Інтэрв’ю з самім сабой




Дата канвертавання02.07.2016
Памер15.93 Kb.
Інтэрв’ю з самім сабой

У маім жыцці прыйшоў час, калі трэба задумацца і вырашыць, якую жыццёвую дарогу выбраць. Прафесій шмат. Прызнацца, ну вельмі вабіць мяне рамантыка прафесіі выратавальніка. Вось стралою імчыць пажарная машына…доля секунды- і выратавальнік бясстрашна тоне ў полымі агню… а скрозь слуп дыму з’яўляецца сапраўдны герой. Між іншым, у нашым небяспечным свеце магчымасць подзвіга прадастаўляецца амаль кожны дзень. А разам з тым і магчымасць атрымаць славу, павагу, гонар і медаль. Можна было б сказаць, што ўсё так проста, каб не выбар прафесіі, якая стане справай усяго жыцця. І тут ужо трэба шчыра прызнацца самому сабе: ці змагу я здзейсніць подзвіг?

Бясстрашна кідаецца ў полымя, своечасова прыходзіць на дапамогу ў любой крытычнай сітуацыі, папярэджвае смерць… А гэта звычайны чалавек? Назваць яго звычайным цяжка. Бясспрэчна, выратавальнікі праяўляюць гераізм, смеласць, мужнасць. І за гэтыя якасці імі ўжо можна захапляцца. Але як жа іначай?! На іх дапамогу спадзяюцца людзі, якія трапілі ў бяду, іх чакаюць, у іх вераць.

І ўсё-такі, кідаючыся ў полымя, выратавальнік рызыкуе сваім здароўем, а часам і жыццём. Дык што прыводзіць людзей у прафесію? Хутчэй за ўсё, не памер заработнай платы, не магчымасць пабудаваць кватэру на льготных умовах, а міласэрнасць. У надзвычайных сітуацыях яны ўжо думаюць не пра сваё здароўе і нават не пра сваё жыццё. Кожны праяўляе сваю храбрасць дзеля блага людзей. Выратавальнікі ахвяруюць сваім жыццём, каб працягнуць руку дапамогі тым, каму яна неабходна. Безумоўна, ніхто не заставіць чалавека рызыкаваць жыццём, калі няма глыбокага ўнутраннага пераканання, што ты можаш дапамагчы бліжняму.

На маё здзіўленне, прафесія выратавальніка зусім не рамантычная, а вельмі важная, патрэбная і высакародная. Несумненна, жаданне стаць выратавальнікам у мяне не знікла. Але не дзеля таго, каб здзейсніць подзвіг, а якраз, каб дапамагчы людзям, якія апынуліся ў крытычнай сітуацыі.

Ёсць і час працаваць над сабой. Трэба яшчэ многаму вучыцца, трэніраваць сілу волі, каб у цяжкай сітуацыі правільна паступіць.



А ўзнагародай за адвагу, мужнасць і міласэрнасць абавязкова будуць удзячнасць і павага. І чаго варты той медаль, калі ты папярэдзіў смерць, выратаваў камусьці жыццё...

Роўгач Дзмітрый 9 клас


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка