Каляды. Паказ калядных звычаяў у сцэнічным варыянце у вёсцы Сеніца




Дата канвертавання11.05.2016
Памер47.41 Kb.
КАЛЯДЫ.

Паказ калядных звычаяў 1. У сцэнічным варыянце 2. У вёсцы Сеніца.
Сцэнарый склалi намеснiк дырэктара па этнашколе Бярнарда Іванова i настаўнiца харэаграфiчнага фальклору Тамара Жураўлёва.

Выконвалi вучнi 7,8,9 класаў на розных пляцоўках ( 1 ) i ў вёсцы Сенiца ( 2 ) у 1998, 1999, 2000 гг. Пастаноўка Алены Сямiнскай.


  1. Дзеючыя асобы (калядны гурт): звяздар, завiтальнiк, каза, механоша, цыган, цыганка, лекар, хлопцы i дзяўчаты.


Гурт выходзiць i размяшчаецца на сцэне з песняй: Учора з вячора”.

Завiтальнiк. ( Выходзячы наперад). Добры вечар у хату! Добры вечар гаспадарам! Дазвольце маёй кампанii разам з казлом павiншаваць вас са святам, развесялiць усю грамаду?!

Прывiтальная танец-песня “Шчодры вечар”, аркестр

Механоша. Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!Сардэчна вiтаем i ўсiх паздраўляем з Ражством Хрыстовым i зваротам сонейка да лета!

На новае лета…” - паўтор a kapella апошняга куплета прывiтальнай



Цыган. Я – цыган багаты! У мяне ў адным кармане вош на аркане, а ў другiм блыха на цапе!

Цыганка. Я – цыганка маладая, я цыганка непрастая – умею варажыць! Пакажы, барын, ручку, палажы грошай кучку – усю праўду скажу, усю iсцiную!

Варожыць, збiрае грошы, танцуе, да яе далучаецца цыган.

Цыган. Пацалуемся з табой, белая мая, як галавешачка! (Цалуюцца ) Каму гадка, а нам з табою сладка!

Цыганка. Сенька, досыць табе мяне цалаваць, трэба лепей паскакаць!

Цыган. Музыкi! Мазурку нам сыграйце!

Удзельнiкi выконваюць танец “Мазурка”, затым песню “Калiна-малiна”,аркестр.

Дзяўчына. Ой, Лявонiха, Лявонiха мая – да чагож ты давяла! Маць апошнюю кароўку на бацiнкi прадала!

Выконваецца танец “Лявонiха”, аркестр

Завiтальнiк i механоша. ( Разам ). Жадаем, пане-гаспадару – на полi капамi, на гумне – тарпамi, у таку – умалотам, у арудзе – спорам, у млыне – з прымолам, у дзяжы – з падыходам, у печы – з прыбыткам.

Увесь гурт. З добрым ужыткам!

Го-го-го, каза, го-го-го, шэрая” - карагод-песня, выконваюць усе ўдзельнiкi, аркестр.



Каза таньчыць i раптам падае на падлогу. Усе яе абступаюць.

Механоша. Каза шуткi прытварыла: абмахнулася, упала. Людзi добрыя, а цi ёсць тут сярод вас урач-лекар казу вылечыць? Цi змяя яе укусiла, цi чэмер прыстаў? Лекара! Усе. Лекара!

Лекар. Я лекар! Галоўны аптэкар – кароў лячу, корпiю ўстаўляю, людзей на той свет адпраўляю!( Аглядае казу.) I штож каза-хворая жадае, каб яна ўстала?

Каза. Павесялiце мяне, можа i палепшае!

Удзельнiкi выконваюць танец “Прасцяк”, аркестр.

Каза. Няхай хто песню заспявае, то можа мне i палягчае!

Выконваецца песня, аркестр.

Каза. А пакажыце яшчэ, як у вас пад Менскам скачуць на вечарынах!

Выконваецца танцавальная кампазiцыя “Менскi вячор”, аркестр. Каза ўстае, танцуе разам з усімі, але пасля таго, як танец заканчваецца, зноў падае на падлогу, ляжыць i не устае

Цыган. Ой, што ж з табой, наша казюленька? Каза ўпала, здохла, ператанцавала! Нясі, гаспадар, сала, каб наша козачка ўстала!.

Лекар. Гаспадар! Блiны на стол стаў, каб наш казёл устаў!

Усе ўдзельнiкi выпрошваюць каляду, кажучы па чарзе:

  • давай, баба, каўбасу, а то хату растрасу

  • пахадзi каля печкi, пашукай нам перапечкi

  • залезь, дзядзька, на драбiнку ды адрэж нам саланiнкi

  • хадзi, цётка, каля кваскi, пашукай жа нам каўбаскi

  • дай нам сала, не скупiся – каб ячмень твой урадзiўся!

Атрымаўшы каляду:

Завiтальнiк. Дабранач, гаспадару з гаспадыняю, дабранач! А не той, што нанач, а той, што на ўвесь век!

Усе па чарзе кажуць зычаннi, абсыпаючы гаспадароў зернем:

  • святкуем калядкi – лавiце зярняткi! Лавiце рукой, каб добры быў настрой!

  • Каб моцна грэла сонца – кiну ў аконца!

  • Майце ўсяго даволi, а бяды – нiколi!

  • Нiкога не хвалюйце – усiм цяпло даруйце!

  • Здаровы бывайце – нас не забывайце ( разам )

Удзельнiкi выконваюць развiтальную песню “Будзь,Ваша, здароў, як рыжык бароў”,аркестр. З развiтальнай песняй гурт адыходзiць.

2.


Дзеючыя асобы ( калядны гурт ):

Звяздар, завітальнік, каза, механоша, цыган, цыганка, хлопцы, дзяўчаты, гарманіст.


Калядны гурт падыходзіць да парога хаты,іграе музыка, завітальнік выходзіць наперад.

Завітальнік. Добры вечар у хату! Добры вечар добрым людзям! Ці дазволіце маёй кампаніі разам з казлом павіншаваць вас са святам, развесяліць усю грамаду?

Пасля атрымання дазволу ўсе ўваходзяць і спяваюць прывітальную “Добры вечар вам, шчодры вечар”



Механоша. Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!Сардэчна ўсіх вітаем і паздраўляем з Ражством Хрыстовым, Новым годам і зваротам сонейка на лета.

Удзельнікі выконваюць песню “На новае лета”



Цыган.(Выходзячы наперад). Я цыган багаты – у мяне ў адным кармане вош на аркане, а ў другім – блыха на цапе!

Цыганка. Я цыганка маладая, я цыганка не прастая – умею варажыць! (Падыходзіць да гаспадара хаты.)Пакажы, барын, ручку! Палажы грошай кучку – усю праўду скажу, усю ісцінную! (Варожыць.Танцуе,да яе далучаецца цыган).

Цыган. Гэй, музыкі, “цыганачку” нам сыграйце.Танцуюць разам.

Завітальнік з механошам. Жадаем, пане гаспадару, на полі – капамі, на гумне – тарпамі, у таку – умалотам, у арудзе – спорам, у млыне – з прымолам, у дзяжы – з падыходам, у печы – з прыбыткам!

Увесь гурт. З добрым ужыткам!

Карагод “Го-го-го, каза,го-го-го, шэра” Каза падае на падлогу.



Механоша. Каза шуткі прытварыла – абмахнулася, упала! Людзі добрыя, ці ёсць сярод вас лекар, каб казу вылечыць? Ці змяя яе укусіла, ці чэмер прыстаў?

Усе. Лекара, лекара!

Лекар. Я - лекар! Галоўны аптэкар: кароў лячу, корпію ўстаўляю, людзей на той свет адпраўляю. Аглядае казу. А штоб каза-хворая пажадала, каб яна ўстала?

Каза. мэ –э-э-э! ( Ляжыць.)

Лекар.Гаспадар, бліны на стол стаў, каб наш казёл устаў!

Выпрошванні каляды ( па чарзе):



  • давай, баба, каўбасу, а то хату растрасу

  • пахадзі каля печкі, пашукай нам перапечкі

  • хадзі, цётка, каля кваскі – пашукай жа нам каўбаскі

  • залезь,дзядзька, на драбінку ды адрэж нам саланінкі

  • дай нам сала, не скупіся, каб ячмень твой урадзіўся!

Атрымаўшы каляду:

Завітальнік.Дабранач, гаспадар з гаспадыняй, дабранач! А не той, што нанач, а той, што на ўвесь век!

Зычанні( па чарзе):



  • святкуем калядкі – лавіце зярняткі

  • лавіце рукой, каб добры быў настрой

  • каб моцна грэла сонца – кіну ў аконца

  • майце ўсяго даволі, а бяды – ніколі

  • нікога не хвалюйце – усім цяпло даруйце

  • здаровы бывайце – нас не забывайце!

Гурт з песняй адыходзіць ( развітальная песня “Ішла каляда” або “Будзь,Ваша, здароў”)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка