Жывіца літаратурная




Дата канвертавання01.04.2016
Памер107.07 Kb.
Заданні 1 завочнага этапа алімпіяды “Жывіца літаратурная”
1. Запоўніце табліцу.

Назва твора

Жанр

Аўтар (прозвішча ці псеўданім)

“С. Палуяну”







“Малады дубок”







“Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею”







“Бандароўна”







“Птушкі і гнёзды”







“Насцечка”







“Роднае карэнне”







“Ave Maria”







“Калі ў краме ёсць нястача…”







“Чазенія”







“Родныя вобразы”







“Страцім-лебедзь”







“Мая вера”







“Дуб-дзядуля”







“Кепска будзе!”






2. Пісьмова адкажыце на наступныя пытанні.

1) Прозвішчы якіх беларускіх пісьменнікаў адрозніваюцца пачатковымі літарамі?

2) Сваяком якога беларускага пісьменніка, перакладчыка і мастака быў французскі паэт Гіём Апалінэр?

3) Які паэт і драматург пачатку ХХ стагоддзя падпісваў свае творы псеўданімамі Марка Бяздольны, Янук з-пад Мінска, Здарэнец?

4) Пра якога паэта гавораць: “Пясняр чыстай красы”, “госць з высокага неба”?


3. Якое з літаратурных аб’яднанняў не існавала ў 20-я гады ХХ стагоддзя?

“Маладняк”, “Тутэйшыя”, “Узвышша”, “Полымя”.


4. Хто з наступных паэтаў ураджэнец Магілёўшчыны?

Максім Танк, Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў, Пятрусь Броўка.


5. На карце літаратурнай тапанімікі беларускага прыгожага пісьменства адсутнічае:

вёска Ніжнія Байдуны, мястэчка Шапятоўка, вёска Цельшына, вёска Стары Улас.


6. Якая з названых аповесцей не ўваходзіць у пенталогію І. Шамякіна “Трывожнае шчасце”?

“Непаўторная вясна”, “Пошукі сустрэчы”, “Завеі, снежань”, “Агонь і снег”.


7. “Уласна кажучы, мне трэба было б так і застацца кавалерам. Так было б сумленна. Таму што я любіў у жыцці толькі адну жанчыну, Беларусь” – дзённікавы запіс (чый?)
8. Гэта газета дала найменне цэламу перыяду ў развіцці беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.
9. Гэтая падзея выклікала ўзнікненне такіх твораў, як “Злая зорка” І. Шамякіна, “Львы” І. Пташнікава, “Бабчын” М. Мятліцкага. Што гэта за падзея?
10. Версэт, пункцір, зном, вершаказ – жанры-наватворы (чые?).
11. Запішыце прозвішчы паплечнікаў Кастуся Каліноўскага, з якімі ён пачаў выдаваць “Мужыцкую праўду”.

Янка Купала, Іван Насовіч, Валерый Урублеўскі, Якуб Колас, Францішак Багушэвіч, Фелікс Ражанскі, Зыгмунт Серакоўскі, Максім Багдановіч.

12. Пра якога пісьменніка піша Янка Сіпакоў? Запішыце імя і прозвішча.

Не самае важнае, дзе ён жыў і дзе пісаў свае творы. Але важна для нас тое, што ён усё сваё жыццё шчымліва спавядаўся ў любові да роднай зямлі, якая яго нарадзіла, якая ўзгадавала яго сваімі песнямі і казкамі… Ён казаў, што ў казках і песнях беларусаў схавана ўся прыгажосць зямлі, радаваўся, што беларуская мова “найбольш гарманічная і найменш перакручаная з усіх славянскіх дыялектаў” і што “няма народа чысцейшага, чым нашы калтунястыя беларусы”.


13. Дапішыце крылатыя выразы з твораў Кандрата Крапівы.

1) Мне часта крыкуны мільгаюць у вачах,

Да славы прагныя __________________

2) Парсюк не надта быў ахвочы

Глядзецца _________________________

3) Ды знойдуцца заўсёды Івановы,

Што ______________________________
14. Запоўніце табліцу. (Радкоў з верша павінна быць не менш за два – любых.)

Радкі з верша

Аўтар

Назва верша

Было ў салдата два полі,

Поле, дзе кветкі ірваў,

Бегаў з сябрамі на волі,

І поле, дзе ён ваяваў.






“Два полі”







“Мая Бесядзь”

Распаўзлася па абшары

Сцюжным пухам, сцюжнай марай

Папаўзуха-завіруха –

Злога духа злыбядуха.



Янка Купала










“Родныя вобразы”

Ты чуеш, дружа мой,

Як плачуць журавы

Над зарывам асенніх журавін?







15. Адзначце правільныя сцвярджэнні.

1) Гіпербала – іншасказанне, адна з форм мастацкага адлюстравання жыцця, калі абстрактнае паняцце або думка перадаюцца праз канкрэтны вобраз.

2) Байка – невялікі, часцей вершаваны, твор сатырычнага зместу з алегарычным сюжэтам і вывадам (мараллю) у канцы або, значна радзей, у пачатку.

3) Харэй – двухскладовая стапа ў сілаба-танічным вершаскладанні, у якой націск падае на першы склад.

4) Да эпічных жанраў адносяцца раман, аповесць, апавяданне, навела, нарыс, фельетон.

5) Лірыка – род мастацкай літаратуры, у якім жыццё паказваецца галоўным чынам праз узаемаадносіны паміж характарамі, іх барацьбу, праз дзеянне. У адрозненне ад іншых родаў у лірыцы паказ жыцця будуецца на дыялогах і маналогах.

6) Пралог – уступ да літаратурнага твора, у якім пісьменнік знаёміць чытача з задумай або з тымі з’явамі, якія падштурхнулі яго да напісання твора.


16. Аднавіце парадак слоў. Расстаўце знакі прыпынку. Хто аўтары гэтых радкоў?. Запішыце.

1) Голас мець мне каб добры

Гора каб дзець мне куды

Бог жа каб не даў гора

Вясёла б заспяваў я

Маё ж ой гора


2) Людзьмі веру станем братцы

Скончым хутка сон свій мы

Глянем шырэй на божы свет

Закон напіша век вам.


3) Маё жыцце дрэнна

Ідзе не ўлад усё

Мне ўсюды і крычаць

Назад асадзі


17. Запішыце імёны і прозвішчы пісьменнікаў, якім належаць псеўданімы:

1) Янка Лучына - …;

2) Янка Купала - …;

3) Цішка Гартны - …;

4) Якуб Колас - …;

5) Мацей Бурачок - …;

6) Цётка - … .
18. Прачытайце верш. Пісьмова адкажыце на пытанні.

1) Каму прысвяціў свой верш Рыгор Барадулін?

2) Якое лексічнае значэнне падкрэсленых слоў?

Класічны крой лацінскай апранахі

Хацеў трымаць славянскі ўзмах рукі.

Начэлі догмаў сонныя манахі,

І каркалі анафемы крукі.
І слухаў Рым нячутай пушчы пахі,

Туровы гром, алені бег ракі.

Ляцелі ў вырай з Белай Русі птахі,

І ў вырай вечнасці – твае радкі.


Ты з год юначых меў талан на ловы,

Сіло латыні самі рвалі словы,

Ішлі ў Еўропу з годнасцю здалёк.

Каб дум раскутасць лёс не ўрок суровы,

Кужэльную кашулю роднай мовы

Ад забыцця замовіў васілёк.

Р. Барадулін

19. Каму прысвяцілі свае радкі Янка Купала і Уладзімір Караткевіч? Запішыце імёны гэтых пісьменнікаў.

Гэй, пяснярка, болей, болей

Нам на скрыпцы сваёй грай!

Прывітаем Хлебам-соляй,

Дзякуй скажа родны край.



Я. Купала

Цень паўстання народнага.

Дзень светлае волі Крашына!

Я таксама пакутваў

За гэту зямную юдоль…

О, чаму ты, кажан,

Не крануў мяне ў годы дзяцінства,

Каб не вырасла сэрца,

Каб вочы не бачылі боль?

У. Караткевіч

20. Запішыце псеўданім, прозвішча, імя, імя па бацьку паэта, пра якога згадвае ў вершы Васіль Жуковіч.

Як біўся за волю славуты паэта!

Народ зваў ён з цемры ў сонечны дзень.

Казалі пра нашыя крыўды сусвету

“Адвечная песня” й “А хто там ідзе?..”



В. Жуковіч

Адказы да заданняў алімпіяды



Назва твора

Жанр

Аўтар (прозвішча ці псеўданім)

“С. Палуяну”

верш

Максім Багдановіч

“Малады дубок”

апавяданне

Якуб Колас

“Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею”

верш

Адам Гурыновіч

“Бандароўна”

паэма

Янка Купала

“Птушкі і гнёзды”

раман

Янка Брыль

“Насцечка”

аповесць

Кузьма Чорны

“Роднае карэнне”

апвяданне

Максім Гарэцкі

“Ave Maria”

верш

Максім Танк

“Калі ў краме ёсць нястача…”

байка

Кандрат Крапіва

“Чазенія”

аповесць

Уладзімір Караткевіч

“Родныя вобразы”

верш

Якуб Колас

“Страцім-лебедзь”

паэма

Максім Багдановіч

“Мая вера”

верш

Янка Купала

“Дуб-дзядуля”

апавяданне

Ядвігін Ш.

“Кепска будзе!”

паэма

Францішак Багушэвіч

2. 1) М. Гарэцкі і М. Зарэцкі. 2) Каруся Каганца (1868 – 1918, сваяком па дзеду). 3) Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч). 4) Максім Багдановіч.


3. “Тутэйшыя”.
4. Аркадзь Куляшоў (в. Саматэвічы, Касцюковіцкага раёна)
5. вёска Стары Улас
6. “Завеі, снежань”.
7. Уладзіміра Караткевіча
8. “Наша ніва”.
9. Чарнобыльская катастрофа.
10. Алеся Разанава.
11. Валерый Урублеўскі, Фелікс Ражанскі.
12. Адам Міцкевіч.
13. 1) Мне часта крыкуны мільгаюць у вачах,

Да славы прагныя ды вузкія ў плячах.

2) Парсюк не надта быў ахвочы

Глядзецца праўдзе ў вочы.

3) Ды знойдуцца заўсёды Івановы,

Што памахаць яму гатовы.


14.

Радкі з верша

Аўтар

Назва верша

Было ў салдата два полі,

Поле, дзе кветкі ірваў,

Бегаў з сябрамі на волі,

І поле, дзе ён ваяваў.



Анатоль Вярцінскі

“Два полі”

Кажуць, што рэкі

птушкамі створаны –

Такімі малымі

на першы пагляд

Аркадзь Куляшоў

“Мая Бесядзь”

Распаўзлася па абшары

Сцюжным пухам, сцюжнай марай

Папаўзуха-завіруха –

Злога духа злыбядуха.



Янка Купала

Паязджане”

Вобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая.

Якуб Колас

“Родныя вобразы”

Ты чуеш, дружа мой,

Як плачуць журавы

Над зарывам асенніх журавін?


Пімен Панчанка

Журавы”

15. 2, 3, 4, 6


16.

1) Каб мне голас добры мець,

Каб мне гора куды дзець,

Каб жа гора Бог не даў, -

Я б вясёла заспяваў:

Ой, гора ж маё!



Ф. Багушэвіч

2) Веру, братцы: людзьмі станем,

Хутка скончым мы свой сон;

На свет божы шырэй глянем,

Век напіша вам закон.

Цётка

3) Дрэнна маё жыццё,

Ўсё ідзе не ў лад,

І крычаць мне ўсюды:

“Асадзі назад”!

Я. Колас
17. 1) Янка Лучына – Іван Неслухоўскі;

2) Янка Купала – Іван Луцэвіч;

3) Цішка Гартны – Зміцер Жылуновіч;

4) Якуб Колас – Канстанцін Міцкевіч;

5) Мацей Бурачок – Францішак Багушэвіч;

6) Цётка – Алаіза Пашкевіч.


18. 1) Верш прысвечаны Міколу Гусоўскаму.

2) Апранахаразм. прадмет верхняга адзення; анафема – пракляцце, адлучэнне ад царквы, цяпер часам ужываецца як лаянка; сіло – а) прыстасаванне ў выглядзе петляў для лоўлі птушак і дробных жывёлін; б) перан. пастка.


19. 1) Янка Купала прысвяціў свой верш Алаізе Пашкевіч (Цётцы).

2) Уладзімір Караткевіч прысвяціў свой верш Паўлюку Багрыму.


20. Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка