Калі другая частка абазначае прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай




Дата канвертавання22.06.2016
Памер33.44 Kb.
Дадатак 2

Двукроп’е ставіцца:

Калі другая частка абазначае прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай (можна ўставіць БО, ТАМУ ШТО):

Тут трэба быць пільным: у верасе заўсёды хаваюцца хітрыя баравікі.

[ ]:[прычына].

Калі другая частка раскрывае змест першай (можна ўставіць ШТО, ЯК, А ІМЕННА):

Максім пранёс праз усё жыццё простую ісціну: слова павінна мець цвёрдую цану.

[ ]:[раскрывае змест першай часткі].

Калі першая частка абагульняе наступныя:

Усё наогул было знаёмае і звыклае: даверліва шапацелі грушы, дрымотна чарнелі купы вербаў і акацый, шарэў ледзь відна туман на балоце.

[Абагульненне]:[ ].

Калі паміж часткамі можна ўставіць І ЎБАЧЫЎ, ШТО; І ПАЧУЎ, ШТО; І АДЧУЎ, ШТО:

Паглядзеў на неба: шэрыя воблакі нізка навіслі над зямлёй.

[ ]:[ ] (і ўбачыў, што; і пачуў, што; і адчуў, што…).


Заданне

Сярод прапанаваных сказаў выпісаць у сшытак нумар лішняга сказа.

Паставіць знакі прыпынку ў сказах.

Устанавіць адпаведнасць паміж сказамі левага слупка і схемамі правага слупка.

Перабудуйце трэці сказ у складаназалежны.


1. Нашы рэкі часам бяруць свой пачатак не на зямлі, а ў небе іх нараджаюць хмары.

А.[… і ўбачыў, што ]:[ ]

2. Міхась яшчэ не сустракаў у сваім жыцці такой прыгажуні яе вочы былі падобныя на бяздонны акіян, поўны сакрэтаў.

Б. [абагульненне]:[ ].

3. Я зірнуў на блакітнае неба высока ў ім кружылі буслы.

В. [ ]:[а іменна].

4. Мы зберажом усё і зуброў, і чалавечнасць, і старыя вежы, і ўсплёскі бабра, і дзіва сонечных палян, і святую гучную цішыню Пушчы.

Г. [ ], [ ].

5. Ціха было ў навакольных лясах супакоілася птаства, не шапацелі дрэвы.

Д. [ ]: [прычына].

Дадатак 3

ПРАЦЯЖНІК СТАВІЦЦА:

1. калі паміж часткамі выражаюцца адносіны часу або ўмовы

(можна ўставіць на месцы працяжніка калі):

Не хочаш з маладосці працаваць – будзеш на старасці з торбаю скакаць.

[ ] – [ умова ]

2. калі другая частка паказвае вынік, вывад з таго, пра што гаворыцца ў першай (на месцы працяжніка можна ўставіць таму, і таму):

Ранак луг расой купае – дзень гарачы будзе.
[ ] - [ вынік ].

3. калі другая частка мае параўнальнае значэнне


( на месцы працяжніка можна ўставіць як, быццам):
Мовіць слова – салавей спявае.
[ ] – [параўнанне ].

4. калі змест частак супрацьпастаўляецца


(на месцы працяжніка можна ўставіць а, але):
Мы ўжо не просім літасці ў прыроды – прырода просіць літасці ў нас.
[ ] – [супрацьпастаўленне ].

5. калі ў сказе выражаецца хуткая змена падзей (на месцы працяжніка можна ўставіць і, аж):

Прайдзі берагам паўз рэчку – здзівяць і хораша збянтэжаць цябе сваім звонам і спевамі крыніцы і крынічкі.

[ ] – [хуткая змена падзей ].

Заданне

Прачытайце сказы і пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку ў іх:



Дажджлівы дзень на пакровы летам пчолы збяруць багата мёду.

Розум не сякера не пазычыш.

Пакармі птушак зімою яны адплацяць вясною.

Перабудуйце дадзеныя сказы ў бяззлучнікавыя:

1. Сонца на лета, а зіма на мароз.

2. Калі пчолы ў красавіку не вылецелі, то чакай халадоў.

Зрабіце сінтаксічны разбор 3 сказа.

Дадатак 1


Кропка з коскай ставіцца:

Апранаюцца ў зеляніну хмызнякі; зямля, атуленая цяплом, чакае навальніцы.[ ];[ ].


  • паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа, калі яны маюць адносіны пералічэння і цесную сэнсавую сувязь паміж сабой ( часта можна ўставіць злучнік і):

Веснавое сонца свяціла ярка, першыя жаваранкі ўжо заліваліся недзе ў вышыні. [ ], [ ] .
Заданні

1. Прачытайце сказы, пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку.

а) Рэчкі бурлівыя, учора санлівыя, сёння ўсталі, плывуць і бурляць рыбкі шмыглівыя скачуць, купаюцца, к небу прыветна з вадзіцы глядзяць.

б) На возера вечар зялёны пад сонцам ідзе залатым таполі , і ліпы , і клёны ў парку шумяць маладым.

в) Ноч гусцее пагасла зара зорка срэбная ўпала ў ваду.

г) Дрэмлюць знаёмыя плёсы снегам завеяны лог.



д) Пушчы паважныя, зімку праспаўшыя, радасна песні зайгралі свае лісці зашасталі, птушкі
загыркалі, свішча солоўка, дзяцел клюе.

2. Зрабіце схемы прапанаваных сказаў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка