Інтэрнэт-алімпіяда па беларускай мове, 2011-2012 навучальны год Аўтар заданняў: Семяняка І. Я




Дата канвертавання03.05.2016
Памер16.97 Kb.
5 клас, Інтэрнэт-алімпіяда па беларускай мове, 2011-2012 навучальны год

Аўтар заданняў: Семяняка І.Я.

1. Як перакладаецца на беларускую мову рускае слова скворец?

а) верабей;

б) бусел;

в) жаваранак;

г) грак;


д) шпак.

2. Каго мы называем беларускім першадрукаром?

Адказ: Францыска Скарыну

3. Пераблыталіся літары ў словах. Расстаўце літары ў правільным парадку і вызначце назвы мэблі.

а) а, е, р, а, с, д;

б) ф, а, ш, а;

в) р, ч, е, в, а, ц;

г) а, н, к, а, п, а.

Адказ: б) шафа, г) канапа.

4. Колькі імён хлопчыкаў схавалася ў слове Яніна?

а) 0;

б) 1;


в) 2;

г) 3.


Адказ: б) Ян.

5. Адгадайце загадку М.Парнякова:

Сінявокі, слаўны, чысты,

Галавасты, залацісты.

Шанаваць яго мы будзем -

Ён дае адзенне людзям.

Адказ: лён.

6. Вызначце род назоўнікаў гарэза, задзіра, румза, сірата.

а) род не вызначаецца;

б) мужчынскі род;

в) агульны род;

г) жаночы род;

д) ніякі род.

7. Якое слова ў сучаснай беларускай мове ўжываецца як сінонім устарэлага назоўніка атрамант?

Адказ: чарніла.

8. Якія словы не толькі называюць гародніну, але і хаваюць у сабе назвы нот?

а) гарох;

б) памідор;

в) агурок;

г) капуста;

д) фасоля.

9. Які месяц у народзе здаўна называюць "гаручым, але не даручым"?

Адказ: ліпень.

10. Якое лічбавае значэнне мела літара е ў старажытнасці?



Адказ: пяць.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка