Калядныя матывы, альбо гісторыя аб тым, як музыка свята выратавала




Дата канвертавання08.05.2016
Памер35.7 Kb.
Алёна Беланожка
Калядныя матывы,

альбо гісторыя аб тым, як музыка свята выратавала
Эпізоднік дзіцячага каляднага канцэрта

Дзеючыя асобы:
Шчодрык (носьбіт святочных жартаў і весялосці, увасабленне Шчодрага вечара)

Каза (нацыянальны сімвал урадлівасці і дабрабыту)

Музыка (музыкант, увасабленне ачышчальнае сілы музыкі)

Канямура (адмоўна-камічны персанаж)

Анчутка (адмоўна-камічны персанаж)

Ян Сякерка (кіраўнік вячорак)

Пан Фіндэперс (распарадчык балю)

Дзед Мароз

Ключавы сімвал мерапрыемства – Калядная зорка.






1.Пралог
На экране – аніміраваны (маляваны) расповед аб Калядах і калядным гурце, які ходзіць па дварах, прыносячы ў дом шчасце, спакой і дабрабыт на цэлы год. (1 – 1,5 хв)

- нумар (“Прывітальная” альбо “Калядная”, масавы нумар, каб праз іх вывесці на сцэну калядны гурт)

(на экране задзейнічаныя сімвалы Казы, песні, Каляднай Зоркі і Калядаў)*
2. На сцэне з’яўляецца калядны гурт – Каза, Шчодрык з Каляднай зоркай у руках і Музыка з гармонікам. Яны вітаюць прысутных, віншуюць іх з Калядамі і гавораць аб абрадзе калядавання і аб тым, што сёння Каза прынясе ўсім удачу і шчасце. Пачынаецца каляднае свята.

(на экране задзейнічаныя сімвалы Казы, песні, Каляднай Зоркі і Калядаў)


3. На экране – аніміраваны (маляваны) расповед аб тым, хто такія Канямура і Анчутка, адкуль з’явіліся. (1 хв)

- нумар (альбо харэаграфічная замалёўка, альбо музычная, але каб па настроі адпавядала духу адмоўна-камічных персанажаў)


4. На сцэне з’яўляюцца Канямура і Анчутка, яны дамаўляюцца паміж сабой аб тым, што ім трэба тэрмінова скрасці Казу, каб хадзіць з ёй па ўсіх дамах і накалядаваць розных прысмакаў і дабра.

Тым часам, каляднае гулянне працягваецца.


5. Канямура і Анчутка падманьваюць Казу “хлебнай скарынкай ды сакавітай лазінкай”, накідваюць на яе мех і зносяць, а каб Шчодрык і Музыка іх не знайшлі, пераблытваюць сцежкі-дарожкі.
6. Шчодрык і Музыка пачынаюць шукаць Козачку. Каб разблытаць дарожкі, яны вырашаюць выкарыстаць наймацнейшы магічны сродак – музыку.

Дарожкі разблытваюцца, Шчодрык і Музыка бягуць па слядах нячысцікаў.

(на экране задзейнічаны сімвал песні)*
7. Аніміраваны (маляваны) расповед аб вясковых вячорках (30-40 секунд)

Вячоркі праводзіць Ян Сякерка.

- інсцэніроўка ВАРОЖБАЎ (харэаграфічная, з выкарыстаннем розных прыладаў для варожбаў – чаравіка, рэшата з жытам і г.д.

(на экране задзейнічаныя сімвалы хаты, куцці, варажбы)*


8. Канямура і Анчутка прыводзяць на вячоркі Казу і прыкідваюцца калядным гуртам. У час гульні Каза падае і не ўстае. Усе прысутныя выкрываюць злодзеяў (зорачкі няма, музыкі няма, Козачка не ўстае). Тыя чуюць лейтматыўную музыку (набліжаюцца Шчодрык і Музыка) і хуценька знікаюць, прыхапіўшы Казу з сабою, а каб іх не знайшлі па слядах, выклікаюць завіруху, каб замесці дарожкі снегам. Усе гоняцца за імі.

На экране калейдаскоп са сняжынак*.


9. Шчодрык і Музыка патрапляюць на вячоркі, дазнаюцца, што Анчутка і Канямура павалаклі Козачку далей, і з дапамогай музыкі вырашаюць спыніць завіруху.

Завіруха спыняецца, неба становіцца чыстым, але сляды ўжо нельга знайсці, і таму героі вырашаюць шукаць дарогу па зорачках.

(на экране – калейдаскоп з зорачак*, яны выбудоўваюцца ў Чумацкі шлях, у дарогу, якая павядзе герояў далей)
10. Аніміраваны (маляваны) расповед аб шляхецкім балі (30-40 секунд)

Распарадчык балю – Пан Фіндэперс

Далей ідзе класічны блок

- нумар


- нумар

- нумар


(на экране – сімвалы дабра і Каляд)*
11. Канямура і Анчутка прыходзяць на шляхецкі баль з самаробнай, дужа непрыгожай зоркай на мятле і вялікім барабанам. Козачка ізноў падае і не ўстае. Злодзеяў выкрываюць (у зоркі сем прамянёў, а ад грукацення ў барабан у прысутных вянуць вушы). Злодзеі ізноў хапаюць Казу і знікаюць, а каб іх не знайлі па зорках, яны хаваюць зоркі ў мех. Усе гоняцца за імі.
12. З’яўляюцца Шчодрык і Музыка, але даведваюцца, што яны ізноў спазніліся і злодзеі збеглі, прыхапіўшы ўсе зорачкі. Аднак самая галоўная зорка – Калядная – у іх засталася, і яна можа дапамагчы адшукаць дарогу, калі яе магічную сілу абудзіць пры дапамозе музыкі.

(на экране – сімвал каляднай зоркі)


13. Аніміраваны (маляваны) аповед аб гулянні на плошчы ля Каляднай елкі. (30-40 сек)

(на экране – выява каляднай елкі, сімвалы каляднай зоркі і Мароза)*


14. Урачыста з’яўляецца Дзед Мароз і пытаецца, дзе калядоўшчыкі з козачкай, бо без іх свята не адбудзецца. З’яўляюцца Канямура і Анчутка, яны вядуць Казу. Выбягаюць Шчодрык і Музыка. Пачынаецца разбіральніцтва, хто сапраўдныя калядоўшчыкі і чыя гэта козачка. Козачка страчвае прытомнасць, і толькі тыя, хто запаліць елачку і паставіць козачку на ногі, будуць лічыцца сапраўднымі калядоўшчыкамі. У Канямуры і Анчуткі гэта не атрымліваецца, а Шчодрык і Музыка чаруюць пры дапамозе музыкі.
15. Козачка паднімаецца, зорачкі вылятаюць з меха злодзеяў і ляцяць на елачку, елачка запальваецца агеньчыкамі. Злодзеі прызнаюць сваю віну і каюцца. Ім даруюць віну і дазваляюць прыняць удзел у свяце.

- Фінал.


(на экране ўсе калядныя сімвалы і сімвал радзімы)*
*сімвалы можна знайсці ў кнізе М.Кацара "Беларускі арнамент"
Паводле http://a-belanozhka.livejournal.com/44276.html


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка