Каляды. Несцерка




Дата канвертавання12.05.2016
Памер27.22 Kb.
Каляды.

Несцерка: На каляды мы прыйшлі,

Мех вялізны прыняслі,

Каб вы нас пачаставалі

Шмат чаго падаравалі.

Не ідуць нас сустракаць,

Трэба гучна заспяваць



Гучыць песня. “Добры дзень паненачка”
Мядзведзь: не далі сала- каб ваша свінка не устала!

Не далі хлебца – хай здохне ауца.

Не далі ляпёшкі – разаб’ем акошкі.

Не хоча нас частаваць – пойдзем далей калядаваць!



Гаспадыня:Я ж даражэнькія пажартавала.

Я ужо дауно гасцей чакала

Калі ласка. Праходзьце на пляцоуку.
Каза Але ж дзе тут гаспадыня ? Зосенька, Зося,зося, ты дзе?

Ну, каб не была ты добрай гаспадыняй , я бы не казала.



  • Ну гаспадыня ж .

  • Ну дык я бы можа не казала.

Твая кура у маім гародзе знеслася.



  • Ну што ж тут і дзіунага, мае куры прывыклі па чужым гародам шастаць.

  • Вось вазьму я іх да і пасяку. Як у той гаспадынькі у песне.


.(Гаспадынька – анс. Верабейкі)
Калядоушчыкі: Калядавалі, калядавалі,

У акенца заглядалі:

Ці шырокая пляцоука,

Кабы нам патанцаваць?

Ці добрая гаспадынька

Каб нас пачаставаць?



Гаспадыня: Пляцоука у нас чыстая,

А частаваць вас пакуль няма за што.

Спачатку пацешце мяне, тады будзе відаць.

Танцор: Усе хутчэй настауце вуха,

Тупаць будзем ночку,

Песня ёсць у нас такая

Адкрывайце вочкі.



Песня – танец “Ночка”

Мядзведзь

Дык тыж гаспадыня не скупіся,

Хутчэй крышку шавяліся.

Пакажы нам сваю ласку

Пашукай для нас каубаску!

Пахадзі ты каля печкі,

Пашукай нам перапечкі.,

А да этага усяго – гарачэйшага чаго.



Гаспадыня: калі каляду заспяваеце

Тады пачастункі атрымаеце.


Цыгынка:А мы с казой прыйшлі

Няхай яна паскача

Усіх павесяліць.

Козачка пакажыся добрым людзям, пакланіся.



Песня “Дудар”(каза танцуе, потым падае)
А што ж гэта з нашай казой?

Устань козачка, расхадзіся

Гаспадыня ідзе,каубасу нясе.
Гаспадыня нясе сала

Каб ты козачка устала

Ідзе шэранькі ваучок

Хопіць цябе за бачок.



Каза устае
Цыганка: Добра каза!

А хіба ж ты забылася, чаго ад цябе чакаюць?


Каза: не незабылася ,

Добра, калі так, дам трошкі жыта, для дабрабыту.

Святкуем калядкі – лавіце зярняткі.

Каб моцна грэла сонца – кіну у аконца.

І вы госцейкі, майце усяго даволі, а бяды ніколі.
Цыганка: А што гэта за свята без варажбы.

Давай залаценькая мая я табе паваражу.

Што была, што ёсць, што яшчэ будзе раскажу.

Пакладзі сюды тры грошыкі –

Будзе у цябе тры хлопчыкі

Пакладзі сала кусок

Будзе грошау мяшок.

Калядоушчыкі: Ты нас падманеш.

Цыганка: Ну і не трэба. Хочаце ведаць,

ці будзеце у згодзе у гэтым годзе?

Ну тады хадзіце сюды.Зараз праверым.
Вось у мяне гаршчочак, ён незвычайны, чароуны.
Гаршчочак з вяршочак

Скажы нам дружочак,

Што збудзецца, здейсніцца

Што нас чакае?


Рушнік далёка расцілаецца – чакае цябе дарога, падарожжа, шлях.

Булка – мыш у сенях бяжыць, каравай у хату нясе

У тваёй хаце багацце будзе, дабрабыт.



Пярсцёнак – сейце муку,пячыце булкі.

Да вас жаніхі ідуць.

Стужка – да багаце.

Гузік – жыць цябе у вялікай шчаслівай сям’і.


Калядоушчыкі: дзякуй за пачастункі, а мы пайшлі далей калядаваць.
Гучыць песня “Дзб мы ні ехалі, дзеб мы ні былі”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка