Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




старонка3/4
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.56 Mb.
1   2   3   4

Звяртаем увагу, што ў першым паўгоддзі ў V класе па беларускай мове праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі для ІV класа. Пераклады і сачыненнi ў V–VIII класах носяць толькі навучальны характар.

У VІ–ХІ (ХІІ) класах да канца першай чвэрці, а ў V класе на працягу І паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэкстаў кантрольных работ, рэкамендаваны для папярэдняга класа.



Колькасць слоў у слоўнікавых дыктантах, кантрольных дыктантах, пераказах, аб’ём сачыненняў

Класы

Аб’ём кантрольнага дыктанта

Аб’ём слоўнікавага дыктанта

V

85–90 слоў

12–15 слоў



90–100 слоў

15–20 слоў

VІІ

100–110 слоў

20–25 слоў

VІІІ

110–125 слоў

25–30 слоў

ІХ

125–145 слоў

30–35 слоў

Х

145–170 слоў

35–40 слоў

ХІ

170–200 слоў

40–45 слоў










Клас

Аб’ём тэкстаў для кантрольных пераказаў

Аб’ём сачыненняў

V

80–100 слоў

0,5–1 старонка



100–120 слоў

1–1,5 старонкі

VІІ

120–180 слоў

1–1,5 старонкі

VІІІ

180–240 слоў

1,5–2 старонкі

ІХ

240–340 слоў

2–3 старонкі

Х

340–450 слоў

3–4 старонкі

ХІ

450–600 слоў

да 5 старонак

Колькасць арфаграм і пунктаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў

Клас

Колькасць арфаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў

Колькасць пунктаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў

V

10

2–3



12

2–3

VІІ

16

3–4

VІІІ

20

4–5

ІХ

24

5–10

Х

26

10–15

ХІ

28

15–20

Нагадваем некаторыя патрабаванні да афармлення класнага журнала.

На ўсіх старонках класнага журнала, у тым ліку пры запаўненні раскладу вучэбных заняткаў, назвы вучэбных прадметаў пішуцца з малой літары – беларуская мова, беларуская літаратура.

Пры афармленні старонак журнала, якія адведзены для запісу факультатыўных заняткаў, указваецца назва факультатыўных заняткаў (з малой літары, без двукосся), а не вучэбнага прадмета. У выпадку, калі ў якасці назвы факультатыўных заняткаў выкарыстоўваецца цытата, яна запісваецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе.

На правай старонцы класнага журнала запісваецца дата правядзення вучэбных заняткаў (04.09), тэма, якая вывучалася на вучэбных занятках, і дамашняе заданне. І тэма, і дамашняе заданне запісваюцца з вялікай літары.

Запіс аб правядзенні пэўнага віду работы ў журнале робіцца разам з запісам тэмы вучэбных заняткаў, калі гэты від работы займае значную частку часу вучэбных заняткаў. Запіс у журнале афармляецца наступным чынам:



Правапіс -н-, -нн- у прыметніках. Тлумачальны дыктант

В.Карамазаў – адзін з вядучых сучасных празаікаў: тэматычная праверка ведаў і ўменняў

Паняцце пра складаназалежны сказ. Аналіз кантрольнага дыктанта

У запісе тэмы вучэбных заняткаў магчымы скарачэнні, якія робяцца ў адпаведнасці з існуючымі правіламі і павінны быць зразумелымі пры чытанні, напрыклад:



Дзеяслоў як часц. мовы: агульн. знач., марф. прым., сінт. роля

Калі праводзяцца падвоеныя вучэбныя заняткі па адной тэме, гэта фіксуецца на абедзвюх старонках журнала з указаннем даты двойчы.

Запіс аб навучальным пераказе (сачыненні), калі на работу над ім адводзіцца адна гадзіна, робіцца наступным чынам:

Пераказ ”…“, Сачыненне ”…“.

Пры напісанні навучальнага пераказу (сачынення), калі на выкананне работы адводзяцца два вучэбныя заняткі, на першай гадзіне праводзіцца работа па падрыхтоўцы да напісання тэксту. У журнале запіс неабходна афармляць так: Падрыхтоўка да напісання пераказу ”…“ і Пераказ ”…“.

Пры напісанні кантрольнага пераказу (сачынення) работа па падрыхтоўцы да яго не прадугледжваецца. Калі на выкананне кантрольнага пераказу адводзяцца два вучэбныя заняткі, то запіс неабходна афармляць такім чынам: Кантрольны пераказ ”…“ і Кантрольны пераказ ”…“.

Адзнакі за навучальную пісьмовую работу выстаўляюцца ў графу, якая адпавядае дню, калі работа праводзілася. Гэтыя адзнакі носяць стымулюючы характар і таму выстаўляюцца па меркаванні настаўніка.

Адзнакі за кантрольную работу выстаўляюцца ў адну графу ўсім вучням класа ў адпаведнасці з датай правядзення работы.

Адзнака за чвэрць выстаўляецца пасля запісу даты апошняга ўрока без пропуску клеткі, першыя вучэбныя заняткі чвэрці таксама запісваюцца без пропуску клеткі.

У графе «Дамашняе заданне» змест задання запісваецца з вялікай літары. Запіс у журнале робіцца наступным чынам:

Практыкаванне 98 або Пр. 125

Верш Я. Коласа ”Ручэй“ на памяць

Скласці план апавядання А. Васілевіч ”Сябры“

Адказаць на пытанні № 3–5, ст. 24

§32, ст. 172 – 173, пр. 164

У класны журнал запісваецца толькі абавязковае дамашняе заданне, якое павінна быць выканана кожным вучнем. Дыферэнцаванае дамашняе заданне не запісваецца ў класны журнал.

Калі вучням даецца дамашняе заданне на паўтарэнне, тады характар задання канкрэтызуецца ў журнале. Напрыклад:

Паўтарэнне. Правапіс галосных о, э, а. Пр. 116

Адзнакі за сачыненне па беларускай літаратуры ў ІХ–ХІ (ХІІ) класах выстаўляюцца па літаратуры і па мове: першая – па літаратуры, другая – па мове.

Абавязковыя кантрольныя сачыненні па літаратуры пішуцца толькі ў ІХ–ХІ класах. У V–VІІІ класах сачыненні носяць навучальны характар. Адзнакі за навучальныя работы выстаўляюцца на выбар настаўніка і павінны насіць стымулюючы характар.

Калі на напісанне сачынення па літаратуры адводзіцца дзве вучэбныя гадзіны, тэмы абодвух вучэбных заняткаў запісваюцца на старонцы, адведзенай на гэты прадмет. Адзнака выстаўляецца ў графу, якая адпавядае другой гадзіне. Пры падрыхтоўцы да навучальных пераказаў (сачыненняў) работа вучняў на першай гадзіне вучэбных заняткаў можа быць таксама ацэнена. Адзнака па мове выстаўляецца без указання даты, запіс «Сачыненне па літаратуры» на правай старонцы журнала таксама робіцца без указання даты.

Калі на напісанне сачынення выкарыстоўваецца адна гадзіна мовы і адна гадзіна літаратуры, тады запіс і выстаўленне адзнак робіцца на адпаведных старонках журнала з указаннем даты на кожнай.

Пры напісанні пераказу з дадатковым заданнем, на які адводзяцца два вучэбныя заняткі, першыя дзве адзнакі праз дроб выстаўляюцца ў графу, што адпавядае першай гадзіне, адзнака за дадатковае заданне выстаўляецца ў графу, што адпавядае другой гадзіне.

Пры напісанні дамашняга сачынення або іншых творчых работ адзнака за работу выстаўляецца ў графу, што адпавядае дню, калі давалася заданне, або дню, калі адбылася абарона творчай работы.

Адзнакі за чытанне на памяць выстаўляюцца ў графу, што адпавядае вучэбным заняткам, якія ідуць пасля тых, на якіх было дадзена заданне вывучыць на памяць, або на іншых вучэбных занятках, тэма якіх уключае вывучэнне гэтага твора.

У выпадку памылковага выстаўлення адзнакі выпраўленне робіцца наступным чынам: няправільна пастаўленая адзнака ў клетцы закрэсліваецца, побач выстаўляецца правільная адзнака, у нізе старонкі робіцца запіс: «Адзнака вучню (указваецца прозвішча, імя вучня) выпраўлена з ”5“ (указваецца адзнака) на ”6“ (указваецца адзнака)». Далей ставіцца подпіс настаўніка і дата.

Настаўнік, выстаўляючы адзнаку ў класны журнал, абавязаны ўносіць яе і ў дзённік вучня.

Звяртаем увагу на патрабаванні, якія прад’яўляюцца да афармлення рэферата.

Рэферат – гэта кароткая перадача зместу артыкула або даследавання.

Рэферат павінен мець наступную структуру: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўная частка, якая падзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы, заключэнне, спіс літаратуры ў алфавітным парадку, дадатак (пры неабходнасці).
Аб’ём рэферата

Рэферат

Класы

Аб’ём рэферата пры камп’ютарным наборы

Аб’ём рэферата пры напісанні ад рукі

Навучальны

Х

12–14 старонак

14–15 старонак

Навучальны

ХІ

15–17 старонак

17–19 старонак

Экзаменацыйны

ХІ

15–17 старонак

17–19 старонак

На тытульным лісце ўказваецца назва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, назва работы, месца знаходжання ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, год.

Узор афармлення тытульнага ліста

Назва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі


Назва рэферата
Выканаў(ла)

Прозвішча, імя ўласнае, імя па бацьку

вучань(іца) ___ класа
Месца знаходжання ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, год напісання рэферата
Змест рэферата ўключае назвы структурных частак, глаў, раздзелаў і падраздзелаў з указаннем нумарацыі старонак арабскімі лічбамі. Напрыклад:

Змест*


Уводзіны

1 Назва главы



    1. Назва раздзела

    2. Назва раздзела

      1. Назва падраздзела

      2. Назва падраздзела

2 Назва главы

Заключэнне

Спіс літаратуры

Дадаткі


___________________

* размяшчаецца пасля тытульнага ліста

Ва ўводзінах даецца кароткая характарыстыка тэмы рэферата, абгрунтоўваецца яе актуальнасць, раскрываюцца мэты і задачы работы, даецца пералік літаратуры і крыніц, на аснове якіх падрыхтаваны рэферат.

У асноўнай частцы рэферата матэрыял падаецца сцісла па главах, кожная з якіх раскрывае асобную праблему або розныя бакі адной праблемы. Кожная глава, раздзел, падраздзел павінны мець загаловак.

Заключэнне павінна быць сціслым, канкрэтным, утрымліваць асноўныя вывады, а таксама інфармацыю пра згоду ці нязгоду з аўтарамі выкарыстаных крыніц. Заключэнне не павінна перавышаць па аб’ёме ўводзіны.

Пры напісанні рэферата неабходна рабіць спасылкі на крыніцы інфармацыі: у квадратных дужках указваецца нумар крыніцы па спісе літаратуры і старонка, напрыклад: [4, с. 29]. Спасылкі ў тэксце могуць таксама падавацца ў выглядзе падрадковых заўваг, нумарацыя якіх прыводзіцца на кожнай старонцы пачынаючы з адзінкі. Спіс выкарыстанай літаратуры афармляецца ў адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання.

Пры камп’ютарным наборы трэба выкарыстоўваць шрыфт Times New Roman, кегль 15 пт, міжрадковы інтэрвал – 1,5.

У дапамогу настаўнікам беларускай мовы і літаратуры выдадзены кантрольна-вымяральныя матэрыялы:

навучальныя і кантрольныя дыктанты па беларускай мове (5–9 класы);

навучальныя і кантрольныя пераказы па беларускай мове (5–9 класы);

тэставыя работы па беларускай мове (8–11 класы);

навучальныя і кантрольныя дыктанты і пераказы па беларускай мове (10–11 класы);

зборнік творчых заданняў для тэматычнага кантролю па беларускай літаратуры (5–9 класы);

зборнік творчых заданняў для тэматычнага кантролю па беларускай літаратуры (10–11 класы).

Для вывучэння вучэбнага прадмета «Беларуская мова» на факультатыўных занятках рэкамендуецца выкарыстоўваць зацверджаныя Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наступныя вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма, дыдактычныя матэрыялы для вучняў, метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў):

1. Грані слова: ад гука да сказа, V клас.

2. Сакрэты словазмянення і формаўтварэння, VІ клас.

3. Слова ў тэксце, VІІ клас.

4. Гэты няпросты просты сказ, VІІІ клас.

5. Складаны сказ без складанасці, ІХ клас.

6. Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы, Х клас.

7. Практыкум па пунктуацыі беларускай мовы, ХІ клас.

Названымі комплексамі ў абавязковым парадку павінны быць забяспечаны бібліятэкі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Акрамя таго, для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў настаўнікі могуць карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:



  1. Грані слова, V клас.

  2. «Мой родны кут…» (краязнаўства), V клас.

  3. Маўленчы этыкет, V клас.

  4. Развіццё маўлення, VІ–VІІ класы.

  5. Культура маўленчых паводзін, VІІ клас.

  6. Стылістыка тэксту, VІІІ–ІX класы.

  7. Пішам сачыненні, VІІІ–ІX класы.

  8. Беларуская антрапаніміка, VІІІ клас.

  9. Беларуская тапаніміка, ІX клас.

  10. Цяжкія пытанні сінтаксісу і пунктуацыі, ІX клас.

  11. Комплексны аналіз тэксту, X клас.

  12. Майстэрства перакладу, X клас.

  13. Уводзіны ў журналістыку, X клас.

  14. Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы, X клас.

  15. Майстэрства пераказу, XІ клас.

  16. Мова і культура, XІ клас.

  17. Малады даследчык, XІ клас.

  18. Практыкум па беларускай мове, X–XІ класы.

  19. Рыторыка, X–XІ класы.

  20. Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс, Х–ХІ класы ліцэяў і гімназій.

У 2012/2013 навучальным годзе для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» рэкамендуецца выкарыстоўваць зацверджаныя Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наступныя вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма, дыдактычныя матэрыялы для вучняў, метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў):

1. «Браму скарбаў сваіх адчыняю…», V клас.

2. «Слова – радасць, слова – чары…», VІ клас.

3. Таямніца паэзіі і загадка прозы, VІІ клас.

4. Незвычайнае літаратуразнаўства: вывучэнне твора ў яго родавай і жанравай спецыфіцы, VІІІ клас.

5. «Выкажыся, каб я цябе ўбачыў!» (Мастацтва вусных выказванняў), ІХ клас.

6. Пад ветразем спасціжэння і творчасці, Х клас.

7. Шукаем шэдэўры!.. (Вопыты літаратурных даследаванняў), ХІ клас.

Названымі комплексамі ў абавязковым парадку павінны быць забяспечаны бібліятэкі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Акрамя таго, для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў настаўнікі могуць карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:



  1. Тэатр як від мастацтва, V клас.

  2. Асновы тэатральнай культуры, VI клас.

  3. Беларуская літаратура і тэатр, VII клас.

  4. Тэатры Беларусі, VIII клас.

  5. Юны карэспандэнт, VIII клас.

  6. Беларускі фальклор (апавядальныя жанры), V клас.

  7. Беларускі фальклор (каляндарна-абрадавая паэзія), VI клас.

  8. Беларускі фальклор (сямейна-абрадавая паэзія), VII клас.

  9. Выразнае чытанне, VI клас.

  10. Выразнае чытанне і пераказ, VIІ клас.

  11. Выразнае чытанне і мастацкае расказванне, VIII клас.

  12. Лірычная проза як фенаменальная з’ява ў літаратуры XX стагоддзя, Х–ХІ класы.

  13. Асновы журналістыкі, ХІ клас.

  14. Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў, Х–ХІ класы.

  15. Старажытная беларуская літаратура, ІХ клас.

  16. Мастацкая літаратура і гісторыя, ХІ клас.

  17. Пейзажны свет беларускай паэзіі, ХІ клас.

  18. Культурная спадчына антычнасці ў беларускай і сусветнай літаратуры, ІХ клас.

  19. Беларускі фальклор, ІХ–Х класы.

  20. Беларуская паэзія 20-х гадоў XX стагоддзя. Жанры. Стылі. Постаці, Х клас.

  21. Беларуская літаратура пачатку XX стагоддзя, Х клас.

  22. Беларускі мадэрнізм і літаратура пачатку XX стагоддзя, ІХ–Х класы.

  23. Асновы вершазнаўства, Х–ХІ класы.

  24. Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне, Х–ХІ класы ліцэяў і гімназій.

Праграмы факультатыўных заняткаў размешчаны на сайтах Міністэрства адукацыі Рэспублікі (edu.gov.by), Нацыянальнага інстытута адукацыі (www.adu.by).

Для фарміравання цэласнага светапогляду вучняў і развіцця пазнавальных інтарэсаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» неабходна прадугледжваць міжпрадметныя сувязі. Беларуская мова і літаратура разам з іншымі прадметамі сацыяльна-гуманітарнага цыкла («Руская мова», «Руская літаратура», «Замежная мова», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі», «Грамадазнаўства», «Музыка», «Выяўленчае мастацтва») з’яўляюцца асновай культурацэнтрычнай парадыгмы адукацыі. Вывучэнне літаратуры ў суаднесенасці з іншымі відамі мастацтва (музыкай, жывапісам, кіно, тэлебачаннем) спрыяе ўспрыманню літаратуры як мастацтва, фарміраванню каштоўнасных арыентацый вучняў.

Паведамляем, што ў 2012/2013 навучальным годзе традыцыйна будзе праходзіць рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове і літаратуры, плануецца правядзенне рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па беларускай мове і літаратуры (кастрычнік – лістапад).

Выніковая атэстацыя па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для вучняў ІХ класа па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2012/2013 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме дыктанта.

Выніковая атэстацыя для вучняў ХІ класа па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2012/2013 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме пераказу па розных тэкстах для класаў філалагічнага напрамку гімназій, ліцэяў і для школ, кадэцкіх вучылішчаў, сувораўскага вучылішча, гімназій, ліцэяў (акрамя класаў філалагічнага напрамку гімназій і ліцэяў).

Арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры

Паведамляем, што падрабязныя рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by).

На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прапануецца абмеркаваць наступныя пытанні:

1. Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

2. Сучаснае вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

3. Роля факультатыўных заняткаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове ў пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

4. Асаблівасці выкладання беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2012/2013 навучальным годзе з улікам аналізу вынікаў адукацыйнага працэсу ў рэгіёне за 2011/2012 навучальны год.

5. Арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў раёне: планаванне работы метадычных аб’яднанняў і іншых метадычных фарміраванняў на год.



На пасяджэннях метадычных фарміраванняў (метадычнага аб’яднання, школы перадавога педагагічнага вопыту, школы маладога настаўніка і інш.) прапануем абмеркаваць пытанні, звязаныя з удасканаленнем адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры:

  • тэкстацэнтрычны падыход да навучання беларускай мове як фактар фарміравання моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў;

  • шляхі ўдасканалення арфаграфічных, пунктуацыйных і арфаэпічных уменняў і навыкаў пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры;

  • развіццё чытацкай культуры вучняў пры вывучэнні беларускай літаратуры;

  • дыферэнцыяцыя і індывідуалізацыя працэсу навучання беларускай мове і літаратуры;

  • роля ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей у аптымізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры;

  • развіццё пазнавальных інтарэсаў, творчых здольнацей вучняў на факультатыўных занятках па беларускай мове і літаратуры;

  • выкарыстанне кантрольна-вымяральных матэрыялаў для атрымання інфармацыі аб ходзе і выніках навучання беларускай мове і літаратуры;

  • выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у працэсе навучання беларускай мове і літаратуры ў здароўезберагальных умовах.

У Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў 2012/2013 навучальным годзе плануецца правесці наступныя мерапрыемствы:

  • з 8 па 20 кастрычніка 2012 года і з 18 лютага па 2 сакавіка 2013 года – павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ліцэяў, гімназій, вучэбна-педагагічных комплексаў «Зместава-тэхналагічнае забеспячэнне якасці адукацыйнага працэсу»;

  • лістапад 2012 года – рэспубліканскі семінар для метадыстаў абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі, метадыстаў раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, кіраўнікоў раённых метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры «Культуралагічны аспект выкладання літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі»;

  • люты 2013 года – семінар-практыкум для членаў рэспубліканскай творчай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў у працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры»;

  • май 2013 года – падагульняльны семінар для метадыстаў інстытутаў развіцця адукацыі, кіраўнікоў метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Вопыт работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”».


Юбілейныя даты

Пры планаванні і арганізацыі пазакласнай работы па беларускай літаратуры рэкамендуем звярнуць увагу на каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2012/2013 навучальным годзе:



верасень:

85-годдзе з дня нараджэння Алеся Адамовіча

100-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка



кастрычнік:

80-годдзе з дня нараджэння Івана Пташнікава

лістапад

130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа

125-годдзе з дня нараджэння Цішкі Гартнага



снежань

65-годдзе з дня нараджэння Алеся Разанава

студзень:

75-годдзе з дня нараджэння Дануты Бічэль

люты:

120-годдзе з дня нараджэння Максіма Гарэцкага

сакавік:

95-годдзе з дня нараджэння Алеся Бачылы

95-годдзе з дня нараджэння Эдуарда Валасевіча

60-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Бутрамеева

65-годдзе з дня нараджэння Генадзя Пашкова



красавік

70-годдзе з дня нараджэння Мар’яна Дуксы

май

80-годдзе з дня нараджэння Юрася Свіркі

130-годдзе з дня нараджэння Янкі Маўра

75-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Карызны


Звяртаем увагу, што ў 2012 годзе адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння класікаў сусветнай і беларускай літаратуры, адных з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Юбілеі будуць шырока адзначацца не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. З мэтай арганізацыі належнага ўзроўню святкавання юбілеяў класікаў беларускай літаратуры падрыхтаваны метадычныя рэкамендацыі, якія надрукаваны ў «Настаўніцкай газеце» (19 красавіка 2012 г.) і навукова-метадычным часопісе «Беларуская мова і літаратура» (№ 6, 2012 г.), размешчаны на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі (www.adu.by).
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Беларуская мова

Вучэбныя дапаможнікі

V клас

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання: у 2 ч. / В.П.Красней [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008.



VI клас

Красней, В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П.Красней, Я.М.Лаўрэль, С.Р.Рачэўскі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

VII клас

Валочка, Г.М. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М.Валочка, С.А.Язерская. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

VIII клас

Бадзевіч, З.І. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І.Бадзевіч, І.М.Саматыя. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

IX клас

Гардзей, Н.М. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 9-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Н.М. Гардзей, П.Л. Навіцкі, З.М. Тамашэвіч; пад рэд. Н.М. Гардзей. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

X клас

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М.Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.



XI клас

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М.Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.


Вучэбна-метадычныя дапаможнікі

V клас

Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя дыктанты: 5–9 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2012.

Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя пераказы: 5–9 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 5–9 класы. Вывучаем беларускі правапіс: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

Валочка, Г.М. Вывучаем беларускі правапіс. 5–9 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Васюковіч, Л.С. Беларуская мова ў 5 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Л.С. Васюковіч, В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Гамеза, Л.М. Беларуская мова. 5 клас. Грані слова: ад гука да сказа: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Л.М. Гамеза. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Гамеза, Л.М. Грані слова: ад гука да сказа: 5 клас: вучэб.-метад. комплекс / Л.М. Гамеза. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Красней, В.П. Беларуская мова. Тэставыя заданні для 5 класа. У 2 ч.: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль. – Мазыр: Белы Вецер, 2012.

Мартынкевіч, С.В. Развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў пры вывучэнні беларускай мовы (5–6 класы): вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / С.В. Мартынкевіч. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010.

Новікава¸ Г.Д. Беларуская мова. 5 клас. Апорныя канспекты: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.Д. Новікава. – Мінск: Аверсэв, 2011, 2012.

Тумаш, Г.В. Беларуская мова. 5 клас: рабочы сшытак: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.В. Тумаш. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Хмялеўская, А.У. Тэматычны кантроль па беларускай мове: 5 кл.: рабочы сшытак: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / А.У. Хмялеўская. – Мінск: Сэр-Віт, 2011, 2012.

Цыбульская, С.І. Беларуская мова: 5 – 11 класы: кантрольныя работы: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С.І. Цыбульская. – Мінск: Сэр-Віт, 2011, 2012.
VI клас

Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя дыктанты: 5–9 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2012.

Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя пераказы: 5–9 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 5–9 класы. Вывучаем беларускі правапіс: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

Валочка, Г.М. Вывучаем беларускі правапіс. 5–9 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Красней, В.П. Беларуская мова. Тэставыя заданні для 6 класа. У 2 ч.: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль. – Мазыр: Белы Вецер, 2012.

Красней, В.П. Беларуская мова ў 6 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль, С.Р. Рачэўскі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Мартынкевіч, С.В. Развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў пры вывучэнні беларускай мовы (5–6 класы): вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / С.В. Мартынкевіч. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010.

Тумаш, Г.В. Беларуская мова. 6 клас: рабочы сшытак: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.В. Тумаш. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Хмялеўская, А.У. Тэматычны кантроль па беларускай мове: 6 кл.: рабочы сшытак: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / А.У. Хмялеўская. – Мінск: Сэр-Віт, 2011, 2012.

Цыбульская, С.І. Беларуская мова: 5 – 11 класы: кантрольныя работы: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С.І. Цыбульская. – Мінск: Сэр-Віт, 2011, 2012.

Якуба, С.М. Беларуская мова. 6 клас. Сакрэты словазмянення і формаўтварэння: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / С.М. Якуба. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Якуба, С.М. Сакрэты словазмянення і формаўтварэння: 6 клас: вучэб.-метад. комплекс / С.М. Якуба. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.
VII клас

Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя дыктанты: 5–9 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2012.

Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя пераказы: 5–9 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 7 клас. Слова ў тэксце: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, С.А. Язерская. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 5–9 класы. Вывучаем беларускі правапіс: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

Валочка, Г.М. Беларуская мова. Тэставыя заданні для 7 класа. У 2 ч.: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, С.А. Язерская. – Мазыр: Белы Вецер, 2012.

Валочка, Г.М. Беларуская мова ў 7 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, С.А. Язерская. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Валочка, Г.М. Вывучаем беларускі правапіс. 5–9 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Валочка, Г.М. Слова ў тэксце: 7 клас: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, С.А. Язерская. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Леўкіна, Л.Ф, Тумаш, Г.В. Беларуская мова. 7 клас: рабочы сшытак: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Л.Ф. Леўкіна, Г.В. Тумаш. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Хмялеўская, А.У. Тэматычны кантроль па беларускай мове: 7 кл.: рабочы сшытак: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / А.У. Хмялеўская. – Мінск: Сэр-Віт, 2012.

Цыбульская, С.І. Беларуская мова: 5 – 11 класы: кантрольныя работы: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С.І. Цыбульская. – Мінск: Сэр-Віт, 2011, 2012.
VIII клас

Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя дыктанты: 5–9 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2012.

Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя пераказы: 5–9 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Беларуская мова: тэставыя работы: 8–11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Аверсэв, 2012.



Валочка, Г.М. Беларуская мова. 5–9 класы. Вывучаем беларускі правапіс: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

Валочка, Г.М. Вывучаем беларускі правапіс. 5–9 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Саматыя, І. Беларуская мова. 8 клас. Гэты няпросты просты сказ: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / І.М. Саматыя, В.С. Палтаржыцкая. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Саматыя, І.М. Гэты няпросты просты сказ: 8 клас: вучэб.-метад. комплекс / І.М. Саматыя, В.С. Палтаржыцкая. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Тумаш, Г.В. Беларуская мова. 8 клас: рабочы сшытак: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.В. Тумаш. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Хмялеўская, А.У. Тэматычны кантроль па беларускай мове: 8 кл.: рабочы сшытак: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / А.У. Хмялеўская. – Мінск: Сэр-Віт, 2012.

Цыбульская, С.І. Беларуская мова: 5 – 11 класы: кантрольныя работы: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С.І. Цыбульская. – Мінск: Сэр-Віт, 2011, 2012.
IX клас

Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя дыктанты: 5–9 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2012.

Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя пераказы: 5–9 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Беларуская мова: тэставыя работы: 8–11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Аверсэв, 2012.



Валочка, Г.М. Беларуская мова. 5–9 класы. Вывучаем беларускі правапіс: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

Валочка, Г.М. Вывучаем беларускі правапіс. 5–9 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (узровень агульнай базавай адукацыі): тэксты дыктантаў / склад. Л.М. Гамеза [і інш.]. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2011.

Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі: тэксты дыктантаў / склад. Л.М. Гамеза [і інш.]. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2012.

Новік, М.І. Беларуская мова. 9 клас. Складаны сказ без складанасці: дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М.І. Новік, С.Ф. Бут-Гусаім, В.М. Касцючык. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Хмялеўская, А.У. Тэматычны кантроль па беларускай мове: 9 кл.: рабочы сшытак: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / А.У. Хмялеўская. – Мінск: Сэр-Віт, 2011, 2012.

Цыбульская, С.І. Беларуская мова: 5 – 11 класы: кантрольныя работы: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С.І. Цыбульская. – Мінск: Сэр-Віт, 2011, 2012.
X клас

Беларуская мова: тэставыя работы: 8–11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя дыктанты і пераказы: 10–11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Беларуская мова ў 10 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.



Валочка, Г.М. Беларуская мова. 10–11 класы. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

Валочка, Г.М. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. 10–11 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (узровень агульнай сярэдняй адукацыі): тэксты для пераказаў / склад. Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2011.

Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі: тэксты для пераказаў / склад. Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2012.

Зелянко, В.У. Навучанне беларускай мове: лінгвакультуралагічны падыход. 10–11 класы: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Цыбульская, С.І. Беларуская мова: 5 – 11 класы: кантрольныя работы: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С.І. Цыбульская. – Мінск: Сэр-Віт, 2011, 2012.
XI клас

Беларуская мова: тэставыя работы: 8–11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя дыктанты і пераказы: 10–11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Беларуская мова ў 11 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.



Валочка, Г.М. Беларуская мова: дапаможнік для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, Я.М. Лаўрэль, С.А. Язерская. – Мінск: Новое знание, 2010.

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 10–11 класы. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

Валочка, Г.М. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. 10–11 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (узровень агульнай сярэдняй адукацыі): тэксты для пераказаў / склад. Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2011.

Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі: тэксты для пераказаў / склад. Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2012.

Зелянко, В.У. Навучанне беларускай мове: лінгвакультуралагічны падыход. 10–11 класы: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Іўчанкаў, В.І. Беларускі правапіс у апорных схемах: паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”: дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.І. Іўчанкаў. – Мінск: Пачатковая школа, 2011.

Цыбульская, С.І. Беларуская мова: 5 – 11 класы: кантрольныя работы: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С.І. Цыбульская. – Мінск: Сэр-Віт, 2011, 2012.

Слоўнікі і даведнікі

Анисим, Е.Н. Русско-белорусский словарь для школьников / Е.Н. Анисим, О.В. Мицкевич. – Минск: Сучасная школа, 2010.

Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / уклад.: І.У. Кандраценя, Л.П. Кунцэвіч; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Аверсэв, 2010.



Капылоў, І.Л. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў. Новыя правілы правапісу / І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна. – Мінск: Сучасная школа, 2010.

Капылоў, І.Л. Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў / І.Л. Капылоў, І.У. Ялынцава. – Мінск: Сучасная школа, 2010.

Капылоў, І.Л. Слоўнік арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы / І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна. – Мінск: Сучасная школа, 2010.

Малажай, Г.М., Яўдошына, Л.І. Школьны тлумачальны слоўнік беларускай мовы: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Малажай, Л.І. Яўдошына. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Николаева, О.М. Современный русско-белорусский словарь для школьников / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; под ред. А.А. Лукашанца. – Минск: Літаратура і Мастацтва, 2009.

Николаева, О.М. Современный русско-белорусский словарь / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; под ред. А.А. Лукашанца. – Минск: Тетрасистемс, 2011.

Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск: НІА, Аверсэв, 2010.

Разам, асобна, праз злучок: даведнік: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Н.Д. Бандарэнка, І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Заўвага! Асноўныя лінгвістычныя і метадычныя працы змешчаны ў вучэбнай праграме па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання (2012).

Беларуская літаратура
V клас

Цітова, Л.К. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання: у 2 ч. / Л.К. Цітова. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

VI клас

Бельскі, А.І. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А.І. Бельскі, Л.К. Цітова. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

VII клас

Лазарук, М.А. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / М.А. Лазарук, Т.У. Логінава. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

VIII клас

Лазарук, М.А. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М.А. Лазарук, В.І. Русілка, І.М. Слесарава. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

IX клас

Рагойша, В.П. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П. Рагойша [і інш.]; пад рэд. В.П. Рагойшы. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

X клас

Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.



XI клас

Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка