Калі мы бачылі Цябе, Пане?




Дата канвертавання01.05.2016
Памер59.73 Kb.
Калі мы бачылі Цябе, Пане?
Удзельнікі:



  • Аўтар, які чытае каментары

  • Жабрак

  • Езус

  • Маці з дачкой (сц.1)

  • 2 хлопцы (сц.2)

  • Гаспадыня крамы і яе памочнік (сц.3)

  • 2 дзяўчыны (сц.4)

  • 2 кабеты (сц.5)

  • Гаспадар сабакі (сц.6)

Статыстыка
На сто людзей:
Тых, што ведаюць больш за ўсіх –

Пяцьдзесят два;


Няўпэўненых у кожным кроку –

амаль усе астатнія;


Гатовых дапамагчы,

Калі не зойме гэта шмат часу –

Аж сорак дзевяць.
Заўсёды добрых,

Бо па-іншаму не могуць, -

Чатыры, можа пяць.
Схільных да захаплення без зайздрасці –

Васемнаццаць;


Тых, хто жыве ў пастаяннай трывозе

Перад кімсьці альбо чымсьці-

Семдзесят сем.
Здольных быць шчаслівымі –

Крыху больш дваццаці.


Нястрашных у адзіночку,

Дзікуноў у натоўпе –

Напэўна, больш за палову.
Бязлітасных,

Калі змушаюць абставіны,-

Гэтага лепш не ведаць нават прыблізна.

Мудрых пасля зробленай шкоды –

Не нашмат больш, чым мудрых перад яе ўчыненнем;
Тых, што не бяруць ад жыцця нічога, акрамя рэчаў

Сорак, хоць хацелася б памыліцца.


Скурчаных, збалелых

і без ліхтара ў цемрадзі –

восемдзесят тры
Вартых спачування –

Дзевяноста дзевяць


Смяротных –

Сто са ста,

Лічба, якая дагэтуль не падлягае зменам…

Сцэна 1
Аўтар:

Ад таўшчэзных муроў старых дамоў падаў глыбокі цень. Абапершыся на сцяну, сядзеў “абадранец”. Прыемны халадок дазваляў яму адпачыць, забыцца на голад, задрамаць. Гэта важна, каб выспацца. Уначы павінен быў чуваць, пільнаваць свой здабытак, быць напагатове. Чуваць у адзіночку. Не хаваў сваёй беднасці, каля каленаў паставіў кардонавую скрыначку, прыладу сваёй працы. Чакаў.

Мінакі абыходзілі яго здалёк.
Маці з дачкой:

“Мама, мама, я хачу мядзведзіка!

- Дачушка, не маем часу. Прытым ведаеш, што спяшаемся дадому. Ужо не маю сіл на твае капрызы!

Малая дзяўчынка з паветраным шарыкам у ручцы паказала на абадранца маці.

- Мама, што гэта?

- Жабрак. Ад такіх трэба трымацца здалёку” – адказала маці, цягнучы за сабою дачку.
Валацуга чакаў, бязгучна успамінаў пра хлеб, ваду, пра лепшае Жыццё.

Дакучлівыя мухі сядалі на брудны, схуднелы твар, не сагнаныя, уціскаліся ў вочы.

Мінаў час, жабрак сядзеў адзін. Каля яго стаў Езус, слабым голасам вымавіў словы … “Быў галодным, а не накармілі мяне, хацеў піць…” – Але, праходзячы, людзі не слухалі тых слоў.
Сцэна 2

Каля 10-ай гадзіны праходзілі два хлопцы

- Кепскі быў той матч, …

- Але нічога не страцілі. Глядзі, які …!

- Увалі яму. – …

‒ Пакуль што табе хопіць, але мы яшчэ вернемся.

Стары енчыўся, а Езус упаў пад крыжам. Ляжаў пасярод насмехаў і здзеку, але прыйшла дапамога у постаці летняга дажджу, які прымусіў нахабнікаў адысці.


Сцэна 3

Гаспадыня крамы з сувенірамі, жанчына са шчырым тварам, звярнулася да свайго памочніка.

- Зноў пайшоў дождж, а тут гэты жабрак прыплёўся. Вазьмі паліто са складу і прыкрый гэтага жабрака на вуліцы, а то яшчэ замерзне.

Памочнік прыпадняў бедака, абапёр аб сцяну і схаваў ад дажджу. Езус падняў свой крыж і стаў непадалёку. Кроў сцякала па Яго твары, таксама як і па шчаках чалавека, што сядзеў пад сцяной.


Сцэна 4

Нечакана ад экскурсіі, якая праходзіла праз кірмаш, адлучыліся дзве дзяўчыны.


- Цяпер трэба ісці прама, на светлафоры завярнуць управа і будзем на месцы.

-Ой! Зірні! Які ён бедны. У цябе ёсць вада – прамыем яму твар.

-Што ты! Ён можа быць хворы на СНІД!

- Не перабольшвай! Я валанцёрка з хоспіса, не магу прайсці абыякава . Ёсць у цябе хустачка?

- Асцярожна, не дакранайся да яго!
Стары расплюшчыў вочы, здавалася, што ён усміхаецца з удзячнасцю. Езус таксама пазнаў тую дзяўчыну- гэта была святая Вераніка.
Сцэна 5

З усходняга боку падыходзілі дзве кабеты і цягнулі за сабою сумкі.

Прыехалі ў вялікі горад, каб распрадаць тое, што ўзрасцілі на сваіх агародах. Наракалі на гора, бо спадзяваліся, што заробяць больш,

а ў той час нарастала канкурэнцыя. Прыпыніліся пад сцяной, каб паправіць штосьці ў сумках.

-Зірні, гэты чалавек, напэўна, галодны.

- І што з таго! Пакінь яго ў супакоі . Яшчэ спознімся на аўтобус.

- У нас ёсць крыху часу. І у нас застаўся яшчэ адзін бутэрброд. Вазьмі яго з торбы.

- Як хочаш.

- Вазьмі, жабрак, паеш сабе, схуднелы,, еш, падмацуешся, будзе табе весялей.
Стары паднёс хлеб да вуснаў, але знямоглая рука ўвесь час падала ўніз. З кожным разам ён слабеў, і ўрэшце, абапёршыся галавой аб прыступку, хацеў адпачыць, каб мець сілы з’есці падараваны хлеб. Але …Змучаны Езус чарговы раз упаў каля жабрака. Бядак з астатніх сіл запоўз за мур, каб там спакойна скончыць свой абед.

Сцэна 6

Нечакана з бакавой вулачкі выбегла вялізная дагледжаная аўчарка. Адным скокам пераляцела праз дарогу і вырвала хлеб з рукі валацугі.

“Казан ‒ кінь гэта паскудства!” ‒ закрычаў гаспадар.

І дзе ж гэта міліцыя, штосьці з гэтым трэба зрабіць, яшчэ мой сабака атруціцца, пародзісты” ‒ дадаў ён.

Страчы не чуў гэтага, боль зраненых зубамі сабакі далоняў зацямніў яго розум. Яму здавалася, што гэта цвікі ўбіваюцца ў цела. Балелі ўсе раны, на целе і на душы. Успомніліся грахі ўсяго жыцця, і яго агарнуў жаль, што ўжо занадта позна. “Божа, будзь міласэрны!” ‒ успаміналіся сказаныя калісьці словы. Ведаў, што памірае.

Сцэна 7

На тратуары збіралася ўсё больш людзей. Жабрак не чуў і не бачыў іх. У той момант убачыў Езуса, які ўсміхаўся, а з Яго боку выходзілі промні міласэрнасці.

“Ідзі за Мной, вось рай, які Я прыгатаваў для цябе”

“Даруй мне, Пане, я не падыходжу да раю, я брудны і абадраны, я нікому не быў патрэбны на зямлі”

“Не кажы так, ‒ ці ж Я не сказаў, што апошнія на зямлі будуць першымі ў Божым Валадарстве”

Заключэнне (чытаюць 5 герояў)

Клічаш мяне, Пане, шэлестам старонак Евангелля,

Хочаш даць параду, як быць шчаслівым,

Але гэту жыццядайную кнігу

Я загортваю рухам недахопу часу.

Просіш паратунку праз бездапаможнасць чалавека,

Якому не дазваляюць нарадзіцца.

Просіш спачування ў нядолі таго, хто ідзе побач,

Як Ты ў Аліўным садзе,

Самотнага, збалелага, паніклага,

Які, усімі пакінуты, нясе штодзённы крыж.

А я ‒ Магдалена, Юда,

Пётр, які адрокся, Тамаш, які сумняваецца,

Злачынец, які насміхаецца, а можа, Ірад…

Таму я не здольны на жэст Веранікі,

На ўчынак Сымона Кірэнэйца.

Я, сучасны цывілізаваны чалавек,

Заўважыў, што я ‒ голы.

Схаваўся за заслону апраўданняў,

За шырмай выгодаў,

За фіранкай ганарлівасці,

За…


Ты ж бачыш мяне без прыкрыццяў.

Дзякуй, што не разрываеш канат, якая злучае мяне з Табой,

Калі я з-за граху падаю на зямлю.

Дазваляеш зноў узыходзіць на гару Тваёй Радасці

Па промнях Міласэрнасці і Прабачэння,

А майму пераменненаму сэрцу

Дыктуеш словы збаўчай малітвы :

“Езу, давяраю Табе!”







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка