Жаночага роду з канчаткамі -а, -я: кропля




Дата канвертавання01.05.2016
Памер62.37 Kb.
Правапіс канчаткаў назоўнікаў

І скланенне адзіночнага ліку

Да першага скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткамі -а, -я: кропля, радзіма, парта, доля. Склонавыя канчаткі гэтых назоўнікаў залежаць ад характару асновы і націску.

! Тып асновы вызначаецца па форме адзіночнага ліку назоўнага склону




Аснова можа

заканчвацца на




цвёрды

зацвярдзелы

мяккі

г, к, х

вада, школа,

хата

мяжа, шаша, гара

ралля, пожня,

зямля

нага, рука, страха


У давальным і месным склонах назіраецца варыянтнасць канчаткаў


Тып асновы

Канчаткі, чаргаванні

Прыклады

цвёрдая

-е-

на вадзе, у школе

мяккая

-і-

на раллі, на пожні

зацвярдзелая

-ы-

на мяжы, па гары

на -г

-е-; (г - з)

у кнізе, на назе

на -к

-э-, -ы- ; (к - ц)

у руцэ, на ручцы

на -х

-е-; (х - с)

на страсе, у скрусе


ІІ скланенне адзіночнага ліку

Да другога скланення адносяцца назоўнікі

  • мужчынскага роду з нулявым канчаткам: край, слуп, Іван;

  • ніякага роду з канчаткамі -о (-ё), -а, -е: вядро, рыззё, мора;

Склонавыя канчаткі гэтых назоўнікаў залежаць ад характару асновы.




Аснова можа

заканчвацца на




цвёрды

зацвярдзелы

мяккі

г, к, х

ход, стул,

аўтобус

друкар,гараж,

камп’ютэр

конь, лівень,

адчай

парог, званок,

кажух


У месным склоне назоўнікі мужчынскага роду таксама маюць варыянты канчаткаў.


Тып асновы

Канчаткі, чаргаванні

Прыклады

цвёрдая

-е-

на заводзе, у аўтобусе

мяккая

-і-

на кані, у адчаі

зацвярдзелая

-ы-

у гаражы, па тратуары

на -г

-е-; (г - з), -у-

на лузе, у Гамбургу

на -к

-у-

на суку, пры гарадку

на -х

-е-; (х - с), -у-

у кажусе, на гароху (се)

асабовыя

-у-, -ю-

пры Івану(е) Мележу, аб ратаю

1. Пара, жняя, дуга, шчака, дзяжа, бег, плуг, стог, паверх, садок, вучань, ячмень, гай, Таганрог, трыбух, абух, адбой, квас, курс, агурок, Ганг, тунель, Янка Скрыган, Антон Сарока, старшыня Дзмітрый Мацяж, настаўнік Іван Пятровіч Пракапенка.

2. Нара, душа, хвоя, дачка, вышыня, вага, муха, Маня, жах, кажух, подых, снег, гіпс, сухавей, хвойнік, дагавор, пчаляр, геній, іней, друкар, Ганконг, дыялог, начлег, пан Пугач, дзед Талаш, падарожнік Міклуха-Маклай, вучань Максім Шамярэй, горад, выган.

3. Сям’я, сястра, саха, пушча, елка, рака, змяя, груша, бераг, гарох, мех, мозг, тыф, паркаль, Лейпцыг, музей, ручнік, сакваяж, Алёша Саковіч, артыст, пастух, каваль Хвешчанка, брыгадзір Кузьма Ільіч, сацыёлаг, лопух, астрог, суддзя Васіль Макаль.

4. Сцежка, фабрыка, Рэгіна, Маша, пірог, парог, паверх, вецер, стэп, шлях, жаль, палец, вуж, алешнік, нюх, Цюрых, лоб, спіс, Сяргей Пятровіч Скуратовіч, байкапісец Кандрат Крапіва, стараста Мікіта Каліна, пісьменнік Іван Мележ, Янка Брыль, мост.

5. Дзея, сажа, песня, рука, страха, мама, матуля, арэх, мурог, першапраходзец, герой, адбой, Мацей Бурачок, мора, натоўп, паход, хлопчык, Пецярбург, агонь, Пятрок Багацька, бугалтар Аляксей Іванавіч Струмень, адвакат Эдуард Хамёнак, горб, від.

1. Пары, жняі, дузе, шчацэ, дзяжы, бегу, плузе, стозе, паверсе, садку, вучню, ячмені, гаі, Таганрозе, трыбуху, абуху, адбоі, квасе, курсе, агурку, Гангу, тунелі, Янку Скрыгане(у), Антоне(у) Сароку, старшыню Дзмітрыю Мацяжу, настаўніку Іване(у) Пятровічу Пракапенку.

2. Нары, душы, хвоі, дачцэ, вышыні, вазе, мусе, Мані, жаху, кажусе(ху), подыху, снезе, гіпсе, сухавеі, хвойніку, дагаворы, пчаляру, генію, інеі, друкару, Ганконгу, дыялогу, начлезе, пане(у) Пугачу, дзеду Талашу, падарожніку Міклуху-Маклаю, вучню Максіме(у) Шамярэю, горадзе, выгане.

3. Сям’і, сястры, сасе, пушчы, елцы, рацэ, змяі, грушы, беразе, гароху(се), меху, мозгу, тыфе, паркалі, Лейпцыгу, музеі, ручніку, сакваяжы, Алёшу Саковічу, артысце, пастуху, кавалю Хвешчанку, брыгадзіру Кузьме Ільічу, сацыёлагу, лопуху, астрозе, суддзю Васілю Макалю.


4. Сцежцы, фабрыцы, Рэгіне, Машы, пірагу, парозе, паверсе, ветры, стэпе, шляху, жалі, пальцы, вужы, алешніку, нюху, Цюрыху, лобе, спісе, Сяргею Пятровічу Скуратовічу, байкапісцу Кандраце(ту) Крапіве, старасту Мікіце(ту) Каліне, пісьменніку Іване(у) Мележу, Янку Брылю, мосце.



5. Дзеі, сажы, песні, руцэ, страсе, маме, матулі, арэху, мурагу, першапраходцу, герою, адбоі, Мацею Бурачку, моры, натоўпе, паходзе, хлопчыку, Пецярбургу, агоні, Петраку Багацьку, бугалтару Аляксею Іванавічу Струменю, адвакаце(ту) Эдуардзе(ду) Хамёнку, горбе, віду(дзе).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка