзібе Падблонь адкрыўся прамкамбінат, які малоў зерне, выпускаў сталярныя вырабы, займаўся кавальскімі работамі. Пазней тут абсталявалі сталярную майстэрню, бляхарны і слясарна-такарны цэхі, кузню. На камбінаце працавалі 50 чалавек.

У гады Вялікай Айчыннай вайны немцы вывезлі абсталяванне, а ў яго памяшканнях размясцілі лагер ваеннапалонных. Пасля выгнання ворагу ў ліпені 1944 г. камбінат аднавіў работу млына і ўсіх майстэрняў.

У 1948 г. стаў працаваць ліцейны цэх, які выпускаў саломарэзкі, алюміневыя гаршкі і скавароды, паілкі і інш. У 1969 г. на базе прамкамбіната створаны ліцейна-механічны завод.

У 1970-х гг. была праведзена рэканструкцыя прадпрыемства, здадзены ў эксплуатацыю механічны цэх, кацельня. З 1989 г. завод стаў доследна-эксперыментальным. У гэты час была засвоена новая прадукцыя – цюбінгі металічныя.

З 2001 г. прадпрыемства перайменавана ў ААТ “Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод”. У цяперашні час асноўны від прадукцыі – цюбінгі чугунныя – галоўны будаўнічы элемент пры пракладцы і будаўніцтве метро. Пачынаючы з 1989 г. гэты від прадукцыі займае ў аб’ёме вытворчасці больш за 80%.

Асноўнымі відамі вытворчасці з’яўляюцца вытворчасць вырабаў з чыгуну, металаапрацоўка, выраб люкаў каналізацыйных і тэлефонных, рашотак ліўневых дрэнажных, цюбінгаў чыгунных для КУП “Мінскметрабуд”, кармушак для парасятаў, пячное ліццё, замкі навясныя, адліўкі любой складанасці па заяўцы спажыўца, мастацкае ліццё, выраб металаканструкцый.d:\все фотографии\мой город\s5005630.jpg

Са жніўня 2011 г. выпускаецца латковая пліта для метрабуда. Чыгуначная пліта, якая выліваецца мятровым квадратам таўшчынёй да 35 міліметраў і рабром жорсткасці 45 міліметраў, вытрымлівае ціск шпал і рэек, якія манціруюць на іх, а таксама электравоза і вагонаў з пасажырамі.
Пухавіцкі малочны завод” (1959)

55 гадоў з часу заснавання
Раней малако прымалася і пераапрацоўвалася на прымітыўных прадпрыемствах Мар’інай Горкі, Рудзенска, Талькі. У 1959 г. у Мар’інай Горцы пабудаваны малочны завод, які ў асноўным выпускаў пастэрызаванае малако. У 1980-х гг. была праведзена рэканструкцыя прадпрыемтсва, што дала магчымасць вырабляць таксама тварог, смятану, клінковы сыр. У 1990 г. на заводзе была арганізавана расфасоўка творагу ў форме брыкетаў на 250 г., а з 1992 г. – малака і кефіру. З 1993 г. на прадпрыемстве фасавалася смятана ў пакетах па 500 г.

З 2007 г. малочны завод стаў Пухавіцкім вытворчым участкам Слуцкага сыраробчага камбіната.
d:\все фотографии\мой город\фото0200.jpg


Музейны комплекс старажытных

народных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі” (1994)

20 гадоў з часу заснавання
Музей матэрыяльнай культуры “Дудуткі” адкрыты ў кастрычніку 1994 г. выдавецка-паліграфічным прадпрыемствам “Поліфакт”, якое стварыў і ўзначаліў ў пачатку 1990-х гг. беларускі публіцыст, пісьменнік Яўген Дамінікавіч Будзінас. Музей знаходзіцца на тэрыторыі былога маёнстка Ельскіх Дудзічы (за 800 м ад вёскі Дудзічы, 38 км ад Мінска на усход па Слуцкай шашы).

Візітнай карткай з’яўляецца млын, перавезены з Гомельшчыны. У “Дудутках” па старадаўніх рэцэптах пякуць хлеб, гатуюць стравы, напоі. У ганчарнай майстэрні выраблюяць гліняны посуд, цацкі. Музей развіваецца ў суладдзі са звычайнай сельскагаспадарчай дзейнасцю.

Сёння можна смела сказаць, што музейны комплекс «Дудуткі» - гэта адзін з самых папулярных і знакамітых музеяў Беларусі. Вось ужо амаль 20 гадоў не толькі нашы турысты, але і госці з усяго свету з радасцю едуць сюды, бо ў «Дудутках» можна не толькі карысна правесці час, з галавой акунуўшыся ў гісторыю, але і выдатна адпачыць!

Менавіта тут сустракаюцца мінулае і сапраўднае, мерны побыт старадаўняй шляхецкай сядзібы мінулых стагоддзяў і выгода сучаснага турыстычнага цэнтра, беларускае народнае рамяство і ўсё неабходнае для камфортнага адпачынку. Тут вам заўсёды рады прапанаваць знаёмства з укладам панскага двара, працай майстроў, якія ўзновяць старадаўнія тэхналогіі ў дзеянні, кулінарнай спадчынай нашых продкаў, чароўнай прыродай краю, дзіўным жывёльным светам.

Вандраванне ў «Дудуткі» - жывое дакрананне да культуры і сакрэтаў старадаўняга рамяства беларускай зямлі. Мноства рамёстваў здабыло сваё другое нараджэнне ў руках дудуткаўскіх майстроў - захавальнікаў старажытных беларускіх традыцый.

У музейным комплексе «Дудуткі» вас чакаюць:


  • рамесныя майстэрні (кавальня, ганчарная майстэрня, майстэрня дрэваапрацоўкі, саломапляцення, лозапляцення, ткацтва, пякарня, сыраварня, бровар);

  • кафэ «Дудуткі» і «Карчма», дзе можна паспрабаваць стравы беларускай кухні;

  • бар «Шынок», дзе вы зможаце перакусіць і паспытаць панскай «гарэлкi»;

  • заасад (коні, поні, ішак, страўсы, казуля, дзікі, паўліны, фазаны, хатнія жывёлы і птушка);

  • лазня на беразе ракі;

  • камфартабельная гасцініца «Пціч» на шэсць нумароў.

Таксама недалёка ад музея знаходзяцца царква св. Іаана Хрысціцеля, пабудаваная ў 2008 г. і асвячоная мітрапалітам Філарэтам.

Крыніца: http://www.usebelarusy.by/ru/content/krayaglyady/

Школы-юбіляры

Блонская сярэдняя школа (1869) – 145 гадоў

Блужская сярэдняя школа (1869) – 145 гадоў.

Бор-Слабадская сярэдняя школа (1879) – 135 гадоў.

Мар’інагорская сярэдняя школа № 4 (1964) – 50 гадоў.

Рудзенская сярэдняя школа (1924) – 90 гадоў.

Турынская сярэдняя школа (1869) – 145 гадоў.

Мар’інагорская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа (1959) – 55 гадоў.

Мар’інагорская дзіцячая школа мастацтваў (1959) – 55 гадоў.
Пісьменнікі-юбіляры
6 студзеня – Карлюкевіч Алесь (Аляксандр Мікалаевіч) (1964, в. Зацітава Слабада), публіцыст, краязнавец, літаратуразнавец, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1985) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002). У 1981-1995 гг. служыў ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. Працаваў у газетах «Звязда» (1995-1998), «Чырвоная змена» (1998-2002) - галоўны рэдактар, «Советская Белоруссия» (2002-2006). У 2006-2011 гг. дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Адначасова ў 2009-2011 гг. галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», што ўваходзіла ў склад РВУ.

8 лістапада 2011 г. прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда». З лістапада 2012 г. - адначасова выконваючы абавязкі, са снежня 2012 - дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда». З кастрычніка 2011 года адначасова з'яўляецца старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі - 50 гадоў з дня нараджэння.

Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/Алесь_Мікалаевіч_Карлюкевіч

9 красавік – Пісарык Алесь (Пісарчык Аляксандр Уладзіміравіч) (1954), паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. У творчым багажы ўжо звыш дваццаці зборнікаў паэзіі, усе вершы пранікнёна лірычныя. Стрымана піша паэт аб паўсядзённым жыцці. Лёс Бацькаўшчыны знайшоў сваё адлюстраванне на старонках кніг. А колькі напісана вершаў пра малую радзіму – вёску Дукора! d:\издательская деятельность\календари\календари 2014\media\image5.jpeg



Там трынаццацігадовым школьнікам ён пачаў пісаць. Першыя вершы былі сатырычныя, друкаваліся ў раённай газеце “Сцяг працы” ў Мар’інай Горцы. Тады ж, каб не быць выкрытым аднавяскоўцамі, пра якіх пісаў у гумарыстычных вершах, Аляксандр Уладзіміравіч Пісарчык стаў падпісваць свае вершы іменем Алесь Пісарык.

Пасля службы ў арміі, у 1975 годзе, Алесь Пісарык працаваў у газеце “Чырвоная змена”. Тады і пачалося супрацоўніцтва з Пятром Біталём, Валянцінай Русакевіч, Міхасём Курылам, Віктарам Шніпам.

Віктар Гардзей у прадмове да зборніка “Пакуль гарыць мая зара” піша: “Зборнік мае тры раздзелы: першы – гэта ўвогуле шчырая сыноўняя споведзь А. Пісарыка перад роднай Беларуссю, другі прысвечаны бацькам, усім добрым і прыветным беларусам, трэці і, можа, ці не самы хвалюючы раздзел – то моцны, сканцэнтраваны, вялікім пачуццём паэтычны сказ пра пяшчотнае каханне” – 60 гадоў з дня нараджэння. Крыніца: http://psl.by/?p=5386

Землякі-юбіляры

(вядомы толькі год нараджэння)
Бонч-Асмалоўскі Радзівон Анатольевіч (1884, в. Блонь - 1938), рэвалюцыянер. У 1904-1908 г. – член партыі эсэраў, быў за гэта арыштаваны ў снежні 1905 г. і асуджаны на 9 гадоў зняволення ў крэпасці. Адбыўшы пакаранне ў 1912-1915 гг. вучыцца на Пецярбургскіх вышэйшых сельскагаспадарчых курсах, затым працуе ў земскіх камітэтах і ўстановах, харчовых камітэтах Ігуменя і Мінска. З 1923 года сакратар, загадчык сельскагаспадарчай секцыі Дзяржплана БССР. Шэраг яго ідэй закладзены ў асновы зямельных кодэксаў. Распрацаваў пытанні развіцця кааперацыі, саўгаснага будаўніцтва на Беларусі.

У ліпені 1930 года разам з Г.І.Гарэцкім, Л.Р.Опрам, А.А.Рыбаковым і іншымі арыштаваны органамі ДПУ БССР. У 1931 годзе беспадстаўна асуджаны за “прыналежнасць да Беларускага філіяла Працоўнай сялянскай партыі”. Да 1936 года працаваў на будаўніцтве Беламор-Канала.

У 1938 г. – эканаміст, планавік на хімфармзаводзе ў г.Чыкмент. У чэрвені 1938 г. арыштаваны органамі НКУС Паўднёва-Казахстанскай вобласці – па абвінавачванню ва ўдзеле ў “шкодніцкай контррэвалюцыйнай арганізацыі” і “шпіянажы на карысць японскай разведкі”.

10.10.1938 года рашэннем “тройкі” пры ўпраўленні НКУС па Паўднёва-Казахстанскай вобласці на падставе “уласных прызнанняў” асуджаны да вышэйшай меры пакарання – 130 гадоў з дня нараджэння.



Сапун Ганна Паўлаўна (1899, в. Варонічы), удзельніца Грамадзянскай вайны, грамадскі дзеяч. З 16 гадоў працавала прачкай у ваенным шпаталі. У мае 1917 г. – член рабоча-сялянскага камітэта шпіталю. У лютым 1918 г. дабравольна пайшла ў Чырвоную Армію. Была санітаркай 9 арміі Паўднёвага фронту. З 1919 г. старшыня дзіцячай камісіі пры Растоўскім губваенкамаце. З 1921 г. – у Беларусі: загадчык эканамічнага аддзела Барысаўскага, Мінскага павятовых камітэтаў партыі, Мінскага губвыканкама. Дэлегат 3-й Міжнароднай канферэнцыі камуністак (Масква, 1924 г.). З 1932 г. працавала ў апараце ЦК КП(б)Б. У гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася ў блакадным Ленінградзе. Пасял вайны працавала ва Усесаюзным таварыстве сляпых. У 1960 г. узнагароджана ордэнам “Знак пашаны” – 115 гадоў з дня нараджэння.

Маргелаў Мікіта Раманавіч (1889), Ганаровы грамадзянін г. Мар’іна Горка (1964), працаваў намеснікам старшыні вулічнага камітэта вуліцы Чырвонаармейскай, прымай актыўны ўдзел у грамадскай працы – 125 гадоў з дня нараджэння.

Коржаль Іосіф Уладіміравіч (1904), Ганаровы грамадзянін г. Мар’іна Горка (1964). З 1961 г. з’яўляўся дэпутатам Мар’інагорскага гарадскога савета дэпутатаў, прымаў актыўны ўдзел у грамадскай працы па дабраўпарадкаванню горада – 110 гадоў з дня нараджэння.

Вітаўтава Марыя Рыгораўна (1904), Ганаровы грамадзянін г. Мар’іна Горка (1964). Больш за 40 гадоў працавала ў галіне аховы здароўя, з’яўлялася дэпутатам Ма’інагорскага гарадскога Савета дэпутатаў – 110 гадоў з дня нараджэння.

Калясень Аляксандр Карнеевіч (1914 - 1978), Заслужаны настаўнік БССР (1968). Працаваў настаўнікам матэматыкі, інспектарам аддзела адукацыі раёна, намеснікам дырэктара вочна-завочнай сярэдняй школы. Узнагароджаны медалямі, ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР – 100 гадоў з дня нараджэння.

Родзічкін Павел Кірылавіч (1914), Заслужаны настаўнік БССР (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1952 г. скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Выкладчык, дырэктар Смальнянскага сельскагаспадарчага тэхнікума (1952-1965). З 1965 г. працаваў выкладчыкам Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума. Узнагароджаны медалямі “За баявыя заслугі”, “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За перамогу над Германіяй” і многімі іншымі – 100 гадоў з дня нараджэння.

Шац Раіса Барысаўна (1914), Ганаровы грамадзянін г. Мар’іна Горка (1966). Працавала кіраўніком баклабараторыі санэпідаддзела Мар’інагорскай бальніцы, з’яўлялася дэпутатам Мар’інагорскага гарадскога Савета дэпутатаў – 100 гадоў з дня нараджэння.

Грабко Міхаіл Мінавіч (1914), Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі СССР (1955). Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1939), працаваў заатэхнікам ў калгасах і саўгасах краіны (1940-1954), дырэктар, заатэхнік-селекцыянер дзярплемзавода “Індустрыя” Пухавіцкага раёна (1955-1984). Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ганаровай граматай Вярхоўнага савета БССР, медалямі – 100 гадоў з дня нараджэння.

Пятроўскі Іван Іванавіч (1924, в. Блонь - 1973), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1955), дацэнт (1957). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДУ (1950), аспірантуру па эксперыментальнай фізіцы (1953). Працаваў ў БДУ выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам. Узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяна, Чырвонай Зоркі, медалём “Партызану Вялікай Айчыннай вайны” – 90 гадоў з дня нараджэння.


Землякі-юбіляры

(дакладна вядома дата нараджэння)
Студзень

1 студзеня – Барысевіч Віктар Іванавіч (1939, в. Омельна), доктар эканамічных навук (1994), прафесар (1997). Скончыў Рыжскі інстытут грамадзянскай авіяцыі. (1963). Працаваў у Туркменскім упраўленні грамадзянскай авіяцыі (1963-1969), Галоўным упраўленні грамадзянскай авіяцыі ў Мінску. З 1994 г. загадчык кафедры Беларускага эканамічнага ўніверсітэта. Узнагароджаны ганаровай граматай Вярхоўнана Савета Рэспублікі Беларусь – 75 гадоў з дня нараджэння.

6 студзеня – Карлюкевіч Алесь (Аляксандр Мікалаевіч) (1964, в. Зацітава Слабада) - 50 гадоў з дня нараджэння (гл. “Пісьменнікі-землякі).

5 студзеня – Падгайны Міхаіл Васільевіч (1954, в. Ізбішча), беларускі дзяржаўны дзеяч. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1975), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1991). Працоўную дзейнасць пачаў у якасці інжэнера-тэхналога Мінскага вытворчага аб’яднання вылічальнай тэхнікі. Быў на партыйнай працы. Працаваў на пасадзе намесніка Міністра культуры рэспублікі. Затым кіраваў Камітэтам па справах моладзі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. 3 лютага 1997 г. быў прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 3 снежня 1997 г. з'яўляецца Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па друку Рэспублікі Беларусь. З 24 верасня 2001 г. па 6 жніўня 2003 г. - міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь – 60 гадоў з дня нараджэння.

17 студзеня – Немагай Ганна Аляксандраўна (1919), Заслужаная настаўніца Беларусі. Працавала настаўніцай у Паддзягцярскай пачатковай школе Блужскага сельсавета (1944-1966). Першая настаўніца Героя Савецкага Саюза воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Чэпіка. Узнагароджана медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР – 95 гадоў з дня нараджэння.

28 – Шпілеўскі Эдуард Міхайлавіч (1939, в. Скобраўка), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1974), дацэнт (1979). Скончыў у 1962 г. фізічны факукльтэт БДУ, дзе застаўся працаваць выкладчыкам. Дэкан фізічнага факультэта БДУ (1979-1986). Аўтар 290 навуковых прац і метадычных дапаможнікаў. Ім падрыхтаваны 5 кандыдатаў навук. Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” – 75 гадоў з дня нараджэння.



Люты

18 лютага – Будзінас Яўген (1944 - 2007), пісьменнік, публіцыст, сцэнарыст, выдавец, лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1985), заснавальнік музейнага комплекса старажытных народных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі” – 70 гадоў з дня нараджэння.


Сакавік

3 сакавіка – Крандо Мікалай Паўлавіч (1904, чыг. ст. Талька - 1989), генерал-лейтэнант (1960). Скончыў Ваенна-гаспадарчую акадэмію (1939), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі генеральнага штаба (1950). У Чырвонай Арміі з 1926 г. З 1939 г. служыў у беларускай ваеннай акрузе. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі (1939), савецка-фінляндскай вайны (1939-1940). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, 3-м Прыбалтыйскім і 1-м Далёкаўсходнім фронтах. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Прыбалтыкі. Начальнік аддзялення, групы і аддзела штаба Упралення тылу Заходняга фронту, начальнік факультэта, кафедры Ваеннай акадэміі. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 8 ордэнамі і медалямі – 110 год годаў з дня нараджэння.

8 сакавіка – Крэмень Антон Сцяпанавіч (1929, в. Любін), Герой Сацыялістычнай працы (1964), Заслужаны будаўнік БССР (1963). З 1946 г. працаваў на будоўлях Мінска, з 1953 г. экскаватаршчык Віцебскага будтрэста, з 1969 г. механік упралення механізаціі трэста № 15 “Нафтабуд”. Званне Героя прысвоена за поспехі ў будаўніцтве Гродненскага азотнатукавага, 1-га Салігорскага калійнага камбінатаў і Полацкага нафтаперапрацоўчага завода. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-1971 гг. – 85 гадоў з дня нараджэння.

8 сакавіка – Парэчын Рыгор Яўхімавіч (1894, в. Задашчэнне - 1938), беларускі правазнавец. У 1924 г. скончыў 1-ы Маскоўскі ўніверсітэт. З 1921 г. працаваў у Паўнамоцным прадстаўніцтве БССР пры ўрадзе РСФСР. З 1924 г. намеснік старшыні Камісіі заканадаўчых меркаванняў пры СНК БССР. З 1931 г. у Інстытуце Савецкага будаўніцтва і права АН БССР. Працаваў у Інстытуце беларускай культуры, Інстытуце эканомікі АН БССР. Даследаваў пытанні савецкай федэрацыі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР. У 1937 г. быў арыштаваны і ў 1938 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Растраляны 28 чэрвеня 1938 г. Рэабілітаваны 1 жніўня 1957 г. – 120 гадоў з дня нараджэння.

13 сакавік – Лапко Мікалай Маркавіч (1934, в. Пухавічы), заслужаны будаўнік БССР (1976). Працаваў у міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі ў г. Мар’іна Горка. Узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені, медалём “За працоўную адзнаку” – 80 гадоў з дня нараджэння.

19 сакавіка – Томчын Ілья Лазаравіч (1904), Ганаровы грамадзянін г. Мар’іна Горка (1966). Працаваў дырэктарам Пухавіцкага райхарчкамбіната. Выбірайся дэпутатам Мар’інагорскага гарсавета з 1953 г. – 110 годаў з дня нараджэння.



24 сакавіка – Крук Іван Фёдаравіч (1909, в. Забалоцце - 1992), беларускі вучоны ў галіне таваразнаўства, доктар тэхнічных навук, прафесар (1971). У 1944-1967 гг. працаваў у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі (з 1962 г. – загадчык кафедры). Аўтар шматлікіх навуковых прац па даследаванні таваразнаўчых, біяхімічных і тэхналагічных уласцівасцей збожжа і прадуктаў іх перапрацоўкі – 105 гадоў з дня нараджэння.

Красавік

4 красавіка – Мазанік Алена Рыгораўна (1914, в. - 1996), удзельніца Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943), Заслужаны работнік культуры Беларусі (1980). Выбухам пастаўленай её міны па заданні камандавання партызанскага атарада “Дзіма” ў ноч на 22 верасня 1943 г. быў знішчаны кат беларускага народа генаральны камісар В.Кубэ. Скончыла Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1948), Мінскі педагагічны інстытут (1952). З 1948 г. у Міністэрстве дзяржаўнага кантролю БССР. У 1952-1960 гг. намеснік дырэктара бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук. Аўтар кнігі “Помста” (2-е выд. 1988) – 100 гадоў з дня нараджэння.

9 красавік – Пісарык Алесь (Пісарчык Аляксандр Уладзіміравіч) (1954) – 60 гадоў з дня нараджэння (гл. “Пісьменнікі-землякі).

16 красавіка – Луцэвіч Алег Вікенцьевіч (1924, в. Дубраўка), мастак, графік, член Беларусага саюза мастакоў (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызан атрада імя Суворава 2-й Мінскай брыгады. Адзін з первых супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з ліпеня 1944). Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1940-1941), Маскоўскі мастацкі інстытуі імя В. Сурыкава (1945-1951). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1957 г. Працаваў у кніжнай, часопіснай і станкавай графіцы. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1956-1982) – 90 гадоў з дня нараджэння.

22 красавіка - Цітоў Валянцін Георгіевіч (1919 - 1951), Герой Савецкага Саюза (1945). У Савецкай Арміі з 1937 г. У 1939 г. скончыў Харкаўскае ваенна-пяхотнае вучылішча. Удзельнік баёў на рацэ Халхін-Гол у 1939 г. Пасля вайны працягваў службу ў арміі. Служыў у 8-й гвардзейскай танкавай дывізіі у г. Мар’іна Горка. Узнагароджаны ордэнам Леніна, Чырвонага Сцяга (двойчы), Кутузава ІІІ ступені, Аляксандра Неўскага, Чырвонай зоркі, медалямі. Пахаваны на могілках в.Блонь – 95 гадоў з дня нараджэння.

27 красавіка - Сяргееў Сяргей Сяргеевіч (1959, г. Мар’іна Горка), кандыдат фізічных навук. Скончыў Мінскі радыётэхнічны тэхнкум (1979), Маскоўскі інжынерна-фізічны інстытут (1984), аспірантуру пры ім (1987), працаваў там жа выкладчыкам. Генеральны дырэктар навукова-вытворчай асацыяцыі ААТ “ТЭХНА-АС” у г.Каломна (Расія) – 55 гадоў з дня нараджэння.

Май

2 мая - Буцэвіч Ванда Антонаўна (1909, г.п. Рудзенск - 1997), Герой Сацыялістычнай працы (1951). З 1944 г. брыгадзір паляводчай брыгады, з 1949 г. звеннявая па вырошчванні как-сагызу ў калгасе “Маяк сацыялізму”. З 1953 г. кіраўнік брыгады па вырошчванні агародніны, у 1960-1964 гг. – жывёлавод саўгаса “Рудзенскі”. Званне Героя прысвоена за атрыманне высокіх ураджаяў кок-сагызу – 105 гадоў з дня нараджэння.

15 мая - Шчэрба Віктар Васільевіч (1949, в. Хочын), кандыдат біялагічных навук (1985). Скончыў Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1985), біялагічны факультэт БДУ (1976). Працуе ў Інстытуце мікрабіялогіі НАН Беларусі вядучым навуковым супрацоўнікам. Аўтар 85 навуковых прац – 65 гадоў з дня нараджэння.

19 мая – Пакроўскі Мікалай Пракопавіч (1909 - 1976), Герой Савецкага Саюза (1944), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці. У жніўні 1941 г. арганізаваў і ўзначаліў патрызанскі атрад “Беларусь”. Пасля вайны – першы сакратар Барысаўскага гаркома, Баранавіцкага абкома КП(б)Б, у апараце ЦК КП(б)Б, Савеце Міністраў БССР – 105 гадоў з дня нараджэння.

20 мая – Алексютовіч Канстанцін Андрэевіч (1884, в. Бахаравічы - 1943), балетмайстар, педагог, пастаноўшчык сцэнічных варыянтаў танцаў, карагодаў, гульняў, аўтар беларускага танца “Бульба”. Скончыў Пецярбургскае тэатральнае вучылішча (1906). У 1921-1928 гг. – балетмайстар БДТ-1 (тэатр імя Янкі Купалы). Адначасова супрацоўнічаў з БДТ-З (пад кіраўніцтвам У.Галубка). У 1930-1937 гг. – балетмайстар Беларускага ТРАМа і Тэатра юнага гледача. У 1937-1941 гг. – галоўны балетмайстар Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі – 130 гадоў з дня нараджэння.



Чэрвень

16 чэрвеня – Ельскі Аляксандр Карлавіч (1834, в. Дудзічы - 1916), гісторык, этннограф, краязнавец, пісьменнік, перакладчык, публцыст, член Акадэміі ведаў у Кракаве. Скончыў Мінскую гімназію (1852). Удзельнічаў у Крымскай вайне (1853-1856). Пасля вайны выходзіць у адстаўку і пераязджае ў свой маёнтак Замосце. Актыўна займаецца гаспадаркай. Адмоўна ставіцца да прыгоннага права, выступае за яго адмену. Збірае помнікі гісторыі роднага краю, імкнецца данесці да іншых значнасць гэтай справы. З 1864 г. распачынае справу свайго жыцця – стварэнне бібліятэкІ, збор, сістэматызацыю і апісаннеІэкспататаў для Музея старажытнасці. Многа ўвагі надае збору, апрацоўцы і прапагандзе этнаграфічных, мовазнаўчых, літаратуразнаўчых і фальклорных матэрыялаў. У 1880-1890-я гг. супрацоўнічае больш як з 20 перыядычнымі выданнямі Беларусі, Польшчы, Расіі. Прымае актыўны ўдзел у грамадзянскім жыцці. Яшчэ пры жыцці Ельскага яго імя як гісторыка, этнографа, краязнаўцы, пісьменніка, перакладчыка і публіцыста стала вядомым за межамі Беларусі – 180 гадоў з дня нараджэння.

17 чэрвеня – Федасюк Валерый Міхайлавіч (1954, г. Мар’іна Горка), вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела, вынаходнік СССР, доктар фізіка-матэматычных навук (1992), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004). Працуе ў НАН Беларусі. З 1994 г. намеснік дырэктара інстытута па навуковай рабоце. Аўтар 11 прац, 30 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў за вынаходніцтва. З’яўляецца членам Міжнароднага электрахімічнага таварыства, ганаровым прафесарам універсітэта г. Сант’яга дэ Каспастэла – 60 гадоў з дня нараджэння.

24 чэрвеня – Жукоўскі Усевалад Фёдаравіч (1924 - 2003), заслужаны работнік культуры Беларусі (1992). Скончыў Мінскае музычае вучылішча імя М.Глінкі (1963). Удзельнік Вялікай айчыннай вайны. Працаваў дырэктарам Мар’інагорскай музычнай школы (1960-1983). Самадзейны кампазітар, музыкант, майстра народных інструментаў – скрыпак, цымбал, лір, дудак. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі – 90 гадоў з дня нараджэння.

24 чэрвеня – Прановіч Аляксандр Аляксандраіч (1944, в. Блужа), краязнавец, дырэктар Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея (з 1992). Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1968). Працаваў настаўнікам, дырэктарам Ананіцкай СШ, старшынёй Праўдзінскага пасялковага Савета (1978-1982), інструктарам, загадчыкам кабінета палітычнай асветы, загадчыкам арганізацыйна-палітычнага аддзела Пухавіцкага райкома партыі (1982-1991) – 70 гадоў з дня нараджэння.

28 чэрвеня – Філіпскіх Яўген Фёдаравіч (1914 - 1953), Герой Савецкага Саюза (1944). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны – на партыйнай рабоце ў Мінску – 100 гадоў з дня нараджэння.

Ліпень

1 ліпеня – Андросік Уладзімір Аляксандравіч (1934, в. Бор), Заслужаны будаўнік БССР (1976). З 1956 г. і да выхаду на пенсію працаваў рабочым, брыгадзірам, майстрам, прарабам у міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі г. Мар’іна Горка. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі – 80 гадоў з дня нараджэння.

15 ліпеня – Навасад Пётр Аляксандравіч (1939, в Шэлехава - 1994), спявак, заслужаны артыст Беларусі (1989). З 1960 г. артыст Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Беларусі. Валодаў моцным, роўным ва ўсіх рэгістрах голасам прыгожага тэмбру вялікага дыяпазону, дакладнай інтанацыяй. Яго выканальніцкая манера вылучалася абаяльнасцю, шчырасцю, эмацыянальнасцю. Выконваў адказныя сола ў праграмах калектыву, у тым ліку беларускія і рускія народныя песні – 75 гадоў з дня нараджэння.

27 ліпеня - Ваўпшасаў Станіслаў Аляксеевіч (1899 - 1976), Герой Савецкага Саюза (1944), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік Грамадзянскай вайны, нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны ў Іспаніі (1938-1939), савецка-фінляндскай вайны (1939-1940), разгрому Японіі (1945). Да 1958 г. у органах дзяржаўнай бяспекі – палкоўнік. Яго імем названа вуліца в г. Мінску, пагранічная застава – 115 гадоў з дня нараджэння.



Жнівень

1 жніўня – Жыгалка Таццяна Іосіфаўна (1919), Герой Сацыялістычнай працы (1958). Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі, укараненне дасягненняў навукі і перадавога вопуту. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955-1967), намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР (1964-1967) – 95 гадоў з дня нараджэння.

2 жніўня - Далідовіч Аляксандр Ільіч (1914, в. Ямнае - 1952), поўны кавалер ордэнаў Славы. З 1941 года на фронце, камандзір аддзялення разведкі, сяржант. Вызначыўся пры вызваленні Ленінградскай вобласці і на тэрыторыі Германіі. Каля г. Лядзенае Поле 21 чэрвеня 1944 г. у складзе разведгрупы пераправіўся цераз раку Свір, знішчыў 5 кропак праціўніка, узяў у палон 38 гітлераўцаў; к баі пад г. Кольберг 18 сакавіка 1945 г. выбіў ворага з траншэі і вёў бой да падыходу падмацавання. Пасля вайны жыў і працаваў у Мінску – 100 гадоў з дня нараджэння.

2 жніўня - Прышчэпчык Алег Васільевіч (1974, в. Капейнае), кандыдат біялагічных навук (2002), дацэнт (2003). Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (1996), аспірантуру (1999). Працуе выкладчыкам БДПУ імя М. Танка, аўтар шматлікіх навуковых прац – 40 гадоў з дня нараджэння.

7 жніўня - Вейсенгоф Генрых Уладзіслававіч (1859 - 1922), жывапісец, графік, скульптар, значную частку сваёй творчасці прысвяціў в. Русаковічы (радзіма маці мастака) – 155 гадоў з дня нараджэння.

10 жніўня – Луцэвіч Андрэй Піліпавіч (1919, в. Зазер’е - 1944), Герой Савецкага Саюза (1944). Удзельнік савецка-фінляндскай вайны (1939-1940). У Вялікую Айчыную вайну на фронце. Камандзір гарматы, старшы сяржант. Вызначыўся пры фарсіраванні Заходняй Дзвіны ў Віцебскай вобласці ў складзе 1-га Прыбалтыйскага фронту. Пад агнём праціўніка 24 чэрвеня 1944 г. знішчыў 4 кулямёты і мінамёт, на падручных сродках у ліку першых фарсіраваў раку з гарматай і агнём з яе садзейнічаў захопу і пашырэнню плацдарма. Загінуў 17 ліпеня 1944 г., пахаваны на ваенных могілках каля вёскі Смалвас (Літва). Навечна занесены ў спісы батараі, якой прысвоена яго імя. На радзіме героя ў в. Зазер’е ўстаноўлены помнік – 95 гадоў з дня нараджэння.

20 жніўня –Блонскі, Блужскі, Дубраўскі, Суцінскі, Турынскі, Навасёлкаўскі сельскія Саветы - 90 гадоў з часу ўтварэння.

25 жніўня - Язубчык Аляксей Цітавіч (1909, в. Лядцо), адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з жніўні 1943 па чэрвень 1944 г. – камандзір патрызанскага атрада імя І.В. Сталіна. У 1944-1969 гг. – на адміністрацыйна-гаспадарчай і савецкай рабоце – 105 гадоў з дня нараджэння.



Верасень

1 верасня – Сачок Алена Мікалаеўна (1924 - 1999), заслужаная настаўніца БССР. Пасля заканчэння хіміка-біялагічнага факультэта БДУ, працавала настаўніцай хіміі і біялогіі ў Пярэжырскай школе (1944-1978) – 90 гадоў з дня нараджэння.

1 верасня - Матусевіч Яўген Вячаслававіч (1949), кандыдат філалагічных навук. Дзяцінства і юнацкія гады прайшлі ў Мар’інай Горцы. Скончыў БДУ (1973), працаваў у Беларускім тэхналагічным інстытуце. З 1990 г. у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, загадчыкам кафедры (1990-1994). У 1997 г. – дырэктар Інстытута сацыяльна-палітычных даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аўтар навуковых прац па праблемах сацыяльна-палітычнага грамадства, адзін з аўтараў падручніка для ВНУ па паліталогіі – 65 гадоў з дня нараджэння.

4 верасня – Сачок Рыгор Іванавіч (1939, в. Зазерка), беларускі вучоны ў галіне геалогіі і геаграфіі, доктар геаграфічных навук (1989). Скончыў БДУ. У 1964-1980 гг. – у Інстытуце геалагічных навук АН Беларусі, Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце. З 1990 г. у інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі (загадчык лабараторыі). Аўтар навуковых прац па выкарыстанні колькасных і матэматычных метадаў і камп’ютарнага мадэліравання ў геалагічных і геаграфічных даследаваннях, сістэмна-структурнай метадалогіі аналізу ландшафту Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

9 верасня – Гурыновіч Анатоль Емяльянавіч (1919 - 1999), беларускі дзяржаўны дзеяч. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў в. Пярэжыр, дзе скончыў школу. У 1949 г. скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі, у 1951 г. – Вышэйшую дыпламатычную школу Міністэрства замежных спраў СССР. У час Вялікай Айчыннай вайны – сувязны Мінскага падпольнага наркома КП(б)Б, партызан атрада “Радзіма” брыгады “Разгром” Мінскай вобласці. У 1944-1945 гг. быў на савецкай і гаспадарчай рабоце, з 1951 г. – у Міністэрстве замежных спраў БССР. У 1956-1961 г. – на рабоце ў прадстаўніцтвах СССР і БССР пра ААН, загадчык аддзела Міжнародных эканамічных арганізацый МЗС БССР. З верасня 1961 г. намеснік міністра, з мая 1966 г. – міністр замежных спраў БССР. Узначальваў дэлегацыі БССР на ХХІІ-ХХV сесіях Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Яго імя носіць Пярэжырская школа – 95 гадоў з дня нараджэння.

11 верасня – Доўнар Уладзімір Сідаравіч (1939), доктар біялагічных навук (1985), прафесар (1988). Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1962). Працаваў у акадэміі ў г. Жодзіна ў Беларускім НДІ фізіялогіі раслін (1968-1985), Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1988-1996), з 1996 г. – у Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства ў г. Жодзіна. Яго прозвішча занесена ў Міжнародны біяграфічны зборнік “2000 выдатных вучоных ХХ стагоддзя”. Аўтар 60 навуковых прац – 75 гадоў з дня нараджэння.

15 верасня – Чарняк Афанасій Рыгоравіч (1899 - 1972), Герой Савецкага Саюза (1944). Удзельнк Грамадзянскай вайны. Працаваў у лясной прамысловасці. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1942 г. Вызначыўся пры ліквідацыі Мінскага “катла”. Каля в. Вузялны 4 ліпеня 1944 г. у складзе артылерыйскай батарэі за 3 гадзіны адбіў 6 контратак праціўніка, знішчыў 150 гітлераўцаў. Апынуўшыся ў акружэнні, змагаўся адзін супраць 80 фашыстаў – 115 гадоў з дня нараджэння.

17 верасня - Ананіч Валерый Антонавіч (1949, в. Благадаць), беларускі гісторык, доктар гістрычных навук (1991). У 1979 г. скончыў Мінскую вышэйшую школу міліцыі. З 1983 г. выкладчык, начальнік кафедры Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Даследаваў пытанні гісторыі міліцыі Беларусі, праблемы прафілактыка парушэнняў і барацьбы са злачыннасцю – 65 гадоў з дня нараджэння

Кастрычнік

15 кастрычніка – Доўнар Таісія Іванаўна (1944, в. Шацк), кандыдат юрыдычных навук (1997), прафесар (1998). Скончыла юрыдычны факультэт БДУ (1973). З 1977 г. выкладчык БДУ. З 1998 г. прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ. Аўтар больш як 70 навуковых прац – 70 гадоў з дня нараджэння.

20 кастрычніка - Чэпусаў Зміцер Лявонцьевіч (1924), Герой Савецкага Саюза (1944). У Вялікую Айчынную вайну на фронце. Вызначыўся пры ліквідацыі Мінскага “катла”. У баі каля в. Вузялын 4 ліпені 1944 г. у складзе батарэі удзельніаў у адбіцці 6 контратак праціўніка, знішчыў міналёт, 4 кулямёты, 140 гітлераўцаў. Да 1947 г. служыў у Савецкай Арміі – 90 гадоў з дня нараджэння.

27 кастрычніка – Габрыэлян Віталій Рубэнавіч (1944), спартсмен (шашкі), майстар спорту СССР, гросмайстар СССР, чэмпіён СССР па шашках (1964, 1966, 1969, 1973, 1977), уладальнік Кубка СССР (1969, 1977, 1981, 1982). Удзельнічаў у 23 чэмпіянатах краіны. З 1991 г. жыве ў Мар’інай Горцы – 70 гвдоў з дня нараджэння.

Снежань

1 снежня - Язубчык Ганна Андрэеўна (1904, в. Лядцо), беларускі мікрабіёлаг, доктар сельскагаспадарчых навук (1962). Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1930). З 1935 г. у Інстытуце біялагічных навук АН БССР, у 1939-1941 гг. – дырэктар. Удзельніца партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую айчынную вайну. З 1945 г. загадчык лабараторыі мікрабіялогіі Інстытута сацыялістычнай гаспадаркі (з 1956 г. – Беларускі навукова-даслечы інстытут земляробства). У 1969-1974 гг. у беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі. Аўтар шматлікіх прац па глебавай мікрабіялогіі – 110 гадоў з дня нараджэння.



21 снежня - Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч (1934 - 1996), народны пісьменнік Беларусі (1994), лаўрэат літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1974). З канца 1980-х гг. падтрымлівай цесныя сувязі з Пухавіччынай. Абраў месцам адпачынку вёску Блужа. Рэгулярна сустракаўся з жыхарамі раёна, аказаў вялікую дапамогу ў станаўленні краязнаўчага музея. Штогод цэнтральная раённая бібліятэка і краязанўчы музей ладзяць “Чыгранаўскія чытанні” – 80 гадоў з дня нараджэння.

25 снежня – Бялугіна Вольга Іванаўна (1919), Заслужаная настаўніца БССР. У 1940 г. скончыла геаграфічны факультэт БДУ. Працавала настаўніцай геаграфіі Пухавіцкай СШ – 95 гадоў з дня нараджэння

25 снежня - Пятаковіч Аляксандр Францавіч (1914 - 1988), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945). У Вялікую Айчынную вайну на Заходнім, 1-м Беларускім франтах. Камандзір узвода 65-й танкавай брыгады 11-га асобнага танкавага корпуса. Вызваляў Пухавіччыну. Вызначыўся у баях за пашырэнне плацдарма за заходнім березе Віслы. У баях ад Одэра да Берліна экіпаж яго танка знішчыў 8 танкаў, 9 гармат, 6 бронетранспарцёраў, 19 кулямётных кропак праціўніка, захапіў у палон 130 гітлераўцаў. З 1946 г. на партыйнай і гаспадарчай рабоце ў Пухавіцкім раёне. Узнагароджаны ордэнам Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І і ІІ ступені, медалямі – 100 гадоў з дня нараджэння.

Імянны паказальнік:

А

Алексютовіч Канстанцін Андрэевіч – май

Ананіч Валерый Антонавіч - верасень

Андросік Уладзімір Аляксандравіч - ліпень



Б

Барысевіч Віктар Іванавіч - студзень

Бонч-Асмалоўскі Радзівон Анатольевіч

Будзінас Яўген – люты

Буцэвіч Ванда Антонаўна – май

Бялугіна Вольга Іванаўна - снежань

В

Ваўпшасаў Станіслаў Аляксеевіч – ліпень

Вейсенгоф Генрых Уладзіслававіч - жнівень

Вітаўтава Марыя Рыгораўна



Г

Габрыэлян Віталій Рубэнавіч - кастрычнік

Грабко Міхаіл Мінавіч



Гурыновіч Анатоль Емяльянавіч - верасень

Д

Далідовіч Аляксандр Ільіч – жнівень

Доўнар Таісія Іванаўна - кастрычнік



Доўнар Уладзімір Сідаравіч – верасень

Е

Ельскі Аляксандр Карлавіч - чэрвень

Ж

Жукоўскі Усевалад Фёдаравіч – чэрвень

Жыгалка Таццяна Іосіфаўна - жнівень



К

Калясень Аляксандр Карнеевіч



Карлюкевіч Алесь – студзень

Коржаль Іосіф Уладіміравіч

Крандо Мікалай Паўлавіч – сакавік

Крук Іван Фёдараваіч - сакавік

Крэмень Антон Сцяпанавіч - сакавік



Л

Лапко Мікалай Маркавіч – сакавік

Луцэвіч Алег Вікенцьевіч – красавік

Луцэвіч Андрэй Піліпавіч - жнівень



М

Мазанік Алена Рыгораўна – красавік

Маргелаў Мікіта Раманавіч



Матусевіч Яўген Вячаслававіч - верасень

Н

Навасад Пётр Аляксандравіч – ліпень

Немагай Ганна Аляксандраўна - студзень



П

Падгайны Міхаіл Васільевіч – студзень



Пакроўскі Мікалай Пракопавіч – май

Парэчын Рыгор Яўхімавіч – сакавік

Пісарык Алесь (Пісарчык Аляксандр Уладзіміравіч) – красавік

Прановіч Аляксандр Аляксандравіч – чэрвень

Прышчэпчык Алег Васільевіч - жнівень

Пятаковіч Аляксандр Францавіч – снежань

Пятроўскі Іван Іванавіч


Р

Родзічкін Павел Кірылавіч



С

Сапун Ганна Паўлаўна



Сачок Алена Мікалаеўна – верасень

Сачок Рыгор Іванавіч - верасень

Сяргееў Сяргей Сяргеевіч - красавік



Т

Томчын Ілья Лазаравіч - сакавік

Ф

Федасюк Валерый Міхайлавіч – чэрвень

Філіпскіх Яўген Фёдаравіч - чэрвень

Ц

Цітоў Валянцін Георгіевіч - красавік

Ч

Чарняк Афанасій Рыгоравіч – верасень

Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч - снежань

Чэпусаў Зміцер Лявонцьевіч - кастрычнік

Ш

Шац Раіса Барысаўна

Шпілеўскі Эдуард Міхайлавіч - студзень

Шчэрба Віктар Васільевіч - май

Я

Язубчык Аляксей Цітавіч – жнівень

Язубчык Ганна Андрэеўна - снежань

Выкарыстаныя матэрыялы:




  1. Беларускі каляндар, 2014 год; складальнік-рэдактар Н.І. Барсукова // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку : бібліяграфічны бюлетэнь. – 2013. - № 8, 9. – Дадатак.

  2. Гонар і слава Мар’інай Горкі: біябібліяграфічны дайджэст / Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка; аддзел бібліятэчнага маркетынгу; укладальнік: І.А. Якаўлева. – Мар’іна гока, 2007.

  3. Памяць: Пухавіцкі раён: гіс.–дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / уклад. А.А. Прановіч; рэдкал.: А.М. Карлюкевіч і інш.: маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск: Беларусь, 2003. – 749 с.: іл.


Каляндар фактаў, падзей, дат і

імёнаў Пухавіцкага раёна

на 2014 года
Складальнік А.Л. Андросава

____________________________________________________

Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу



222811 г. Мар’іна Горка, вул. Савецкая, 13



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка