Інструкцыя па выкананні тэставых заданняў рэспубліканскай дыстанцыйнай краязнаўчай алімпіяды




Дата канвертавання01.07.2016
Памер25.18 Kb.
Інструкцыя па выкананні тэставых заданняў рэспубліканскай дыстанцыйнай краязнаўчай алімпіяды

(далей – Алімпіяда).

Выкананне тэставых заданняў па Алімпіядзе (рэспубліканскі этап) праводзіцца індывідуальна навучэнцамі ў дыстанцыйным рэжыме з 12.00 па 13.15 гадзін 23 мая 2016 года.

Блок тэставых заданняў Алімпіяды будзе размешчаны на галоўнай старонцы сайта аддзялення краязнаўства Установы адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства”.

Час праходжання тэставых заданняў разлічаны на 1 гадзіну 15 хвілін і будзе аўтаматычна абмежаваны праграмай. Агульная колькасць заданняў – 50.

На галоўнай старонцы сайта аддзялення краязнаўства Установы адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства” клікніце спасылку “Тэставыя заданні па рэспубліканскай дыстанцыйнай краязнаўчай алімпіядзе”, пры гэтым у вас на кампутары запампуецца exe-файл з блокам тэставых заданняў. Вам патрэбна адчыніць запампаваны exe-файл і націснуць на кнопку “Начать. Адкрываецца праграма з тэставымі заданнямі і з’яўляецца акно, у якім вам патрэбна ўказаць Прозвішча і імя, нумар класа удзельніка Алімпіяды. Увага! Прозвішча і імя вы павінны напісаць праз прабел, і першая літара прозвішча, і першая літара імя павінна быць вялікай. Нумар класа абазначаецца проста лічбай. Далей націскайце кнопку “ОК”.

Пасля чаго вам праграма яшчэ дасць магчымасць пазнаёміцца з інструкцыяй па непасрэдным выкананні тэставых заданняў, дзе вы прачытаеце аб тым, што:


  • заданні можна прапусціць (адказаць пазней), пры гэтым націснуўшы кнопку Пропустить;

  • для пераходу да наступнага задання трэба націснуць кнопку Далее(Увага! Пакуль не націснута кнопка “Далее” свой выбар адказу можна змяніць);

  • час праходжання тэсціравання (1 гадзіна 15 хвілін);

  • колькасць спроб (1 спроба);

  • тэст наладжаны для работы з 12.00 да 13.15 23 мая 2016 года;

  • пры завяршэнні тэсціравання або сканчэнні адведзенага часу для тэсціравання праграма аўтаматычна стварае у вас на кампутары ў папцы “Мои документы” (шлях С:\Users\Documents (або Мои документы) файл ў фармаце “MTXPR” – “Результаты для отправки в школу – май. mtxpr”. Гэты файл вы павінны замацаваць да пісьма, якое адправіце на электронную скрыню olimpiada_rctkum@mail.ru).

Пасля азнаямлення з інструкцыяй па выкананні тэстаў націсніце кнопку “ОК” і вы пачнеце працаваць ужо непасрэдна над тэставымі заданнямі. Пажадана, каб вы гэта ўсё зрабілі да 12.00 гадзін 23 мая 2016 года. Увага! З гэтага моманту пайшоў адлік часу (за 1 гадзіну 15 хвілін вы павінны зрабіць 50 тэставых заданняў), які вы можаце адсочваць на ніжняй панэлі дыялогавага акна праграмы.

Пасля заканчэння адведзенага часу для тэсціравання альбо калі вы датэрмінова скончылі тэсціраванне, праграма выдасць вам ваш рэзультат, які будзе знаходзіцца ў дыялогавым акне. Тут вы пабачыце лічбы колькасці выкананых і невыкананых заданняў, а таксама працэнтны склад і дыяграму суадносін паміж выкананымі і невыкананымі заданнямі.

Тэставыя заданні могуць мець адзін вырыянт адказу або некалькі вырянтаў. У заданнях, дзе патрабуецца ўказываць парадкавы нумар, патрэбна У заданнях, якія маюць карцінкі, для павялічэння адлюстравання аб’ектаў неабходна клікнуць па гэтых карцінках.

Дзякуй за ўвагу! Поспехаў у выкананні тэставых заданняў!



Даведкі па тэлефоне: 288 42 16.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка