Жэбрак Міхаіл Вікенцьевіч




Дата канвертавання29.06.2016
Памер10.96 Kb.
Жэбрак

Міхаіл Вікенцьевіч



Нарадзіўся 9 кастрычніка 1936 года ў в.Цяглевічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Пачаў свой працоўны шлях калгаснікам, затым стаў выдатным старшынёй калгаса. Працаваў начальнікам райсельгасупраўлення, старшынёй райвыканкама.

Міхаіл Вікенцьевіч - сапраўдны прадстаўнік беларускай нацыі. Ён прайшоў шлях ад сахі да высокіх пасад у дзяржаве, унёс пэўны ўклад як пастаянны прадстаўнік РБ пры статутных і іншых огранах СНД, народны дэпутат і намеснік старшыні камісіі Вярхоўнага Савета РБ.

З успамінаў М.Жабрака: «… Мінула больш за 50 гадоў пасля маёй вучобы, але і сёння памятую, як нашыя настаўнікі аддавалі нам увесь час, усе свае веды і сэрца, імкнучыся зрабіць нас найперш прыстойных людзей…

Нізкі паклон і вялікая ўдзячнасць усім маім настаўнікам. Прыкладам высокай маральнасці з тых часоў для мяне быў і застаецца мой настаўнік Ілля Паўлавіч Кніга, а таксама Мікалай Васільевіч Афанасьеў, Ніна Васільеўна Прапіснова. Гэта ім я абавязаны тымі ведамі, якія я набыў у тыя часы…»



Міхаіл Вікенцьевіч падараваў школе сваю кнігу мемуараў «Перад мінулым схіляю галаву». Яго мемуары - гэта даніна мінуламу з надзеяй на будучыню, шчырая споведзь чалавека, які шмат пабачыў на сваім жыццёвым шляху.







Тытульны ліст кнігі Міхася Жэбрака з асабістым аўтографам.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка