Калупаеў 1885-1951 1893-1967 1880–1979 1882-1927 Падлужжа Прусавічы Арына Мікіта Цімох Васіль Нікіфар Міхайла Фама ?-1906 Мар’яна Іосіф Калупаева Багатыроў Калістратаў Сільчанка




Дата канвертавання20.03.2016
Памер70.93 Kb.


Аляксей Лідзія



1951 1954 Бурыя
Мікалай Марфа Вера Антон

1923-2003 1926-2004 1919-1987 1923-1992


Яфім Наста Пёкла Сяргей Тарас Філіна Мальвіна Аўдакім

Калупаеў 1885-1951 1893-1967 1880–1979 1882-1927

Падлужжа Прусавічы




Арына Мікіта Цімох Васіль Нікіфар Міхайла Фама ?-1906 Мар’яна Іосіф

Калупаева Багатыроў Калістратаў Сільчанка 1849-? 1864-1945 ?-1912 Прусавічы 1855-1920

Калатовіна Атрубак Дзедзелавічы

Мікалай Агата Караліна Дамінік Петрунэля Тамаш



1809-? 1813-? 1822-? 1827-? 1822-? 1826-?

Сасноўка




Васіль Кастусь Аляксандар Марута Янка Якім Юстына Якаў

1780-1835 1801-<1834 1799-1843 1804->1850 1800-1835

Русакі


Тамаш Бурая Сільвестар Стась Гаўрыла Андрэй



Трухан Бурыя 1777-1813 Фядотка Баркоўскі ~1772-?

Сакалы Востраў
Ігнат

Пракопчык Акуліч

Атрубак Востраў




Тацяна




Антаніна Анатоль

1949 1941





Дзьмітры Зінаіда Анна Васіль



1914-1988 1924-1993 1920-1948 1916-1979


Дарафей Глафіра Марыя Фядос Аляксандар Анісья Авер

?-1958 1903-1971 Прусаў ?-1916

?–1938

Зубкі
Паўла Еўдакім Кузьма Рыгор Міхайла

Гукалаў Прусаў Іваноў Аўчыньнікаў Чухноў

Зубкі Нізы (1890-1973) Макараўка Макаўскае

Макаўскае


Пра месцы, дзе жылі нашы продкі


Пра Плешчаніцы:

Першае ўпамінаньне пра Плешчаніцы датуецца 1492 годам. У канцы XVI ст. ужо зьяўлялася мястэчкам. У 1867 г. было заснаванае народнае вучылішча. У 1918 г. адчынена першая бібліятэка. У 1924 г. быў створаны Плешчаніцкі раён, які ў 1962 г. ўвайшоў у склад лагойскага раёна. У 1927 годзе пачата будаўніцтва шашы Лагойск-Менск. 27 верасня 1938 г. Плешчаніцы атрымалі статус гарадского пасёлка.


Пра вёску Прусавічы (цяпер цэнтр сельсавета ў Лагойскім раёне):

Упершыню Прусавічы ўзгадываюцца ў 1551 годзе. У 1657 г. на Лагойшчыне дзейнічаў казацка-сялянскі атрад Дзяніса Мурашкі, якому мясцовая шляхта нанесла паражэньне каля Прусавічаў. У часы Расейскай імпэрыі існавалі Плешчаніцкая і Прусавіцкая воласьці, якія адносіліся да Барысаўскага павету. У сярэдзіне ХІХ ст. у Прусавічах існавала вуніяцкая царква сьвятога Пятра і Паўлы. У Прусавічах быў панскі маёнтак. У 1868 г. у сяле Прусавічы было адчынена народнае вучылішча. У савецкія часы існаваў Прусавіцкі сельсавет. Пад час савецка-нямецкай вайны ў красавіку 1943 г. усе 48 двароў вёскі Прусавічы былі спаленыя, загінулі 48 з 221 жыхара.

Пра вёску Каўшова:

У часы Вялікага княства Літоўскага вёска Каўшова ўзгадваецца ў 1654 годзе, уваходзіла ў Мсьціслаўскае ваяводства і была шляхецкай уласнасьцю. У часы Расейскай імпэрыі ўваходзіла ў склад Казімірава-Слабадской воласьці, Мсьціслаўскага павета, Магілёўскай губерніі (1847 г. – 13 двароў, 80 жыхароў; 1897 г. – 40 двароў, 307 жыхароў; 1909 г. – 38 двароў, 303 жыхары). У пачатку ХХ ст. адкрыта школа (у 1907 г. навучалася 40 дзяцей). У савецкія часы ў 1931 г. 9 сялянскіх сямей арганізавалі калгас “Чырвоны араты”. У 1940 г., пасьля калектывізацыі, вёска налічвала ўжо 120 двароў. У 1943 г. было спалена 30 двароў. Калі я быў на вакацыях у дзеда з бабай (гэта пэрыяд 1983-1991) хата была апошняй у вёсцы і мела нумар 54.


Пра вёску Калатовіна:

У часы Вялікага княства Літоўскага вёска сяло Калатовіна ўзгадваецца ў 1618 годзе, уваходзіла ў Мсьціслаўскае ваяводства і была шляхецкай уласнасьцю (раз сяло, значыць мелася царква). У часы Расейскай імпэрыі ўваходзіла ў склад Казімірава-Слабадской воласьці, Мсьціслаўскага павета, Магілёўскай губерніі (1847 – 2 двары, 16 жыхароў; 1897 – 21 двор, 163 жыхары; 1909 – 26 двароў, 185 жыхароў). Непадалёку была аднаймёная сядзіба. У савецкія часы ў 1918 г. 8 сялянскіх сямей арганізавалі калгас. У 1940 г. вёска налічвала 30 двароў і 121-го жыхара. Падчас нямецка-савецкай у 1943 г. вёска была цалкам спаленая.


Пра вёску Падлужжа (цяпер цэнтр сельсавета ў Мсціслаўскім раёне)::

Вядома яшчэ з XII ст. (на падставе ахеалягічных крыніц) як паселішча якое ўваходзіла ў склад Мсьціслаўскага княства. У часы Вялікага княства Літоўскага вёска з 1643 г. Падлужжа зьяўляецца цэнтрам панскага маёнтку. З 1737 года мелася драўляная царква. У часы Расейскай імпэрыі сяло Падлужжа ўваходзіла ў склад Казімірава-Слабадской воласьці, Мсьціслаўскага павета, Магілёўскай губерніі (1847 – 13 двароў, 165 жыхароў; 1885 – 20 двароў, 168 жыхароў; 1897 – 30 двароў, 205 жыхароў; 1909 – 34 двары – 333 жыхары). Побач была сядзіба (1897 – 1 двор, 7 жыхароў), а таксама фальварак (1847 – 4 двары, 12 жыхароў, памешчык – Комар; 1897 – 1 двор, 26 жыхароў). Мелася земская школа і царкоўна-прыхадская школа. У 1862 г. працавала вінакурня, мелася карчма, дзейнічалі дзьве царквы, у пана быў паром.

Пра нашых славутых продкаў
Мая бабка Акуліч Вера Тарасаўна (1919-1987) у Вялікай Айчыннай Вайны ў 1942 г. была паранена куляй на вылет. Год ляжала ў лажаку, ледзь не памёрла. Гэта выратавала яе ад таго, каб быць забранай у Германію.

Мой прадзед Трухан Тарас Нікіфаравіч (1885-1951) быў добрым плотнікам, памёр неўзабаве пасля Вялікай Айчыннай Вайны, бо быў паранены.

Мой прадзед Міхась Дамінікавіч Фядотка (1864-1945), таксама быў добрым плотнікам, удзельнічаў у афармленні Эрмітажа у Пецярбургу. Нават калі прыйшла савецкая улада, то ён патрапіў у асобна складзены спіс майстроў. Фядотка Міхась з Атрубка – быў інтэлегентным чалавекам, вядомым у акрузе, быў добрым пчаляром, вырабляў свечкі для мясцовай царквы. Пражыў каля 90 гадоў. Даў адукацыю усім сваім пяцярым дзецям. Падчас перапісу 1924 года усе 7 членаў сям’і значацца як граматныя, што было рэдкасцю ў той час. У яго было пяць дачок і два сыны. Цікавы факт, усе тры дачкі выйшлі замуж у розныя вёскі – Замошча, Бурыя, Атрубак – за аднафамільцаў з прозвішчам Трухан.

Мой прадзед Акуліч Еўдакім Осіпавіч (1882-1927), родам з вёскі Прусавічы. Калі шыў, то укалоў палец і памёр ад заражэння крыві. Па іншых звестках – яго забіла дрэвам падчас калі ён загатаўляў дровы у лесе.

Мой дваюрадны прадзед Пракоп Осіпавіч Акуліч (1889-1944), скончыў Кадэтскі корпус у Пецярбургу, быў афіцэрам у Расійскай арміі. Падчас перавароту ў Пецярбурзе перайшоў на бок рэвалюцыянераў, атрымаў у якасці падарунка англійскі матацыкл з пасведчаннем за подпісам Леніна. Гэты матацыкл ён прывёз з сабой, калі вярнуўся пасля першай сусветнай вайны ў сваю вёску. Пракоп быў нейкі час старшынёй Прусавіцкага сельсавета, а таксама старастай вескі Прусавічы ад праваслаўнай царквы.

Мой прапрадзед Осіп Тамашавіч Акуліч (1855-1920), родам з вёскі Востраў (цяпер Акалоўскі с/с Лагойскага раёна), прыйшоў у прымы у суседнюю вёску Прусавічы, дзе яму дасталася кузня ад брата жонкі, які пайшоў жыць у табар да цыганаў. Потым калі брат жонкі вярнуўся назад (бо жыццё у табары яму не спадабалася), то хацеў вярнуць кузню назад. Яны з маім прапрапрадзедам нават судзіліся. Але кузню пакінулі за нашым дзедам. Дагэтуль на месцы старой кузні яго унучка Марыя, якой сёння ўжо за 70 гадоў, знаходзіць галавешкі.

Мой прапрадзед Тамаш Якаўлевіч Акуліч (1826-пасля 1860), родам з вёскі Востраў (цяпер Акалоўскі с/с Лагойскага раёна), трымаў смалярню. Быў вядомым на ўсю акругу смаляром. Тая смалярня у той час была адна на ўсю акругу.

Сільчанка Сяргей Васільевіч –прадзед, ягоны бацька быў зямельны, меў ва ўласнасці кавалкі зямлі каля ракі Сож (так званая бутока), мой бацька Аляксей пасля лавіў там рыбу і мой дзед Мікалай распавядаў пра гэта яму.

Мой дзед Мікалай Яфімавіч Калупаеў (1923-2003) амаль усё жыццё працаваў лесніком. Быў на рэдкасць добрым расказчыкам, ведаў мноства казак, гісторый, легенд. Шкада, што у той час некаму было гэта ўсё запісаць. Мог апавядаць падчас пасьбы кароў казкі цэлы дзень запар, і кожны раз – розныя.

Мой прадзед Антон Еўдакімавіч Акуліч (1923-1992) быў ветэранам Вялікай Айчынай Вайны, быў узнагароджаны медалямі падчас вайны за атвагу. Ён служыў сувязістам, цягаў кабелі на лініі агня на фронце. Сувязісты лічыліся смертнікамі, але ён пасля вайны распавядаў, што ён вязунчык. А здарылася гэта пасля таго, як двойчы куля прабівала шынэль у яго на спісе, але цела не закранула ніводны раз.


Узгадкі вёскі Акулічы нга Лагойшчыне ў летапісных дакументах
1560 – узгадваецца Іван (Ян) Акуліч, гаспадарскі баяр Гайненскага староства, які валодаў невялічкім надзелам ў маёнтку Сліжын (цяпер в. Сліжына Лагойскага раёна). У гэтым жа годзе адбылося размежаваньне гэтага маёнтка з Гайненскім староствам. Пры гэтым упершыню згадваюцца сумежныя сёлы Жылічы, Якубовічы, Альфяровічы (апошняе цяпер не існуе).
1596 – узгадываецца сяло Акулічы ў складзе маёнтка Сялец

(разам з сялом Заелле, налічвала 22 двары, 62 мужчыны).


1647 – узгадваецца, што сяло Акулічы выйшла са складу маёнтка Сялец.
1795 – узгадваецца маёнтак Акулічы, якім валодае дробная, альбо сярэдняя шляхта, і які мяжуе з Гайненскім староствам. Побач узгадваюцца тыя ж населеныя пункты, сяло Якубовічы і Заелле, якое таксама ўжо ператварылася ў асобны маёнтак з назвай Заельнік.


  1. – узгадваецца сам’я Франца Акуліча (нар. 1856) у складзе 11 чалавек (у тым ліку сам 60-ці гадовы гаспадар, двое яго братоў, жонка аднаго зь іх, і сямёра дзяцей ад 17 да 20 гадоў), якая валодала хутарам Востаў, які раней быў фальваркам маёнтка Чырвоны Бор Гайненскага староства. Ёй належыла 280,5 дзес. зямлі, у тым ліку 20 дзес. ворыўнай і 1,5 дзес. сядзібнай. Пад папарам заставалася 52 дзес. У гаспадарцы быў млын, мелася 2 плугі, конная малацілка, веялка, калёсы на жалезным хаду. Скаціна налічвала 6 коней і жарабя, 2 валы, быка, 4 каровы, 6 целят і падцёлкаў, 9 авечак, 6 ягнят, 6 сьвіней і 5 парасят.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка