International slavistic committee




Дата канвертавання27.03.2016
Памер41.61 Kb.




МІЖНАРОДНЫ КАМІТЭТ СЛАВІСТАЎ
INTERNATIONAL SLAVISTIC COMMITTEE

Інстытут мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

вул. Сурганава, 1, корп. 2, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.

Тэл. (+375 17) 284-15-94; тэл/факс (+375 17) 284-18-85;

http://xvcongress.iml.basnet.by

E-mail: mks.belarus@gmail.com


Тематика ХV Международного съезда славистов

(Минск, Беларусь, 2013 г.)


1.0. Мовазнаўства

1.1. Славянскія мовы ў параўнальна-гістарычным і арэальным аспектах. Гісторыя славянскіх моў у сувязі з праблемамі этнагенезу і глотагенезу. Лакалізацыя праславянскай моўнай прасторы і яе структура. Славянская этымалогія і анамастыка. Балтаславянскія моўныя ўзаемасувязі. Славяна-германскія, славяна-італійскія, славяна-іранскія, славяна-уграфінскія, славяна-кельтскія і славяна-цюркскія моўныя адносіны ў мінулым.

1.2. Гістарычнае апісанне славянскіх моў і дыялекталогія. Гістарычная граматыка славянскіх моў. Унутраная і знешняя гісторыя мовы. Праблемы моўнага сумежжа. Славянскія мовы ў моўных саюзах. Славянская лінгвагеаграфія і дыялектаграфія. Палессе ў этнагенетычных і лінгвагеаграфічных даследаваннях.

1.3. Славянскія мовы і культуры. Славянская пісьменнасць на розных этапах яе развіцця. Кірыла-Мяфодзьеўская пісьмовая традыцыя ў славян. Літаратурна-лінгвістычная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім. Феномен “простай мовы” і літаратурнага шматмоўя. Кітабістыка як раздзел славістыкі.

1.4. Моўныя сітуацыі ў славянскім свеце. Стан сучасных славянскіх стандартных (літаратурных) моў. Унутраныя і знешнія фактары ў фарміраванні і трансфармаванні славянскіх стандартных моў. Тэндэнцыі развіцця сістэм славянскіх моў у пачатку ХХІ стагоддзя. Славянскі моўны свет, праблемы глабалізацыі і праблемы выкладання славянскіх моў. Моўная палітыка і экалінгвістыка. Славянскія літаратурныя макра- і мікрамовы. Праблемы моўнай ідэнтыфікацыі і самаідэнтыфікацыі. Сацыялінгвістычныя, псіхалінгвістычныя і сацыякультурныя аспекты вывучэння сучасных славянскіх моў і дыялектаў. Змешаныя формы маўлення і іх тыпы ў славян.

1.5. Сінхронна-тыпалагічнае і супастаўляльнае даследаванне славянскіх моў. Фаналогія і акцэнталогія. Граматыка, словаўтварэнне і сінтаксіс. Праблемы славянскай аспекталогіі. Інавацыі ў сістэмах сучасных славянскіх моў. Славянская лексікаграфія, лексічная семантыка і фразеалогія. Лінгвістыка тэксту. Дыскурсіўны аналіз сучасных славянсктіх моў.

1.6. Моўныя карціны ссвету ў славян. Кагнітыўны, этналінгвістычны, лінгвакультуралагічны і лінгва-прагматычны падыходы да вывучэння розных узроўняў славянскіх моў.

1.7. Камп’ютарная і корпусная лінгвістыка ў даследаванні славянскіх моў. Корпусы славянскіх моў. Праблемы граматыкі і лексікалогіі ў перспектыве корпуснай лінгвістыкі. Праблемы аўтаматычнага аналізу і пераклад. Стварэнне і выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў.
2.0. Літаратуразнаўства, культуралогія, фалькларыстыка

2.1. Славянскі фальклор, міфалогія і традыцыйная духоўная культура. Праблемы і перспектывы кампаратыўнага даследавання фальклору. Народныя вераванні, абрадавыя практыкі і абрадавы фальклор: тэкст і кантэкст. Традыцыйны фальклор і праблемы нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Аўтэнтычны фальклор і адлюстраванне ў ім ментальных асаблівасцей славянскіх этнасаў. Фальклор пагранічча і славянскіх дыяспар. Сучасныя формы фальклору; постфальклор. Узаемасувязь і ўзаемадзеянне традыцыйных і сучасных форм славянскага фальклору. Фальклор і мастацкая літаратура.

2.2. Гісторыя славянскіх літаратур і аналіз мастацкага тэксту. Славянскія літаратуры ў кантэксце еўрапейскага і сусветнага культурна-гістарычнага працэсу. Традыцыйнае і наватарскае ў славянскай прозе, паэзіі, драматургіі. Праблемы жанраў у славянскіх літаратурах. Тэкст і інтэртэкстуальнасць у даследаваннях славянскіх літаратур. Напрамкі ў славянскіх літаратурах; роля і значэнне замежных уплываў у іх генезісе і развіцці, нацыянальная спецыфіка напрамкаў. Нацыянальная міфалогія і яе мастацкае канструяванне ў славянскіх літаратурах. Помнікі славянскіх літаратур, тэксталогія і эдыцыйная практыка.

2.3. Літаратура і рэлігія. Праблемы літаратурнага ўзаемадзеяння ў рамках Slavia Orthodoxa и Slavia Romana. Канфесійнае самавызначэнне і літаратурная дынаміка. Народная рэлігійнасць, кананічныя і апкрыфічныя літаратурны традыцыі. Slavia Christiana ў адлюстраванні паэтычнага эпасу славянскіх народаў. Сінтэз фальклору і біблейскіх традыцый у славянскай культуры. Біблейскія пераклады. Біблейскія алюзіі ў сучасных славянскіх літаратурах.

2.4. Славянскі пераклад і міжславянскія пераклады. Роля перакладу ў станаўленні новых і сучасных славянскіх літаратур. Сацыякультурныя, эстэтычныя, моўныя асаблівасці міжславянскага перакладу.

2.5. Літаратура – філасофія – ідэалогія. Эстэтычнае і этычнае, нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў славянскіх літаратурах Новага часу. Месца пісьменніка ў сацыяльна-палітычным жыцці эпохі.. Нацыянальнае адраджэнне і яго адлюстраванне у славянскіх літаратурах. Спецыфіка фарміравання беларускай літаратуры.

2.6. Літаратурная крытыка і публіцыстыка. Літаратурныя часопісы ў літаратурным працэсе ў славянскіх краінах. Эстэтычнае і сацыяльнае ў славянскай літаратурнай крытыцы. Значэнне літаратурных часопісаў у сацыяльна-гістарычных зменах у славянскіх краінах: Новы і Навейшы час.

2.7. Праблемы сучасных славянскіх літаратур. Дыялог актуальнага мастацкага мыслення з нацыянальнай літаратурнай класікай. Літаратура дыяспары і змена літаратурнага канону ў славянскіх краінах. Постмадэрнізм у прасторы традыцыйнага грамадства і класічнай культуры. Славянскія літаратуры і кіно. Роля маладзёжных субкультур у славянскай літаратуры апошніх гадоў.
3.0. Гісторыя славістыкі

3.1. Міжнародныя з’езды славістаў: традыцыі, дасягненні, перспектывы.

3.2. Гісторыя і сучасны стан славістыкі ў свеце.

Тэмы для круглых сталоў

1. Скарыніяна ў славянскім і еўрапейскім кантэксце.

2. Мова, літаратура, культура ВКЛ ў славянскім і ерапейскім кантэксце.

3. Нацыянальныя тыпы постмадэрнізму ў славянскіх літаратурах.

(Магчымыя тэмы:

4. Т.Г. Шавчэнка (Да 200-годдзя з дня нараджэння).



5. Уклад славістыкі ў сучасную сусветную культуру).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка