Інструкцыя па рабоце з інфакіёскам аат «ааб беларусбанк» у гэтай інструкцыі прыведзены пералік І парадак аперацый, якія можна ажыццявіць у інфакіёсках г. Мінска




старонка1/4
Дата канвертавання01.04.2016
Памер0.5 Mb.
  1   2   3   4
Інструкцыя па рабоце з інфакіёскам ААТ «ААБ Беларусбанк»

У гэтай інструкцыі прыведзены пералік і парадак аперацый, якія можна ажыццявіць у інфакіёсках г. Мінска.

У інфакіёсках шэрагу гарадоў рэалізавана аплата пашыранага спектру паслуг на аснове адзінага асабовага рахунку. Пералік даступных плацяжоў і парадак іх правядзення ў інфакіёсках розных гарадоў могуць адрознівацца. Інфармацыю аб поўным спектры плацяжоў, даступных у інфакіёсках, можна атрымаць ва ўстанове банка адпаведнага рэгіёна.
Інфакіёск ААТ «ААБ Беларусбанк» - гэта прыстасаванне, прызначанае для правядзення аперацый з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі, перадаплачанай карткі (далей - картка), а таксама прагляду рэкламна-даведачнай інфармацыі.

Рахунак - бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, доступ да якога можа быць забяспечаны пры выкарыстанні карткі.


!ІНФАКІЁСК НЕ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕ ВЫДАЧУ НАЯЎНЫХ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ!
БЕЗ ВЫКАРЫСТАННЯ карткі ў інфакіёску можна:
1. паглядзець даведачную інфармацыю:

- аб банку (гісторыя банка, склад Праўлення банка і інш.);

- аб паслугах для фізічных і юрыдычных асоб (крэдыты, уклады і інш.);



- аб адрасах устаноў банка, месцах размяшчэння банкаматаў і інфакіёскаў;

2. праверыць вынікі розыгрышаў латарэй.

3. разлічыць крэдыт з дапамогай функцыі «Крэдытны калькулятар».

4. у інфакіёсках з функцыяй cash-in наяўнымі грашовымі сродкамі можна:

- аплаціць паслугі аператара мабільнай сувязі МТС, life :) Velcom;

- аплаціць паслугі ў сістэме «Разлік» (АІС АРІП);

- здзейсніць дабрачынны плацеж на карысць МДГА «ЮніХелп»;

- папоўніць рахунак наяўнымі грашовымі сродкамі.

ВЫКАРЫСТОЎВАЮЧЫ картку ААТ «ААБ Беларусбанк», з дапамогай інфакіёска можна правесці наступныя аперацыі:
- прагляд інфармацыі аб астатку сродкаў на рахунку

- друкаванне апошняга чэка

- выдаленне захаваных даных

- атрыманне міні-выпіскі

- пакупка білетаў на прыгарадныя і міжнародныя аўтобусы

- дабрачыннасць

- аплата паслуг аператараў мабільнай сувязі VELCOM, МТС, БелСел, life :)

- аплата камунальных паслуг

- аплата вады

- аплата за газ

- аплата паслуг Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь

- аплата паслуг кабельнага і эфірна-кабельнага тэлебачання «Космас-ТВ»

- аплата паслуг інтэрнэт-правайдараў «ADSL.BY(Белінфанэт), «SOLO», «Дзелавая сетка», «Космас-ТВ» і BYFLY (Белтэлекам), ТАА «Кьюлайн»

- аплата падаткаў і збораў

- аплата паслуг Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру

- аплата на карысць ЗТАА «Арыфлэйм Касметыкс»

- аплата на карысць ЗТАА «Фаберлік-РБ»

- аплата паслуг РДУСП «Стравіта»

- аплата на карысць букмекерскага клуба «Алімп»

- папаўненне электроннага ігравога рахунку «Суперлато-онлайн»

- аплата «НА`СВЯЗИ»

- аплата паслуг ІДС «Мая школа»

-аплата на карысць Прыватнай установы адукацыіінскі каледж прадпрымальніцтва"

- аплата паслуг інтэрнэт-рэсурсаў Sanatorii.by, Beltur.by, Belhotel.by, Belusadba.by

- аплата паслуг у сістэме «Разлік» (АІС АРІП)

- папаўненне кашалька WebMoney

- пагашэнне крэдыту, выдадзенага ААТ «ААБ Беларусбанк»

- пагашэнне крэдыту, выдадзенага ЗАТ «Дэльта Банк»

- перавод грашовых сродкаў на картку ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК»

- перавод з рахунку на рахунак у ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» адной фізічнай асобы

- папаўненне ўкладнога рахунку

- папаўненне турыстычнай SIM-карты «ГудЛайн»

- імгненнае папаўненне рахунку

- плацяжы па рэквізітах

- падпіска на СМІ

- паслуга «Аўтааплата»

- рэгістрацыя паслугі SMS-банкінг

- адмена рэгістрацыі паслугі SMS-банкінг
Пры рабоце з інфакіёскам будзьце ўважлівы!

* Калі Вы тры разы няправільна ўвялі ПІН-код, то картка будзе заблакіравана. Для таго каб разблакіраваць картку, неабходна патэлефанаваць у кругласутачную сэрвісную службу па тэлефоне: 8(017) 299 25 25.

* Калі на працягу 20 секунд пасля завяршэння работы з інфакіёскам Вы не забралі картку з картапрыёмніка, яна вяртаецца ў інфакіёск. Па пытанні вяртання карткі неабходна звярнуцца ва ўстанову банка, якая выдала картку.

* Калі ў інфакіёску няма паперы, на экране з’явіцца паведамленне «Печать чека невозможна из-за ошибки принтера. Вы хотите продолжить работу без чека?». Калі Вы згодны прадоўжыць работу без чэка - націсніце: «Продолжить работу без чека».



ПРАГЛЯД ДАВЕДАЧНАЙ ІНФАРМАЦЫІ

Для прагляду даведачнай інфармацыі картка НЕ ПАТРАБУЕЦЦА.

Для доступу да інфармацыі неабходна націснуць на экране інфакіёска на выяву «Информация о банке».

Пошук інфармацыі ажыццяўляецца націскам на адпаведныя выявы на экране інфакіёска:

- стрэлкі «вверх» / «вниз» - для перамяшчэння па экрану,

- «назад» - для вяртання на папярэдні экран,

- «далее» - для перамяшчэння на наступны экран.

У рубрыцы «Информация о банке» размешчаны наступныя раздзелы:



1. «Информация о банке» - утрымлівае агульную інфармацыю аб дзейнасці банка, аб гісторыі банка, складзе Наглядальнага савета, Праўлення, бухгалтарскія балансы, справаздачы аб прыбытках і стратах, аб змяненнях у капітале банка, інфармацыю аб банках-карэспандэнтах.

2. «Услуги розничного бизнеса» - размешчана інфармацыя аб укладах, крэдытах, грашовых пераводах, картках, камунальных плацяжах, каштоўных паперах, аперацыях з манетамі і каштоўнымі металамі, дэпазітарных паслугах і інш.

3. «Услуги корпоративного бизнеса» - размешчана інфармацыя аб сістэме «Кліент-банк», паслугах інкасацыі, крэдытаванні, факторынгу і лізінгавых аперацыях, аперацыях з карткамі, аперацыях з вэксалямі, паслугах інкасацыі, умовах разлікова-касавага абслугоўвання і інш.

4. Адрасы філіялаў, цэнтраў банкаўскіх паслуг, аддзяленняў, абменных пунктаў, банкаматаў, інфакіёскаў.
ПРАВЕРКА ВЫНІКАЎ РОЗЫГРЫШУ
ЛАТАРЭЙ «ВАША ЛАТО», «СУПЕРЛАТО» І «ПЯЦЁРАЧКА»

Для праверкі латарэйных білетаў картка НЕ ПАТРАБУЕЦЦА.

1.Націсніце на экране інфакіёска на выяву «Проверка лотерейных билетов».

2.Выберыце від латарэі.

3.Увядзіце серыю білета і націсніце «Далее».

4.Увядзіце нумар білета і націсніце «Далее».

5.Інфармацыя аб наяўнасці або адсутнасці выйгрышу з’явіцца на экране інфакіёска.

6.Для праверкі наступнага білета націсніце «Проверить следующий билет».


РАЗЛІК СУМЫ КРЭДЫТА

Для разліку сумы крэдыта, а таксама сумы аплаты асноўнага доўгу і працэнтаў за карыстанне крэдытам з выкарыстаннем сэрвіса «Кредитный калькулятор» картка НЕ ПАТРАБУЕЦЦА.




АПЛАТА ПАСЛУГ АПЕРАТАРАЎ МАБІЛЬНАЙ СУВЯЗІ MTС, VELCOM, life :)

без выкарыстання карткі

!Паслуга даступна ў інфакіёсках з функцыяй папаўнення наяўнымі – «Cash-in».

  1. Выберыце аперацыю «Платежи наличными»

  2. Выберыце неабходнага аператара мабільнай сувязі і націсніце «Далее».

  3. Выберыце «Введите данные».

  4. Набярыце 9-значны нумар тэлефона і націсніце «Далее».

  5. Пачніце ўносіць у купюрапрыёмнік па адной купюры ўказаных наміналаў (1000, 5000, 10 000, 20 000, 50 000, 100 000).

  6. Унясенне кожнай банкноты пэўнага наміналу пацвердзіце націскам кнопкі «Подтвердить».

  7. Пасля ўнясення неабходнай сумы праверце правільнасць інфармацыі на экране інфакіёска і націсніце «Оплатить».

  8. Выберыце спосаб атрымання чэка.

  9. Для завяршэння работы націсніце «Закончить работу».


ДАБРАЧЫННЫ ПЛАЦЕЖ НА КАРЫСЦЬ МДГА «ЮНІХЕЛП»

без выкарыстання карткі

!Паслуга даступна ў інфакіёсках з функцыяй папаўнення наяўнымі – «Cash-in».

1. Выберыце аперацыю «Платежи наличными».

2.Выберыце «ЮниХелп: лечение тяжелобольных детей» і націсніце «Далее».

3.Азнаёмцеся з інфармацыяй аб плацяжы і націсніце «Далее».



4.Пачніце ўносіць у купюрапрыёмнік па адной купюры ўказаных наміналаў (1000, 5000, 10 000, 20 000, 50 000, 100 000).

5.Унясенне кожнай банкноты пэўнага наміналу пацвердзіце націскам кнопкі «Подтвердить».

6.Пасля ўнясення неабходнай сумы праверце правільнасць інфармацыі на экране інфакіёска і націсніце «Оплатить».

7. Выберыце спосаб атрымання чэка.

8.Для завяршэння работы націсніце «Закончить работу».
АПЛАТА ПАСЛУГ У СІСТЭМЕ «РАЗЛІК» (АІС АРІП)

без выкарыстання карткі

! Паслуга даступна ў інфакіёсках з функцыяй папаўнення наяўнымі – «Cash-in».

1. Выберыце аперацыю «Платежи наличными».

2. Выберыце «Система «Расчет» і націсніце «Далее».

3.Набярыце нумар плацельшчыка ў АРІП і націсніце «Далее». Нумар прысвойваецца пры ажыццяўленні першага плацяжу ў сістэме «Разлік» (АІС АРІП), калі нумару няма – націсніце «Далее».

5.Выберыце пастаўшчыка паслуг і націсніце «Далее».

6.Для здзяйснення плацяжу выконвайце ўказанні інфакіёска.



7.Пачніце ўносіць у купюрапрыёмнік па адной купюры ўказаных наміналаў (1000, 5000, 10 000, 20 000, 50 000, 100 000).

8.Унясенне кожнай банкноты пэўнага наміналу пацвердзіце націскам кнопкі «Подтвердить».

9.Пасля ўнясення неабходнай сумы праверце правільнасць інфармацыі на экране інфакіёска і націсніце «Оплатить».

10.Выберыце спосаб атрымання чэка.

11.Для завяршэння работы націсніце «Закончить работу».
ПАПАЎНЕННЕ РАХУНКУ НАЯЎНЫМІ ГРАШОВЫМІ СРОДКАМІ

без выкарыстання карткі

!Паслуга даступна ў інфакіёсках з функцыяй папаўнення наяўнымі – «Cash-in».

!Памер узнагароджання за правядзенне аперацыі складае 1,5% ад сумы аперацыі

!Мінімальная сума адной аперацыі складае 10 000 беларускіх рублёў. Максімальная сума адной сперацыі складае 9 500 000 беларускіх рублёў.


  1. Выберыце аперацыю «Платежи наличными».

  2. Выберыце аперацыю «Пополнение карточки ОАО «АСБ Беларусбанк» наличными».

  3. Набярыце 16-значны нумар карткі атрымальніка і націсніце «Далее».

  4. Набярыце тэрмін дзеяння карткі атрымальніка і  націсніце  «Далее».

  5. Праверце правільнасць уведзенай інфармацыі і націсніце  «Далее».

  6. Пачніце ўносіць у купюрапрыёмнік па адной купюры ўказаных наміналаў (10 000, 20 000, 50 000, 100 000, 200 000).

  7. Пасля ўнясення неабходнай сумы націсніце «Далее».

  8. Забярыце чэк.

  9. Для завяршэння работы націсніце «Закончить работу».


ПРАГЛЯД ІНФАРМАЦЫІ АБ АСТАТКУ СРОДКАЎ

НА РАХУНКУ

1.Устаўце картку ў картапрыёмнік інфакіёска.

2.Набярыце ПІН-код карткі і націсніце «Подтвердить».

3.Выберыце аперацыю «Остаток на счете».

4.Для прагляду астатку сродкаў на рахунку на экране інфакіёска выберыце «Вывести на экран», для атрымання інфармацыі на папяровым носьбіце -  націсніце «Выдать чек».

5.Для завяршэння работы з інфакіёскам націсніце «Закончить работу».      

6.Не забудзьце забраць картку. 
ДРУКАВАННЕ АПОШНЯГА ЧЭКА

1.Устаўце картку ў картапрыёмнік інфакіёска.

2. Набярыце ПІН-код карткі і націсніце «Подтвердить».

3.Выберыце аперацыю «Печать последнего чека».

4.Прыстасаванне надрукуе чэк апошняй аперацыі, праведзенай у гэтым інфакіёску з выкарыстаннем гэтай карткі.

5.Не забудзьце забраць картку.


ВЫДАЛЕННЕ ЗАХАВАНЫХ ДАНЫХ

1.Устаўце картку ў картапрыёмнік інфакіёска.

2.Набярыце на лічбавай клавіятуры ПІН-код  карткі і націсніце «Подтвердить».

3. Выберыце аперацыю «Платежи».

4.Выберыце аперацыю «Удаление сохраненных данных» (кнопка знаходзіцца ўнізе экрана).

5.З прапанаванага спісу захаваных даных выберыце даныя, якія неабходна выдаліць, і націсніце «Далее».

6.Праверце выбраныя даныя і націсніце «Далее». Выбраныя даныя будуць выдалены.

7.Для завяршэння работы націсніце «Закончить работу».

8.Не забудзьце забраць картку.
АТРЫМАННЕ МІНІ-ВЫПІСКІ

! Паслуга платная. Узнагароджанне складае 1 000 рублёў (0,2 долары ЗША, 0,15 еўра).

!У выпісцы ўказваецца 10 апошніх аперацый, здзейсненых з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў, але не больш чым за 7 апошніх дзён.
1. Устаўце картку ў картапрыёмнік інфакіёска.

2. Набярыце ПІН-код карткі і націсніце «Подтвердить».

3.Выберыце «Сервисные операции».

4. Выберыце «МИНИВЫПИСКА».

5.Пацвердзіце згоду на спагнанне платы, націснуўшы «Да» або «Нет».

5.Для прагляду выпіскі на экране інфакіёска выберыце «На экран», для атрымання выпіскі на папяровым носьбіце – націсніце «На чек».

6.Для завяршэння работы націсніце «Закончить работу».

7.Не забудзьце забраць картку.



ПАКУПКА БІЛЕТАЎ НА ПРЫГАРАДНЫЯ І МІЖГАРОДНІЯ

АЎТОБУСЫ

1.Устаўце картку ў картапрыёмнік інфакіёска.

2.Набярыце на лічбавай клавіятуры ПІН-код  карткі і націсніце «Подтвердить».

3.Выберыце аперацыю «Платежи».



4.Выберыце аперацыю «Проездные билеты» і націсніце «Далее».

5.Выберыце аперацыю «Билеты на автобус» і націсніце «Далее».

6.Выберыце аперацыю «Покупка билетов на автобус» і націсніце «Далее».

7.Скарыстайцеся адным з двух спосабаў выбару станцыі адпраўлення: па рэгіёну або па назве станцыі.



Выбар станцыі адпраўлення па рэгіёну:

- Выберыце «По региону» і націсніце «Далее».

- Выберыце неабходную вобласць і націсніце «Далее».

- Выберыце раён і націсніце «Далее».

- Выберыце станцыю прыбыцця і націсніце «Далее».

Выбар станцыі прыбыцця па назве:

- Выберыце «Поиск станции отправления» і націсніце «Далее».

- Выберыце станцыю адпраўлення і націсніце «Далее».

8.Скарыстайцеся адным з двух спосабаў выбару станцыі прыбыцця: па рэгіёну або па назве станцыі.

9.Выберыце дату ад’езда і націсніце «Далее».

10.Выберыце рэйс і націсніце «Далее».

11.Праглядзіце даныя пра аўтобус: пункт адпраўлення, канцавы пункт, найменне рэйса, час адпраўлення і прыбыцця, колькасць вольных месцаў седзячы і стоячы, цана білета, тып аўтобуса і націсніце «Подтвердить».

12.Увядзіце колькасць поўных білетаў і націсніце «Далее».



13.Увядзіце колькасць ільготных білетаў і націсніце «Далее».

14.Праверце правільнасць інфармацыі на экране інфакіёска і выберыце «Оплатить».

15.Набярыце на лічбавай клавіятуры ПІН-код карткі і націсніце «Подтвердить».

16.Пацвердзіце атрыманне білета, націснуўшы «Да» або «Нет».



! Пры націску клавішы «Нет» пакупка білета будзе адменена, а аплачаная сума вернута на рахунак.

14.Для завяршэння работы націсніце «Закончить работу».

15.Забярыце чэк і картку.
ДАБРАЧЫННАСЦЬ

! У цяперашні час Вы можаце здзейсніць дабрачынны плацеж на карысць:


  • МДГА «ЮніХелп», які рэалізуе праект па збору сродкаў на лячэнне дзяцей з сур’ёзнымі захворваннямі;

  • ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў».




  1. Устаўце картку ў картапрыёмнік інфакіёска.

  2. Набярыце на лічбавай клавіятуры ПІН-код  карткі і націсніце «Подтвердить».

  3. Выберыце аперацыю «Платежи».

  4. Выберыце аперацыю «Благотворительность», затым «ЮниХелп: лечение тяжелобольных детей» або ОО «Республиканская ассоциация инвалидов-колясочников» і націсніце «Далее».

  5. Азнаёмцеся з інфармацыяй аб плацяжы і націсніце «Далее» (пры правядзенні плацяжу на карысць МДГА «ЮніХелп»).

  6. Выберыце аперацыю «Введите сумму» і націсніце «Далее»

  7. Набярыце суму дабрачыннага плацяжу і націсніце «Далее».

  8. Для дадання асобнай кнопкі хуткага доступу да дабрачыннага плацяжу захавайце інфармацыю па запыце інфакіёска, націснуўшы «Сохранить данные» або «Сохранить данные с подписью» для прысваення захаваным даным імя. У далейшым карыстайцеся функцыяй «Выбрать сохраненные данные», а пры неабходнасці выдаліць даныя  - «Удалить сохраненные данные». Даныя могуць быць захаваныя некалькі разоў з рознымі фіксаванымі сумамі плацяжу.

  9. Праверце правільнасць інфармацыі на экране інфакіёска і націсніце «Оплатить».

  10. Выберыце спосаб атрымання чэка.

  11. Для завяршэння работы націсніце «Закончить работу».

  12. Забярыце картку.

 

АПЛАТА ПАСЛУГ АПЕРАТАРАЎ МАБІЛЬНАЙ СУВЯЗІ
VELCOM, MTС, БЕЛСЕЛ, life :)

1. Устаўце картку ў картапрыёмнік інфакіёска.

2. Набярыце на лічбавай клавіятуры ПІН-код  карткі і націсніце «Подтвердить».

3. Выберыце аперацыю «Платежи».

4. Выберыце аперацыю «Услуги связи», затым неабходнага аператара мабільнай сувязі і націсніце «Далее».

5.Выберыце «Введите данные».

6.Набярыце 9-значны нумар тэлефона (пры аплаце паслуг аператара БелСел набярыце 7-значны нумар тэлефона) і націсніце «Далее».

7.Каб пазбегнуць паўторнага набору нумару пры наступных плацяжах захавайце інфармацыю па запыце інфакіёска, націснуўшы «Сохранить данные» або «Сохранить данные с подписью» для прысваення захаваным даным імені. У далейшым карыстайцеся функцыяй «Выбрать сохраненные данные», а пры неабходнасці выдаліць даныя  - «Удалить сохраненные данные».

8.Набярыце суму аплаты і націсніце «Далее».

9.Праверце правільнасць інфармацыі на экране інфакіёска і націсніце «Оплатить».



  1. Выберыце спосаб атрымання чэка.

  2. Для завяршэння работы націсніце «Закончить работу».

  3. Забярыце картку.

  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка