Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




старонка1/3
Дата канвертавання15.03.2016
Памер493.63 Kb.
  1   2   3


Зацвярджаю

Намеснік

Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

______________К.С.Фарыно

17 _____мая__2010 г.
Інструктыўна-метадычнае пісьмо

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

да 2010/2011 навучальнага года

«Пачатковая школа»
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Навучальны год у агульнаадукацыйных установах пачынаецца 1 верасня і завяршаецца 31 мая. На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:



  • восеньскія – 9 дзён з 30.10.2010 па 07.11.2010 уключна;

  • зімовыя – 16 дзён з 25.12.2010 па 09.01.2011 уключна;

  • веснавыя – 9 дзён з 26.03.2011 па 03.04.2011 уключна;

  • летнія – 92 дні з 01.06.2010 па 31.08.2011 уключна.

Для вучняў I і II класаў у ІІІ чвэрці ў лютым (трэці тыдзень месяца) праводзяцца дадатковыя канікулы працягласцю ў адзін тыдзень.

З 1 верасня 2010 года ўступае ў сілу Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», прыняты 23 ліпеня 2008 года, які зацвярджае новую рэдакцыю існуючых «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Для якаснай арганізацыі працэсу навучання школьнікаў беларускай мове пасля ўвядзення ў дзеянне вышэй названага закону Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь вызначаны пераходны перыяд, працягласць якога складае 3 гады (з 1 верасня 2010 года па 31 жніўня 2013 года).

ВУЧЭБНЫЯ ПЛАНЫ

Навучанне ў I–IV класах у 2010/2011 навучальным годзе ажыццяўляецца па тыпавых вучэбных планах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.



Размеркаванне гадзін па вучэбных прадметах і факультатыўных занятках для I–IV класаў агульнаадукацыйных устаноў прадстаўлена ў табліцы 1.
Табліца 1

I. Вучэбныя прадметы

Колькасць гадзін на тыдзень па класах

I

II

III

IV

1. Уводзіны ў школьнае жыццё

верасень







2. Беларуская мова

3(1)

3(2)

3(2)

3(2)

3. Беларуская літаратура

3(–)

3(1)

3(1)

3(1)

4. Руская мова

1(3)

2(3)

2(3)

2(3)

5. Руская літаратура

– (3)

1(3)

1(3)

1(3)

6. Замежная мова





2

2

7. Матэматыка

4

4

4

4

8. Чалавек і свет

1

1

1

1

9. Выяўленчае мастацтва

2

1

1

1

10. Музыка

1

1

1

1

11. Працоўнае навучанне

1

1

1

1

12. Фізічная культура і здароўе

2

2

2

2

Усяго

18

19

21

21

II. Факультатыўныя заняткі

6

7

6

6

Максімальная дапушчальная нагрузка на аднаго вучня

22

22

23

24

Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з бюджэту

24

26

27

27


Заўвага. У тыпавым вучэбным плане для I–IV класаў першая лічба абазначае колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета ў агульнаадукацыйнай установе з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) – у агульнаадукацыйнай установе з рускай мовай навучання.
АРГАНІЗАЦЫЯ ФАКУЛЬТАТЫЎНЫХ ЗАНЯТКАЎ

Арганізацыя факультатыўных заняткаў у I–IV класах ажыццяўляецца па вучэбных праграмах, якія змешчаны ў зборніках:



  • Школьны кампанент. I–IV класы. Праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. – Мінск: НІА, 2008.

  • Школьный компонент. I–IV классы. Программы для общеобразовательных учреждений с русским языком обучения. – Минск: НИО, 2008.

  • Школьны кампанент. I–IV класы агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. – Мінск: НІА, 2007.

  • Школьный компонент. I–IV классы учреждений, обеспечивающих получение общего среднего образования, с русским языком обучения. – Минск: НИО, 2006.

Да 2010/2011 навучальнага года распрацаваны наступныя вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма, вучэбны дапаможнік для вучняў, метадычны дапаможнік для настаўніка) для арганізацыі факультатыўных заняткаў:

  • па беларускай мове ў І класе агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання «Роднае слова» (Н.У.Антонава);

  • па беларускай мове ў IV класе «Беларускае красамоўства» (І.І.Паўлоўскі);

  • по русскому языку во II классе «Тайны звуков и букв» (М.Б.Антипова);

  • по русскому языку в III–IV классах «Речевой этикет» (программа, методические рекомендации для учителя) (Е.С.Грабчикова);

  • па літаратурным чытанні ў II класе «Кніга запрашае ў падарожжа» для агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання (Г.А.Галяш);

  • по литературному чтению в III–IV классах «Путешествие в мир сказки» (В.С.Воропаева, Т.С.Куцанова);

  • по математике в III–IV классах «Путешествие в страну занимательной математики» (Т.Н.Канашевич);

  • по трудовому обучению в I–IV классах «Фитодизайн» (Н.А.Юрченко);

  • по изобразительному искусству в I классе «В мире прекрасного» (В.Н.Данилов);

  • по изобразительному искусству во II классе «Композиция» (Е.В.Ткач);

  • по изобразительному искусству в III классе «В мире цвета» (М.А.Шкуратова, Ю.А.Новикова);

  • по изобразительному искусству в IV классе «Традиционные художественные техники» (И.Г.Волкова);

  • по музыке в I классе «Мои первые звуки» (В.В.Ковалив);

  • по музыке во II классе «Мои первые ритмы. Мои первые ноты» (В.В.Ковалив);

  • по музыке в III классе «Мои первые музыкальные интонации» (И.В.Ящембская-Колеса);

  • по музыке в IV классе «Разговариваем языком музыки» (И.В.Ящембская-Колеса);

  • по иностранным языкам в I–II классах «Введение в мир иностранного языка»;

  • по иностранным языкам в III–IV классах «Художественно-речевая деятельность на иностранном языке».

Падрыхтавана вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Развивающая информатика» для I–IV класаў.

Новыя вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў будуць надрукаваны ў спецыяльным выпуску часопіса «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» (2010, № 7).

Поўная інфармацыя пра новыя вучэбна-метадычныя комплексы да факультатыўных заняткаў будзе размешчана на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі (www.adu.by).

Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваюцца на адну або некалькі груп у залежнасці ад зробленага вучнямі выбару.

Групы для правядзення факультатыўных заняткаў камплектуюцца з вучняў аднаго або паралельных класаў у колькасці не менш як 3 вучні ў агульнаадукацыйных установах, размешчаных у сельскіх населеных пунктах, не менш як 5 вучняў – у астатніх.

Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, улічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

Колькасць гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў у адпаведным класе вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам агульнаадукацыйнай установы з улікам заяў законных прадстаўнікоў вучняў.

Вучэбныя дасягненні на факультатыўных занятках ацэньваюцца слоўна на змястоўна-ацэначнай аснове.

Гадзіны, якія адводзяцца на правядзенне факультатыўных заняткаў, уключаюцца ў агульны аб’ём педагагічнай нагрузкі настаўніка.

Звяртаем увагу на тое, што з 2010/2011 навучальнага года ўнесены змяненні ў арганізацыю дзялення класаў на групы пры вывучэнні замежнай мовы. Прадугледжана дзяленне класаў на 3 групы (група не менш за 6 і не больш за 10 вучняў). У выпадку, калі немагчыма сфарміраваць 3 групы, у кожнай з якіх не менш за 6 вучняў, дазваляецца дзяленне класа на 2 групы, але не менш за 6 вучняў у кожнай з іх. Пры дзяленні класаў на 3 групы ўлічваюцца існуючыя нормы напаўняльнасці класаў у агульнаадукацыйных установах (у I–IV класах – 20 чалавек). Напрыклад, калі напаўняльнасць класа 20 і больш вучняў, клас дзеліцца на 3 групы. Пры напаўняльнасці класа 12–19 вучняў клас дзеліцца на 2 групы. Пры напаўняльнасці класа 11 вучняў дзяленне не адбываецца.

За кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, па рашэнні педагагічнага савета агульнаадукацыйнай установы могуць праводзіцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі, а таксама можа ажыццяўляцца дзяленне класаў на групы пры вывучэнні асобных вучэбных прадметаў пры недастатковай напаўняльнасці класа.

Стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі праводзяцца пры напаўняльнасці груп не менш як 3 вучні, не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня і не з’яўляюцца сістэматычнымі для правядзення.

Факультатыўныя заняткі ў I–IV класах праводзяцца з 1 верасня бягучага года.

На працягу навучальнага года з вучнямі IІ–ІV класаў за кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне арганізацыйна-выхаваўчай работы, ці гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, праводзяцца заняткі па курсе «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» ў наступным аб’ёме:

правілы дарожнага руху – 7 вучэбных гадзін;

правілы пажарнай бяспекі – 7 вучэбных гадзін;

бяспека жыцця і здароўя – 2 вучэбныя гадзіны.

Заняткі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з праграмай «Асновы бяспекі жыццядзейнасці», зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (Мінск: НІА, 2009).

У агульнаадукацыйных установах, размешчаных на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, праводзяцца заняткі па радыяцыйнай бяспецы ў І–ІV класах – 4 вучэбныя гадзіны. Заняткі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з праграмай «Основы радиоэкологии и безопасности жизнедеятельности», зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008).

Усе гэтыя заняткі з’яўляюцца абавязковымі, праводзяцца ў пазаўрочны час і не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

Пры напаўняльнасці I–IV класаў да 6 вучняў урокі па вучэбных прадметах «Фізічная культура і здароўе», «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Працоўнае навучанне» праводзяцца адначасова з вучнямі I і II, II і III, III і IV (або іншыя варыянты аб’яднання) класаў. Размеркаванне вучэбных гадзін па вызначаных вучэбных прадметах ажыццяўляецца ў класе, у якім на іх вывучэнне прадугледжана вучэбным планам большая колькасць вучэбных гадзін.

Грамадска карысная праца арганізуецца за кошт гадзін, якія выдзяляюцца на правядзенне арганізацыйна-выхаваўчай работы, там, дзе створаны неабходныя ўмовы, з разліку 1 вучэбная гадзіна на тыдзень у ІІІ–ІV класах. Пры правядзенні грамадска карыснай працы дзяленне на групы не ажыццяўляецца.

Пры правядзенні работы па прывіцці вучням цікавасці да чытання, умення самастойна арыентавацца ў пошуках інфармацыі рэкамендуецца карыстацца праграмай «Основы информационной культуры» (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2008. – № 13; часопіс «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа». – 2008. – № 11).



ВУЧЭБНЫЯ ПРАГРАМЫ. КАЛЯНДАРНА-ТЭМАТЫЧНАЕ ПЛАНАВАННЕ

Навучанне ў І–ІV класах ажыццяўляецца па вучэбных праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (Мінск: НІА, 2009).

Кожны настаўнік павінен мець каляндарна-тэматычнае планаванне па ўсіх вучэбных прадметах. Да новага 2010/2011 навучальнага года дапрацавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання (II клас), рускай мове для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання (II клас), працоўным навучанні (I клас), змест якога прыведзены ў адпаведнасць са зместам вучэбных праграм. Каляндарна-тэматычнае планаванне па ўсіх прадметах будзе даведзена да агульнаадукацыйных устаноў да новага навучальнага года.

Настаўнік мае права не перапісваць надрукаванае ў зборніках каляндарна-тэматычнае планаванне, рэкамендаванае Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У межах гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбнага прадмета, настаўнік можа ўносіць у прыкладнае планаванне змяненні з улікам узроўню падрыхтоўкі вучняў класа і асаблівасцей тэхналогіі навучання.



АСАБЛІВАСЦІ ВЫКЛАДАННЯ АСОБНЫХ ПРАДМЕТАЎ

Курс «Уводзіны ў школьнае жыццё» вывучаецца ў I класе на працягу верасня ў межах агульнай колькасці вучэбных гадзін, вызначанай тыпавым вучэбным планам. Акрамя трох урокаў курса «Уводзіны ў школьнае жыццё», праводзяцца ўрокі па вучэбных прадметах «Фізічная культура і здароўе», «Музыка». Усе астатнія вучэбныя прадметы вывучаюцца пасля заканчэння курса «Уводзіны ў школьнае жыццё». Факультатыўныя заняткі праводзяцца ў I класе з 1 верасня.

Вялікае значэнне ў працэсе навучання дзяцей I класа надаецца дыдактычным гульням – сучаснаму метаду навучання і выхавання малодшых школьнікаў. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу рэкамендуем выкарыстоўваць метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў «Игровая деятельность в процессе обучения учащихся в первом классе» (Мінск: Пачатковая школа, 2005).

Навучанне грамаце ў I класах у агульнаадукацыйных установах з беларускай мовай навучання ажыццяўляецца:


  • па вучэбна-метадычным комплексе аўтара А.К.Клышкі;

з рускай мовай навучання:

  • по учебно-методическому комплексу автора А.К.Клышки,

  • по учебно-методическому комплексу автора Н.А.Сторожевой.

На навучанне грамаце адводзіцца 6 вучэбных гадзін: 3 вучэбныя гадзіны – чытанне, 3 вучэбныя гадзіны – пісьмо.

Звяртаем увагу, што буквары для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання перайшлі ў разрад фандуемых (штогод выдавацца не будуць).

З I класа пачынаецца вывучэнне вуснага моўнага курса «Беларуская мова» ў агульнаадукацыйных установах з рускай мовай навучання і вуснага моўнага курса «Руская мова» ў агульнаадукацыйных установах з беларускай мовай навучання.

Настаўнікі I класаў на ўроках беларускай мовы школ з рускай мовай навучання для арганізацыі работы з вучнямі павінны карыстацца вучэбна-метадычным дапаможнікам «Беларуская мова. 1 клас» аўтараў Н.У.Антонавай, Г.А.Галяш (Мінск: НІА, 2010).

Уступны моўны курс беларускай (рускай) мовы ў ІІ класе школ з рускай (беларускай) мовай навучання носіць інтэграваны характар і вывучаецца на працягу чатырох тыдняў па 3 гадзіны на тыдзень.

Звяртаем увагу на выкананне патрабаванняў вучэбных праграм па беларускай і рускай мовах у частцы адпрацоўкі каліграфічнага пісьма вучняў у II–IV класах. Практыкаванні па каліграфіі праводзяцца на кожным уроку. Змест гэтай работы, пры магчымасці, можа быць звязаны з матэрыялам урока. Настаўнікам рэкамендуецца карыстацца дапаможнікамі для II, III, IV класаў «Хвілінкі чыстапісання» аўтараў Л.Ф.Кузняцовай, Л.В.Прабушняк, «Минутки чистописания» аўтараў Л.Ф.Кузняцовай, С.Г.Барбушынай, якія зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У сучаснай школе значна пашырыліся магчымасці прымянення ў адукацыйным працэсе сродкаў навучання. Адзін з іх – камп’ютэрныя тэхналогіі. Выкарыстанне камп’ютэрных інфармацыйных тэхналогій у арганізацыі адукацыйнага працэсу дазваляе вырашаць задачы павышэння вучэбнай матывацыі, эфектыўнасці і якасці навучання малодшых школьнікаў. Укараненне інфармацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс прывяло да з’яўлення новых метадаў і формаў правядзення заняткаў, якія базіруюцца на выкарыстанні электронных сродкаў навучання.

Да 2010/2011 навучальнага года падрыхтавана «Інструктыўна-метадычнае пісьмо па выкарыстанні электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе», якое будзе надрукавана ў «Настаўніцкай газеце».

Электронныя сродкі навучання (ЭСН) дапаўняюць падручнік неабходнай інфармацыяй і нагляднасцю, забяспечваюць вучэбна-метадычнае суправаджэнне вучэбнага прадмета. Іх можна выкарыстоўваць пры класна-ўрочнай, праектна-групавой, індывідуальнай мадэлях навучання, у пазаўрочны час, пры падрыхтоўцы да ўрока, непасрэдна на ўроку (пры тлумачэнні новага матэрыялу, для замацавання засвоеных ведаў, у працэсе кантролю ведаў вучняў), пры падрыхтоўцы і правядзенні настаўнікам факультатыўных заняткаў, для арганізацыі самастойнага вывучэння вучнямі дадатковага матэрыялу і г.д. Галоўнае для настаўніка – знайсці адпаведнае месца электронным сродкам навучання ў адукацыйным працэсе.

Пры планаванні ўрока з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій настаўнік павінен выконваць дыдактычныя патрабаванні:



  • дакладна вызначаць педагагічную мэту прымянення электронных сродкаў навучання ў вучэбным працэсе, мэтазгоднасць выкарыстання;

  • удакладняць месца і час выкарыстання ЭСН у кантэксце логікі раскрыцця вучэбнага матэрыялу і своечасова прад’яўляць канкрэтную інфармацыю;

  • узгадняць адабраныя ЭСН з іншымі сродкамі навучання, якія прымяняюцца на ўроку;

  • улічваць спецыфіку вучэбнага матэрыялу, асаблівасці класа, характар тлумачэння новай інфармацыі;

  • якасна арганізоўваць на ўроку работу ўсяго класа і дзейнасць кожнага вучня асобна.

У адукацыйным працэсе настаўнікі пачатковых класаў могуць выкарыстоўваць электронныя сродкі навучання, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:

  • Русский язык. Начальная школа. 2–4 классы. Речевой этикет (РБ / ЦИРК БГУ, 2008);

  • Человек и мир. 1–3 классы (РБ / ЦИРК БГУ, 2008);

  • Основы безопасности жизнедеятельности. 2–4 классы (РБ / ЦИРК БГУ, 2008).

Адным з апошніх сучасных лічбавых устройстваў з’яўляецца электронная інтэрактыўная дошка, якая дае новыя магчымасці арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Па пытаннях выкарыстання інтэрактыўнай дошкі ў вучэбным працэсе настаўнікі могуць звярнуцца да артыкулаў В.У.Вернікоўскай, надрукаваных у часопісе «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» (2010, № 1–5).



ГІГІЕНІЧНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Адукацыйны працэс у II–IV класах арганізоўваецца ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Об утверждении Санитарных правил и норм “Гигиенические требования к устройству, содержанию и организации учебно-воспитательного процесса общеобразовательных учреждений”» (2010).



Адукацыйны працэс у I класах арганізоўваецца ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2009 № 131 «Об утверждении Санитарных норм, правил и гигиенических нормативов “Гигиенические требования к организации обучения детей 6-летнего возраста”».

У I класе павінны быць прадугледжаны і абсталяваны месцы для захавання падручнікаў, вучэбных, дыдактычных і вучэбна-наглядных дапаможнікаў, прылад для пісьма, кніг для дадатковага чытання.

Урокі ў I класе праводзяцца толькі ў першую змену. Працягласць урока – 35 хвілін. Напаўняльнасць класаў не павінна перавышаць 20 вучняў.

Факультатыўныя заняткі ў Ι класах неабходна праводзіць у дні з найменшай колькасцю ўрокаў. Перад пачаткам факультатыўных заняткаў арганізуецца перапынак працягласцю 20 хвілін. Працягласць факультатыўнага занятку – не больш за 35 хвілін.

Пры выкарыстанні на ўроку тэхнічных сродкаў навучання працягласць бесперапыннага прагляду дыяфільмаў і дыяпазітываў не павінна перавышаць 7 хвілін, відэафільмаў і тэлеперадач – 15 хвілін.

Індывідуалізацыя працэсу навучання ажыццяўляецца абавязкова з улікам стану здароўя і псіхафізіялагічных асаблівасцей вучняў.

Паміж урокамі павінны быць перапынкі працягласцю 20 хвілін. На перапынках трэба арганізоўваць рухальныя гульні ў мэтах прафілактыкі гіпадынаміі вучняў.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў Ι–IV класах настаўнікам таксама неабходна карыстацца наступнымі нарматыўнымі дакументамі:



  • Медико-педагогический контроль за организацией учебно-воспитательного процесса в начальной школе: методические рекомендации. – Минск: Пачатковая школа, 2007.

  • О предупреждении учебной перегрузки учащихся начальных классов: методические рекомендации // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2007. – № 5.

  • Метадычныя рэкамендацыі «Здоровьесбережение учащихся в учреждениях, обеспечивающих получение общего среднего образования (комплексный подход)», зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12.06.2006 г. // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2006. – № 15.

  • Санитарные правила и нормы 9-131 РБ 2000 «Гигиенические требования к видеодисплейным терминалам, электронно-вычислительным машинам и организации работы».

  • Постановление Министерства здравоохранения от 30.05.2006 № 70 «О внесении изменений и дополнений в Санитарные правила и нормы 9-131 РБ 2000 “Гигиенические требования к видеодисплейным терминалам, электронно-вычислительным машинам и организации работы”».

  • Инструкция Министерства здравоохранения от 24.11.2009 № 058-1109 «Профилактика нарушений опорно-двигательного аппарата и остроты зрения у учащихся в учреждениях, обеспечивающих получение общего среднего образования».

Вучэбную нагрузку трэба рацыянальна размеркаваць па 5 днях вучэбнага тыдня. Максімальная вучэбная нагрузка павінна выпадаць на дні найбольшай фізіялагічнай працаздольнасці (аўторак, серада). Расклад урокаў складаецца з улікам змяненняў дзённай і тыднёвай дынамікі разумовай працаздольнасці вучняў. Пры складанні раскладу заняткаў неабходна карыстацца рангавай шкалой цяжкасці вучэбных прадметаў (табліцы 2, 3).

Табліца 2
  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка