Інструкцыя Што такое fun2mass? fun2mass




Дата канвертавання11.06.2016
Памер55.18 Kb.
Інструкцыя
1. Што такое FUN2MASS?


FUN2MASS – галасавы забаўляльны сэрвіс, даступны па кароткім нумары 460. Паслуга аб’ядноўвае ўсе вядомыя мабільныя забавы – праслухоўванне і замова на свой мабільны тэлефон рынгтонаў, рэалтонаў і рынгбэктонаў, галасавыя парталы зорак, усю гумарыстычную і забаўляльна-пазнавальную інфармацыю
2. Колькі каштуе паслуга FUN2MASS?
Кошт злучэння з галасавым забаўляльным сэрвісам FUN2MASS – 450 руб./хвілін. без уліку падаткаў. Тарыфікацыя пахвілінная.
3. Як можна карыстацца паслугай FUN2MASS?
Каб карыстацца паслугай, неабходна патэлефанаваць на нумар 460 і, кіруючыся падказкамі ў галасавым меню, абраць рубрыку, якая Вас цікавіць.
4. Што такое галасавое меню?
Гэта меню паслугі FUN2MASS, якое абанент пачуе, патэлефанаваўшы на нумар 460. Галасавое меню ўтрымлівае падказкі па выбары цікавай для вас рубрыкі і з’яўляецца даведнікам абанента, які карыстаецца паслугай.
5. Што неабходна зрабіць, каб праслухаць інфармацыю пэўнай рубрыкі?
Патэлефанаваўшы на нумар 460, Вы пачуеце паведамленне:
«Прывітанне, Вы патэлефанавалі ў галасавы забаўляльны сэрвіс FUN2MASS. Для таго, каб трапiць у раздзел «Забавы», націсніце 1, «Каханне» – 2, «Гараскопы i псiхалагiчныя тэсты» – 3, «Псiхалагiчная дапамога» – 4, «Галасавыя парталы зорак» – 5, кааб загрузiць на свой тэлефон вiдэа, поліфанічную мелодыю, фултрэк, рэалтон ці рынбэктон, націсніце 6. Новы галасавы партал Радые ТУТ.БАЙ – 7. Каб патрапіць у «Інфармацыйны партал ІнфармБюро – 5».
Абярыце цікавы для Вас раздзел і націсніце адпаведную яму лічбу. Вы патрапіце ў меню цікавай для Вас інфармацыі. Напрыклад, абраўшы раздзел «Галасавыя парталы зорак» (націснуўшы для гэтага лічбу 5), Вы пачуеце паведамленне-падказку:
«Каб патрапіць у галасавы партал Сярогі, цісніце 1, Сашы і Сірожы – 2, гурта J:МОРС – 3, гурта Цягні-Штурхай – 4», да гурта «Крамбамбуля» – 5, гурта Cherry Vata – 6. Как звярнуцца ў папярэдняе меню, націсніце * (зорачку).
Гэтае паведамленне азначае, што Вам варта абраць і націснуць лічбу цікавага Вам галасавога парталу.
6. Што значыць, калі Вы пачуеце паведамленне «Калі ласка, зрабіце выбар»?
Гэткае паведамленне нагадвае Вам, што неабходна абраць адзін з прапанаваных раздзелаў/рубрыкаў з толькі што праслуханага Вамі меню. Калі Вы хочаце праслухаць гэтае меню яшчэ раз – націсніце *. Для заканчэння працы з паслугай FUN2MASS – націсніце #.
7. Што значыць, калі Вы пачулі паведамленне «Гэта няправільны выбар»?
Гэта значыць, што Вы набралі лічбу, за якой не замацавана ніякай рубрыкі ў межах толькі што праслуханага Вамі меню.
8. Што значыць, калі Вы пачулі паведамленне «Час чакання закончыўся»?
Гэта значыць, што Вы надта доўга не маглі абраць цікавую для Вас рубрыку з толькі што праслуханага меню, і сістэма аўтаматычна закончыць працу з паслугай FUN2MASS.
9. Што азначае паведамленне «Калі пры праслухоўванні Вы хочаце вярнуцца да папярэдняга паведамлення, націсніце 8, перайсці да наступнага – націсніце 0»?
Гэта значыць, што пасля праслухоўвання нейкага паведамлення Вы можаце, націснуўшы 8 – праслухаць гэтае паведамленне яшчэ раз, а націснуўшы 0, аўтаматычна перайсці да праслухоўвання наступнага паведамлення.
10. Чаму па заканчэнні 30 хвілінаў сістэма аўтаматычна завяршае працу з сэрвісам FUN2MASS?
Гэта адбываецца, таму што ў сетцы VELCOM ўсталявана абмежаванне паводле працягласці аднаго выкліку – не больш за 30 хвілінаў.
11. Якім чынам з дапамогай паслугі FUN2MASS можна замовіць на свой мабільны тэлефон рынгтон ці рэалтон?
Трэба патэлефанаваць на нумар 460, абраць раздзел «Замова рынгтонаў, рэалтонаў і рынгбэктонаў», праслухаць і абраць упадабаны рынгтон, рэалтон ці рынгбэктон. Пасля праслухоўвання ўпадабанай мелодыі, прытрымліваючыся галасавых падказак, націсніце 1. Праз некалькі секундаў на Ваш тэлефон прыйдзе SMS, якре будзе ўтрымліваць код мелодыі. Для атрымання мелодыі неабходна даслаць SMS з кодам мелодыі на нумар 3355.

Атрымаўшы паведамленне ў адказ, якое ўтрымлівае WAP-спасылку, Вам варта яе адкрыць, пасля чаго абраная поліфанічная мелодыя будзе запампавана ў Ваш тэлефон. Увага! WAP-спасылка даступна на працягу 24-х гадзінаў. Памятайце, каб Вы змаглі ўсталяваць на свой тэлефон поліфанічную мелодыю ці рэалтон, у Вас павінна быць падлучана паслуга GPRS ці Перадача звестак. Таксама, каб усталяваць рэалтон, Ваш тэлефон павінен падтрымліваць загрузку мелодыяў у фармаце mp3 ці amr.

Кошт SMS на нумар 3355 складае 1800 рублёў без уліку падаткаў. Доступ да WAP-рэсурсу тарыфікуецца асобна і залежыць ад таго, якая паслуга выкарыстоўваецца для замаўлення мелодыі (GPRS ці Перадача звестак).
12. Якім чынам з дапамогай паслугі FUN2MASS можна замовіць на свой мабільны тэлефон рынгбэктон?
Каб Вы змаглі ўсталяваць на свой тэлефон рынгбэктон, у Вас павінна быць актывавана паслуга МЕЛАФОН. Падлучыць паслугу можна некалькімі спосабамі:

- набраць на тэлефоне камбінацыю *424# і націснуць клавішу выкліку;

- патэлефанаваць на нумар 424;

- даслаць SMS з тэкстам RBTON на нумар 424;

- зарэгістравацца на web-партале www.melofon.by.

Для ўсталявання ўпадабанага рынгбэктона, абярыце яго шляхам праслухоўвання, потым, прытрымліваючыся галасавых падказак, націсніце 1. Праз некалькі секундаў на Ваш тэлефон прыйдзе SMS з кодам гэтай мелодыі. Для ўсталявання рынгбэктона неабходна даслаць SMS, якое будзе ўтрымліваць ADD*КОД МЕЛОДЫІ на нумар 424. Пасля гэтага абраны Вамі рынгбэктон будзе дададзены ў Ваш персанальны спіс.



Тарыфы паслугі МЕЛАФОН можна знайсці тут.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка