Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср наталля Бартошык, дуа «Бокшыцкая сярэдняя школа»




Дата канвертавання17.03.2016
Памер101.09 Kb.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР

Наталля Бартошык,

ДУА «Бокшыцкая сярэдняя школа»


Прадмет: гісторыя Беларусі 10 клас

Час: 90 хвілін

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

На занятку вучні разгледзяць і параўнаюць погляды на калектывізацыю, якія прадстаўлены ў розных крыніцах, такіх як:



  • дапаможнік па гісторыі Беларусі (10 клас),

  • успаміны пра калектывізацыю сталых людзей (відэазапісы інтэрв’ю),

  • плакаты часоў СССР,

  • артыкулы беларускіх гісторыкаў.

Дадзены сцэнарый урока спалучае метады актыўнай ацэнкі, тэхналогіі INSERT,актыўныя і інтэрактыйныя прыёмы, самастойную, часткова-даследчую форму дзейнасці вучняў, працу з дадатковавымі сродкамі ведаў. Значная ўвага надаецца развіццю лагічнага мыслення вучняў.


Мэта занятку:

Арганізаваць працу вучняў па засваенню сістэмы ведаў пра сутнасць працэсу калектывізацыі, яго асаблівасці на тэрыторыі Беларусі.


Задачы занятку:

1. Садзейнічаць развіццю ўменняў праводзіць пошук гістарычнай інфармацыі ў крыніцах рознага тыпу; тлумачыць розныя меркаванні на адны і тыя ж гістарычныя факты; выказваць аргументаваны пункт погляду пры абмеркаванні гістарычных праблем;

2. Ствараць умовы для выхавання гуманістычных каштоўнасцей, паважлівага стаўлення да сталых людзей, іх думкі.
Мэты на мове вучняў:


  • мы параўнаем розныя погляды на працэс калектывізацыі;

  • мы абмяркуем, чаму разыходзяцца ацэнкі калектывізацыі;

  • у канцы ўрока мы паспрабуем даць адказ на пытанне: “Ці можам мы назваць калектывізацыю прагрэсіўнай з’явай у эканамічным развіцці СССР?”

Ключавое пытанне”:

У 1920–1930 гг. адбылося пераўтварэнне аграрна-індустрыяльнага грамадства БССР у індустрыяльна-аграрнае. Ці апраўданымі былі сродкі такой мадэрнізацыі?
Матэрыялы:

Занятак 1.



  • мультымедыйная презентацыя “Калектывізацыя ў БССР” (Дадаткі 1 (няпоўная версія) і 2 (поўная версія));

  • раздрукоўка матэрыялаў мультымедыйнай презентацыі “Калектывізацыя ў БССР”;

плакаты часоў СССР (дадатак 4). Настаўнік раздрукоўвае самастойна;

раздрукоўкі матэрылаў для працы ў малых групах ( дадатак 5);



  • артыкулы:

для працы на ўроку: Романова И. “В Беларуси был свой Голодомор”– (дадатак 6, на рускай мове);

для дадатковага чытання: Тельтевская Ю. “Что рассказывают секретные материалы о коллективизации в Беларуси в начале 30-х годов” (дадатак 10, на рускай мове).


Занятак 2.

  • Аўдыя- і відэафрагменты ўспамінаў сведкаў часу;

  • раздрукоўка транскрыптаў відэафрагментаў (дадатак 7) – для кожнага вучня;

  • памятка “Як аналізаваць інтэрв’ю са сведкам часу?” (дадатак 8) – для кожнага вучня;

  • памятка “Як распытаць сваякоў пра гістарычныя падзеі мінулага?” (дадатак 9) – для кожнага вучня.


Абсталяванне (для прагляду відэазапісаў і мультымедыйнай прэзентацыі):

  • камп’ютар ці ноўтбук,

  • праектар,

  • калонкі.


На дошцы:

  • тэма занятку “Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР”,

  • мэты на мове вучняў,

  • ключавое пытанне.


План занятку
1-я гадзіна
1. Матывацыйна-мэтавы этап (да 3 хвілін)
Настаўнік называе тэму ўрока “Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР” (тэма запісана на дошцы).
Мэты урока мовай вучня запісваюцца на дошцы або вывешваюцца на плакаце.
2. Этап актуалізацыі суб’ектнага вопыту вучняў (да 9 хвілін)
Настаўнік. На пачатку першай пяцігодкі аснову сельскай гаспадаркі складалі аднаасобныя сялянскія гаспадаркі. На XV з’ездзе ВКП(б) у 1927 годзе было прынята рашэнне правесці калектывізацыю. Што значыць паняцце “калектывізацыя”? Успомніце, што вы ведаеце з дадзенай тэмы па сусветнай гісторыі.

Меркаваны адказ. Калектывізацыя – аб’яднанне аднаасобных гаспадарак сялян у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы).
Настаўнік. Прапануе вучням мультымедыйную презентацыю “Калектывізацыя ў БССР”.

Слайд № 2.
Настаўнік. (Прыём “Ключавое пытанне”. Запісваецца на дошцы або вывешваецца на плакаце.)

У 1920–1930 гг. адбылося пераўтварэнне аграрна-індустрыяльнага грамадства БССР у індустрыяльна-аграрнае. Ці апраўданы былі сродкі такой мадэрнізацыі? На гэтае пытанне мы і паспрабуем адказаць напрыканцы ўрока.


3. Аперацыйна-пазнавальны этап (да 30 хвілін)
Праца ў групах (да 15 хвілін). Падзяліць вучняў на 4 групы. Заўвага для настаўніка: калі мала дзяцей у класе – індывідульна.


1. Прычыны, прынцыпы і ход калектывізацыі сельскай гаспадаркі БССР


Праца з мультымедыйнай презентацыяй “Калектывізацыя ў БССР”

Дадатак 1. (Няпоўная прэзентацыя).

Дадатак 2. (Поўная прэзентацыя).

Раздаць кожнаму вучню раздрукоўку няпоўнай прэзентацыі.



Прагартаць презентацыю. Запоўніць тэкст слайда 3–5. Запісаць спачатку тэст у раздрукоўках, потым запоўніць пропускі ў прэзентацыі. Параўнаць з тэкстам поўнай прэзентацыі. Прэзентаваць вынікі працы ў выглядзе прагляда прэзентацыі. (слайды 2–8).

2. Метады правядзення калектывізацыі і яе вынікі


Аналіз плакатаў

Дадатак 4. Плакаты часоў СССР.




Успомніце, якімі метадамі праводзілася калектывізацыя, ажыццяўлялася палітыка раскулачвання ў СССР. Прэзентаваць вынікі працы ў выглядзе экскурсіі.


3. Асаблівасці правядзення калектывізацыі


Праца з дапаможнікам

Прачытаць дапаможнік на с.76–77 па тэхналогіі INSERT

а) Пазначыць у тэксце падручніка

“+” ведаў/ведала,

“—“ не ведаў/ведала,

“V” я ведаў/ведала не тое, што тут напісана,

“N” новае для мяне.

б) Скласці кароткія тэзісы.

в) Прэзентаваць вынікі працы ў выглядзе сінквейна.

Напрыклад:

Меркаваны адказ:

(Калектывізацыя

Сталінская,негуманная

Прымушала, адбірала, высяляла

Сяляне засталіся без сваёй зямлі

Рассяляньванне!)

Заўвага для настаўнікаў:

Сінквейн – гэта творчая праца, якая мае кароткую форму верша, які складаецца з пяці нерыфмованых радкоў. Выкарыстоўваецца ў дыдактычных мэтах і мае наступныя правілы:

1 радок – адзін назоўнік, які ўвасабляе галоўную тэму сінквейна,

2 радок – два прыметнікі, якія ўвасабляюць галоўную думку,

3 радок – тры дзеясловы, якія апісваюць дзеянні ў рамках тэмы,

4 радок – фраза, якая мае пэўны сэнс,

5 радок – выснова ў форме назоўніка (ассацыяцыя з першым словам).

(дадатак 5)



4. Вынікі правядзення калектывізацыі

Праца з мультымедыйнай презентацыяй “Калектывізацыя ў БССР”

Дадатак 1. (Няпоўная прэзентацыя).

Дадатак 2. (Поўная прэзентацыя).

Раздаць кожнаму вучню раздрукоўку няпоўнай прэзентацыі. Дадатак 4.

Раздаць артыкул Раманавай. Дадатак 6.


Прагартаць презентацыю. Запоўніць тэкст слайда 9. Прэзентаваць вынікі працы ў выглядзе прагляда прэзентацыі (слайд 9) і аналіза артыкулаў. Прачытаць артыкул І.Раманавай “В Беларуси был свой Голодомор.


Фізкультпаўза ў час працы ў групах “Устаньце, калі…” (да 3 хвілін)
Настаўнік. А зараз прапаноўваю ўсім парухацца. Устаньце, калі…

  1. У вас цяпер прыемны настрой.

  2. Вам падабаецца надвор’е за акном.

  3. Вы лічыце, што навучанне было б больш прыемным, каб не праводзіліся праверачныя работы.

  4. Вы жадаеце хутчэй набыць любімую прафесію.

  5. Вы лічыце неабходным веданне гісторыі сваёй дзяржавы.

  6. Вы лічыце, што лёс ваш залежыць ад лёсу Айчыны.

  7. Калі вы лічыце, што гісторыя з’яўляецца настаўніцай жыцця.


Справаздачы груп вучняў па змесце прэзентацыі, праца з плакатамі і дапаможнікам(да 15 хвілін)

2-я гадзіна
Працяг 3 этапа (да 25 хвілін)
Настаўнік. Расказвае вучням пра каштоўнасць успамінаў сведак падзей. Прапануе вучням успомніць, якія бачылі яны телеперадачы, фільмы з выкарыстаннем успамінаў сведак падзей. Запытацца і пра тое, ці расказвалі бабулі і дзядулі, іншыя старэйшыя людзі пра гістарычныя падзеі.
Настаўнік. Гаворыць кароткія звесткі пра вусную гісторыю. Уважліва прачытайце пра рэспандэнта, слухайце. Пасля прагляду рагледзьце скрыпты. Занатуйце свае думкі. Пасля прагляду ўсіх відэафрагментаў выказывайцеся. Спыняцца на абмеркаванні кожнага фрагмента мы не будзем у мэтах эканоміі энэргіі.
Прагляд відэафрагментаў усімі вучнямі (да 5 хвілін)

Перад праслухоўваннем аўдыяўрыўка і праглядам відэафрагментаў успамінаў сведак часу кожнаму вучню раздаць транскрыпты (Дадатак 7) і памяткі з пытаннямі (Дадатак 8).


Праслухоўванне аўдыяўрыўка і прагляд відэафрагментаў
відэафрагмент:

Шэстэль Ніна Іванаўна (хто, чаму і як уступалі ў калгасы, становішча настаўніка) (32 секунды).


аўдыяінтэрв'ю:

(фрагмент Агульнае, 1 ўрывак)

Ядвіга С. (як адносіліся да калгаснікаў іншыя жыхары вёсак) (2 хвіліны);
відэафрагменты:

Каваленка Надзея Аляксандраўна: 1) голад у 1933 г. (10:30–11:44) (1 хвіліна 14 секунд),

2) праца ў калгасе (44:20–45:08) (48 секунд),
Заўвага для настаўніка: пры недахопе часу можна скараціць колькасць аўдыя і відэафрагментаў.
Вучні да 5 хвілін абдумваюць убачанае і пачутае.
Аналіз відэафрагментаў (да 10 хвілін)
Настаўнік. Што новага вы даведаліся? Што вас здзівіла? Хто не пажадае выказвацца, занатуйце, калі ласка, пісьмова свае думкі. Здайце свае занатоўкі, каб можна было іх прачытаць і ацаніць.

Вучні прадстаўляюць свае думкі адпаведна памятцы 3.
Фізкультпаўза “Устаньце, калі…” (да 2 хвілін)
1. Вам было цікава слухаць і глядзець.

2. Вы адкрылі штосьці новае.

3. Вы лічыце, што навучанне было б больш карысным, каб мы больш слухалі сведак.

4. Урок быў незвычайны.


4. Этап замацавання ведаў (да 5 хвілін)
Праца над пытаннямі мэтаў урока на мове вучняў (калектыўнае абмеркаванне):
Настаўнік. Якія вы заўважылі погляды на працэс калектывізацыі?
Меркаваны адказ. Погляды аўтараў дапаможніка, аўтара артыкула, афіцыйны погляд тагачасных улад, погляды сведак разыходзяцца. Аўтары дапаможніка імкнуцца аб’ектыўна, з навуковай пазіцыі разглядзець калектывізацыю, афіцыйны погляд тагачасных улад стасуется са сталінскім планам калектывізацыі і тагачаснай ідэалогіяй партыі, сведкі гавораць тое, што яны перажылі, як ім здаецца на сённяшні дзень падзеі мінулага.
Настаўнік. Ці можам мы назваць калектывізацыю прагрэсіўнай з’явай у эканамічным развіцці СССР? А як бы вы ацанілі калектывізацыю?
Меркаваны адказ. Назваць прагрэсіўнай з’явай нельга, таму што сродкі былі занадта негуманнымі.
5. Этап першапачатковай праверкі ведаў (да 5 хвілін)
Настаўнік. Дзякуй за цікавыя думкі. Але нам трэба зрабіць агульную выснову пра сутнасць працэса калектывізацыі і яго асаблівасці на тэрыторыі Беларусі.

Меркаваны адказ. Сутнасць працэсу калектывізацыі ў прымусовым абагульненні асобных сялянскіх гаспадарак і ўсталяванні адзінай дзяржаўнай ўласнасці на сродкі вытворчасці. Асаблівасці калектывізацыі на тэрыторыі Беларусі: раскулачана не менш за 300 тыс. чалавек, быў абвінавачаны і рэпрэсаваны народны камісар земляробства БССР Дз.Прышчэпаў. Калектывізацыя праводзілася ў некалькі этапаў: першы этап у БССР 1929–1930-х г.; другі этап пасля далучэння Заходняй Беларусі ў 1939 г.; трэці – пасля Вялікай Айчыннай вайны на ўсёй тэрыторыі БССР.
6. Каментарый дамашняга задання, выстаўленне адзнак (5 хвілін)
Настаўнік. Я прапаноўваю вам творчае дамашняе заданне – напісаць эсэ на тэму “Калектывізацыя ў Беларусі вачыма сведак часу”. Аб’ём эсэ – да 2-х старонак. Дзеля гэтага запытайцеся ў самых старых сваякоў, як яны ўспрымалі калектывізацыю, як у калгасе працавалі, як яны жылі ў весцы? і г.д. Калі такіх старых няма, то высветліце ў бацькоў ці ў бабуль і дзядуль, ці мелі дачыненне да працэса калектывізацыі продкі? Калі так, то што з імі адбывалася. (дадатак 9)

У каго не было продкаў, звязаных с калектывізацыя, прачытайце артыкул Тальтэўскай. Занатуйце тэзісы.


7. Рэфлексія (да 3 хвілін)
“Што было найбольш карысным на занятку”? (Кожны вучань занатоўвае сваю думку, запісвае на сцікеры, агучвае і вывешвае на дошцы).
Для дадатковага чытання: Тельтевская Ю. “Что рассказывают секретные материалы о коллективизации в Беларуси в начале 30-х годов” (дадатак 10).

Дадатковы відэафрагмент:

Мураўская Вера Аляксандраўна параўнанне калгаснага жыцця з жыццём пры панах (Видэафрагмент “Агульнае” 2 ўрывак, 8 хвілін).



Літаратура:
1.Багалейша, С. Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі. 9 клас. – Беларускі гістарычны часопіс, 2010 – №2, С.59–64.

2. Жураўлевіч А. Дапаможнік па гісторыі Беларусі, ДУА "Гімназія №1 г. Салігорска".



3.Новік, Я. Гісторыя Беларусі. 1917–1945 гг.Вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання.– Мінск, “Народная асвета”, 2012. С.76–81.
4. Романова, И., “В Беларуси был свой Голодомор”.

http://news.tut.by/society/78380.html 4 декабря 2006 в 13:43
5. Тельтевская Ю. “Что рассказывают секретные материалы о коллективизации в Беларуси в начале 30-х годов” – “Аргументы и факты в Беларуси”, 21 ліпеня 2010 г. http://news.tut.by/society/177555.html
6. Інтэрнет-рэсурсы:

http://www.bestreferat.ru/referat-213827.html

http://rys-arhipelag.ucoz.ru/publ/31-1-0-1298



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка