Жывыя галасы вайны




Дата канвертавання18.05.2016
Памер13.88 Kb.

Жывыя галасы вайны


Вайна… Сёння нам не зразумець, які гэта жах. Мы не перажылі тое, што яны – ветэраны. Кожны расказаны імі эпізод, кожны ўспамін – бясцэнныя, бо час адсоўвае вайну ўсё далей і далей…
Свае цяжкія ўспаміны даверыў мне Альберт Львовіч Смірноў. Многія жыхары нашага горада ведаюць гэтага чалавека і паважаюць.
Калі пачалася вайна, мне было 15 гадоў, я скончыў сем класаў польскай школы ў Дзярэчыне, гэта Зэльвенскі раён. У чэрвені павінен быў ехаць на абласную алімпіяду ў Баранавічы, і тут страшная вестка – вайна… Хлапчуком я часта хадзіў у дывізіён пад камандаваннем Салаўёва, пазнаёміўся з ваенным бытам, падружыўся з вайскоўцамі. І вось даведаўся, што ваенныя адыходзяць. Тады начальнікам штаба быў маёр Кашын. Я прыбёг да яго і кажу: “Я з вамі паеду!”

Далі мне вінтоўку, процівагаз. Спачатку мы адступалі. Чатыры дні абаранялі Магілёў, але адступілі. Маёр Кашын павёў нас ад Магілёва да Смаленска. Я быў сувязным. Калі пачынаўся бой, падносіў зброю. Потым мяне адправілі ў тыл. Год працаваў у калгасе, потым пайшоў у 8 клас. Жыў у сям’і Карпавых.


Калі мне споўнілася 17 гадоў, атрымаў павестку ў ваенкамат. Мяне адправілі на Далёкі Усход. Дзевяць месяцаў быў у вучэбным батальёне, атрымаў званне сяржанта. Пра Перамогу даведаўся, калі наша дывізія знаходзілася на мяжы з Манчжурыяй.

Тады для мяне і маіх таварышаў вайна яшчэ не закончылася. Нам трэба было разбіць японскіх агрэсараў. Асабліва запомнілася, як бралі адну вышыню. Гэта была страшэнная бойня, загінуў кожны трэці з роты. Быў смяротна паранены камандзір. Але вышыню мы ўсё ж узялі!

Вайна адабрала ў мяне ўсю сям’ю. Бацьку, маці, двух братоў і дзвюх сясцёр расстралялі. Яшчэ адзін брат загінуў…

У арміі я служыў да 1951 года. Вярнуўся на радзіму ў Дзярэчын, працаваў дырэктарам універмага. У 1963 годзе пераехаў у Шчучын, доўгі час працаваў у райспажыўтаварыстве.



Я ўжо пажылы чалавек і свой жыццёвы вопыт і патрыятычны дух стараюся перадаць моладзі.

Запісала Анастасія ВІНЧА,

адзінаццацікласніца СШ №1 г. Шчучына.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка