Калыханкі”. Сумесны праект Зьмітра Вайцюшкевіча, wz-orkiestra І Дзіцячага Фонда аан unicef будзільнік




Дата канвертавання12.05.2016
Памер60.62 Kb.
Калыханкі”. Сумесны праект Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і Дзіцячага Фонда ААН UNICEF
Будзільнік

(муз. З. Вайцюшкевіча, верш Р. Барадуліна)


Закруціў будзільнік вус.

Перастаў гудзець гудок.

Прытаміўся хлусіць хлус.

Лёг мядзьведзь на левы бо.


Свой пакінуў сонны трон

Сонаў сын, самотны сон.

Не спыняецца нідзе,

Добрых дзетак спаць кладзе.


Каб шукаць патайны клад,

Запаліла ноч ліхтар.

Вечар зьбег за далягляд.

Спаць плывуць чароды хмар.


Калыхаў калыску дзед

І заснуў, як немаўля.

Спаць уцёк заечы сьлед.

Сьпяць нябёсы, сьпіць зямля.



Калыханка-лічылка

(муз. З. Вайцюшкевіча, верш Л. Дранька-Майсюка)


Зорачкі-заранкі,

Гэта кветкі неба;

Пасьля калыханкі

Спаць заўсёды трэба.

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Засынай!


Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Баю-бай!
Прыпеў:

Колькі зорак –

Столькі кветак;

Колькі кветак –

Столькі дзетак;

Колькі дзетак –

Столькі сьлёз,

Весялосьці і дзівос!
У палатцы,

Як у хатцы,

Зоркі сьняцца,

Кветкі сьняцца...

Не зьлічыць

Ажурных сноў.

Сьпі, маленькі,

Будзь здароў!


Зорачкі лагодай

Неба агарнулі,

Кветачкі ў гародах,

Як адна, паснулі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Засынай!


Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Баю-бай!
Прыпеў.


І парою горкаю,

І парою сьветлай

Трэба верыць зоркам,

Трэба верыць кветкам.

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Засынай!


Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Баю-бай!


Давыд-Гарадоцкая калыханка

(муз. З. Вайцюшкевіча, верш Л. Дранька-Майсюка)


Маці сьпявала:

“Сынку, Іванку,

Ты па моры плаваў

Залаценькім ранкам.

Рыбаньку ловаў

У тумане вудкай

Доўгай, лазовай,

Як ручанька, гнуткай.

А я стаяла

На беражэньку,

У руцэ трымала

На рыбу варэньку...”



Ціха ноч ступае

(муз. З. Вайцюшкевіча, верш Р. Барадуліна)


Ціха ноч ступае

З зорнаю сявенькай.

Па сінім Дунаі

Дзед плыве сівенькі.

А вязе ён кадку,

Мёд салодкі ў кадцы,

Кожнаму дзіцятку

Па цікавай казцы.

Мёдам вочкі мажа,

Доўга казку кажа.

А гэтага дзеда

Дзеткам трэба ведаць.

Не рыпяць завесы,

Калі зойдзе ў хату.

Добрым сном завецца

Дзядок барадаты.

Ты, дзядок, у лодку

Забірай Ілонку.

Няхай засынае на сінім Дунаі.

Як засьне, да мамы

Завязі малую.

Хвалі б’юць памалу,

Месячык вяслуе.

Лю-лі-лю-лі, лодка.

Засынай, Ілонка.

Лю-лі-лю-лі,

Зоранькі паснулі...

Залюляю, як кахаю

(муз. З. Вайцюшкевіча, верш У. Някляева)


Як неба люляе аблокі,

Як возера хвалі люляе,

Дрыготка, пяшчотна, высока

Цябе калышу-калыхаю.


Я цябе закалышу,

Як калыша Бог душу,

Залюляе, залюляю,

Як кахаю, як кахаю.


Як лісьце з азяблага вецьця

Ляцяць, залюлянае ветрам,

Як месяц, як месяц, як месяц

Плыве, залюляны, на ветах.

Я цябе закалышу,

Як калыша Бог душу,

Залюляе, залюляю,

Як кахаю, як кахаю.


Як неба аблокі калыша,

Як возера хвалі люляе,

Як музыка доўжыцца цішай,

Калі ўжо зьнікае, зьнікае.

Я цябе закалышу,

Як калыша Бог душу,

Залюляе, залюляю,

Як кахаю, як кахаю.



Калыханка для дарослых

(муз. З. Вайцюшкевіча, верш М. Анемадыстава)


Ці помніш ты, як прабівала

Трава маладая панцыр асфальту?

Ці помніш ты, як выглядала

Новае неба над новай краінай?


Ці помніш ты, як у паветры

Пахла вясною ды ветрам свабоды?

Ці помніш ты, якой была моцнай

Падвойная кава, што нас ратавала?


Ці помніш ты начныя вандроўкі

Па стомленай цішы вуліц бязьлюдных?

Ці помніш ты, як несьлі глупоту

І шэптам казалі розныя бздуры?


Ці помніш ты, як потым дадому

Вярталіся ранкам а пятай гадзіне?

Ці помніш ты, як мала мы спалі?

Ці помніш ты, як шмат мы прысьнілі?


Ці памятаеш? Ці памятаю?

Цішэй, калі ласка, я засынаю...



Сьпі, Наталька

(муз. З. Вайцюшкевіча, верш У. Шведа)


Сьпі, засьні ты ўжо, Наталька,

Шмат было турбот,

Сьпіць даўнютка твая лялька,

Плюшавы сьпіць кот.


Сьпі, засьні, дачушка Натка,

Ужо позьні час,

Дрэмле над табою матка,

Морыць сон якраз.


Сьпі, засьні ты ўжо, Наташка,

Сьпяць усе кругом,

Хай прысьніцца табе кашка

Зь цёплым малаком.


Сьпі, засьні ўжо, дарагая,

Заўтра гульні зноў,

Няхай ночка шмат набае

Каляровых сноў.



Калыханка для душы

(муз. З. Вайцюшкевіча, верш Л. Дранька-Майсюка)


Паглядзім на Вэнэру-заранку,

Што стаілася ў нашым вакне,

І сьпяем для душы калыханку,

Хай да ранку душа адпачне.


Прыпеў:

Засынай у Вэнэрыным ценю

І спакойную сьні далячынь,

Толькі цела, стамлёнае цела

Ты, душа, без пары не пакінь.
За вакном не гамоняць таполі,

Не крычаць за вакном жураўлі…

Для душы калыханку ніколі

Не сьпявалі яшчэ на зямлі.


Не зьнікае Вэнэра-заранка

У высокай нябеснай глушы,

Хай гучыць для душы калыханка,

Для самотнай заўсёды душы.



Кожны вечар

(муз. З. Вайцюшкевіча, верш А. Камоцкага)


Кожны вечар так бывае –

Надыходзіць сон.

Мружыць вочкі пачынае

Няўмольна ён.


Сьпіце, сьпіце, лялькі-цацкі,

Сьпі, мой кот Максім.

Сьпі, матуля, разам з таткам,

Добрай ночы ўсім.


Сьпяць званкі ў тэлефоне,

У кране сьпіць вада,

Са зьдзіўленьнем пакемоны

Сны свае глядзяць.


Сьпіце, сьпіце, лялькі-цацкі,

Сьпі, мой кот Максім.

Сьпі, матуля, разам з таткам,

Добрай ночы ўсім.


Ля канапы сьпіць газэта,

На сьцяне – партрэт.

Сон пануе, непрыкметна

Паглынуўшы сьвет.


Засынаюць лялькі-цацкі,

Спаць кладуся я.

Сьпіць ужо нарэшце цалкам

Нашая сям’я.



Сьпі, мая кветачка

(муз. народная, верш А. Камоцкага)


Сьпі, мая кветачка,

Любая дзетачка,

Люльку пад грушаю

Ветрык пагушкае.


Мамка ў полі жне,

Татка валы пасе.

Татка пасе ўвесь дзень

І да цябе ня йдзе.


Мамка ў полі жаць,

Цябе ня можа ўзяць,

Сьпі, мая кветачка,

Любая дзетачка.


Сьні свой салодкі сон,

Сьні свій чароўны сон.


Дзетка ўсьміхаецца –

Сон падабаецца.



Viglid. Калыханка

(габрэйская народная песьня, А. Памідораў і Minsker Kapelye, З. Сьляповіч)



Uria. “Курка-рабуха”

(муз. Юры “Франц” Выдронак, словы народныя)


А была ў бабкі курка-рабушка,

Божа, дай, божа, дай, божа, памагай.

А нанесла яец паўнюсенькі карабец,

Божа, дай, божа, дай, божа, памагай.

А прышлі к бабцы ўсе бабчыны ўнучкі,

Божа, дай, божа, дай, божа, памагай.

Усе бабчыны ўнучкі валачобнічкі,

Божа, дай, божа, дай, божа, памагай.

А дала бабка ўсім па яечку,

Божа, дай, божа, дай, божа, памагай.

Усім па яечку шчэй по піражэчку,

Божа, дай, божа, дай, божа, памагай.

Адной сіраце да нявыйшлася,

Божа, дай, божа, дай, божа, памагай.

Пашлі дзеткі скачучы, а сіротка плачучы,

Божа, дай, божа, дай, божа, памагай.

А вярніся, сірата, цябе Бог кліча,

Божа, дай, божа, дай, божа, памагай.

Цябе Бог кліча, шчэй яечка дае,

Божа, дай, божа, дай, божа, памагай.

Шчэ яечка дае, каня варанога,

Божа, дай, божа, дай, божа, памагай.

Каня варанога, збрую залатую,

Божа, дай, божа, дай, божа, памагай.

А была ў бабкі курка-рабушка…

Нео. “Миллиарды звёзд”

(муз. А. Маркуц, словы У. Касалапаў)


Это дождь, это снег вчерашний

Вспоминает тебя.

Твоя дрожь, приходя однажды,

Не исчезает сама.


Миллиарды звёзд

Над тобой в облаках исчезают.

Первая любовь,

Где она,


Где она?

Ты же знаешь…


Где-то там кто-то ищет тоже,

Ты только верь, что тебя.

Ощутить это просто можно:

Не открывая глаза.


Миллиарды звёзд

Над тобой в облаках исчезают.

Первая любовь,

Где она,


Где она?

Ты же знаешь…


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка